• Газеты, часопісы і г.д.
  • I коціцца і валіцца (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны) Георгій Юрчанка

    I коціцца і валіцца

    (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
    Георгій Юрчанка

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 288с.
    Мінск 1972
    96.32 МБ
    Выхадзіць на дарогу. Рабіцца самастойным. Пыра б табе ўжо ны дарогу выхадзіць, жыць сымамў, я вас усіх ні ныкармлюся. Зак. Выйціць на дарогу. Зы сваіх я ні баюся, усе троя выйшлі ны дарогу, зырыбляюць нічога сабе. Троху пыбалыіцца, а тады выйдзіць ны дарогу, ня йдзе дзеніцца. Множн. Павыхадзіць (павыйціць) на дарогу. Што ім цяперя дзелыіцца, пывыхадзі'лі ны дарогу, жывўць — чорт ні бярець. Каб скарей як павыйшлі ны дарогу, худзь ба забот меншы.
    Выхадзіць са строя, жарт. Страчваць здольнасць або сілы. Ты, як станіш выхадзіць са строя, пішы, мы пріедзім, што-небудзь прідўмыім. Зак. Выйціць са строя. Мікіцёнык ужо выйшыў са строя, нечыга яму тут рысказывыць. Усеаг. Павыхадзіць (павыйціць) са строя. Нешта вы дужа рана пывыхадзілі са строя. Ну да, павыйшлі са строя, мы яшчэ як арлы, на што хочыш годныя, хуць вопыўзкым, ды іўляімся. Як жа мы павыйшлі са строю, есьлі такей аборык зу пуўдня гуляючы пылажылі.
    Выхадзіць сухім з вады. Пазбягаць заслужанага пакарання. He, Гыўрілёнкыў голымі рукамі ня возьміш, яны ўмеюць выхадзіць сухімі з вады. Зак. Выйціць сухім з вады. Ён зь любой пятлі выкруціцца і на етый раз выйшыў сухім з вады. Множн. Павыхадзіць (павыйціць) сухімі з вады. Думыіш, і цяперь пывыходзюць сухімі з вады? Вялікій бог будзіць, есьлі павыйдзіця сухімі з вады. Ды пары жбан ваду носіць — так і ета: і сквірічані случайна павыйшлі сухі'мі з вады. \
    Выхадзіць у людзі. Дабівацца матэрыяльнага дастатку, павагі. Лянід выходзіць-то выходзіць у людзі, толька нешта ніяк ня выйдзіць, ці яго за хвост хто дзяржыць. Дывай-ка ты ўжю выхадзі у людзі. Зак. Выйціць у людзі. Во і Сумоніхіны хлопцы выйшлі ў людзі, абрузуванія харошыя пулучылі. Табе ўжо ня чорт бяды, есьлі сыны выйшлі ў людзі. Множн. Павыхадзіць (павыйціць) у людзі. Калі стыряцца стануць, то пывыходзюць у людзі. 1 вялі сябе строга, і ўчыліся дужа стыряцільна, паетыму і ў людзі павыйшлі.	।
    Выхадзіць у ціраж, жарт. Рабіцца непрыдатным па старасці. Дывыдзёнку пакуль рана выхадзіць у ціраж, красін вун, як брысь. Зак. Выйціць у ціраж. Нашто яму жонка, ён ужо выйшыў у ціраж. Множн. Павыхадзіць (павыйціць) у ціраж. Раз пывыхадзілі ў ціраж, ны вічарі'нкі вам дзелыць нечыга. Ну што, старэя, скора павыйдзім у ціраж?
    Выцягывацца ў нітку. Працаваць да апошняга. А што толку, што мы выцягывыліся ў нітку, каму яно ўсё дысталыся? Зак. Выцягнуцца ў нітку. Хут ты выцігніся ў нітку, у нашыга брігадзіра ласкі ня выслужыш. Узмацн. Павыцягывацца (павыцягнуцца) ў нітку. Каб у нітку пывыцягывыліся, дык ні скажыць: сядзьця, аддыхніця,— такей нісызнацільный. Хуць вы ў нітку павыцігніціся, адна шана ў Мыкара. Працягл.-фінальн. Навыцягывацца (давыцягывацца) ў нітку. Ці помніця вы, сколька Кулажонык нывыцягывыўся ў нітку, усё хацеў за ўсіх рызбыгацець. Дывыцягывыюцца ў нітку, што пыстаюцца біз здароўя.
    Выцягываць (выпрастываць, працягываць) ногі, звыч, жарт. Паміраць. Ці ні сыбраўся ты ногі выцягывыць? He, мне ішчэ рана выпрастывыць ногі, нада ету араву пыдняць. Што ты прыцягывыць ногі, ён жаніцца ці ні зьбіраіцца. Зак. Выцягнуць (выпрастаць, працягнуць) ногі. Пы твайму кармленню і ногі к сьвятому вялікыдніку выцігніш. Ты зы работыю і ногі выпрыстыіш, аддыхні хуць адно скрысеньня. Палўчыш так січас, што ногі прыцягніш. Множн. Павыцягываць (павыпрастываць) ногі. Скора пывыцягыім ногі, здароўя наша саўсім падбілыся. Што былі знакомыя, дык пывыпрастывылі ўжо ногі, a мыладзейшых я нікога ні знаю.
