• Газеты, часопісы і г.д.
  • I коціцца і валіцца (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны) Георгій Юрчанка

    I коціцца і валіцца

    (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
    Георгій Юрчанка

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 288с.
    Мінск 1972
    96.32 МБ
    Гнуцца (сагінацца, згінацца) у дугу (у крук, крукам, у тры пагібелі, у баранній рог). Працаваць да поўнай знямогі. Гнўўся ў дугў на чорта лысыга. Гніся і гніся ў крюк, і ласкывыга слова ні пачўіш. Сколька ж дзед гнуўся крюкым, каб дзісяціну тую купіць. He, ня жджы, каб я ішчэ гнуўся ны цябе ў трі пагібілі. Якей толк, есьлі ён у быраньній рог гнўўся. Бутўіцца, піклўіцца, у дугу сыгінаіцца ■—усё зь яго мала. Трі месіцы пругультайнічылі, а цяперя дывай хвытаць, аж у крюк сыгінаюцца. Ахота ж табе сыгінацца у быраньній рог, як сь цябе ні хваціць таго, што ёсьць. Усё зьгінаюцца у дугў, ніяк ні ныжадыюцца. Зьгінайся у крюк сколька хочыш, адна шана. Я б так ні зьгінаўся крюкым на чорта лысыга. Зьгінаўся ў трі пагібілі, а ймець жа за ета нічога ня ймеў. Хвыталі, сьпяшылі, зьгіналіся ў трі пагібілі — нашто, каму, ны цяперішнія руссуждзенія ні ўзяўся б.
    Гнуць (весць) лінію (чыю-н.). Настойліва адстойваць і ажыццяўляць меркаванні. Сярьгей настойлівый, яго ня дужа піряспоріш, усігда гнець сваю лінію. Што ні гаворюць, а ён гнець Антоныву лінію. Вун Хведзька — тэй усігда сваю лінію вёў. Хто паўлітра пыставіў, таго й лінію вядзець.
    Гнуць сваё. Настойліва дабівацца, адстойваць. Гні сваё і ні ацступай. Пычаў быў гнуць сваё, ну яго ніхто ні пыдзьдзіржаў.
    Гнуць спіну. 1. Працаваць да поўнай знямогі. Я б, кажыцца, так ня гнуў сьпінў, ці сь цябе чаго мала. 2. Прыніжацца, падлізвацца. Ня гні ты піряд ім сьпінў, ці ён табе пуспучуваіць. Узмацн. Пагнуць спіну. 1. Пагнўлі мы сьпінў на чорта,— а што ты зьдзелыіш: ні паслўхый — у Гірманію атправіць. 2. Любіць, каб піряд ім пагнўлі сьпіну. Працягл.-фінальн. Нагнуць спіну. 1. Нагнулі сьпінў ну гультаёў тых. 2. Нагнулі сьпіну, ныпрасіліся і ныклянчыліся большы некуды.
    Гнуць у дугу (у тры пагібелі, у баранній рог). Поўнасцю падпарадкоўваць, тыраніць. Я ні разу б і ні падўмыла, што Сонька тыкая уредныя, іна ж гнець у дугу нявестку. Папервысьці яго там у трі пап'білі гнулі. Лістрат гнець Сямёна у быраньній рог, а тэй усё маўчыць. Узмацн. Пагнуць у дугу (у тры пагібелі, у баранній рог). У дугу іх пагнўць ні ўдасца, яны жыва атпор дадўць. Думыў, пагнець у трі пагібілі, ажно не, ні на тых
    10.	Г. Ф. Юрчанка
    145
    нырваўся. Пагнўць іх у быраньній рог і пікнуць ні дадўць. П рацягл.-фінальн. Нагнуць у дугу (у тры пагібелі, у баранній рог). Нагнулі яго у дугу хваціць, толька flypax, што муўчаў і цярьпеў. Ніхай толька пупудзецца, нагнўць у трі пагібілі, і замўжыства ні захочыць. А нагнўла у быраньній рог, ніхай яе вылыміць.
