I коціцца і валіцца
(Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
Георгій Юрчанка
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 288с.
Мінск 1972
Бітый час. Вельмі доўга. Бітый час і ўгыварівылі яго, і ўпрашывылі, і чаго ня дзелылі —упёрся: ні пайду і ўсё.
Біцца аб заклад. Спрачацца на дамоўленасці. Б’юся аб зыклад, што ў любую ноч і куды хочыш пайдў. Аб зыклад біўся, што ты сяньня ны вічарінку ня прідзіш, а я гыварю: «Прідзіць». Зак. Пабіцца аб заклад. Перша пабіліся аб зыклад, а тэй, што прыйграў, аддываць ня хочыць, тады біз зыкладу пабіліся.
Біцца як рыба (рыбіна) аб лёд. Аддаваць усе сілы ў працы, клопатах, старацца. Білыся я трі гады як рыба аб лёд, усё дўмыла: а можа што прідбаім, а можа абжывёмся — айдзе там, якую капейчыну ні пупадзець, усё прап’ець. Як рыбіна аб лёд б’ецца, каб што табе справіць, a ты ж ня хочыш пынімаць етыга. Непаўн. Пабіцца як рыба (рыбіна) аб лёд. Два гады пабілыся як рыба аб лёд, ну й што,— горы пірівярнўла? Паб’ецца як рыбіна аб лёд і кініць, ні ўжывець, нізашто ні ўжывець. Працягл.-фінальн. Набіцца як рыба (рыбіпа) аб лёд. Хваціла ім большы ні нада, набіліся як рыба аб лёд. Як рьібіна аб лёд наб’ецца, ні дня ні ночы ёй атхлыну ні буваіць.
Біць адбой. Адступаць ад намечанага. Відзіць, што ні пылыса, дывай біць адбой. Сілівон усё кіпяціўся: ух, я ў суд пыдам, ух, прувучў, цярьпець ні стану, а цяперя нызад, б’ець адбой.
Біць баклушы (лынды), асудж. Бяздзельнічаць, гультаяваць. Жджы, ныработыюць, б’юць баклўшы дзень прі дні. Хваціць біць лынды, пыра брацца за дзела. Абмеж. Пабіць баклушы (лынды). А калі й паб’юць троху баклўшы, зіму ж яны і вяснў ні гулялі. Пабіў месіц баклўшы і дос, работы пыдыйшло па вўшы, упрігайся.
Біць дробі. Танцаваць па-майстэрску, з дробным прытопваннем. Ого, як выйдуць адна піріда дною дробі біць, што ў іх аткуля бярецца. Неігаўн. Пабіць дробі. Во пабіла ўчора Люська дробі, ды ўсё с пріпіваньнім, с пріпіваньнім. Законч. Адбіць дробі. Наша атыйшло, мы сваё адбілі дробі, скацьця ўжо вы. Працягл.-фінальн. Набіць (дабіць) дробі. Набіла дробі, прішла к маткі с пўзым — жджы ляльку, любўйся. Дабілі дробі, купіць ба што нада, дык незышта.
Біць па вачах. Сарамаціць. Пупала яго неік ў дзяреўні, дывай прінародня біць пы вычах: ці помніш мае падўшкі — чорныя навылкі, а букеты па іх жоўтыя?
Біць па карману. Наносіць страты. А ты знаіш, як твае паездкі б’юць пы кырману, кажный раз і дай, і дай, с пустымі ж рукамі пя выпрывіш. Зак. Ударыць па карману. Каровы рылыўцыў пыдвялі, крепка ударілі пы кырману.
Біць па руках. 1. Пагаджацца канчаткова. Ну, б’ём пу руках, дыгываріліся? Відзіш, пуўдня тургуваліся, a ўжо б’юць пу руках. 2. Адвучваць. Біў пу руках крепка— штрухуваў, дні зьнімаў, дык ні кралі. Зак. Ударыць па руках. 1. Стургуваліся, ударілі пу руках і пашлі бырышьі піць. Дык дывай ужо ўдарім пу руках. 2. Новый стыршына ні станіць іх крыньня цярьпець, скора ударіць пу руках, дый ладна ударіць з рызмаху, пачуствуюць.
Біць сябе ў грудзі. Горача даводзіць. Нечыга божкыць і біць сябе ў грўдзі, нада було раншы дўмыць, што дзелыіш. |
Біць трывогу. Звяртаць увагу на небяспеку. Ен жа даўно біў трівогу, дык ці яны паслўхыюць. Нада було раншы біць трівогу. Зак., рэдкаўж. Ударыць трывогу. Што ты ўдаріш трівогу цяперіцька, а куды ты вясною глядзеў? Пачын. Забіць трывогу. Ты забіў трівогу, ды позна, нада було гываріць пра ета яшчэ зь вясны.