    Вязаць (звязываць) крылле. Пазбаўляць ініцыятывы. Нашто вам візаць крыльля хлопцым, ніхай самі дзелыюць, у іх пулучаіцца. А я ні саветывыў ба зьвязывыць ім крыльля. Зак. Звязаць крылле. Зьвяжуць крыльля чылавеку на ўсю жьізьню і дзелый што хочыш. Узмацн. Павязаць (пазвязаць, пазвязываць) крылле. Вы ж ета самі пывізалі ім крыльля, цяперь ні гыварі'ця і маўчыця, рот зымазыўшы. Што ж ба яны маглі зьдзелыць, есьлі крыльля пызьвізалі кругом. Ныпрасна пызьвязывыіця крыльля, самі бўдзіця абіджацца.
    Вязаць (звязываць, путаць) па руках і нагах. Пазбаўляць магчымасці дзейнічаць па свайму гледжанню. Ты сваімі ныгаворымі толька вяжыш яго пу руках і ныгах. Мяне яны зьвязывыць пу руках і ныгах ня будуць, што нада, то й зьдзелыю. Пўтылі мяне пу руках і ныгах, пакўля ні рызьвізэўся зь імі. Зак. Звязаць (спутаць) па руках і нагах. Так зьвізалі яго пу руках і ныгах, што ня выйціць куды, ні атлучыцца. Hi бярі і ні зьвязыйся, спўтыюць пу руках і ныгах, што ня выкырыскыісься.
    Вязаць (звязываць) рукі [і ногі]. Пазбаўляць магчымасці дзейнічаць па свайму гледжанню. Вы ўсякім дзелі будуць палкі ў калёсы ставіць і рукі візаць. Зразу былі пычалі візаць рукі і ногі, крепка у клешчы ўзялі, нялёхка було вырвыцца. Мне ета бульба зьвязыіць рукі, ато я даўно кінуў ба ўсё, рінуў і паехыў. Тады мне рукі і ногі бярьвеньня зьвязывыла, а тут я кругом вольный. Зак. Звязаць рукі [і ногі]. I рукі зьвяжуць, ня ўвідзіш калі, і на рот замок павесюць. Зьвізала сабе рукі, сядзі ды нянчыся. Адну мелыч сўнулі, другую скуліндў далі, так і зьвізалі рукі й ногі. Узмацн. Павязаць (пазвязаць, пазвязываць) рукі [і ногі]. Ну што ж ты мне кініш мальцыў, іх жа сядзі ды глядзі, а мне і зы скатом, і ношычку травы прінесьць нада, яны толька пывяжуць рукі. Пызьвізалі рукі самі сабе, ім нізашто ні нада було улізаць у тую кымпанію. Пызьвізалі рукі і ногі тым разўмнікым і твыряць, што самі знаюць. Яны такея, што каму хочыш пызьвязывыюць рукі. Цяперя ні ладна, што пызьвязывылі рукі і ногі, а чаго ж вы самі у пятлю лезьлі.
    Вязаць (звязываць) язык. Прымушаць змоўкнуць. Hi вяжы яму язык, ніхай рысказыіць, як знаіць. Я знаю, што яму зьвязыіць язык: летышнія атаўка з Гарелыга аборка. Зак. Звязаць язык. Зьвяжы сваёй язык, ато йна дужа яго руспусьціла. Множн. Павязаць (пазвязаць, пазвязываць) языкі. Ніхто ніяк ні найдзіцца пывізаць ім ізыкі, каб пыцішэлі троху. Пызьвяжыця ізыкі: буўтаюцца, аж ду вушэй дыстаюць. Ды каб і пызьвязывыць ім ізыкі, хужы б ні було.
    Вязнуць у зубах. Вельмі дакучаць, абрыдаць. Твае байкі вязнуць у зубах. Етый рызгавор кажный дзень у зубах вязьніць. Зак. Навязнуць у зубах. Усё ўремя адно й тоя, адно й тоя,— у зубах нывязла. Так нывязьлі мне ў зубах твае трілюды, луччы б іх век ня слухыць.
    Вялікая важнасць (бяда). Пра неістотнае. Вялікыя важнысьць мне твой сьвёкыр, мне зь ім шчынят ня ксьціць. Есьлі табе яны вялікыя важнысьць, то й цалўйся, а мне яны нішто. Вялікыя мне біда, што Саўчонык прібег, ніхай ці бегыіць кажный дзень, ці ні разу ні пыказыіцца. Вялікыя біда, есьлі сяньня вы ды ні пыскачыця.
