• Газеты, часопісы і г.д.
  • I коціцца і валіцца (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны) Георгій Юрчанка

    I коціцца і валіцца

    (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
    Георгій Юрчанка

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 288с.
    Мінск 1972
    96.32 МБ
    Вочы на мокрым месце, неадабр. Пра плаксу. У Лёксы ўсігда вочы на мокрым месьці, чуць што, й захныкыла.
    Вочы пазычаць [у сабакі], асудж. Рабіць, паступаць бессаромна. Я ж ні пайду вочы пызычаць, каб дурноя дзела с табою дзелыць. Калі ты хочыш вочы пызычаць у сыбакі, то йдзі, цябе ніхто ні дзяржыць. Зак. Вочы пазычыць [у сабакі}. Перш чым іціць туды за сеным, нада було вочы пазычыць. Ета ж нада вочы пазычыць у сыбакі, каб пысярёд белыга дня іціць у чужэй гарод.
    Вочы прадаваць, асудж. Быць гледачом без патрэбы. Вун і Аксеньня тарчыць тут бязь дзела, вочы прыдаець.
    Вочы разбягаюцца, цяп., пр. Пра разгубленасць ад мноства ўражанняў. У Матруны аж вочы рызьбігаюцца ац свацьціныга быгаства. Там було столька іньціресныга зразу, што вочы рызьбігаліся ува ўсіх. Зак. Вочы разбегліся, пр., буд. Як глянулі мы, сколька там усяго ўсякыга
    ляжыць, у нас і вочы разьбегліся. Каб і ні хацеў, дык вочы рызьбягўцца, як там усяго ныкладжына. Узмацн. Вочы паразбегліся, пр., буд. Ніхай хто, а імы ж відзілі, як людзі жывуць, ну тут і ў нас вочы пыразьбегліся. Толька гляньця, вочы пырызьбягўцца.
    Вочы рэзаць. Рабіць непрыемнае ўражанне колерам, выглядам. Пашыта нічога, ну цьвет вочы режыць. Ай, тоя быгаства разьвесілі сваё, яно вочы режыць, каб яно сваім потым було нажыта.
    Вочы ўзнімаць (ускідываць). Прачынацца адразу пры неглыбокім сне; глядзець. Я ляжу, сагрелыся, ня хочыцца і вочы ўзьнімаць. Я туўханў — гляніць, і другей раз, і трецьцій,— вочы ўськідыіць, а ўстываць ня хочыць. Зак. Вочы ўзняць (ускінуць). Путуўхала, ён вочы ўськінуў, пыглядзеў, я атыйшла— ён узноў сьпіць. Толька я пыдыйшла, скызала ціхінька: «Устывай» — зразу, тую мінуту вочы ўські'нуў.
    Вош за каўнер запаўзла, іран., пр., буд. Пра зазнайства ад некаторага прыбытку. Відзіш, Стыльмашонку вош зы каўнерь зыпыўзла, праходзіць і здрастуйця ні скажыць. Ніхай трошку вош зыпаўзець зы каўнерь, к яму тады бяс хвігі ні пытыкайся.
    Вош за каўняром шаволіцца (шавеліцца, капошыцца), гумар. Пра зазнайства ад некаторага прыбытку; пра наяўнасць прыбытку. Зьмітрок поршы пыднімаіць, вош у яго зы кыўнярём шаволіцца. Відзіш, як рысхраньціўся, вош зы кыўнярём шавеліцца. Пы ўсяму відна, што ў цябе капошыцца вош зы кыўнярём. Зак. Вош за каўняром зашавалілася (зашавялілася, закапашылася), пр., буд. Ну, у Кузьмы вош зы кыўнярём зышывалілыся. Во, і ў цябе тыкі вош зы кыўнярём зышывялілыся. Цяперь ён пойдзіць жыць, вош зы кыўнярём зыкыпашылыся. Ніхай трошку вош зы кыўнярём зышавеліцца, ігоныру будзіць ны акрўгу. Троху вош зы кыўнярём зыкапошыцца, тады хваліцца, як ён самый первый тўмыр ува ўсёй акрўгі. Аднакр. Вош за каўняром шавальнулася (шавяльнулася), пр., буд. У Стася вош зы кыўнярём шывальнўлыся, гогылім ходзіць. Буваіць, вош зы кыўнярём шывальнецца, дык спажыць ня ўмеіць, пруглуміць. Як трошку вош зы кыўнярём шывяльнецца, заробіць скуліндў, тады ён первый быгач. Непаўн. Вош за каўняром пашавалілася (пашавялілася), пр., буд. Ты ж відзіш, вош зы кыўнярём пы-
    шывялілыся, палўчку пулучыў. Якоя ён заробіць, так, вош зы кыўнярём пышаволіцца, дык пўсьціць зы два дні на вецір.