Біць у адну точку. Накіроўваць усе сілы на дасягненне пастаўленай мэты. Я знаю Стаха, ён за ўсё зразу хвытацца ня будзіць, ён усігда б’ець у адну точку. А я біў у адну точку, хадзіў, ныдыідаў і сваріцца пріхадзілыся,— так і дабіўся.
Біць у вочы. Рэзка выдзяляцца. Дужа ж твае ныряды усім б’юць у вочы, надзелыся, як пупугай заморскій. Ты так дзелый, каб ета ня біла нікому ў вочы. Зак., рэдкаўж. Ударыць у вочы. Вьірідзілыся, што абізьяпа, проста ўсім ударіла ў вочы, аж ніпріятна було, як цябе рызглідалі.
Біць у звон, асудж. Падымаць трывогу, растрывожваць людзей беспадстаўнымі чуткамі. Што ны язык ні пупадўць, пашлі біць у звон, і прібыўляюць па решыту. Зак. Ударыць у звон. Я помню, тады былі ударілі у звон: відзілі, відзілі Таньку сь Сярьгеім. Непаўн. Г’абіць у звон. Дык што зьдзелылыся, калі яны нядзелю пабілі у звон. Законч. Адбіць у звон. Адбілі ў звон, сьціхлі, ато доўга усякыю лухту нясьлі. Працягл.-фінальн. Набіць (набіц-
ца) у звон. Пры Васіных набілі у звон, чаго толька ні трілюдзілі. Яны ня толька ніхай увідзюць, а ніхай што пыкажыцца, дык наб’юцца ў звон.
Біць у нос. Востра пахнуць. Што йта у клеці ў цябе так б’ець у нос, што ні прадыхыць? Зак. Ўдарыць у нос. Прівязьлі бочку, аткупорілі, а аттуля як ударіць у нос нечым саўсім тўхлым ці гнілым.
Біць у точку. Дзейнічаць правільна. Пынас усігда б’ець у точку, ета ты дзелыіш, як табе пыд ныстраенія падойдзіць.
Біць у хамут (дугу), вульг. Капрызіць, рашуча не пагаджацца. Айдзе ты Жэньку праводзіш, іна б’ець у хамўт, ніхто ні пытхадзі. Узноў б’ець у дугў, ляжыць і ні пыдымаіцца: ня бўду варіць. Зак. Ударыць у хамут (дугу). Ніхай прайдзі піряд ёю ні па той масьнічыні, січас ударіць у хамўт. Відзіш, ударіла ў дугу, путніца дык путш'ца зыдылася. Непаўн. Пабіць у хамут (дугу). Доўга большы у хамут ні паб’ець, там абразўюць скора. Летыся яны пабілі у дугу, цяперя, знаць, трошку пыспыкайнелі. Законч. Адбіць у хамут (дугу). Тая пыцішэла, адбіла ў хамут, і ны цябе нада еткыя вузьдзечка. Ня бойся, атаб’ець у дугу і ўлашчыцца. Працягл.-фінальн. Набіць (дабіць) у хамут (дугу). Сколька іна набіла ў хамут: ніхто к ёй ні пытхадзі, ніхто ёй ня ровін. Наб’ець у дугу, мылыдая, а як замуж нада будзіць, аціхніць. Відзіш, як абея дабілі ў хамут, цішэй ці'хыга сталі. У дугу дабіць скора даб’ець, і ўгамоніцца, і ўспакоіцца.
Біць у цэль. Дзейнічаць мэтанакіравана. Ты раз надўмыўся так зьдзелыць, то бі ў цэль, ні ацступай. Аўрам відзіш як б’ець у цэль, дайжа Марку спользывыў.
Бледный від. Пра напалоханага, разгубленага, пакаранага. Ты скора дыцяўкыісься, што будзіш імець бледный від. Посьлі пасежыньня у яго быў бледный від. Пыдзяржым у руках — будзіць бледный від.
Бліжы к дзелу. Канкрэтна, па сутнасці. Ты гыварі бліжы г дзелу, а казкі мы ўжо слўхылі. Бліжы, бліжы г дзелу, пру трусоў мы чулі, рыскажы, як курям голывы скрўчывылі.
Блізка (плоха, дрэнна) ляжаць. Лёгка можна ўкрасці. Так і ходзіць, усё рызглідаіць, айдзе што блізка ля-
жыць,—а ты ж ні клаў. Ніхай толька зьмеціць, айдзе што плоха ляжыць, толька тады й відзіў, худзь ба што там було. Пупадзець, што дренна ляжыць, — мігым пытхваціць. Табе нада адно: каб што-небудь блізка ліжала. Німа — значыць плоха ліжала. Верна, дренна ліжалі твае вязёнкі, цяперя ішчы ветра ў полі.
Блудлівая аўца, абраж. Легкадумны, валацуга, бадзяга. Пашлі блудлівыю аўцў, ён ны быльшаку заблўдзіцца. Там з зывязынымі вычамі дарогу найдзіш, a блудлівыю аўцу нада зу рукаў весьць.
