I коціцца і валіцца
(Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
Георгій Юрчанка
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 288с.
Мінск 1972
Ваду муціць. Знарок заблытваць справу. Дзямід пычаў ваду муціць, нягож хто. Муціла Каця ваду, муціла і нічога ў яе ні пулучылыся. Працягл. Ваду памуціць. Яны абоя ладна ваду пумуцілі, даўно пыра гнаць у шыю. Узмацн. Ваду намуціць. Відна, Арцём ваду нумуціў, хто ж ба другей такоя тріпануць мог. Пачын. Ваду заму-
6. Г. Ф. Юрчанка
81
ціць (узмуціць). Зумуціць ваду замўцюць, ну я тады ім рызьбірацца ні стану. Тут ішчэ нада падўмыць, хто ваду ў етым дзелі ўзмуціў.
Ваду ў ступе тоўч (талоч), неадабр. Займацца балбатнёй. Сыбярўцца і пашлі ваду ў стўпі тоўч. Ім ба толька адно зыняція — ваду ў ступі талоч з раньня да вечыра. Абмеж. Ваду ў ступе патоўч (паталоч). Сыбраліся, ваду ў ступі пытаўклі і рызыйшліся. Ці хто ні знаіць, вам нада вадў ў стўпі пыталоч, во што вам нада.
Вады не замуціць. He зрабіць ніякай шкоды. Іван Мархвін вады нікому ні замўціць, ета ня то што Пылагіны бэйбусы. Я яшчэ вады нікому ні зумуціў, а ня то стану ны чылавека нівісь што несьць.
Вады ў рот набраць. Упарта маўчаць. Ці ты вады ў рот ныбраў, што слова людзям скызаць ня можыш. Абоя сідзяць, што вады ў рог ныбралі. Узмацн. Вады ў рот панабіраць (панабраць). Вады ў рот пыныбіралі ці што, слова з вас ня выцігніш. Якога ты толку ў чарцей даб’есься, муўчаць, што вады ў рот пыныбралі.
Ваенный савет, жарт. Нарада. У вас тут ці ні ваенный савет сыйшоўся? Племя і'хныя сыбіраіць ваенный савет, на ком Пуўлюка жаніць.
Важная пціца (птушка, шышка), іран. Вялікае начальства. Пытап важныя пціца: у другога намесьніка трецьцім памошнікым. Нейкыя ж важныя птўшка пріехыла, відзіш, як забегылі ўсе. Ен стаў цяперя важныю птўшкыю, можа, і зы мяне слова закініць. Ты, знаць, зьдзелыўся важныю шышкыю, к табе цяперь ні пуцступайся.
Вайстрыць вушы, гумар. Уважліва прыслухоўвацца. Ты там вайстрі-ка вушы, хто што будзіць гываріць. Зак. Навайстрыць вушы. Вушы нывайстріў і сядзеў, увесь вечыр слўхыў. Узмацн. Узвайстрыць вушы. Сьпірва так-сяк, хіхікыў у вуглу, а як стаў Сямён гываріць, узвайстріў вушы. Непаўн. Падвайстрыць вушы. А што, пыдвайстріў вушы, ці смашна слўхыць?
Вайстрыць лыжы, гумар. Намервацца пайсці. Я ўжо віджу, што сяньня вы войстріця лыжы, нійначы яку Восьлінку. Некуды вайстрілі лыжы і што-то ў дваре асталіся. Зак. Навайстрыць лыжы. Свае дзеўкі ні ныравюцца, ны-
вайстрілі лыжы у Сызітазерья. Непаўн. Падвайстрыць лыжы. Куды ж ён падвойстріць лыжы, толька ны Заречча.
Вакно ў вакно. Вельмі блізка насупраць (жыць). Мы с Аўсеівымі жылі вакно ў вакно, во так во наша хата, a тут во проця Аўсеіва.