    Гнуць шыю (карак, горб, хрыбет, хрыбеціну), нездав. Працаваць да поўнай знямогі. Доўга я гнуў шыю ні за што, пакуль ні абрузуміўся. Ны каго ты гнеш карык і за што—зы чарку гарелкі? Во гнуў, гнуў горб, дык дайжа спасіба ні скызалі. Ці помніш, як твой старэй гнуў хрібет, усё грошы зьбіраў зямлю купляць. Сколька я гнуў хрібеціну ны ліжабокыў тых, каб ны цяперішній розум, дык ба й ні глянуў. Узмацн. Пагнуць шыю (карак, горб, хрыбет, хрыбеціну). А якей толк, што ён столька пагнуў шыю? Як пагнець карык зы нівошта бяс толку, можа трошку пызнаіць жызьню. Пагнулі горб, а ны каго пагнулі і за што зы якыя? Ну, пагнуў хрібет, дык хуць адзіянія такоя-сякоя справіў. Hi сьпяшы рапшы бацькі у пекла, ішчэ пагнеш хрібеціну. П рацягл.-фінальн. Нагнуць шыю (карак, горб, хрыбет, хрыбеціну). Ліпскій нагнўў шыю на тоя кодла, пряма у бытрыках хадзіў. Пойдзіць — то нагнець карык, ні зы зяця будзіць, а зы пыпіхайлу. Здорыва горб нагнўлі, пакуль ны сваё усе троху ўзьбіліся. За чатырі гады нагнўў хрібет большы некуды. Схадзі, пыжыві, нагнеш хрібеціну, тады апомнісься.
    Год ад году (года). 3 цягам часу. Чаго ж табе гурюваць дужа, год ад году сыны на ногі пыднімаюцца. Год ад года слабею і слабею, як тэй кызаў, і гады пыдбіраюцца, і сілы пыдбіваюцца.
    Голь перакатная. 1. Бядняк. Жывець голь пірікатныя, капейчыны зу душою німа, усё ў горла і ў горла — прыпіваіць. 2. Беднасць. Заела цябе нейкыя голь пірікатныя.
    Гол як сакол (бізун). Вельмі бедны. Ну ўзялі зяця, ну што тэй зяць, гол як сакол, усё быгаства, што на ём, нада ж яму што й справіць. Што пры яго тулкуваць, кылі ён гол як бізун.
    Гонам гнаць, груб. Выганяць, праганяць. Я гоным ба гнала с хаты вогіріў етых. Цябе ж гоным гонюць, а ты усё лезіш. Узмацн. Гонам пагнаць. Нада було гоным пыгнаць ат’етуліцька, ато дужа зь імі руссусолівыіш.
    Гора (заботы, клопату) мала. Пра бестурботнасць, бесклапотнасць. Сколька тут ня біся, ім горя мала, саўсім ні сучўствуюць, што табе цяжола. Я бутўйся ды пацері сіл, а яму і заботы мала, пад’еў і ў карты. Ці я ні знаю, што табе клопыту мала аб усім, глядзіш, каб нехта другей дзелыў.
    Гора з плеч звалілася (спала, упала), пр., буд. Пра пазбаўленне ад злыбеды, пакут, вялікага клопату. Горя ў мяне с плеч звалілыся, зайдзі-ка, я рысьпікўю бутылычку, у мяне тут стыяла. Каб ужо як скарей горя с плеч спала зь естым сеным. Я дык ажно свыбадней уздыхнўў, як еткыя горя с плеч упала. Ці дажджэцца іна, што ў яе горя с плеч зваліцца. Ніхай, пыўрімяні, можа як горя с плеч спадзець, тады пыстыряімся зьезьдзіць. Ці даждўся я такога ўремя, што ў мяне горя с плеч упадзець.
