• Газеты, часопісы і г.д.
  • I коціцца і валіцца (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны) Георгій Юрчанка

    I коціцца і валіцца

    (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
    Георгій Юрчанка

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 288с.
    Мінск 1972
    96.32 МБ
    Вожыгам лезць, асудж. Дабівацца нахабна, настырна. Чаго ён так вожыгым лезіць к етым Пуўлюковым, яны ж яму нічога ні далжны. Пачын. Вожыгам палезць. Hi пулучыў нічога—і хырашо, ато пряма быў вожыгым палез, як усё яму пазволіна.
    Войстрый (вострый, войсцер, восцер) на язык. Дасціпны, з’едлівы. Ну й войстрый жа Жэнька ны язык, у яго 96
    ўсігда ныпярёд гатоў атвет. Вострыя ны язык: і сякець, і паліць любому-кажныму. Ціряшчўр войсцір ны язык, каб трошку меншы, дык ба ня хужы. Ніхай восьцір ны язык, а Хрісьцінка як адбрыла, дык і гываріць нечыга.
    Войстрый (вострый) нож. Непрыемна, пакутліва. Длі мяне іціць к ім ды кланіцца, піріпрашывыць—ета войстрый нож. Я знаю, яму хадзіць, дыбівацца сотык — вострый нож, ён луччы ат усяго атрякецца.
    Войстрый (вострый) язык. Пра дасціпнага, з’едлівага. Ты паслўхыў ба Хадоску, во айдзе войстрый язык, нікому спўску ні дасьць. Калі ціряшчўр вострый язык, яго можна прітупіць нямножка.
    Вока (зуб) гарыць, адз., мн.; цяп., пр. Пра неадольнае жаданне мець. Я віджу, на што ў цябе вока гаріць. А чаго ў цябе так зуб гаріць на тэй касьцюм, ён саўсім нікрасівый. У Гаўрілы на лешчынскыю ігрўшку даўно вока гарела. Ета ў Цімоха зуб гареў ны Пылагеіну хату. У цябе даўно вочы гыряць на тую бутылычку, вазьмі ўжо, налі. А разьві ня відна, на што ў цябе зубы гыряць. Доўга ў Кірілы вочы гарелі на тэя сасонкі. Чаму не, і ў мяне б зубы гарелі, каб еткій кусок атхваціць. Зак. Вока (зуб) загарэлася (узгарэлася, разгарэлася), пр., буд. У майго ўжо ны цілівізыр вочы зыгареліся. Відзіш, як яму луманўлыся, вочы узгареліся, нічым ня ўдзержыш. Ці ў цябе ны хыладзільнік вочы яшчэ ні рызгареліся? Чаго ў яе так зубы зыгареліся на ета тряп’ё, ці ў яе надзець нечыга, ці што? Узгареліся зубы ехыць у Мурмынск, нешта ныпісаў аттўля Кірей. Я ўжо віджу, што ў цябе зубы рызгареліся ны сыпагі, ну бярі. Есьлі ў Кындрата вочы на што зыгаряцца, яго ні адгаворіш. Увідзіць што новыя — січас вочы узгыряцца: дывай купляць. Ен такей ніпыстыянный: сяньня ня хочыць, а нызаўтря зуб узгаріцца — паехылі тургуваць. Пыдажджы-ка, як у Мірінка зубы рызгыряцца, тады пойдзіця.
    Вока ймець. Злавацца скрытна. Калі йта што було між імі, а й січас яшчэ адзін ны днаго вока ймеюць. Зак. Вока займець. Якей жа мелышный чылавек, за нейкыю ношку саломы так вока займеў.
    Вокам не маргнуць (не змаргнуць). He паказаць віду. Ты толька верь таму прыйдзісьвету, ён збрешыць і вокым ні маргнець. Дыкызала ж яму, што так ні було,— айдзе
    7.	Г. Ф. Юрчанка
    97
    ты яго пройміш, вокым ні змаргнўў. Вокым маргнуць (змаргнуць). Усі ж відзюць, што ніпраўда, а ён сваё цьвярдзіць і худзь ба вокым маргнўў. Усё сь сябе пірівярнўла ны Аўдотку і, думыіш, вокым змаргнўла?
    Вока набіваць. Напрактыкоўвацца. Так ходзючы усё ўремя лі кароў, вока ныбіваюць. Зак. Вока набіць, Пыглядзіць ны капў і пасьці правільна скажыць, сколька сена,— вока набі'ў.
    Вока набіта. Пра вопытнага, спрактыкаванага. У Ахрямёнка вока набіта, ён толька гляніць і зразу скажыць, ці бўдзіць у етыя каровы мылако.
    Вока свеціць, адз., мн.; цяп., пр., буд. Пра наяўнасць слабога зроку. Раз вока сьвеціць, патрошку лі двыра будзіць топыць. Буду цігацца, пакуль вочы сьвецюць. Пакўль вочы сьвяцілі, на печы ні сядзеў, то тоя зьдзелыіць, то тоя. Есьлі вочы будуць сьвяціць, то нічога.
