I коціцца і валіцца
(Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
Георгій Юрчанка
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 288с.
Мінск 1972
Выкідаць (выкідываць) конікі, неадабр. Капрызіць, рабіць, тварыць надзвычайнае. Ці твой цяперіцька пыцішэў, ні выкідаіць конікі? Ахотычка ж табе кажын раз выкідывыць конікі, прысьмяюць людзі як дурука і большы нічога. Зак. Выкінуць конікі (коніка). У любэй мамент чаго хочыш жджы, якея хочыш можыць конікі выкінуць. Мы ж, кажыцца, дыгываріліся, што ўспакоісься, дык не, узноў коніка выкінуў. Непаўн. Павыкідаць (павыкідываць) конікі. У мяне б доўга конікі ні пывыкідаў,—ня хочыш жыць—каціся. Што тут скажыш, умеіць конікі пывыкідывыць. П рацягл.-фінальн. Навыкідаць (навыкідываць, давыкідаць, давыкідываць) конікі. Халера быў ні пасьледнія, нывыкідаў конікі. Мала ты знаіш Зыйчынят, ішчэ нывыкідывыюць конікі, нагледзісься. Дывыкідаіць конікі, што яшчэ атлуплю, сколька ўлезіць. У Машкі — ня ў Просі, там ён дывыкідывыіць конікі, у мамент усядзіцца.
Выкідаць (выкідываць) на вуліцу. Высяляць з кватэры. Сядзіш у сваіх вуглах і сядзі, выкідаць на вуліцу цябе ні стануць, ні імеюць права. А ты думыў, выкідывыць на вуліцу асьмелюцца? — не, ня тое ўремя. Зак. Выкінуць на вуліцу. Ты толька паспробый што тронь, я табе пыкажў выкінуць на вўліцу, січас у суд пыдам. Узмацн. Павыкідаць (павыкідываць) на вуліцу. Помніш, як адурювалі пыліцэйскія, пывыкідалі Мархвіных на вўліцу с хаты. Ну вазьмі, пывыкідывый на вуліцу проця зімы, кылі ты еткій мудрец.
Выкладацца (выкладывацца) ў доску. Празмерна старацца. Чаго табе выклыдацца ў доску, ці табе дужа многа нада. Нінка ўжо выкладывылыся, выкладывылыся ў доску, усё хацелыся ёй быгацей зу друп'х стаць. Зак. Выкласца (вылажыцца) ў доску. Біссызнацільныя людзі, ім хуць выклыдзься ў доску, усё будзіць мала і ўсё бўдуць нідавольны. Ці ты ўжо вылыжыцца ў доску хочыш, аж пірядыху табе німа. Узмацн. Павыкладацца (павыкладывацца, павыкласца) ў доску. Пывыклыдаўся ў доску, ды ўвідзіў, што толку ня будзіць,— кінуў. У доску пывыкладывыліся, ротым і носым хвыталі, каб скарей як кончыць. Я іх знаю, есьлі пыбішчалі, у доску павыклыдуцца, а зьдзелыюць к сроку. Працягл.-фінальн. Навыкладацца (навыкладывацца, давыкладацца, давыкладывацца) ў доску. Ай, месіц пабыў, дык ужо нывыклыдаўся у доску. Ня бойся, ня тэя стыряньнікі, што нывыкладывыюцца ў доску. Дывыклыдаўся ў доску, большы, гаворіць, зы тапор дайжа ўзяцца ні магу. Усё ж хацелі, каб большы, каб луччы, каб дзіцям што асталыся, в-о так і дывыкладывыліся ў доску,— нікому й нічога цяперь ні нада.
Выкладаць (выкладываць) душу. 1. Шчыра расказваць пра што-н. асабістае. Ну, такому хлюсту я выклыдаць душў ні стану. Выкладывыла ім душу, выкладывыла, а яны толька пысьміяліся. 2. Аддаваць апошняе. Выклыдаіць дзіцям душу ды пасьледнія рубашкі. Выкладывылі мы, выкладывылі душу, стыряліся выучыць, дык во толька рукамі ўспляснўлі. Зак. Выкласць (вылажыць) душу. 1. Выклыдзі ім душу, пырягочуць і ўсё. Душў вылыжу я табе січас, пыдажджы трошку. 2. Пры дзяцей дужа клапоціцца, гатоў душу выклысьць, каб ім луччы було. Клім душу вылыжыць, каб толька дзеці ні ў чым
ні нуждаліся. Працягл.-фінальн. Навыкладаць (навыкладываць, давыкладаць, давыкладываць) душу. 1. Нывыклыдаў ім душу ны прысьміханія, болыпы нінавошта. Сідарёнык нывыкладывыў душу: уся дзяреўня рягочыць, як ён піріжываіць. Цяперя сам відзіш, як ты дывыклыдаў душу. Ны апсьміх толька дывыкладывыіш душу, ці яны цябе поймуць. 2. Нывыклыдаюць яны душу, пыаддаюць усё і самі бізь нічога астануцца. Сколька мы нывыкладывылі душу на іх, а яны пісьма ні сыізволюць ныпісаць. Дывыклыдалі душу, аддалі ўсё, большы нечыга. Пыглядзіш, што дывыкладывыюць душу, палўчуць хвігу, во і ўся блыгыдарнысьць будзіць.