    Гора мыкаць. Пакутаваць у нястачы. Мыкыю горя ўвесь век, а ім худзь ба што, ні спыгыдаюць, ні пусучўствуюць. Непаўн. Гора памыкаць. Ніхай зьезьдзіць, горя памыкыіць, толька на пользу пойдзіць. Працягл.-фінальн. Гора намыкацца. Сьвірідзіха намыкылыся горя, a сколька пріхадзілыся ріванець, ріванець і жаліцца не к кыму пайціць.
    Гора паспытаць (зведаць). Перажыць нягоды. Хто горя пыспытаў, як я, тэй ні скажыць, што ёй лёхка жывецца. Пастой, ні хваліся, ішчэ можа столька горя зьведыіш,— большы некуды. Чаго ня зьведыў, а горя зьведыў, большы ні нада, ды ат каго пўтніга.
    Гора размыкаць. Пазбавіцца цяжкага стану. Паехыла г даццэ, пыбыла трі дні, хуць горя трошычку размыкыла.
    Гора хваціць (цяпнуць). Перажыць вострыя нягоды. Абоя горя хвацілі, доўга будуць помніць. Адна с трімя малымі асталыся па хўтырі у трыццыць гадоў, цяпнула горя уволю. Незак., адзінк. Гора хватаць (цяпаць). У вайну хвыталі людзі горя, і галодныя, і халодныя, і ац страху кылаціліся. Цяпыў горя, седзючы як воўк у той халўпіні.
    Горка нада, неадабр. Неабавязкова. Горька нада табе тэя госьці, ня йдзі, бўдзіш плесца аттуля нызад, цімныта — вока выкылі. Горька нада мне жыніхі твае.
    Горла (глотка) не высыхаець, груб., цяп., пр. Пра беспрабуднае п’янства. П’юць і п’юць, горла ні высыхаіць, як ікая капейчына зывядзецца —ны гарелку. Hi талкуй ты мне пры свайго зяця, глотка ў яго ні разычку ні высыхаіць. Во былі п’янчўгі, дык п’янчўгі, горла ў іх ні калі ні высыхала. Хлістаў стыканымі, глотка ўсё ўремя ні высыхала. Горла (глотка) высыхаець, цяп., пр. Ці высыхаіць у яго горла калі-нібўдзь? А ты дўмыіш, у Чубука глотка калі высыхаіць? Во піў, дык піў, худзь ба высыхала калі-небудзь горла. Можа толька як спаў, то глотка высыхала, а паднімаўся—узноў піў. Гл. Г о р л a не прасыхаець.
    Горла (глотка) не прасыхаець, груб., цяп., пр. Пра беспрабуднае п’янства. ПашлІ учышчаць адзін к другому, узноў горлы ні прысыхаюць. Пычшчасьціла ёй у замўжыстве так, што нікому еткыга замужу ні пыжылаю: п’ець, глотка ні прысыхаіць. I ў аднаго горла ні прысыхала, і ў другога. Сколька тут жылі, столька й пілі, глоткі ні прысыхалі. Горла (глотка) прасыхаець. П’ець і п’ець бісьпірярыўна, ці прысыхаіць у яго хуць калі горла? Айдзе ў іх глотка прысыхаіць, есьлі п’юць, як у леічку. Калі ты відзіў, каб у Дзім’янёнка горла прысыхала. Прысыхала глотка ў яго,— учора ныбраўся, як сьвіньня, ны чылавека ня быў паходж. Зак. Горла (глотка) не прасохла, tip., буд. Ат учырашніга горла не прасохла, а яны ўзноў мыгазін пытпіраюць. У цябе ж глотка ішчэ ні прасохла, а табе ўзноў пыдывай. Hi прасохніць горла ат адной п'янкі, стаў ім яшчэ. Ай, апушчэнцы, глоткі ў іх ні разу ні прасохнуць. Горла (глотка) прасохла. Вун ці відзіш, як у твайго дыражэнькыга прасохла горла: чуць ны ныгах стаіць. Дажджэсься, у Колі горла прасохніць. Ці прасохнуць калі-небудзь у іх глоткі, ці нысытаюцца гарелішчы?