    Вуглы аціраць, неадабр. Бяздзейнічаць, знаходзіцца без мэты. Хваціць вуглы аціраць, шўльля ставіць нада. Аціраюць вуглы вічырамі, во і ўсё іх зыняція. Непаўн. Вуглы пааціраць. Троху пыаціралі вуглы і хваціць, пойдзім з заўтрішніга дня касіць. Працягл.-фінальн. Вуглы нааціраць (дааціраць). Ныаціраіця вы мне вуглы, я вас жыва ачшыю, і зыняція найдзіця. Дыаціралі вуглы летым, што с пыўзімы сена езьдзілі купляць.
    Вузкае (слабае) места. Ненадзейны бок у якой-небудзь справе. У нашый брігадзі вўзкыя места выпріж: мала хумутоў вызавых, сядзёлкі б нада, і вожкі, і гўжыкі. Тут слабыя места найціць, то нада падўмыць ды падўмыць. Наша слабыя места — зямлі многа, а рук ні хвытаіць, пасеіць сяк-так пасеім, а ўбіраць некыму.
    Вума не прыкласць (не прылажыць). Немагчыма зразумець, асэнсаваць. Вума ні прікласьць, айдзе серп мог дзецца, усё ўсюдых пірійскаў— і німа. Вума ні прікладў, што тут і думыць. Як ён мог пірібрацца ціріс такую загырыдзь, вума ні прілажў.
    Вума палата, жарт., іран. Пра вялікі розум чалавека. Ладна, я ўжо дураком прыжывў, ніхай у твайго зяця вума пылата. У яго вума пылата, а ў цябе другая.
    Вум за розум заходзіць. Пра страту магчымасці ігравільна, разумна разважаць. А-а, што табе гываріць, кылі ў цябе вум за розум заходзіць. Зак. Вум за розум зайшоў, пр., буд. Ці ў вас вум за розум зайшоў, што ні глідзіцё, куды едзіця. У Лісея есьлі вум за розум зойдзіць, толку зь ім ні даб’есься.
    Вума (вумом) трогацца. Вар’яцець. Ета ўсё було ны маіх вычах, я ўсё чысьцінька відзіла, як ён вума трогыўся. Ці ты вумом трогыісься, ці дурь ікая пыцскачыла, што места сабе ні находзіш. Зак. Вума (вумом) тронуцца. Вума тронуцца нада еткыю дурь сыпысаць. Усё дно як вумом тронуўся, што с табою пыгываріць, як ш чылавекым, нільзя. Множн. Вума (вумом) патрогацца. Ці яны тама вума патрогыліся, што дайжа і ня дўмыюць пыднімацца. А ніхай яны вумом патрогыюцца, як мне ныдаела угыварівыць іх і ўвішчаць.
    Вуму (вуму-розуму) непасціжыма. Незразумела, няясна. Вумў ніпысьціжыма, што ў той хаці тваріцца. Вуму-розуму ніпысьціжыма, аткуля ў іх столька грошы, усё купляюць і купляюць, што пупадзецца пад рўкі.