    Волас не ўпаў з галавы, пр., буд. Нічога не здарылася, не панёс страт. Сколька людзі чаго пірінясьлі, убыткыў пыцярьпелі, а ў іх волыс ні ўпаў з гылавы. Глідзяць, каб волыс ні ўпаў з гылавы, ато божа мой! Нябось ты, нябось зы сваю Аньку, у яе волыс ні ўпадзець з гылавы.
    Вольная птушка (пціца). Незалежны, свабодны. Кылі бізь дзяцей, то вольныя птушка, куды зыхацеў, туды й пыляцеў. Мне, канешня, нікуды ня зьдзьвінуцца, а Клімчанок — в’ольныя пціца, яго нічога ні дзяржыць.
    Вольный казак. Незалежны, свабодны. Пятрок — вольный кызак, за ім хвост ні цігаіцца. Я стаў вольный кызак, пуці аткрыты на ўсе чатырі.
    Вот і ўвесь сказ (каму). Пра завяршэнне паведамлення. Другей раз я нікўды ні пайдў, вот табе і ўвесь сказ. Заўтря я еду, вот вам і ўвесь сказ.
    Вот табе й на (раз). Пра нечаканасць з’явы, падзеі. Вот табе й на, пулучыў грошы,— што ж я цяперя дзелыць буду. Вот табе й раз, палўчка ляснула ды пасьледніга рўбліка. Зваў жа, прасіў: прідзі абізацільна, а прішоў — вот табе й раз: луманулыся яму дужа ў тэя арехі.
    Воўк у авеччай шкуры. Пра таго, хто ўмее маскіраваць сваю жорсткую сутнасць. Hi знаіця вы яшчэ Мыкрідзёнка, ета ж воўк у авеччый шкўрі.
    Вочы адкрываюцца (раскрываюцца). Пра пачатак разумення. Знаць і ў Цімоха вочы аткрываюцца на ўсю ету пятрўшку, ато ніяк ні пынімаў. Цяперя позна ўжо, што ў цябе вочы рыскрываюцца, нада було раншы глядзець. Зак. Вочы адкрыліся (раскрыліся), пр., буд. Трўдна ў цябе вочы аткрыліся, мог ба і раншы пыняць, у якоя балота цябе піхаюць. Ці раскрь'іліся у вас вочы, ці пынялі вы Кірілывы мыхінацыі? Ніхай січас ня хочыць пынімаць, а калі ж небудзь вочы аткрыюцца. Ныўряд, ці раскрыюцца калі вочы ў Антона, ён жа нікому і нічому ня веріць. Як вочы раскрыюцца, то пойміць, што к чаму.
    Вочы бегаюць (скачуць), цяп., пр., буд. Пра трывожны стан, непакой. Ізыком трепіць, трепіць абы-што, а вочы бегыюць, ні на кога ні глядзіць. Нешта, мыя дыражэнькыя, ты пряма ні глядзіш, вочы ў цябе ціряшчўр скачуць. Ці прімеціў, як у Валодзькі вочы бегылі, калі ныстаўніца зыйшла. Каб ты толька відзіў, як у яго вочы скыкалі. Ніхай-ка глянуць на еткыя быгаства, як у іх вочы будуць скыкаць. Пачын. Вочы забегалі (заскакалі), пр., буд. Відзіў, Ганна зайшла, дык як у Міці вочы забегылі. Сеў лі выкна, і вочы зразу забегылі пы хаці, так і глядзіць, айдзе што паложына. А разьві ты ні знаіш, аччаго ў яе вочы зыскыкалі? Парог ні пасьпеў піріступіць, a вочы ўжо забегылі пу вуглах. Ты так, нібытта прыгываріся пры цялёнка, увідзіш, як у Пракопа вочы забегыюць. Схувайся, а я скажу, цябе німа, во зыскачуць у іх вочы.
    Вочы (бельмы) заліваць, груб. Напівацца, Толька ты мне ня кінь вочы зыліваць, я цябе абразўю. Ці дўмыіш ты пірістаць бельмы зыліваць? Зак. Вочы (бельмы) заліць. Як устаў, так і глядзіць, каб айдзе заліць вочы. Бельмы зальлець, а тады сўніцца айдзе пупала і выляіцца, сыбакі ліжуць. Множн. Вочы (бельмы) пазаліць (пазаліваць). Айдзе ж яны што будуць помніць, кылі вочы пызылілі гарелішчыю. Пызылівалі вочы, толька і глідзяць, каб айдзе наш'цца. Пызыліваюць бельмы ды пацері сызнанія, а тады нызаўтря голывы ў іх быляць. Працягл.-фінальн. Вочы (бельмы) назаліваць (дазаліваць). Нызыліваіш вочы, будзіш калі поўзьць, і найдуць у сьнягу калелыга. Дызылівалі вочы, ніхай цяперь пысідзяць, адўмыюцца. Нызыліваў Дук бельмы, ну, туды яму й дарога. Дызыліваіш бельмы, што я аць цябе саўсім атрякўся.