Выкрасіць ды выбрасіць. Пра зусім нявартае. Куды ты сы сваім траньнім пресься, ета шалўп’іцьця толька выкрысіць ды выбрысіць.
Выкручывацца вужом (змяёю), асудж. Выбірацца з цяжкага становішча з лоўкасцю і спрытам. Мы нагледзіліся, як ён у любом-усякім дзелі выкрўчыіцца вужом. I ны днаго дывай валіць, і ну другога, пряма зьмяёю выкрўчывыіцца. Зак. Выкруціцца вужом (змяёю). Плоха ты знаіш Грішу, ён зь любэя пролыбкі вужом выкруціцца. У-у, гадкій чылавек, другіх пытапіў, а сам зьмяёю вь'ікруціўся. Множн. Павыкручывацца (павыкруціцца) вужом (змяёю). Хто іх там зловіць, прісякець, яны пывыкрўчывыюцца вужом. Ну й што, есьлі пылавілі, яны зьмяёю пывыкрўчывыліся. Садовыя твыя гылыва, яны зь любэя халеры вужом павыкруцюцца. Другіх пыдаткнўлі, а самі павыкруціліся зьмяёю. П рацягл.-фінальн. Навыкручывацца (давыкручывацца) вужом (змяёю). Нывыкрўчывыўся вужом, пупаўся-тыкі, ніхай пысядзіць. Круціся, круціся, нывыкрўчывыісься зьмяёю, ды пары жбан ваду носіць. Ніхай, дывыкрўчывыюцца вужом, крутнўцца кылі-небудзь і ня ў тэй бок. Дывыкрўчывылыся Клаўка зьмяёю, іньціресна, што цяперя цётка яе скажыць.
Вылазіць (вылязаць) з языком, неадабр. Гаварыць не да месца, уступаць у размову без патрэбы. К чаго табе було вылазіць зь ізыком, сядзеў ба ціхінька дый слухыў. Аксюта ўсігда вылізаіць зь ізыком, ці ёй нада, ці саўсім ні нада. Зак. Вылезць з языком. Усё було б ціха і зьмірна, каб ты ня вылізла зь ізыком, як сыбака с хвастом. Множн. Павылазіць (павылязаць, павылезць) з языкамі. Прішлі, зыявіліся, січас пывылазюць зь ізыка-
мі. Зь ізыкамі пывылізалі, трілюдзюць — самі ні знаюць што. Я знаю, Гаўріліны зразу павылізуць зь ізыкамі, яны нізашто ня ўцерьпюць. П рацягл.-фінальн. Навылазіць (навылязаць, давылазіць, давылязаць) з языком. Нывылазюць яны зь ізыком калі-небудзь, нылаю, сколька ўлезіць. Што, нывылізала зь ізыком, атхрісьціла Хрісьцінка як сьледыіць? Сяньня Лявоніха дывылазіла зь ізыком, сыстрамілі яе большы некуды. I ты яшчэ дывылізаіш зь ізыком,— ня можыш, як людзі, пысядзець?
Выліўкі ліць. Несці яйкі без шкарлупы (пра курыцу). У мяне рябінькыя была дужа нясушчыя, ну часта выліўкі ліла.
Вылятаць (выскакываць) з галавы (памяці). Ратоўна забывацца. Была вун тыкая, як ты, Гапка, у яе ўсё вылітала з гылавы. Ты ж ні старік, што ў цябе вылітаіць усё с паміці. Я дык і зубуваю, калі нешта скажуць, усё выскакыіць з гылавы. Ня бойся, у мяне с паміці ні выскакыіць, як у цябе. Зак. Вылецець (выскачыць) з галавы (памяці). Лёкса прасіла нешта табе пірідаць, і ў мяне з гылавь'і выліціла — што. Я ж усю дарогу помніў, што ён мне скызаў, а тут выліціла с паміці. Што йта с табою, хто што ні скажыць, у цябе зразу выскычыць з гылавы. Як жа ета тама у кіне аньціресна гыварілі, во выскычыла с паміці. Узмацн. Павылятаць (павылецець, павыскакываць, павыскачыць) з галавы (памяці). Як жа ты слўхыў, што ў цябе ўсё пывылітала з гылавы. Як ні рыскажы, як ні ўталкўй, усё пывылітаіць с паміці, і што с табою тваріцца — ні рызьбярў. Аб’ісьняла-аб’ісьняла, што к чаму, a ў іх ціріш час павыліціла з гылавы. Ты ж усігда ўсё помніў, а чаго ў цябе тут павьіліціла с паміці. Рыскажы, ды хырашо ўтўркый, ато ўзноў пывыскакывыіць з гылавы. Ня бойся, што нада, у іх с паміці ні пывыскакывыіць, во што ня хочуць помніць — забўдуць. Узноў усё павыскычыла з гылавы, а як жа ты хадзіў пы мыгазіных. Ну, есьлі яшчэ раз павыскычыць с паміці, я ўжо цябе наўчў.