    Вун бог, а вун парог. Рашучае патрабаванне пакінуць хату. Вун бог, а вун парог, і нечыга мне тут яшчэ Серца ат’ідаць. і
    Вуха рэзаць. Быць непрыемным для слыху. Выключай сваё дрынкыла, толька вуха режыць. Зывялі нёшта, ні рызьбярі-бярі пойміш што, ажно вушы режыць. Аднакр. Вуха разануць. Яму ета вуха різанула, ён ажно скрівіўся. Так усім ніпріятна вушы різанўла, а яму худзь ба што, крыіць сваё.
    Вучыцца вуму-розуму. Сталець, набываць вопыт; засвойваць. Вучыся ў людзей вуму-розуму, раз матка родныя табе слова скызаць ні ўладзіць. Зак. Наўчыцца вуму-розуму. Айдзе ён вуму-розуму наўчыцца, якей быў, такей і астаніцца. Непаўн. Паўчыцца вуму-розуму. Едзь, можа хуць трошку вуму-розуму павўчысься.
    Вучыць вуму-розуму. Даваць разумныя парады, накіроўваць дзейнасць. Вучу ўжо, вучу сваіх вуму-розуму, дык ці яны што слўхыюць: ай, ладна, цётка — і пашлі. Зак. Наўчыць вуму-розуму. Я ні наўчыла — ты яго наўчы вуму-розуму. Непаўн. Паўчыць вуму розуму. Есьлі я паўчу вуму-розуму, доўга будзіш помніць.
    Вушкі на макушке. Пра насцярожанага, уважлівага. У Хнычка вўшкі ны макўшкі, відзіш, усё слўхыіць.
    Вушы б не чулі. Пра нежаданне і непрыемнасць слухаць, ведаць тое, што стала вядома або што сказана. Вушы б ня чулі, як яны пычынаюць рызгыварівыць. I вўшы б ня чулі, і вочы б ня відзілі, настолька іна спастыліла. Ня тоя, дык другоя, абізацільна прічыну нейкыю найдуць, грызуцца,— вушы б ня чулі етыга.
    Вушы вянуць, цяп., пр. Сорамна да агіднасці (звыч. слухаць). Вушы вянуць слухыць такоя, ня то што гываріць. Мы там сядзелі, дык вушы вялі, некуды було вачэй дзіваць ац стыда. Зак. Вушы павянуць (звянуць), буд., пр. Як ляпнуў такоя, ува ўсіх і вушы пывялі. У ўзрослых вушы пывянуць, а ня то дзіцям слухыць. Я прівыкла, мне нічога, а ў Пітрыка дык і вушы зьвялі.
    Вушы закласць (залажыць), звыч. неадабр. Пра нежаданне слухаць і разумець. Як што просіш, у яго вушы зыкладзець, а скажы «На!» — січас пачуіць. Вушы ім зылажыла, ня чуюць яны,— прітвыряюцца як малінькія дзеці. Незак., рэдкаўж. Вушы закладаць. Ці даўно табе стала вушы зыклыдаць? Ўзмацн. Вушы пазакласць (пазакладаць, пазалажыць). Нягож, вушы ім пызыклала— нарошня айдзе-небудзь сідзяць у кустах ды сьмяюцца. Што ім там, вушы пызыклыдала, што ірвацца нада сызываць іх. Ці вам вушы пызылажыла, што ніяк ні дызавесься.
    Вушы пратрубіць, неадабр. Надакучыць размовамі, паўтарэннем аднаго і таго. Прутрубіла іна мне вушы сваімі свытамі: усё ў іх дужа хырашо і самі яны зылатэя.
    Вушы развешываць, іран. 3 даверам слухаць хлусню. Hi нада було вушы разьвешывыць, тут глядзі ды глядзі, вока ні ш чаго ні спускай. Зак.. Вушы развесіць. Абоя вушы разьвесілі, стыяць і слухыюць лухту ніпыцьсіваныю. Усеаг. Вушы паразвесіць (паразвешываць). Пыразьвесюць вушы і будуць сядзець, пыддакывыць. Чаго вы там вушы пыразьвешывылі, ці відзіця, што дождж вот-вот хлыніць. Працягл.-фінальн. Вушы наразвешываць (даразвешываць). Ніхай толька завеюць быракі, тады ты ў мяне вушы ныразьвешывыіш. Дыразьвешывыў вушы, нехта атхваціў шляю, цяперя спусьці воз з гары.