    Вочы (бельмы) пралупіць, груб. Прачнуцца адразу. Ці пралўпіш ты калі вочы? Прулупіў ба бельмы, ніяк ня высьпіцца, ночы яму мала. Незак., рэдкаўж. Вочы (бельмы) пралупліваць (пралупляць). Ня хочыць вачэй пралўплівыць, піряверніцца з боку на бок і храпіць. Будзі, даўно яму нада вочы прулупляць. Ці ён там зьбіраіцца бельмы пралўплівыць? Ці ні пыра ўжо бельмы прулупляць?
    Вочы б не відзелі (не глядзелі). Пра нежаданне бачыць, знаходзіцца поблізу або разам. Настолька абея спрікліліся і так апрацівілі, што вочы б мае ня відзілі іх. За што ня возьміцца, кажыцца, рукі ні туды слўжуць, вочы б ні глядзелі ны такую работу.
    Вочы зліпаюцца, цяп., пр., буд. Пра жаданне спаць. Я ўжо сядзець ні магу, вочы зьліпаюцца — і хацелыся б ручаічку дыпрясьць. Што я там мог нычытаць, есьлі вочы зьліпаліся. Ніхай вочы будуць зьліпацца, а сядзіць, пакуль усе ні рызайдўцца. Зак. Вочы пазліпаліся, пр., буд. У нас вочы пызьліпаліся, сядзеўшы там, і пайціць було неік пяўдобна. Што ты будзіш сядзець, вочы пызьліпаюцца, толька носым клюваць будзіш.
    Вочы калоць (пароць). 1. Перашкаджаць. I скосюць, і-змалоцюць, і салому прівязўць к варотым — і ўсё ёй вочы колюць. Ці табе вочы поріць мой пінжак, вісіць і ня трогыіць жа цябе. 2. Сарамаціць, папікаючы, напамінаючы. Hi няволя Люські зь ім жыць, каб ны кажным шагу вочы калолі. Узмацн. Вочы пакалоць (папароць). 1. Пыкалола ўжо табе нявестка вочы, пыжыві во адна, пызнаіш, якей мёд адной сядзець. Ух, уредзіны людзі, вочы ім усё маё пыпарола. 2. Пыкалолі яму тады вочы Сондычкыю, ны кажным шагу пыміналі. Ну ўсё, узналі, цяперь ужо вочы папорюць,— хто нада, хто й ні нада. Законч. Вочы адкалоць (адпароць). 1. Ну аткалолі ж вочы, паехылі, чым жа ты яшчэ нідавольна? Вочы табе атпароў етый пляцень, дужа мішаў. 2. Вочы аткалола, забылыся, ато ўсё, бувала, праходу ні даець Зьмітраку. Атпаролі яму вочы Машкыю, пакуля іна ня зьехыла некуды. Працягл. Вочы накалоць (напароць). 1. Дужа ж вам ета капёшка вочы ныкалола, усё вадзіла. Знаім, ныпаролі вам вочы нашы паплецінкі, прібралі, ні глядзіця. 2. Так ныкалолі вочы — с хаты быяўся на вўліцу пыкызацца. Раз Хадосычкіны пытхвацілі ны язык, то напорюць вочы
    большы некуды. Працягл.-фінальн. Вочы дакалоць (дапароць). 1. Дыкалола яму вочы маё пылаценца: харошыя трубычка была, дык ужо німа. I твае грабількі дапорюць вочы яму — абізацільна пыцягніць і атапрецца: ня відзіў і дўхым ня чуў. 2. Мне даколіць вочы: мыцірікоў нукручў, і пойдзіць. Ну есьлі ўжо схвачў кылячыну, ну дапорюць вочы,— я ім дзетычка ці рыўня ікая.
    Вочы мазоліць, неадабр. Надакучаць сваёй прысутнасцю. Прівылачэцца і бўдзіць вочы мазоліць: слўхый ты яе лухтў. Hi мазоль ты мне вачэй, ідзі, куды сыбраўся. Зак. Вочы намазоліць. Нымазолілі яны мне вочы, усё тырчаць піряд вокнымі. Непаўн. Вочы памазоліць. Пару нядзель пымазоліў вочы дый паехыў. Працягл.-фінальн. Вочы дамазоліць. Яны мне дымазолюць вочы, што я нядоўга дўмуючы путурю іх з двыра піріц сабою.
    Вочы на лоб (на лаб) лезуць, цяп., пр. Пра вялікае здзіўленне. У каго можа й вочы на лоб лезуць, а мне дзіўныга нічога няма. Я віджу, у цябе вочы на лыб лезуць. У мяне всчы на лоб ня лезьлі. Дужа ўжо, дужа ўсё с аньціресым рызглідалі, што вочы на лыб лезьлі. Зак. Вочы на лоб (на лаб) палезлі, пр., буд. Ніхай ба ты пачуў еткыя, і ў цябе б вочы на лоб палезьлі. Як скызалі Андрею пры Маўру, у яго й вочы на лыб палезьлі. Ты паслўхый, што пры Крівілёў рысказыюць, у цябе вочы на лоб палезуць. Ат етых новысьцій вочы на лыб палезуць.