I коціцца і валіцца
(Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
Георгій Юрчанка
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 288с.
Мінск 1972
Гаварыць рускім языком. Выказваць думку ясна, зразумела. Я табе гыварю рускім ізыком: стыль, нада і ныпрянўцца як нада, і ат росі накінуць ны сябе што. Зак. Сказаць рускім языком. Скажыш.ты і рускім ізыком, і
нямецкім, есьлі ён у рязом прінімаць ня хочыць. Я табе скызаў рускім ізыком і болыны пухтыряць ні стану.
Гадаць на бабах, неадабр. Выказваць меркаванні без падстаў. Ну што ён гыдаіць ны быбах, бежч скарей нада. Непаўн. Пагадаць на бабах. А ты пыгыдай яшчэ ны быбах, ці яны табе аддадўць, ці, можа, узноў возьмуць.
Гады падбіраюцца, цяп... пр., буд. Пра надыход пэўнага ўзросту. Во і табе гады пыдбіраюцца, а кажыцца, ета ўчора ўсё було. Я саўсім дзяўчонкыю была, а яму гады пыдбіраліся ладныя. Як гады будуць пыдбірацца, тады задўмыіцца большы. Зак. Гады падабраліся, пр., буд. Неік ніўзаметку гады пыдыбраліся, ці даўно хлопцымі былі, а ўжо зы підзьдзісят. Пыдбярўцца гады і жаніцца ураз узыйграіць.
Гады падходзяць, цяп., tip., буд. Пра адпаведнасць па ўзросту да пэўнай справы. Твой ужо служыць, а майму гады патходзюць, сёліта прізавўць. Канешня, гады пытхадзілі тады, я ж нічога проця ні гыварю. Ішчэ ён молыд, як будуць пытхадзіць гады к слўжбі, тады другоя дзела. Зак. Гады падыйшлі, пр., буд. Пыдыйшлі гады жыва, сёліта ны дзійствіцільную нада зьбірацца. Гады падойдуць так скора, што ні замеціш.
Гайка слаба. Пра бяссілле вырашыць задачу або ажыццявіць дзеянне. Гайка слаба ў яго прідўмыць штонебудзь лўччыя. Што ж ты бяресься кіруваць, есьлі гайка слаба. Гайкі слабы ў іх пырядкі тама нывадзіць, там нада зь зялезныю выдзіржкыю людзі, а то й сы стальною.
Гайкі закручываць (завінчываць). Узмацняць патрабавальнасць. Новый стыршына крута ўзяўся гайкі закрўчывыць. Ты дужа ні глядзі на іх, завінчывый гайкі як нада. Зак. Гайкі закруціць (завінціць). Тут яны рызбысятнічыліся, а тама ім гайкі закрўцюць жыва. Тваім нада було даўно зукруціць гайкі, яны рузмудрелі большы некуды. Зывіньці гайкі, дык скарей якей толк будзіць. Узмацн. Гайкі пазакручываць (пазакруціць, пазавінчываць, пазавінціць). Каму-камў, а тваім нада пызакрўчывыць гайкі, і крепка нада. Ім нада пузукруціць гайкі, каб ня ш'кнулі. Нісмашна стала, як гайкі пызавінчывыў, затоя аціхлі. А тады ім Пушок гайкі крепка пызывіньціў, аж пыцішэлі ў яго. Працягл.-фінальн. Гайкі назакручываць (назавінчываць). Ліпяцёнык табе нызакрўчыіць
гайкі, яго сымаго нада ні абы-як у руках дзіржаць. Ты ўжо нызавінчывыіш гайкі, луччы маўчы з завінчывыньнім сваім.
Гайкі падкручываць (падвінчываць, падцягываць). Крыху ўзмацняць патрабавальнасць. Ты ні сьцісьняйся, гайкі паткрўчывый, то лўччый толк будзіць. Трошку паткрўчыіць гайкі, дзісьціплінку дзержыць. Зразу пріглідаўся, нічога, а тады дывай падвінчывыць гайкі. Каму ты будзіш гайкі пыцьцягывыць, Барчонык рузбуўтаўся, што большы некуды. Зак. Гайкі падкруціць (падвінціць, падцягнуць). К нам пупадзецца, дык гайкі паткрўцім, як шюўкывый станіць. Ну што ты падвіньціш гайкі, калі ён нікога ў рязон ні прінімаіць. У арміі табе пыцьцягнуць гайкі, там усё пы кыманьдзі будзіць. Працягл-фінальн. Гайкі нападкручываць (нападвінчываць, нападцягываць). Ныпаткрўчывыў ты гайкі, што ён цябе саўсім слўхыць пірістаў. Руспусьціліся, рузмудрелі, твыряць, што хочуць,— во так ныпадвінчывыў гайкі. Тэй ныпыцьцягыіць гайкі, будзіць пыцьцягнута, яго ж ніхто у рязон браць ня дўмыіць.