Вылятаць (выскакываць) пуляю. Выбягаць вельмі шпарка. Сколька ты разоў ац свае дырагея вылітаў пўлію. Што, пыныравілыся выскакывыць пулію? Зак. Вылецець (выскачыць) пуляю. Толька зайшлі, і цірізь мінуту, гляджу, выліцілі абоя пўлію. Выскычыў пўлію с Аксюціныя хаты. Узмацн. Павылятаць (павыскакываць) пуляю. Чаго б ета яны пывыліталі пулію ат Антона, ці ні
вярнўлыся Полька с Крічыва? Схадзіця, дык пывыскакывыіця пулію, ня будзіця знаць, як бежч. Туды ішлі ціряшчур храбра, а аттуля пывыскакывылі пулію.
Вылятаць у трубу. Разарацца. Ты ўжо два разы вылітаў у трубў і табе пымыгалі стаць на ногі, а большы ніхто ні паможыць, хваціць. Зак. Вылецець у трубу. Ну, дутургуваўся, выліціў у трубу?— ня ўмеў жыць пы-чылавечыску. Узмацн. Павылятаць (павылецець) у трубу. Зразу хваліліся: рыжжыліся, чуць ні быгачы сталі, а як пывыліталі ў трубў, дык чэшуць затылык. Пыглідзіцё, павыліцюць у трубу: у іх ніякія розвылкі німа.
Вынасіць на сваіх плячах. Пераносіць цяжкасці, выпрабаванні. Я і ні такоя вынасіў ны сваіх плічах, у маёй жызьні усякыга було. Зак. Вынесць на сваіх плячах. Ці ты знаіш, што я выніс ны сваіх плічах,— табе такоя і ўва сьне ня сьнілыся. Узмацн. Павынасіць (павынесць) на сваіх плячах. Чаго мы толька ні пывынасілі ны сваіх плічах. Што вы цяперя павынісіця ны сваіх плічах, ці ваша жызьня тыкая, як наша была, мы ўсяго пыспыталі.
Вынасіць смяццё (мусар) з хаты. Расказваць пра тое, пра што не варта было. А есьлі нада, дык і нада вынасіць сьмяцьцё с хаты. Нашто табе було вынасіць мўсыр с хаты, усё рыўна ні пымыгла ні чамў. Зак. Вынесць смяццё (мусар) з хаты. Ай, вынісла Праскоўя сьмяцьцё с хаты, можна було самім рішыць і дыгываріцца, ато толька зьвягыньня. Ніхай вынісьлі мусыр с хаты, дык хуць цярьпець можна стала. Узмацн. Павынасіць смяццё (мусар) з хаты. А можа яно й луччы, што пывынасілі сьмяцьцё с хаты, людзі судзіць меншы будуць. Усё пріказывыла, каб муўчалі, каб ні пывынасілі мусыр с хаты. Працягл.-фінальн. Навынасіць (давынасіць) смяццё (мусар) з хаты. Тут, знаіш, нада с толкым пытхадзіць, ато нывыносіш сьмяцьцё с хаты, як Тайка зяціцкыя. Усё хваліўся: я жыву У ўсіх ны віду, нічога ні хуваю,— во так і нывынасіў мусыр с хаты. Нашто ж табе так усё тріпаць, буваіць, дывыносіш мўсыр с хаты. У сямейный жызьні нада с умом, ато Ріпініна дывынасіла мусыр с хаты: кінуў і пашоў, a над ёю сьмяюцца.
Вынь ды палож (пакладзі). Пра абавязковае выкананне патрабавання. Ныстаў, ныстаў, вынь яму ды палож тых грошы, ды яшчэ зразу дзьвесьця рублей. Што ты прі-
чапіўся вынь ды палож, кылі тут мінўты німа свабоднага ўремя. Вот табе вынь ды пыкладзі сію мінуту, у мяне вун печ топіцца, куды я пайду. Вот вынь ды пыкладзі беліныя пылатно,— бярі, есьлі хочыш, нябеліныя.
Выпаліваць [калёным] жалезам. Знішчаць бязлітасна. Такіх нада ні вылантыріцца зь імі, а жалезым выпалівыць. Я б іх калёным жалезым выпалівыў. Зак. Выпаліць [калёным] жалезам. Каб іх хто жалезым выпыліў, уся сім’я прідаціліў. Еткіх ба гадыў вьіпыліць калёным жалезым, каб ат іх і ўзныку ні асталося. Узмацн. Павыпаліваць (павыпаліць) [калёным] жалезам. У-у, каб мыя воля, я б ні знаю што, пряма жалезым ба пывыпалівыў еткіх. Пывыпалівыць калёным жалезым гадзюк нада, сколька яны зьдзіваліся нуд людзямі. Даўно калёным жалезым павь'шыліць нада було ўсіх разым.