Валам валіць. Ісці натоўпам, масай. Ну й людзей жа найшло ны кірмаш, с усіх бакоў пряма валым валілі. Бызар сяныія бўдзіць нявідынный, толька з нашыга боку валым валюць, а сыбярўцца ж атусюля. Начын. Валам паваліць. Мы глядзім і дзівімся, куды так валым пывалілі, ажно чуім: во што случылыся.
Валіцца (вывалівацца) з рук. He атрымлівацца з-за дрэннага самаадчування, настрою, стану. Нешта ў цябе сяныія усё валіцца з рук. У Сашкі і від нейкій дренный, і работа вывалііцца з рук. I ў цябе б з рук усё вывалівылыся, каб такую ныхлабўчку пулучыў. Зак. Вываліцца з рук. Hi хыця ўсё з рук вывыліцца, кылі біда тыкая, ці дзелыць, ці кідаць усё ды ехыць. Усеаг., адзінк. Павывалівацца (павываліцца) з рук. Ты ішчэ жызьні ні знаіш, можа і ў цябе калі пывывалііцца усё з рук, будзіш хадзіць, што сам ня свой. Пачўла я — павывылілыся з рук і работа, і клапота,— як я цяперя буду жыць.
Валіцца (звалівацца) з ног. He трымацца на нагах ад бяссілля. Так ужо выбіліся ў лесі, пряма з ног валіліся к канцу дня. К вечыру ікая там была работа, хадзілі і з ног звалівыліся. Зак. Зваліцца з ног. Кусок бальшэй, пагода нінадзёжныя, хвыталі, хвыталі, гряблі, гряблі, к канцу з ног зваліліся. Хадзіў, ні здываўся, дўмыў, піріхаджу, а ўчора звалі'ўся з ног. Усеаг. Пазваліцца (пазвалівацца) з ног. Вазьміця торбычку, ні пыжалеіця, работа цяжолыя, ня еўшы з ног пызваліціся. Во крыханўла хвароба, столька людзей пызвалівылыся з ног,— прастўда ўсё.
Валіць (зваліваць, мяшаць, змешываць) у адну кучу, неадабр. Блытаць, змешваць рознае. Што ж ты валіш у адну кўчу і тоя, што летыся було, і што зьдзелына толька цяперя. Канешня ж, есьлі звалівыць у адну кучу і тоя, і другоя, то ўсё дыкызаць можна. А вы ні мішайця у адну кучу, што саўсім ня лезіць. Я ні такей, як твой дзядзя, я зьмешывыць у адну кучу усё ўсякыя ні стану. Зак. Зваліць (змяшаць) у адну кучу. Звэлюць у адну кучу ды
яшчэ прібавюць чўшы нісусьветныя, што сь сямю гылывамі ні рызьбярецца. Змішалі у адну кучу і праўду і бряхню. Усеаг. Пазваліць (пазваліваць, пазмяшаць, пазмешываць) у адну кучу. Айт, Васіль твой пызвалівыў у адну кучу усё ўсякыя. Пызвалівылі у адну кучу што хочыш, і канцоў ні дыбяресься. Пызьмішаць у адну кўчу ён так умеіць, што пяць прукурорыў ні расплўтыюць. Адна рыскажыць так, другая етык, пазьмешыюць усё ў адну кучу.
Валіць (зваліваць) з хворай галавы на здаровую. Перакладаць віну з віноўнага на невіноўнага. Любіш ты валіць с хворыя гылавы ны здаровую. Валіў ба с хворыя гылавы ны здаровыю, каб толька ні атвічаць. Іўка ўсігда звалівыіць с хворыя гылавы ны здаровыю. Зак. Зваліць з хворай галавы на здаровую. Ты ўсігда глядзіш, каб зваліць с хворыя гылавы ны здаровыю, а сам як і ні прічом. Усеаг. Пазваліць (пазваліваць) з хворай галавы на здаровую. Пызвалілі с хворыя гылавы ны здаровыю і дўмыюць, яны цяперя чысты. Ім каб толька пызвалівыць с хворыя гылавы ны здаровую, каб хто-небудзь за іх і плаціў, і атвічаў. Працягл.-фінальн. Назваліваць (дазваліваць) з хворай галавы на здаровую. Яй-богычку, ты нызвалівыіш с хворый гылавы ны здаровыю. Відзіш, як дызвалівылі с хворыя гылавы ны здаровую, пашлі нылаіныя. Вун відзіў, Лісей дызвалівыў с хворый гылавы ны здаровыю.