Галава аблазіць (аблязаець), цяп.., пр. Пра вялікія клопаты, страты. Гылыва аблазіць, калі, што і як прідбаць: зыклалі дажджы і сьціхаць ня дўмыюць дайжа. Што ты нысьцігаіш с пацьцёлкым, у мяне і так гылыва аблізаіць, як етый скот прыкарміць. Проста гылыва аблазіла, як іх да толку давесць, дўмыў. Як сыбраліся с усіх канцоў — сямейка дзьвінаццыць душ, аблізала гылыва, як ныкарміць. Зак. Галава аблезіць. Як ні рышчысьляй — і ўчыць нада, і гылыва аблезіць, пакуля іх павывучыш. Ўзмацн. Галава пааблазіць (пааблязаець, пааблезіць), буд., пр. Сколька ні дай, зы нядзелю раскоціць, тут гылыва пыаблазіць, айдзе што браць. Пыблізаюць голывы адз забот-клапот, а яны і ў рязон ні бярўць пызабоціцца, прідбаць што . Голывы пыаблезуць трухтуваць іх толька ды за імі ухаджывыць. Гылыва пыблазіла, як зь імі сыўлыдаць, каб хут троху слухылі. Нукуплялі пызызячкоў, трясўцца ат холыду, гылыва паблезла, як іх пругудуваць. Працягл. Галава нааблазіць (нааблязаець), іран., буд., пр. У цябе дужа ныблазіць гылыва пы сям’е, есьлі адною заботыю жывеш, айдзе выпіць. Hi біспакойся, у іх голывы ні пыаблізаюць пы тваём горі. Дужа многа ныбіспакоіўся, гылыва ў яго
ныблазіла: даў дзісятку і забыў, што сын ёсьць. Гл. Г алава атваліваецца.
Галава атваліваецца (адпадаець), цяп., пр., буд. Пра вялікія клопаты, страты. Тут гылыва атвалівыіцца, с адным як рызыбрацца, а ты мяне у другоя умыкаіш. Глядзі ты, і ў яго гылыва атпыдаіць, усё дно як клапот повін рот. Летысь, пакуль мы тут с усім усякім рызыбраліся, у нас атвалівыліся голывы. Гылыва будзіць атпыдаць і ні прідўмыіш, як вь'ібрыцца. Зак. Галава атваліцца (атпадзець). Пакуля пріспасобіш вас к месту, гылыва атваліцца. Пра ўсіх так дўмыць, клыпаціць, біспакоіцца, і гылыва атпадзець. Множн. Голавы (галовы) паатваліваюцца (паатвалюцца, паадпадаюць, паадпадуць). У вас голывы ні пыатвалівыюцца, вам ні п чым біспакойства німа. Голывы пытвалювда, ежылі нам адным сныбжаць вас. Быіцёся, што голывы пыатпыдаюць? — цэлы бўдуць. Такія страты етый год са ўсіх бакоў, што, глядзі, голывы пытпадўць. Так ныкышылялі там, што галовы пытвалюцца рызыбрацца. Дўмылі, галовы пытпыдаюць, пакуля тут упыряччыліся.
Галава забіта. Пра заклапочанасць ад розных думак. У мяне дык адным гылыва забіта — каб вас у людзі скарей вывісьць. Чым жа, страднік ты мой, у цябе гылыва забіта?
Галава з плеч. Пра абавязковасць выканання. Дорыш, есьлі пыбішчаў, то гылыва с плеч, а прідзіць. Я тріпацца ні люблю, сказына — гылыва с плеч, ну зьдзелыю.
Галава і два вухі, іран. Бесталковы, дурнаваты. Што пры яго скажыш: гылыва і два вўхі.
Галава кружыцца, цяп., пр. Пра зазнайства, пераацэнку сваіх магчымасцей. У цябе даўно гылыва крўжыцца, думыіш, луччы ўсіх. У яго ўсігда гылава кружылыся, нос драў угору. Зак. Галава закружылася, пр., буд. Гылыва ў цябе зукружылыся аттаго, што на етый раз табе хырашо ўдалося, думыіш, кажын раз так будзіць. Ня бойся, у мяне гылыва ні закружыцца, як у дачок твайго бацькі. Узмацн. Голавы (галовы) пазакружыліся, пр., буд. Раз іх там устрецілі, прівецілі, у іх ужо і голывы пузукружыліся. Чаго у нас голывы пызакрўжуцца, у вас мазкі ныбікрень скарей стануць. Віду ні пыдывайця дужа, ато ў іх зразу галовы пызакрўжуцца.
Галава на плячах. Пра здольнасць разумець, кеміць. У Сашкі гылыва ны плічах, ня то што ты як вецір: куды павернуць, туды й гатоў. Каб галовы ны плічах былі, то ні піріхалопілі б.
