I коціцца і валіцца
(Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
Георгій Юрчанка
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 288с.
Мінск 1972
Бочка рыштантаў, асудж. Падазроная кампанія. Цігаіцца пы дзяреўні бочка рыштантыў, што хочыш сьцягнуць—і ня ўгледзіш. Есьлі ні пырызгыняюць тую бочку рыштантыў, спакою яны ні дадўць.
Брацца за розум (вум). Рабіцца разважлівым, сталым. Нада табе, дзеўка, брацца за розум, ой, нада, вядзі сябе па-людзку, каб людзі ні сьміяліся. Hi станіш брацца за вум, астанісься чылавекым зы пакідзішча, самым пасьледнім на ўсю акрўгу. Зак. Узяцца за розум (вум). He, ня возьмісься за розум — ні к чому пальцым ні прітронуся, і тапі, і варі, і гыспыдарь, і хуць ты тут тресьні. Вазьміся, маліц, за вум, яй-богу, вазьміся, кінь адурюваньня з гарелкыю.
Брацца (іціць) аб (у) заклад. Спрачацца на дамоўленасці. Бярўся аб зыклад, што я січас выйгрыю. Бяріся ў зыклад сьмела, шт-о тут піряіілысьць на тэй бок. А ён аб зыклад ішоў, што там нічога німа, во як буваіць. Ежылі іціць у зыклад, то нада знаць, што ў цябе выпыліць. Зак. Узяцца (пайціць) аб (у) заклад. С табою Ліксяёнык дужа хацеў аб зыклад узяцца. У зыклад вазьмўся, што нічога ты ня выхыдзіш. Чаго ж ты ні падзьдзержыў, ён гатоў быў пайціць аб зыклад. На што хочыш пайду ў зыклад, што я з вамі з двумя адным пальцым спраўлюся.
Брацца (іціць) у трубку. Расці ў ствол (пра зерневыя культуры). Сёліта вісна, што редка тыкая буваіць, калі йта було, каб так рана жыта бралыся ў трўбку. Вот-вот ічмяні стануць брацца ў трўбку. Ярі хырашо ідуць у трубку. Зак. Узяцца (пайціць) у трубку. Цяплынь, дажджы харошыя, іравыя жыва ўзяліся ў трубку. А што ты дўмыіш, уремя ня жджэць, я пыглядзеў учора — жыта пашло у трубку.
Брацца на зорку. Ледзь-ледзь віднець. Як бярецца на зорьку, так жа мароз пыцскакыіць — ні прадыхыць. Зак. Узяцца на зорку. Устань, сынок, ужо на зорьку ўзялося, бацька кыня запрёг.
Брацца (хватацца) за жывот (жывоцікі). Моцна смяяцца. Як стаў рысказывыць, што ён выдзелывыў у Шыр' кых, я аж браўся зы жывот. Жывэй ціятыр быў, усе зы жывоцікі браліся. Ажно зы жываты хвыталіся, такоя іньціресныя кіно було. Ідзі, паслўхый, як Зыхар рысказыіць, будзіш зы жывот хвытацца. Гляджу, чаго тут яны s* 67
зы жывоцікі хвытаюцца, ажно етый ідыл прістаўленьні свае пыказыіць. Зак. Узяцца (схваціцца) за жывот (жывоцікі). Схадзіця, зы жываты возьміціся ат іхных вымудряньніў. Зывядзі, ніхай паслўхыюць, зы жывоцікі возьмуцца. Хвядот пры яе як ляпнуў, дык усе зы жываты схваці'ліся, пряма паехылі з рёгыту. Во якея тут буваюць указэі, зы жывоцікі схваціціся.
Браць бараду ў зубы, гумар. Рабіцца болый разважлівым. Ну, высімнаццыць гадоў ацьседзіў зы бацькывыю сьпіною, а цяперь сам бярі бырадў ў зўбы. Табе б ужо нада браць быраду ў зубы, ні малінькій. Зак. Узяць бараду ў зубы. Позна ты ўзяў быраду ў зубы. Воць цяперь я вазьмў бырадў ў зубы.
Браць бацьку за бараду, жарт. Рашуча патрабаваць, дабівацца. Відзіш якей: з-зы стыла ня відна, а ўжо бацьку пробыіць браць зы бырадў. Зак. Узяць бацьку за бараду. А што ж Пітрачок, віртыглаз еткій, скора возьміць бацьку зы бырадў.
Браць бога за бараду, жарт. Выяўляць цвёрдасць, рашучасць, непахіснасць. Мацьвей бярець бога зы быраду, ні на што ні глядзіць. Зак. Узяць бога за бараду. Яны доўга ня чыкыліся, зразу ўзялі бога зы быраду. А што, даўно хочыцца ўзяць бога зы бырадў?
Браць верх. Захопліваць уладу, перамагаць. Ежылі бярець верьх, тады даволін, а калі не — гатоў зубамі. He, іхній род цяперь ніхто і прізнываць ня хочыць, а раншы, бувала, яны ўсігда бралі верьх. Зак. Узяць верх. Немцы дўмылі узяць верьх, а відзіў, як уцікалі біз аглядкі. Узялі верьх і вірядўюць дзяреўнію, слова ім ні скажы, a скажыш — ніхарош.