    Выбівацца з каляі (сядла). Выхадзіць з нармальнага, звычайнага ст'ану. Станіць выбівацца с кыляі, дальшы — большы, дальшы — большы, і толку ня жджы. Неік ідзець усё біс пырядку, я тут проста пычаў выбівацца сь сідла. Зак. Выбіцца з каляі (сядла). Выбіўся с кыляі посьлі етых гасьцей, ніяк за дзела ні вазьмўся. Сь сідла як выб’ісься, тады дужа цяжола у што-небудзь уцягывыцца. Множн. Павыбіцца (павыбівацца) з каляі (сядла). Павь'ібіліся за лета с кыляі, ня хочыцца брацца ні за што. Нада каб пырядык быў, а біс пырядку павыб’юцца сь сідла, і ніякыга толку ня будзіць. Нядзелю так ужо работылі, ні зналі, калі ноч, калі дзень, пывыбіваліся с кыляі, скрысеньня бяс просыпу спалі. Бувала, пывыбіваімся сь сідла, дзень лі мылацілкі, наныч у лес, ні ды вічарінык дзелылыся.
    Выбівацца з сіл (сілы, духу, у пень). Празмерна стамляцца. Нашто вам так выбівацца сь сіл, ці вам боль-
    шы ўсіх нада. Выбіваіцца сь сілы кажнінькій дзень, ніхай ба хуць у скрысеньня дух пірівіла. Пірістань ты выбівацца з дўху, усяго ўсё роўна ні пірядзелыіш. Хваціць на іх выбівацца ў пень, ніхай самі дўмыюць, як жыць. Зак. Выбіцца з сіл (сілы, духу, у пень). Так выбіўся сь сіл за дзінь, толька б пірякінуцца ны мінутку ды пыліжаць. Настолька выбілыся сь сілы, ні есьць, ні піць ні хачу, лігла б і ліжала бізь дзьвіжэнія. Вь'іб’ісься з духу, прідзіш двору, а ў хаці нічога ня дзелына, і тут хвытай ротым і носым. Зыхадзіліся саўсім, доўга блудзілі, выбіліся ў пень. Множн. Павыбіцца (павыбівацца) з сіл (сілы, духу, у пень). Павыбіліся сь сіл, селі, ні рукою, ні нагою ні шывяльнўць. Павыб’імся сь сілы, хто нас тады глядзець будзіць. 3 духу павыбіцца нядоўга, а новыга здароўя тады ніхто ні ўставіць. Бувала, павыб’імся ў пень ны лядзі, дык там на хворысьці і нучуваць пыастанімся. Настолька пывыбіваліся сь сіл, што чуць даклыпылі. Такея пні вывірнуць— пывыбіваюцца сь сілы. Каб пывыбіваліся з дўху, як я, дык ба і ны вічарінкі забылі. Сядзім, пірідыхнём мінўтку, ішчэ пасьпеіш пывыбівацца ў пень. Працягл.-фінальн. Навыбівацца (давыбівацца) з сіл (сілы, духу, у пень). Нывыбіваліся мы сь сіл за свой век, хваціць з нас. Нывыбіваліся з духу і адзін раз, і другей, надоўга запомніцца. Нывыбіваўся ў пень, цяперя кычаіцца як гылавешка. Ніхто ж ня споріць, што зьдзелыць нада, алі ж дывыбіваісься сь сілы, што бульбіну ні судолііш выхвыціць зь зямлі. Яны там з духу дывыбіваюцца, толька жывэч прікоцюцца. Сілы ў яго нісколька ні сталыся, дывыбіваўся ў пень.