Галава не баліць, цяп., пр., буд. Пра адсутнасць заклапочанасці. У цябе гылыва ні баліць ні за што, у мяне толька дылжна балець за ўсё ўсякыя. Ну й ладна, кылі мыя тылыва ні балела, ты ж зато многа дўмыў. У вас гылыва ня будзіць балець, вы ўсё ны мяне надзеіціся. Галава баліць. Во-ю, твыя гылыва баліць, што дровы кынчаюцца, пы табе хуць замёрзьні. Каб Васькіна гылыва так балела, то былі б с хлебым,— біс куска б сядзелі. А ўжо ці буду барствывыць, ці пу кусках цігацца, дужа твыя гылыва будзіць балець. Зак. Галава не забаліць, буд., пр., Ваша гылыва ні зыбаліць, а я пра ўсё клыпаціся. Як бацька у бальні'цу лёг, твыя гылыва ні зыбалела, а мне пріхадзілыся рызрывацца ну кускі. Галава забаліць. Пыдажджы, у Пырхімка зыбаліць гылыва па чомнебудзь. Каб у яго зыбалела гылыва ніхай ба ап чым,— ні разу і нісколька. Непаўн. Галава не пабаліць, буд., пр. У сьвёкыра гылыва ні пыбаліць, знаіць, што будзіць зьдзелына. Hi пыбалела гылыва нісколька за ўсё ўремя. Галава пабаліць. Яны саўсім ні за што ні бяруцца, a ня то ў іх пыбаліць гылыва. Я знаю, як у іх пыбалела гылыва: выпіць шукалі. Працягл.-фінальн. Галава набаліць, буд., пр. Дужа доўга у Антона гылыва ныбаліць,— заўтря забўдзіць усё. Ныбалела гылыва: узноў сьпіць як пышаніцу прыдаўшы.
Галава не дрогнула, пр., буд. Пра адсутнасць хвалявання і клопату. Там жа ўсё сваё, худзь ба ж пыклыпаціўся, прібраў,— дык гылыва ня дрогнула. Ніхай мякніць, ніхай гніець, у яго дайжа гылыва ня дрогніць ні an чым ні пріняць, ні прібраць. Галава дрогнула, пр., буд. Хацела ты, каб у гультуя гылыва дрогнула. Дрогніць у яго гылыва, дажджэсься з моря пагоды.
Галава пухнець, цяп., пр. Пра наяўнасць шматлікіх клапатлівых і цяжкіх думак. Я ўжо дўмыю-дўмыю, аж гылыва пўхніць, і нічога ні прідўмыю. Ён так дўмыў — гылыва пухла, і нічога ні прідўмыў.
Галава разураецца, цяп., пр., буд. Пра вялікую заклапочанасць. Рузуряіцца гылыва, як у тую бульбу лезьць с канём, іна ж бушўіць. Я столька думыў, як с та-
кея ояды вьілізьць — пряма гылыва рузурялыся. Чаму ня будзіць гылыва рузуряцца, есьлі столька дзірік і ўсе нада заткнўць. Зак. Галава разурылася, пр., буд. Гылыва рузурілыся, як зімуваць, і пацьцёлка пірідзіржаць нада. Тут і ня хочыш, дык гылыва сыма разўріцца, кылі ета ня жыцілі, а шыпірня. Множн. Голавы (галовы) паразураліся (паразурыліся), пр., буд. Голывы пурузуряліся, куды і ў якей бок бежч, айдзе іскаць. Пурузуріліся голывы ува ўсіх, што тут дзелыць. Пурузуріліся галовы ў нас, мы ж нічога ні прідўмыім. Голывы пурузуряюцца ат адных толька адзь дзяцей, а тута вы ішчэ пычынаіця серца рваць. Галовы пыразўрюцца, нягож ні пыразўрюцца, а што ж ты думыў. Узмацн. Галава наразуралася, tip., буд. У мяне ні так гылыва нурузурялыся, мне нада було куды большы выкрўчывыцца. Ішчэ нурузуряіцца гылыва, хваціць.
Галава раскалываецца, цяп., пр., буд. Пра вялікую заклапочанасць. Гылыва рыскалывыіцца, айдзе б трошку клеўру на семя дыстаць. У мяне гылыва рыскалывылыся адз забот, што б я дзелыла, каб ты ні пріехыў. Хужы, кылі гылыва будзіць рыскалывыцца, ды нічога ні прідўмыіш. Зак. Галава раскалолася, пр., буд. Рыскалолыся гылыва, што цяперь і як дзелыць. А як жа ты думыла, жыць прі'дзіцца, ішчэ ні раз гылыва расколіцца. Множн. Голавы (галовы) параскалываліся (параскалоліся), tip., буд. Голывы нашы пырыскалывыліся,— столька мы дўмылі і тушнувалі. Мы столька думылі, што як толька галовы ні пырыскалоліся. Буваіць, галовы пырыскалыюцца, ды нічога ні прідумыіш. Канешня, у вас галовы пырасколюцца, — вы і ў тэй бок ня хочыця глянуць. Гл. Галава разураецца.