Браць голымі рукамі. Авалодваць проста, без цяжкасцей. Любіў ба ты браць голымі рукамі усё ўсюдых. Зак. Узяць голымі рукамі. Голымі рукамі такей пень ня возьміш, лўччы падўмый, як сюда вагў пыдбадзюліць. А ты дўмыў узяць іх голымі рукамі? — ні такея там дурачкі.
Браць горлам (глоткаю), асудж. Дабівацца нахабным крыкам. Хто ні знаіць Дзімідзёнка, ён усюдых горлым бярець, а ніхай брігадзір ны работу зыкажыць — ні магў. Ганьнін красень усігда любіў глоткыю браць. Зак.. Узяць горлам (глоткаю). Думыў горлым узяць, ды ня
выйшла, дырма крічаў. Што, ўзноў хочыш узяць глоткыю? — не, ні палўчыцца.
Браць грэх на душу (сябе). Рабіць незаконны ўчынак. Hi зьвязывыйся ты ш чырцямі, ні бярі гріха ну душў, ніхай яны самі дзелыюць як хочуць і што хочуць. Нашто б табе браць грех ны сябе, ці сь цябе мала яшчэ горя було. Зак. Узяць грэх на душу (сябе). Хто ета возьміць грех ну душу? Ніхай вазьмў грех ну душу, ну цябе ухайдошу. Рішыў узяць грех ны сябе.
Браць (забіраць, задзяваць, трогаць, закалупываць, закалупліваць) за жывое. Балюча закранаць. Як пычанець яго браць зы жывоя Мыланка, ты тады пымяні яшчэ Пракопывыга пацьсьвінычка, як паміж прочым. Знаць, пірістала цябе зыбіраць зы жывоя, калі табе гаворюць пры Сывінят. Пылядзі-ка, як зыдзіваіць Хлімынка зы жывоя, кылі ныд Варкыю хто пысьмяецца. Нябось ты, Верка яго трогыіць яшчэ і сяньня зы жывоя. Hi зыкалўпывый яшчэ ты зы жывоя, посьлі скрысеньня ён і так ніяк ні апомніцца. Усё нечым зыкалўплівылі абеіх зы жывоя, толька дужа ні пыняў, чым. Зак. Узяць (забраць, задзець, тронуць, затронуць, закалупіць, закалупнуць) за жывое. I цябе б узяло зы жывоя, каб табе пымянўлі старыю жонку. Ніхай хуць як зыбярець зы жывоя, ні разу віду ні пыкажыць. Задзела зы жывоя, ну толька віду ні пыказыіць. Чым ты яго троніш зы жывоя, ён як бірьвяно бяшчўствінныя. А ты ні знаіш, чаго ён пашоў? — затронулі зы жывоя Марьічкыю. Відна, зукулупіла зы жывоя, што я рыскызаў пры атаву. Воць цяперіцька я віджу, што й цябе зукулупнўла зы жывоя, ато сядзеў і атмоўчывыўся, як нічога ні ў чом ні було і ні случылыся.
Браць (забіраць) за душу (серца). Моцна хваляваць. Чаму ж ня будзіць браць зу душў, кылі я пра іх як дзень, так ноч дўмыю. Ну што ўжо, ці брала мяне за серца, ці ні брала, ты етыга ня пойміш. Во так во зыбіраіць зу душу, як рызвалнўюсь, на сьвет ба ні глядзела. Што вас там узноў зыбіраіць за серца? Зак. Узяць (забраць) за душу (серца). Так яно неік узяло зу душў, пряма ні знаю як. У гылаву сабе як ныбярець, яе як возьміць за серца, ні магу ўспакоіць. Луччы ты ні рысказывый, ні магу я пра еткія зьдзівацільствы чуць, наслўхыюся, тады як зыбярець зу душў. А мяне, думыіш, ні зыбрала за серца, ці я ж камінный.
Браць (забіраць, набіраць, убіваць) сабе ў галаву. Пераконваць сябе у чым-небудзь, многа, пакутліва думаючы. Будзіш па ўсём плакыць, браць так сабе ў гылаву, дык вума рішысься, ні нада будуць тады ні хаты, ні скот — нічога. Як стану ныбіраць сабе ў гылавў, ажно кружэнія нейкыя дзелыіцца. Hi зыбірай сабе ў гылавў, ты ж прайдзі, зь людзямі пыталкўй, рузуверь сябе. Стала зыбіраць сабе ў гылаву і стала, а тады ўсё жалілыся: нешта ў гылаве дужа трўдна. Я дык ба ні стала так убіваць сабе ў гылаву усё ўсякыя, ну, горя ня горя, а раз ні паможыш, то што ж. Зак. Узяць (забраць, набраць, убіць) сабе ў галаву. Узіла і ўзіла сабе ў гылавў, стала як пынтаныя, ёй гыварі, а йна «А-а, а-а?» — пакуля дойдзіць ды яе. Зыбраў сабе ў гылавў і зыбраў, другей раз ідзець і ня помніць, куды ідзець і па што ідзець. Другей раз нічога, а другей раз як ныбярў сабе ў гылаву, як успомню сыноў, кажыцца, стыяць піріда мною як жывыя. Ныпрасна ён убіў сабе у гылаву етыю чуш, нікога там ні було, ніхто ні пытхадзіў.
