I коціцца і валіцца
(Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
Георгій Юрчанка
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 288с.
Мінск 1972
Бараду задзіраць, жарт. Паміраць. Ці ні сыбраўся ты бырадў зыдзіраць, што ляжыш і кэрхыіш, як Сашка Гулубчонык. Зак. Бараду задраць. Во-о, я думыў, ты ўжо быраду зыдраў, а ты яшчэ пы свытах езьдзіш. Множн.
Борады пазадзіраць (пазадраць). Пызыдзіраюць твае стырікі борыды — бўдзіш адзін у комнытых крусувацца. Прідзіць уремя — і мы борыды пызыдзярём, нягож ні пызыдзярём.
Барані (крый) бог. 1. Hi ў якім разе. Бырані бог цябе дайжа падўмыць такоя. Крый бог ня йдзі ў адным пінжачкў. 2. Няхай, калі. Бырані бог сыбаку ўвідзіць— аж трясецца: дывай яму сыбаку. Бырані бог ні пасьпеім пріехыць воўрімя, што яны там сытвыряць. Крый бог ды яе вушэй дойдзіць, іна ж цябе зьесьць і ні аблізьнецца. Гл. Божа ўпасі.
Баўтануць (збаўтнуць, трапануць, мелянуць) языком, неадабр. Сказаць не падумаўшы, выказаць недарэчнасць. Адзін буўтанець ізыком што, можа, нарошня, другея пытхвацюць — і пышла гуляць пы дзяреўні ікая трілюда. Аткуль жа я знаю, хто ета збаўтнўў ізыком. I адна можыць тріпанўць ізыком, і другая, абея дужа ладны. Калі хто з мушчын, дык ета Зайчонык мілянўў ізыком, кромі яго некыму.
Баўтацца (круціцца, вярцецца) на языку. Амаль прыпамінацца. Ны ізыкў буўтаіцца, а ў рот ніяк ні пупадзець, вот нешта ж хацеў скызаць і ня ўспомню што. Толька што круцілыся ны ізыку, а ты тут сы сваёй лухтою — я і забыў. Што ета зы паміць стала: бўдзіць што вярцецца ны ізыкў — і ніяк ня ўспомню. Хацеў нешта скызаць, вярцелыся ны ізыку, ды выскычыла з гылавы. Абмеж., рэдкаўж. Пабаўтацца (пакруціцца, павярцецца) на языку. Што ты гаворіш, пубуўталыся ны ізыку, гыварі скарей. Пукруцілыся ны ізыку, ды я ні скызаў. Ны ізыке пывярцелыся і на табе, выскычыла.
Баўтаць (трапаць, малоць) языком. Гаварыць попусту. І\аб ты буўтаў меншы ізыком, многа б луччы було. Чымся ізыком тріпаць, палку б дроў рыськяпіў: закінуць нечыга. Малоць — мелюць ізыкамі, а нашто і чаго, каб хто спрасіў. Адно ўмеіць — ізыком малоць, каб рукі так хадзілі. Абмеж. Пабаўтаць (патрапаць, памалоць) языком. Што яны тама дзелылі, пубуўталі ізыкамі і рызыйшліся. Ніхай сабе патрепіць ізыком і ўспакоіцца, а ты пысядзі, як ба й ні цябе кысаіцца. Ім самыя галоўныя, каб айдзе пымалоць ізыкамі. Працягл.-фінальн. Набаўтаць (натрапаць, намалоць, набаўтацца, натрапацца, намалоцца, дабаўтацца, датрапацца, дамалоцца, дабаў-
таць, датрапаць, дамалоць) языком. Аўхім і нубуўтаў ізыком, большы хто б там мог. Чаго там нытріпалі ізыкамі, ты б толька паслўхыла. А што есьлі яны яшчэ чаго намелюць ізыкамі, ты ўсяму будзіш веріць. Калі ўжо вы нубуўтаіціся ізыкамі, як толька яны ні зыбыляць. Ці нытріпаўся ты ізыко.м с тою лахўдрыю? Нымалоліся ізыкамі, ужо рысьцягывыюцца пы хатых. Тэй пулучыў — дубуўтаісься ізыком і ты, яй-богу дубуўтаісься. Абея дытріпаліся ізыкамі, сыстраміла іх Аксюта — большы некуды. Ты так скора можыш дымалоцца ізыком, што й ні агледзісься. Як жа ты ладна дубуўтаў ізыком, лўччы некуды, можа хуць трошычку уці'хніш. А што я дытряплю ізыком, а разьві я ніпраўду што гываріў? Дамеліця ізыком, што січас дождж хляніць і будзіця мокрыя хвытаць.
Баш на баш. Рэч на рэч, без прыдачы. Махнём баш ны баш? — мае тўхлі ня хужы, чым твае сыпагі.
Без аглядкі. Рашуча, без роздуму. Есьлі ўжо я вазьмўся, то бўдзіця ляцець біз аглядкі, аж зыпяткі будуць тряшчэць. Нясьліся біз аглядкі, як пынтаныя, некуды, каб хто іх спрасіў, хто іх гнаў. Туріла хвырасьціныю з гарода біз аглядкі.
