• Газеты, часопісы і г.д.
  • I коціцца і валіцца (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны) Георгій Юрчанка

    I коціцца і валіцца

    (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
    Георгій Юрчанка

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 288с.
    Мінск 1972
    96.32 МБ
    Браць цераз сілу. Працаваць празмерна. Чаго мне браць цірясь сілу, ну куоок хлеба ў мяне ёсьць, а зыпасы зыгыняць я ні зьбіраюся. Усё браў цірясь сілу, усё зь яго
    ні хвытала. Зак. Узяць цераз сілу. Узяць цірясь сілу яны ня возьмуць, «та ты, хочыш, ірьвіся за іх.
    Бронь божа. Hi ў якім разе. Глядзіця ж, дзеці, бронь божа ні бяріця сьпічык, а ты, старшыя, дайжа ні пыказывый малым, айдзе ліжаць. Бронь божа цябе і дўмыць ны Каці жаніцца ці йціць туды ў зяці, зы каго ты там бўдзіш? — зы парыбка.
    Броўю весць (шаваліць, шавяліць), звыч. з не. Звяртаць увагу, клапаціцца, думаць. Як жыць, броўю ні вядзець, дўмыіць, усё за мною сядзець будзіць. Гыварю яму: хлеба куска німа, нада ў горыд бежч скарей, — ён броўю весьць ня дўмыіць. Hi дроў палкі німа, ні бульбіны ня выкыпына, тут зы каровыю нада бежч, а ён сядзіць сабе і дайжа броўю ні шаволіць. Ляжыць, як ваперь, на сені, ні пра што ні клапоціцца, дайжа броўю ні шавеліць. Аднакр. Броўю павесць (пашаваліць, шавальнуць, пашавяліць, шавяльнуць). Ніхай ба ж броўю павёў, што там бізь яго дзелыіцца ны дваре, дык дайжа і ні падўмыіць. Я ж пыпрасіла ўсё пы-харошыму, як нада, дык і броўю ні пывіла. Броўю ляніцца пышываліць, а ня то што прітўркыіш яго схадзіць ны Засожжа. Ці мы ні знаім Хутулёнка — сколька ні прасі, і броўю ні шывальнець. Ты ж хуць броўю пышывялі, што тут і як, выйдзі ды глянь, ці ні дзярўць куры гарод, цялёнык можа атырваўся. Ніхай ляжыць, мякніць, гніець, ён дайжа броўю ні пышавеліць. Жджы, дажджэсься, Мільлянок шывяльнець табе і броўю, і дзьвюмя. Hi ўгаворы, ні прозьбы, ні грозьбы ня дзейнічыюць — броўю ні шывяльнўла, як ня ёй сказына.
    Будзець на арэхі, буд., пр. Пра непазбежнасць пакарання. Бўдзіць табе за етыя дзялы ны арехі. Абоім було ны арехі, і большыму і меншыму. Ета блыгыдаріця бога, што мы вас на месьці ні засьпелі, було б вам ны арехі.
    Будзеш бедзен (бледзен). Пра непазбежнасць пакарання. Толька ні ўніміся с сваімі етымі дурамі, будзіш бедзін. Бягом бягі і хвытай травіцу ў капёшку, іначы бўдзіш бедзін. Чаго йта я буду бедзін, ты глядзі, каб скарей сымамў ні пупала. Вы ўпярёд будзіця бедны, чым мы. Есьлі б я зы цябе ўзяўся, ты быў ба бледзін.
    Будзь здароў. 1. Пажаданне добрага здароўя пры выпіўцы. Будзь здароў, кум.— Зы тваё здароўя. Будзь зда-
    рова, свыцьця.— Пі ны здароўічка. Бўдзімця здаровы, госьцікі. Бўдзьці-ка здаровы, вы сабе як хочыця, а я вып’ю. Ну-ка, будзь-ка здароў, бярі чарку. 2. Пра добрае, вялікае. Толька кўсьцікі тарчэлі, а цяперь будзь здароў якей лес узяўся. Будзь здароў хлопіц, ня то што твой, зумухрышка нейкій.
    Будзь спакоен. Пра добрае, вялікае, вялікую колькасць. Жывўць яны будзь спакоін, ні так, як ты: што зарьвеш, то прап’еш. Сена ў іх нызыпашына будзь спакойна сколька. Прівылаклі ношкі будзь спакоін.
    Будзь што будзець. Пра гатоўнасць рызыкнуць. Будзь што будзіць, паеду. Будзь што будзіць, а хату нада купляць, горыд — ета яшчэ вілымі пісына.
    Булкаю не заманіць (не зацягнуць). Пра немагчымасць спакусіць зайсці ці далучыцца да іншых. Сходзіць, будзіць сходжына, ты яго ў Пыстырнакі посьлі тэя свадзьбы бўлкыю ні замоніш. Яму там ладна було, сыстрамілі, што большы некуды, цяперь яго к Ліпяцёнкым бўлкыю ні зыцягніця.