Браць (забіраць) свае словы назад (абратна). Адмаўляцца ад раней сказанага. Дужа ж, дужа ёй ні хацелыся браць свае словы нызад і так, і етык выкрўчывылыся. Ніхай, я бяру свае словы абратна, а толька ўсё ета праўда, што я гываріў. А чаго мне зыбіраць нызад свае словы, што, я прідумыла ці ўва сьне сасьніла? Я й ня думыю зыбіраць свае словы абратна, ета ж праўда і ўсе знаюць. Зак. Узяць (забраць) свае словы назад (абратна). Як пріжалі к сьценкі: а ты ж дыкажы, а хто йта відзіў, дык узяў свае словы нызад. Луччы вазьмі абратна свае словы, есьлі ня хочыш сквілу. Ну, каб ні зыбраў свае словы нызад, ну й нылаіў ба ж яго— сколька ўлезла б. Бубніць пад нос: я зыбяру свае словы абратна, я скызаў сьмехым,— і вачэй ні пыдымаіць.
Браць (забіраць) у свае рукі. Прымаць на сябе кіраўніцтва, гаспадаранне; завалодваць, захопліваць. Бярі-ка ты ў свае рўкі ды рукувадзі, тут нечыга дужа глядзець. Нешта Аніс ня хочыць зыбіраць у свае рукі етыга хызяйства, там-то, праўда, і браць нечыга. Зак. Узяць (забраць) у свае рукі. Лявон быў зьбіраўся узяць усё ў свае рукі, ды нешта пірядўмыў, гаворіць, ні хачу хызяйнічыць, ніхай старэй вядзець. Усё гареў: зыбярў ў свае рукі, a зыбраў — дык аппёкся, дывай нызад.
Браць за горла (глотку). Настойліва, нахабна прыставаць, дамагацца. Піліп кылі станіць браць за горла, то ні атвяжысься, ня тэй чылавек. Паўлюк датуль браў Віктыра за глотку, пакуль ні дабіўся свайго. Зак. Узяць за горла (глотку). Яны ж такея бясстыжыя людзі, за горла возьмуць і ні ацстануць, аддасі пасьледнію рубашку. Нысталі, нысталі, як узялі за глотку, рыскызаў усё — айдзе быў і сь кім піў і за што пілі.
Браць за жабры, жарт., рэдкаўж. Заклікаць да парадку. Ці браць зы жабры, ці ніхай пыдгадўіцца, большы распўсьціцца? Зак. Узяць за жабры. Ой, вазьму ж я вас зы жабры, бўдзіця круціцца, папросіця піць ні раз. Гл. Браць за жэбры.
Браць за жэбры (шкырку, шыварат, бок, шэлігі). Заклікаць да парадку. Бярі-ка ты етыга хлюста за жэбры, ато ўжо дужа яму ніякыга уніму німа. Нада браць за шкырку, іначы толку ня будзіць, рызбысятнічыіцца і ўсё. Напрей бярець сваіх за шывырыт, алі ж яны прі бацьку ціхія, а як выйшлі з двыра — твыряць, што хочуць. Ну, большы я ўжо цярпець ня буду, каб мне вамі вочы калолі, буду браць за бок. Кажыцца ж, і бяру зы бакі, і дукўю, і вучу, а ўсё роўна ходзюць ны гылывах. Ты іх ні бяреш за шэлігі, таго яны і распўшчыныя. Зак. Узяць за жэбры (шкырку, шыварат, бок, шэлігі). Цярьпеў ён, глядзеў, думыў, сам адўмыіцца — не, дык узяў крепка за жэбры. Калі ня возьміш за шкырку, будзіць так бысятнічыць, ато й саўсім скрўціцца. Доўга угыварівыў— ня ймець, вазьму за шывырыт, што пішчэць будзіць. Узялі за бок, дык ні ныравіцца, бурчыць: а што, я хужы другіх дзелыю? Помніш, як залетысь я узіла цябе за шэлігі, што ты шагу біз рызрішэнія ступіць ня мог?
Браць за робры. 1. Заклікаць да парадку. Бярі-ка ты свайго мылалетычку за рёбры, ато ён скора ны гылаве пойдзіць. 2. груб. Рабіцца, тварыцца. Што яго там бярець за рёбры, прістаўлю гаршчонычык і пыдыйдў. Зак. Узяць за робры. 1. Пычаў быў троху дурачыцца, дык я скора ўзіла за рёбры. 2. Во, за рёбры ўзноў узяло, рызьдзіраіцца, ні так ступіў, скач ты піряд ім.