Без адхлыну. He адпачываючы. Бутуваліся ныт пнямі нядзелю біз атхлыну, і рукі быляць, і сьпіна, ні шывяльнўцца, ні вурухнўцца.
Без вума (ума, памяці). 1. Дурны. Ці ты біз вума, чылавек, як жа ты тургуваў цёлычку, калі ета бычок. Каб ты ня быў біз ума ды дўмыў трошку, дык ба такея дураты ні сытвыряў. Ну, калі біс паміці, то й ні бяріся зь людзьмі тулкуваць. 2. У захапленні. Лідыгышчанскія хлопцы біз вума ат астрейкыўскіх дзевык. Чумічонык адзь зяціцкія Тайкі біз ума. Пряма ўжо біс паміці астаецца ац свае кралі. 3. Вельмі моцна, горача. Сярёжка ж Адарку біз вума любіў, а йна во як зьдзелыла. Хто табе скызаў, што біз ума любіць, ён ужо к Веркі г дзісятый пыткачыіцца. Іван за Хомычкіныю пряма біс паміці.
Без вылазу. Увесь час, пастаянна. Усю зіму у Ільлёвых прысядзелі бяз вылызу, у карты резыліся. Сядзіць бяз вылызу ў Хвядотывых, днюіць там і начўіць, у зяці мецюць.
Без гыкання. Спакойна, без грубасцей. Худзь ба ж раз калі скызаў бяз гыкыньня, як чылавек, ато ўсё гы ды гы.
Ці ты бяз гыкыньня рызьясьніць ня можыш, што к чамў. Во, відзіш, і бяз гыкыныія можна абыйціцца.
Без душы. Жорсткі. Бацька быў біз душы і сын еткій самый. Ці ты ўжо саўсім біз душы, што такея ірунды прасьціць ня можыш.
Без задзержкі. Адразу. Раз я скызаў, то будзіць зьдзе лына біз задзержкі. У нас усігда біз задзержкі дзелыіцца.
Без задніх ног. Без сіл і рухаў. Ладна за дзінь зы скатом ныцігаўся ні прівыкшы, сьпіць біз задніх ног.
Без зазрэнія совесці. Бессаромна. Пасьвіць ня хочуць, а крічаць — крічаць біз зазренія совісьці. Такей ужо чылавек, ты яму пыказывый, што ета ніпраўда, а ён біз зазренія совісьці сваё цьвярдзІць.
Без канца [і краю]. Вельмі доўга, увесь час. Біс кынца серца ўзрываіць і ніякыга уталону німа. Нешта біс кынца тама трілюдзілі, я мінўтку пыстыяў і паплёўся двору. Народ ішоў біс кынца і краю.
Без капейкі (граша) [ў кармане]. He маючы сродкаў. Паехылі, заробюць, хочыш — цірізь нядзелю прікоцюць біс капейкі. Што ж ты выбіраісься біз грыша, пыдажджы, заўтря пулучў, хуць на первый слўчый дам. Зайшлі мы — ён сядзіць біс капейкі ў кырмані. Што ж ты зьдзелыіш, есьлі явіліся біз грыша ў кырмані, дасі, нійдзе ня дзенісься, свае ж дзеці.
Без (кроме) шутак. Зусім сур’ёзна. Па-мойму, ён табе бяш шўтык гываріў, што нада скарей зьбірацца. Кромі шутык кажу уйміся, вазьмі ды набі кылячкоў у палку, резь нада резыць. Параўн. Кромі шутык ёсьць авечкі.
Без лішніх слоў (разгавораў). Рашуча, коратка. Ты скажы бязь лішніх слоў, а не — дык пільні, каб шкура зыгарелыся. Сыбраўся і бязь лішніх рызгаворыў пашоў, ато будзіш рузмундыкывыць, піріліваць с пустога ў парожнія. (
Без меры. 1. Вельмі многа. Так ужо бязь меры піць — аткуль жа тоя здароўя будзіць. Жрець бязь меры, напўргыіцца, тады сядзіць, чуць пышыць. 2. Вельмі моцна. He к чыму так балывыць бязь меры. Ён любіў бязь меры, а йна так, хвастом вярцела,
Без нічога [ніякага]. Без прычыны, раптоўна. Верна ж було за што, бізь нічога ж ба ні шумелі. Ен тыкая халеріна — прісукаіцца бізь нічога ніякыга і нізашто ні атвяжысься. Ну як жа ж бізь нічога ніякыга і скызаць ны чылавека такоя. Бізь нічога ніякыга і болька ні сядзіць.
Без перасадкі (перасядкі), часта жарт. Безастановачна, без супыну. Во выбірайся ны быльшак і пряма кытай быльшаком бісь пірісадкі. Як пычанець, то ўжо бісь пірісядкі будзіпь свае байкі весьць. Пряма бісь пірісядкі каціў, нійдзе ні мінуты ні зыдзіржаўся. Ехыць хуць чым— ці поіздым, ці аўтобусым хырашо бісь пірісадык, каб раз сеў—і да места.