    Бухаць (садзіць) грошы. Плаціць дорага без патрэбы. Я ні стаў бы грошы бўхыць, ні падўмыўшы. Ахота ж яму садзіць грошы у етых зяцёў, як у бяздонныю бочку. Зак. Убухаць (усадзіць) грошы. Грошы убўхыць лёхка, а толк зь естыга ці будзіць, ці не. Во прыгарелі мы ны карові: грошы ўсадзілі, а мылыка німа.
    Быллём парасло. Пра забытае. Раз быльлём пырасло, то нашто яго вурушыць. Айт, лўччы ні ўспымінай, што ні було — быльлём пырасло. Ны вякў многа було, ды быльлём пырасло.
    Было не было (была не была). Пра рашэнне рызыкнуць. Було ні було — схаджў, усё рыўна хужы ні станіць. Було ні було, жанюся, ды якіх пор мне сымамў лі печы зь вілкымі стыяць. Была ні была, паедзім.
    Быў конь, ды з’ездзіўся, Пра страту сілы, здароўя. Што зь мяне цяперь возьміш: быў конь, ды зьезьдзіўся. Мітрыхван саўсім ня тэй, што раншы, быў конь, ды зьезьдзіўся.
    Быць бяльмом на воку (вачах). З’яўляцца перашкодай; выклікаць зайздрасць. Аўсей табе ўсігда быў бяльмом на воку. Быць у іх на воку бяльмом я ні зьбіраюся.
    Ім Стратоныва хата цяперіцька будзіць бяльмом ны вычах.
    Быць у форме, жарт., іран.. Прад’яўляць сябе належным чынам. Ты ж глядзі, заўтря каб быў у формі. Відзіш, ён сяньня ў формі, пуччупуріўся што нада. Учора яны абоя былі у формі, чуць ны ныгах дзіржаліся.
    Бядовая галава. Адчайны, смелы. Ой, бядовыя гылыва етый зяць Хадосычкін, ён табе куды хочыш, толька скажы, тую мінўту гатоў.
    Бяздонная бочка, груб. П’яніца, пражора. Куды ўжо ета бяздонныя бочка і есьць, і п’ець. Як ты толька жратвь'і ныбіраісься на тую бяздонную бочку.
    Бярозавая каша. Лупцоўка. Бізь бярёзывыя кашы вы сяньня абоя ні абойдзіціся. Зуслужылі яны адно — ны бярёзывыю кашу. Нада табе бярёзывыя кашы, ой, нада.
    Бяры вышы, жарт. Пра неабходнасць болый высокай ацэнкі. Якей табе сіржант, бярі вышы, ён трецьцій год стыршыною слўжыць. Ну да, вучоччык, бярі вышы, з брігадзірыў зьляцеў — трошку гарелычка пыдвіла.
    Бярэць (разбіраець) злосць, цяп.., пр. Злуе. Ну чаго цябе злосьць бярець, кіпіш як халодный сумувар. Яго с самыга раньня злосьць рызьбіраіць, нешта ходзіць, кіпіць. Я віджу, што злосьць вас брала ні ныпрасна. Чаго ж іх так рызьбірала злосьць, хто там піряд імі прывініўся? Зак. Узяла (разабрала) злосць, пр., буд. Як пычалі ныт Кацію сьміяцца, тады і яго злосць узіла. Каго хочыш злосьць ба ўзіла, каб такую сьвіньню пыдлажылі. Цяперя дзяржысь, Кузьму рызыбрала злосьць ні на сьмех. Ну як жа так дзелыць, тут ні хыця злосьць возьміць любога. Чаму ж ні рызьбярець злосьць, каму ета аньціресна, што яго прысьміхаюць.
    Бярэць (разбіраець) смех, цяп., пр. Робіцца смешна. Ён усігда дзелыіць так, што сьмех бярець. Сьмех вас рызьбіраіць сяньня ціряшчўр нешта. Што ета вас так сьмех браў? Дужа ж, дужа сьмех рызьбіраў і адну, і другую. Зак. Узяў (разабраў) смех, пр., буд. Узяў іх нешта сьмех, што ня могуць зьдзержыцца. Абеіх сьмех рызыбраў, аж давюцца. Ат еткія ўказэі і Сондычку сьмех возьміць. Саньку ня ўніміш, есьлі яго сьмех рызьбярець.