    Горла (глотку) заліваць, груб. Напівацца. Hi ўгаворіш і ня ўпросіш, горла зыліваіць і большы нічога. Hi знаіш, што яны маглі дзелыць? — глоткі залівалі, во што дзелылі. Зак. Горла (глотку) заліць. Адно зыняція знаіць — найціць, айдзе горла заліць. Як зальлець глотку, тады даволін, усяго табе ныбішчаіць, хуць зылатэя горы. Множн. Горлы (глоткі) пазаліць (пазаліваць). Пызылілі горлы, як толька ні пудуреюць ат п’янкі. Пызальлюць глоткі, тады ім моря пы калена. Горлы пызылі-
    ваюць і цігаюцца ўсю ноч, гырланюць пад вокнымі. Пызылівалі глоткі — і ні пытхадзі, ні гыварі ні слова. Працягл.-фінальн. Горла (глотку) назаліваць (дазаліваць). Нызыліваіш горла, што возьміць мятлў і патўріць с хаты. Адзін ужо нызыліваў глотку і другога еткій самый канец жджэць. Дызыліваіць горла, што апрягецца айдзенебудзь, і найдуць, як сыбаку, ніжывога. Дызыліваіць глотку, што ду цюрьмы дакоціцца.
    Горла (глотку) разяваць (распасціраць), груб. Гучна крычаць, лаяцца. Глянь-ка, ікая там горла рызіваіць, ці ня ўзноў Хнычонкыва. Пыўдня горла рыспысьцірала, як толька ні расьселыся. I на полі глотку рызіваюць, нійдзе спакою сабе ні найдуць. Hi рыспысьцірай глотку, і біс тваіх песін мўтырна. Зак. Горла (глотку) разявіць (разінуць, распасцерць). Пыдажджы-ка, ішчэ кума твыя патключыцца, горла рызявіць. Горла разінуў, што за трі вярсты чўтна. Hi хвытала толька цябе, ты яшчэ горла ні рыспасьцёр. Рызяў яшчэ глотку і ты, паслўхыім. Маріна глотку разінула, вуліца калоціцца. Ніхай толька Сонька глотку рыспастрець, тады наслўхыісься. Множн. Горлы (глоткі) паразявіць (паразяваць, паразінуць, параспасцерць, параспасціраць). Пастой, січас узноў горлы пырызявюць. Каб толька горлы пырызіваць, спакойна ня могуць. Пыразінулі горлы свае, ніхай ба людзей пыстыдзіліся. Сыбраліся ўместа, січас пырыспысьцярўць горлы. Пырызіваюць глоткі, слова ні дадўць скызаць. Што мы крічым, вы самі пыразінулі глоткі, як дуракі якея. Пырыспысьціраюць глоткі адна пірід адною: ета хырашо, а тая яшчэ чышчы. Працягл.-фінальн. Горла (глотку) наразяваць (нараспасціраць, даразяваць, дараспасціраць). Нырызівала горла, знаць, успакоілыся-тыкі. Нырыспысьціраіш ты горла, вот нылаю я твае бакі, ну й нылаю. Што, адна нырызівала глотку? — даўно так нада було. А нырыспысьціраіця глоткі свае, нырыспысьціраіця, ні дырма ваша пячэньня хляхочыць, нешта чўіць. Дырызіваў горла, змоўк, як вады ў рот ныбраў. Іна дырыспысьціраіць горла, найдзіцца хто-небудзь, заткнець. Пыглядзіш, што дырызіваіш глотку, ета хляхочыш ты ні пірід дабром. Дырыспысьціралі глоткі, сьціхлі і ні звўка посьлі тога, як с аўсом пріпўтылі.