    Вярнуць шыю, звыч. неадабр. Гінуць; калечыцца. Думыіш вярнўць сабе шыю, то атпрыўляйся, умешывыйся. Чаго ты шыю вярнўць туды палезіш? Зак. Звярнуць (скруціць) шыю. Агонь жа ў ім сядзі'ць, такей, каб і ні хацеў, дык зьверніць шыю. Бык зьніцяй прыг к ямў, a тэй нызад і ў яму,— так і зьвярнўў шыю. Будзіць во так адурюваць і дыадурюваіцца: скрўціць сабе шыю. Множн. Пазварачываць (пазвярнуць, паскручываць, паскруціць) шыі. Нійдзе ж ім угамону німа ніякінькыга, пызвырачывыюць сабе шыі. Ну, каб такея вырвысы ды ні пызьвярнўлі шыі. Фулюганы былі ныстыяшчыя і во нейдзі паскрўчывылі сабе шыі. Паскрўціця шыі — тады я ня буду з вамі вазіцца, лячыць вас.
    Вяроўка (палка) паходзіць, буд., рэдка пр. Пра непазбежнасць пакарання. Ен січас дажджэцца, вярёўка абізацільна паходзіць. Есьлі палка пы табе ні пыхадзіла, то паходзіць як піць даць. Учора вярёўка пыхадзіла і сяньня тоя самыя жджэць абоіх. Палка пыхадзіла, дый ладна пыхадзіла пы рібрах.
    Вяроўка (палка) плачыць, цяп., пр. Пра вартага суровага пакарання. Пы тваім бусячўгу даўно вярёўка плачыць, ды некыму яго атлупіць. Ой, плачыць палка пы табе, ой, плачыць, ну дыбярўся, дай толька ўремя. А ніхай пулучыў, па ім даўно вярёўка плакыла. Я ж гыварю, што палка плакыла нідырма.
    Вярцець (круціць) хвастом, неадабр. 1. Хітраваць. Што ўжо вярцець хвастом, гыварі, як було. Круціў ён, круціў хвастом, ну толька зыставілі ўсё рыскызаць. 2. Распуснічаць (пра жанчыну). Ікая с Адаркі жонка будзіць, кылі іна с кажным верціць хвастом. Hi ў хату чаго прідбаць, ні зьдзелыць чаго, верціць хвастом і ўсё. Абмеж. Павярцець (пакруціць) хвастом. 1. Зразу пывярцеў хвастом, а тады рыскызаў, як було. Ен такей усігда: пакуль хвастом ні пакрўціць, ня зьдзелыіць. 2. Пывярце-
    ла хвастом, ды скора адўмылыся. Hi хваліця, ні хваліця сваіх пляменьніц, пывярцелі хвыстамі і яны. Працягл.-фінальн. Навярцець (накруціць, навярцецца, накруціцца, давярцець, дакруціць, давярцецца, дакруціцца) хвастом. 1. Знаў ба ты, сколька Хвядосінка нывярцеў хвастом. Накрўціць ён хвастом, што к чорту прагонюць. Па-мойму, нывярцеліся яны хвастом большы некуды. А нукруціліся хвастом, ніхай іх халера зыбярець еткіх сваіх. Даверціш хвастом, што сам у дуруках астанісься. Ну што я дукручў хвастом, што, а кылі я нічога ня відзіў? Хвастом дывярцеліся, што глідзяць на іх, як ны самых пасьледніх у дзяреўні. Дукруцілыся хвастом, дык дукруцілыся, ёй стоіла, праўды ат яе ні на грош ні даб’есься. 2. Домніна дычка нывярцела хвастом, вадзіла матка к нейкій бабкі, кызалі, нічога абыйшлося. Етых нечыга хваліць, пукруцілі хвыстамі уволю. Наверціцца хвастом, што прідзіць к маткі з брюхым. I хвастом нукруцілыся, і замуж так выйшла, што рыскашўіцца. Даверцюць хвыстамі, што, як на сўчык, на іх ніхто ні гляніць. Ты ж дакрўціш хвастом, цябе ж зы самыю пасьледнію шчытаць будуць. Ня ўчыла, ні вухріла, ні дукувала, паетыму і дывярцеліся хвастом. Дакруціцца хвастом, схваціцца, як пуза на нос палезіць. Пачын. Завярцець (закруціць) хвастом. 1. Як заверціць хвастом,— дужа яму ні хацелыся нічога плахога пры Аўдзея гываріць. Усе нічога, рысказывылі, як було, адзін Ляксей зукруціў хвастом. 2. I другая заверціць хвастом, як старшыя, у іх ета ужо ў крыві. У дзяреўні зьдзержывылыся, а піряехыла ў горыд і зукруціла хвастом.
    Гаварыць (кідаць словы) на вецер. Раіць дарэмна, безвынікова, упустую. Я гываріць на вецір ні стану, есьлі што скажў — значыць вьшыўню. Кідыць словы на вецір ня стоіць. Іпат, бувала, ні разу ні кідаў словы на вецір. Зак. Сказаць (кінуць словы) на вецер. Што ні скажыш, дык ета скажыш на вецір, ішчэ скаверкыіць цябе і піряверніць усё дыгары ныгамі. Думыіш, цябе паслўхылі? — кінула словы на вецір і большы нічога.