    IBадзіць за hoc (за нас), неадабр. Падманваць пэўны час, працяглы час не даваць пэўнага адказу. Як бралі грошы, тады кляліся, абішчалі: вот аддадзім цірізь нядзелю, а посьлі як сталі вадзіць за нос, дык другей год водзюць. Нечыга за ныс вадзіць, а раз абішчаў, то аддай. Сколька яны вадзі'лі за ныс Мікіту, каб толька хто знаў! Узмацн. Павадзіць за нос (за нас). Пывадзілі за нос — хваціць, месіцы трі бегыў туды-нызад. Стрычынка яны сьпіцыяльна паводзюць за ныс, так ня тпўсьцюць. Законч. Атвадзіць за нос (за нас). Атвадзілі за нос дык атвадзілі, ну бумажкі духі ўбіў. Каб ты толька знаў, якей пастылый чылавек, з-зы ірунды атводзіць за ныс, што кшуў ба ўсё і ацступі'ўся. Працягл.-фінальн. Навадзіць (навадзіцца, давадзіць, давадзіцца) за нос (за нас). Нывадзілі за нос болыны некуды, ніхай іх саміх водзіць. К яму толька пупадзіся у рукі, наводзіць за ныс. Што йта вы дзелыіця, пакуль ні наводзіціся за нос, пустэя бумажкі ні патпішыця. Нывадзіўся іх за ныс уволю. Мяне так дывадзілі за нос, што я на ўсё махнуў рукою і ні пашоў большы. Даводзіш ты мяне за ныс, бюрукрат етый, пайду ў райспалком, ніхай тамыцька пішуць. Дывадзіўся за нос, што нылаілі, як пасьледніга дурука. Пагонюць сь сільсавета мятлою — так ён даводзіцца за ныс. Наз. Ваджэнне за нос (за нас). Хужы ўжо німа етыга ваджэньня за hoc. А мне, думыіш, такоя ваджэньня за ныс ня збрыдзіла?
    Вадзіць за руку (рукаў), неадабр. Патвараць нежаданню дзейнічаць самастойна. Сам ніхай вўчыцца дзелыць сымыстыяцільна, ці яго ж ды двыццаці гадоў зу рукў вадзіць. Хваціць вадзіць зу рукаў, ніхай дўмыіць сваёю гылавою. Непаўн.. працягл. Павадзіць за руку (рукаў). Столька пывадзіць зу рукў, як Пынасіха сваіх, нашто іх і на сьвет пускаць тады. Быў пывадзіў зу рукаў, а тады не, думыю, жыві-ка ты сам. Што там гываріць, пывадзілі зу рукаў ны сваю гылавў. Законч. Атвадзіць за руку (рукаў). I я свайго атвадзіла зу рукў, усё ж дўмыла малінькій, а г жызьні ні прівўчывыла. Яны атвадзілі зу рукаў, ныбянтэжыліся зь імі. П рацягл.-фінальн. Навадзіць (навадзіцца, давадзіць, давадзіцца) за руку (рукаў). Нывадзіў ён сваіх зу рукў, усё шчытаў нісмышлёнышымі. Наводзіця зу рукаў, самі бўдзіця каіцца. Наводзіцца зу рукў, што вырысьціць, як дуда, ні к чаму ні
    прівўчыный. Мільлянок нывадзіўся сваіх зу рукаў. Даводзіш зу рукў, што і ў дваццыць гадоў кыня ні зыпрягець. Даводзюць зу рукаў — будзіць як палка дроў, ні туды ні сюды. Даводзюцца зу рукў сы сваімі малютычкымі, людзі будуць сьміяцца. Дывадзіліся зу рукаў, што і ў тріццыць гадоў нада карміць хлебым. Наз. Ваджэнне за руку (рукаў). Як пычалося ваджэньня зу руку вы ўсякіх мелычых, тады ня жджы чылавека. С твайго ваджэньня зу рукаў усе кругом сьмяюцца, як з малютычкымі зь якімі цацкыісься.
    Вадзіць кампанію (канпанію), звыч. неадабр. Сябраваць. Ты знай, сь кім вадзіць кымпанію, ато ў такўю шайку пупадзесься, што ня выскрібісься. Вадзіў кынпанію ш Чырінкамі і дывадзіўся: самі селі і яго пысадзілі. Узмацн. Павадзіць кампанію (канпанію). Аўсяёнык пывадзіў зь імі кымпанію, як субота, так, бувала, і п’юць, і п’юць. Доўга ён с Сумусінятымі кынпанію ні паводзіць. Законч. Атвадзіць кампанію (канпанію). Васіль зь імі скора кымпанію атводзіць. А'гвадзіў-тыкі кынпанію с Кындыбінятымі, рузлучыўся. Працягл.-фінальн. Навадзіць (давадзіць) кампанію (канпанію). Сядзь ты луччы ў хаці ды пысядзі, ато наводзіш кымпанію, што ні раз пыжалеіш. Нывадзілі кынпанію, нешта дужа скора ў іх урозь пашло. Даводзіш ты кымпанію с тымі бысікамі. Дывадзіў кынпаніі з галкыўскімі хлопцымі, далі разым зь імі лі горыда.
    Вадзіць у бакі. Хістаць у хадзе. Во сяньня выбіўся, аж у бакі' водзіць. He, цябе ладна водзіць у бакі, відна, хырашо нюхнўў у чарычку. Я відзіў, як Мацьвеівыга вадзіла учора ў бакі. Абмеж. Павадзіць у бакі. Троху пывадзіла ўчора ў бакі, ну нічога, прыспаўся.
    Вадою не разліць. Пра моцнае сяброуства. Так здружыліся, вадою ні разьліць. Сонька с Хрісьціныю былі сьпеліся — вадою ні разьліць, а тады: ты ны мяне гываріла і ты ны мяне гываріла, — дос дружыць.