Валіць з ног. Вымушаць легчы, падаць. Я саўсім дзіцёнкым была, ну толька помню, як ціх валіў з ног усіх пыдряд у дзяреўні, тады і бацька мой памёр. Зак. Зваліць з ног. Ен выла зваліць з ног, ня то што Зыхара,— сіла нямерныя. Нейкыя ж халера прістала, зваліла з ног, трецьцію нядзелю пластом ляжыць, гылавы ні пыднімаіць дайжа. Усеаг. Пазваліць (пазваліваць) з ног. I гріб дужа халерный, як дыбярецца — цэлымі сем’імі пызваліць з ног, кріцыю кычаюцца. Схадзі-ка, можа, глянь, што іх там пызвалівыла з ног, а не дык кыня зыпрягі г доктыру. Нешта нывалілыся, пызвалівыла з ног, кычаюцца усе зразу, што й печ во нада бежч прукуріць.
Валіцца (каціцца) co смеху (са смеху). Смяяцца да знямогі. Каму сьмешна, тэй валіцца co сьміху, а нам ужо ета пріелыся. Пыглядзі ты на іх — са сьмеху валюцца ат трілюды Сідырывый. Як сыбярўцца вечырым, чаго ні
дытвыряюць, а ат Пынасывых чўдыў коцюцца co сьміху. Пачын. Паваліцца (пакаціцца) co смеху (са смеху). Як запеў ён, дык на месьці ўсе пываліліся co сьміху. Сколька людзей було, усе пыкаціліся co сьміху. Ніхто ўцерпіць ня можыць, і ты пыкаціўся б са сьмеху. Гл. В а л я ц ц a co с м еху.
Валіць цераз пень-калоду. Рабіць абы-як, неахвотна і нядбайна. Марка работнік ізьвесный: валіць усігда цірясь пень-калоду. Дзелылі, айдзе яны дзелылі, валілі цірясь пень-калоду.
Валоссе [становіцца (паднімаецца, падымаецца)] дыба (дыбам), цяп.., пр. Ахоплівае страх. Як толька падумыю, што ціряс тую німяреч іціць нада, дык валосься становіцца дь'іба. У цябе ац страху валосься дыбым становіцца. Мне сьмешна, а ў яго валосься дыбым пыднімаіцца. Во баіцца, аж валосься дыба пыдымаіцца. Січас ён хваліцца, а тады ў яго валосься дыбым стынавілыся. I ў цябе б валосься дыба пыднімалыся, есьлі б ны цябе такей зьверь бег. Січас вы сьмііцёся, а тады ў вас валосься дыбым пыдымалыся. Зак. Валоссе [стала (паднялося)] дыба (дыбам), пр., буд. Там нешта як загріміць, а тады як зырявець, дык у нас і валосься дыба стала. Ат такога страху ў любога б валосься стала дыбым. Ну, у вас, я дўмыю, і валосься дыба пыднялыся — еткій іспуг быў. У любога б валосься дыбым пыднялося, каб з ваўком стреўся так блізка, hoc у нос. Ідзі, пыглядзі, і ў цябе валосься дыба станіць. Я магу такоя пыкызаць, што ў цябе валосься дыбым падніміцца. Тут у любога хрыбріца валосься падыміцца дыба. Я як увідзіў выўка, у мяне і валосься дыба. Глянула — а бык пряма ны мяне ляціць, у мяне і валосься дыбым: зыбадзець зразу.