Бог абідзеў, часам іран. Пра нешчаслівага, калеку; пра няўдачу. Абідзіў бог зраньня, будзіць гурюваць ды зьмірьканьня. Якей жа цябе, к чорту, бог абідзіў, кылі ты зы сваю дурную гылаву карствыіш. Ой, як жа цябе бог абідзіў, наверна, пымішаў яшчэ адну ношку сена ўкрасць.
Богам абіджаный, часам іран. Неійчаслівы, скалечаны. Васіль і так богым абіджыный, а тут яшчэ суседзі нываліліся, нідырма гаворюць: ны каго бог, ны таго й людзі. Канешня ж абіджыный богым, с такім калествым жызьню пражьіць. Такей ты ўжо богым абіджыный, што пряма самый нішчасьлівый ва ўсім сьвеці.
Бог дасць. Пра магчымасць удачы, шчаслівага зыходу. Бог дасьць буду ў вашых крыях, дык я зыскачў хуць ны мінўтычку, пыгляджў, як вы акыпашыліся. Мыя карова пасьледнія дні дынашыіць, бог дасьць чарка мылыка ікая бўдзіць. На-ка во маёю масьцю прікладзі, бог дасьць скарей зажывець.
Бог знаець (ведаець). Пра немагчымасць прадбачыць. Бог знаіць, ці пріедзіць ён сяныія, ці можа зыначўіць у Дуччычых. Бог ведыіць, як ім тама прідзіцца у тым судзе, худзь ба ж хырашо рызыбраліся.
Бог знаець (ведаець) калі. Невядома калі, вельмі даўно. Бог знаіць калі яны тамыцька заселі — сідзяць, розбырышы п’юць. Ты ўжо ў нас быў бог ведыіць калі. Паехылі бог ведыіць калі, а ўсё німа і німа.
Бог знаець (ведаець) сколька. Невядома колькі, вельмі многа. Явіўся Марка, у восьпі, восьпі быў, адылжаў грошы пыд расьпіску,— у яго грошы було бог знаіць сколька. Яшчэ ны станцыі прідзіцца пысядзець бог знаіць
5. Г. Ф. Юрчанка
65
сколька. Бог ведыіць сколька яны там чаго грібанўлі. У іх грошы бог ведыіць сколька, нечыга ім стыгнаць.
Бог мілаваў. Пра ўратаванне ад небяспекі. Як бярном пыкаціла, дык аднаму нагу .зразу пірілумала, а другога бог мілывыў, ні зычапіла.
Бог не абідзеў, гумар. Пра здольнага, таленавітага, багатага. Ня бойся, Марку твайго бог ні абідзіў: дом аткаціў зяцю і сам хату прібярець к восіні. Апіцітым яго бог ні абідзіў: што стреў, то й зьеў. ,
Бог нясець. Пра нечаканае з’яўленне. Аччыні, глянь, каго там бог нясець, клямку шукаіць, ды ніяк ні найдзіць. Я сяджў й думыю, ці ні Праскоўю ета бог няоець, ажно аччыняіш дзьвері — і ты. Бог нясець, а чорт пыгыняіць. Зак. Бог прынёс. Каго тут бог прінёс такою цеміньню?
Богу грашыць. Крыўдзіцца, наракаць. Стыдна табе богу гряшыць, ты ні абіджын нічым. Грішычку нечыга богу гряшыць, у яго чуць ні самыя лўччыя пайка.
Богу душою не вінават. Пра поўную, абсалютную невіноўнасць. Чаго ты прічапілыся смалою к чылавеку, можа ён богу душою ні вінуват. Я богу душою ні вінуват, што яны ныгываріюць.
Божа ўпасі (пасі, спасі, барані, сахрані). Hi ў якім разе. Божа ўпасі, каб я словічка там прыгываріла ці ны цябе, ці ны каго другога. Божа пасі цябе йціць у адной рубашкі, пірікалеіш і зразу звалісься — цёпла ныдзівайся. Тут нехта табе нытріпаў чаго зря, божа спасі, Хрўзычка нічога лішніга ні мыгла скызаць, іна на етый шчот дужа строгыя. Я сваім ужо так пріказыю, так дукую іх, божа бырані, каб яны што айдзе ўзялі. Божа сыхрані цябе яшчэ так дзелыць, ета ж еткій страм і пазор на ўсю акрўгу будзіць. Гл. Барані бог.
Божжаю міласцю, звыч. іран. Як-н.ебудзь. Божжыю мілысьцю неік цягну на етым сьвеці. Жыў твой Пятрок божжыю мілысьцю ды яшчэ брігадзірывыю ласкыю. Божжыю мілысьцю сыт ня будзіш.
Бойкій на язык. Вынаходлівы пры размове, дасціпны, красамоўны. Пынаська бойкій ны язык, ён муўчаць ня будзіць, ты яму слова, ён лабе дзесіць у атвет. Ны язык бойкій, ды на рукі не.