Без прадоння. 1. Надзвычай глыбокі. У горыдзі калодзіжы, знаць, біс прадоньня, гляніш — і вады ня відна, чорна і ўсё, як іх толька рылі. Вызяріна лі Малыга Кыта нейкыя біс прадоньня. 2. груб. Без меры. Жрець біс прадоньня, айдзе толька што ў ім дзяецца.
Без просу (спросу). Самавольна. Ты ж глядзі, дзетычка, хырашо дзелый у цёткі, бяс просу нічога ні бярі, калі чаго захочыш — пыпрасі. Ікая ета совісьць у чылавека браць так бяс спросу, худзь ба ж длі пріліку спрасіў.
Без просыпа. 1. He прачынаючыся. Сьпіць бяс просыпа, калі ён толька выбрюзьніцца. Прыспаў бяс просыпа поўныя судкі. 2. Бесперапынна. П’ець і п’ець, і п’ець бяс просыпа, і калі ўжо якей канец бўдзіць, відна, абажрецца гарелішчы етый.
Без прошыбу. He памыляючыся. Андрей абы-што дзелыць ні станіць, ён за што ні бярецца, то загыдзя рышчытаіць, каб бяс прошыбу.
Без прыпасу ні часу. Пра запаслівасць. Ета толька ў цябе вецір у гылаве гуляіць, а Лістрат біс пріпасу ні часу ні жывець. Ніхай сабе зь віду такея нягеглыя, а нябось ты, біс пріпасу ні часу, усё стыряюцца, каб што прідбаць. ;
Без пуця. 1. He так, як трэба. Пашло і пашло у іх неік біс пуця, ні пулучылыся жызьні. 2. He такі, які трэба. Біс пуця ты, хлопіц, саўсім біс пуця, так на сьвеці ні прыжывеш.
Без роду і [без] племя. Адзінока, без родных і блізкіх. Што табе, і бацька з маткыю рядым, і сваіх поўныя
дзяреўня, а я ж тут бяз роду і племя, адным адна. Прыжыла іна бяз роду і бяс племя, як гарох прі дарогі: хто ня йдзець, тэй скубанець.
Без розуму, асудж. 1. Дурны. Ці ты бяз розуму купляць мёрзлую бульбу, што ты зь ёю дзелыць бўдзіш — прівязеш і выкініш? 2. Неразумна, няскладна. Як жа вы рышчыналі первый вянец бяз розуму, крівэя вуглы пулучыліся.
Без сучка і задорынкі. 1. Проста, без цяжкасцей. Во ў мяне дзела пашло біс сучка і задорінкі — і выпісыў spaay, і пірявёз лес быйстра, і пыставіў зы якей месіц. А ты хацеў, каб усюдых біс сучка і задорінкі? 2. іран. Добры. Я знаю, у цябе ўсё дренна, адзін ты біс сучка і задорінкі.
Без толку. Бессэнсоўна. Ты будзіш сватыцца бяс толку, як тэй Ільля, што бег усьлед зы свытамі і крічаў: «Пустойця, пустойця, кулёсы дуюць». Звылачыліся бяс толку ў тую Дуброву, там ужо кажный кўсьцік піряпорін і піряшчўпын, нійдзе ні арешыка.
Без (усяго) усякага. Адразу, раптоўна. Біз усякыга зы каўнерь узялі і торснулі ціріс парог — во й п’янка айдзе дзелыся, уміг прыцьвірязеў. Я паслўхыў ба біз усяго ўсякыга, чаго ні паможч чылавеку, раз нада. Як жа так біз усяго ўсякыга прішлі, лазіюць, аглідаюць, я ж ні зьбіраўся прыдываць. Нывізаўся біз усяго ўсякыга: ты ўзяў мой тапор сы двыра, а я на тым дваре і нагою ня быў.
Без усякіх. Адразу, прама. Іван біз усякіх паслўхыіць, толька слова яму прікінь. Я ім скызаў, і біз усякіх сыгласілісь. Я цябе ат’етуля біз усякіх пыпрашў, толька ні ўнімі свой язык. Біз усякіх унялі шубуцілу.
Без цара ў галаве, асудж. Дурнаваты. Ну што ж ты зьдзелыіш, кылі біс цыря ў гылаве, свайго ж розуму ні ўставіш. У цябе ўсё біс цыря ў гылаве, во ў тваёй гылаве, знаць, два ампіратыры.
Без шчоту (ліку). Вельмі многа. У іх усігда грошы бяш шчоту, што ім атходзіць. Там найшло ўсіх бяш шчоту, я ні палез. Радні бязь ліку, айдзе ты ўсіх зьмесьціш.
Белыя мухі. Снег. Рана сёліта белыя мўхі пыляцелі. Нада сьпяшыць з бўльбыю, вот-вот белыя мухі пыліцяць. Hi хачу я на тэй сьвет пад белыя мўхі.