Валяцца (качацца) co смеху (са смеху). Смяяцца да знямогі. Як пычаў прістыўляць ды пыказывыць, што ён дзелыў, усе пряма выляліся сб сьміху. Абея выляліся са сьмеху. Нічога там дужа сьмешныга ні було, толька Вукулёнык нешта ўсё кычаўся co сьміху. Було там чаго кычацца са сьмеху, етыя яго басьні ужо дзесіць разоў чулі. Працягл. Наваляцца (накачацца, паваляцца, пакачацца) co смеху (са смеху). Пакуля піряслўхылі усю трілюду, нывыляліся co сьміху. Схадзі, паслўхый, нывыляісься са сьмеху. Пыглядзі, як яны пычанўць сваріцца,
а тады міріцца, ныкычаісься co сьміху. Лі іх можна пывыляцца co сьміху сколька хочыш. Уволю co сьміху пыкычаліся, знаць, за ўсю жысць еткыя первый раз відзілі. Тама ёсьць ач чаго са сьмеху пыкычацца.
Валяцца (качацца) ў нагах. Прасіць прыніжана, вельмі настойліва. Душа чарнела, гатоў быў у ныгах выляцца, каб прасьцілі. Hi стану ж я табе выляцца ў ныгах, я ж аб’ясьніў, што к чамў. Так ужо прасіла, так маліла, пряма ў ныгах кычалыся, дык у яго ж камінныя серца. Працягл.-фінальн. Наваляцца (накачацца) ў нагах. Ныпрасіліся, нывыляліся у ныгах у гадысьці той. I ў ныгах ныкычаліся, а сколька бузуваліся ны яго, асобінна ны жніве, каб у Гірманію ні атправіў.
Валяць ваньку, вульг., рэдкаўж. Блазнаваць, дурэць, жартаваць; бяздзейнічаць; цягнуць час. Што ты мне ваньку выляіш, гыварі як нада! Я табе выляць ваньку ні рызрішў, ні надзейся дайжа. Ты ваньку выляць кінь, я луччы цябе знаю, што мне дзелыць, што ня дзелыць. Працягл. Праваляць ваньку. Усё лета прывыляў ваньку, ні таршыны ні атрезыў, ні клыка сена ні прідбаў. Непаўя. Паваляць ваньку. Ваньку пывыляў?— пывыляў, бакі атлежыў?— атлежыў, а цяперя вун лупатка, а вун я разьмеріў ямку на погріб. Працягл.-фінальн. Наваляць (даваляць) ваньку. Нывыляіш ты ваньку, што йна цябе каромісьлікым с хаты патўріць. Што, Сенька, дывыляў ваньку, можа, цябе ны кварціру узяць?
Валяць (корчыць, ламаць) дурака, асудж. Блазнаваць, дурэць, жартаваць; бяздзейнічаць; цягнуць час. Узноў выляіць дурука, як яму ні ныдыядўць етыя прістыўкі. Калі табе ныпыстылеіць выляць дурука, схадзі вун біряжок ат ячменю збрынкый: топчыцца. Можа б ты цяперь пірістаў корчыць дурука, а за дзела ўзяўся? Працягл. Праваляць дурака. Прывылялі дурука пасьці цэлый год, а посьлі хваціліся: німа таго ды німа етыга. Непаўн. Паваляць (пакорчыць, паламаць) дурака. Яны туды толька і йдуць, каб пывыляць дурука. Троху дурука пакорчылі у кустах, во і ўся іхныя кызьба. Гўртым пулумалі дурука, пулумалі і рызыйшліся. Ці вы сыйшліся дурука пулумаць, ці цірябіць дўмыіця ныпраўду? Законч. Атваляць (адкорчыць) дурака. Дзелыць як дзелыць, дзела ні пытай, а дурука атвылялі уволю. Па-мойму, дурука аткорчыў, сколька хацеў, цяперь ба пыра і за