I коціцца і валіцца
(Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
Георгій Юрчанка
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 288с.
Мінск 1972
Глядзець праўдзе ў вочы (ліцо). Правільна ацэньваць становішча. He, пру Кузьму дренныга я нічога ні скажў, ён усігда глядзеў праўдзі ў вочы. Ты глядзі праўдзі ў ліцо, нечыга хвастом вярцець. Зак. Паглядзець праўдзе ў вочы (ліцо). Я магу пыглядзець праўдзі ў вочы. Ты ж хуць раз пыглядзі праўдзі ў ліцо. Аднакр. Глянуць (зірнуць) праўдзе ў вочы (ліцо). Во калі ты надумыўся глянуць праўдзі ў вочы. Што, баісься глянуць праўдзі ў ліцо? Канешня, стыдна зірнўць праўдзі ў вочы.
Глядзець са свае калакольні. Разважаць, меркаваць суб’ектыўна. Ты на ўсё глядзіш сы свае кылакольні. Зак. Паглядзець са свае калакольні. А ты пыглядзі ні сы свае кылакольні, а паслўхый, што другея гаворюць. Аднакр. Глянуць (зірнуць) са свае калакольні. Сы свае кылакольні глянуць ляхчэй, ды нада глядзець, айдзе праўда. Як зірнеш толька сы свае кылакольні, то многа ня ўвідзіш. Шматкр. Паглядаць (паглядываць) са свае калакольні. А ён усю жысьць пыглідаіць кругом сы свае кылакольні, як яму патходзіць. Ім жа ныравіцца пыглядывыць толька сы свае кылакольні.
Глядзець скрозь пальцы. Праднамерана не звяртаць увагі. Каб у дзецтві ні глядзела на іхнія дўрікі скрозь пальцы, ды дзіржала хырашэнька ў руках, то й цяперь ба толк быў. Зак. Паглядзець скрозь пальцы. Раз пыглядзіш скрозь пальцы, другій раз, а на трецьцій ён і сам вўхым ні пывядзець. Аднакр. Глянуць скрозь пальцы. Есьлі я цяперь ні абрачў ўніманія, гляну скрозь пальцьь, то посьлі ён мяне і ў рязон ня возьміць. Шматкр. Паглядаць (паглядываць) скрозь пальцы. Ды пары да ўремя я пыглідаю скрозь пальцы. Што ж ён пыглядывыіць скрозь пальцы, тут нада строгія меры прінімаць.
Глядзець у бутылку (бутылачку, румку, румачку, стаканчык), іран. Выпіваць. Звык во і звык глядзець у бутылку, зьдзелыць што — і ня думый зыстыўляць. Што ты зь ім скажыш, глядзіць у бутылычку. Куды-куды, а ў рюмку глядзіць. Куды можа й ні глядзеў, а ў рюмычку глядзеў часта. Чаму ні наўчыўся, а ў стыканчык глядзець наўчыўся. Зак. Паглядзець у бутылку (бутылачку, румку, румачку, стаканчык). Калі ж ты пасьпеў у бутылку пыглядзець? Абоя пыглядзелі ў бутылычку, відзіш, як ідуць. Айдзе ты пыглядзіш у рюмку, кылі дыхнўць некылі. Пы паходкі відна, што пыглядзелі ў рюмычку. Учора мы ладна пыглядзелі ў стыканчык ну лугў. Аднакр. Глянуць (заглянуць, зірнуць) у бутылку (бутылачку, румку, румачку, стаканчык). Во, дык вы абая глянулі ў бутылку. Відзіш, Піліп глянуў у бутылычку, як рысхаджыіць. Ніхай толька гляніць у рюмку, вясёлый, усё рысказыіць, луччы німа чылавека. Як гляніць у рюмычку, такіх нымяроў ныаткалыіць, толька дзяржысь. Ты ці ні глянула ў стыканчык, што песьні заводзіш. Зыглянўць у бутылку ты ўмеіш, нечыга кызаць, ды есьлі яшчэ с крысьняком тым сойдзісься. Зыгляніць у бутылычку, тады пашоў вышапрўдзіцца. 3 раньня ў рюмку зыглянўў, сь песьнімі ходзіць па горыду. Hi біжайся, умеіць зыглянўць у рюмычку. Есьлі зыглянўў у стыканчык, толку ні даб’есься, бўдзіць абы-што верзьць і ўсё. Зыглянёць у стыканчык і дывай бушуваць. Ці ні зірнўў ты ў бутылку, нешта дужа вясёла рызгыварііш. Канешня, зірнуў у бутылычку, відзіш, як аратырствыіць, рукамі рызмахыіць. Глядзі, ні прівучай, раз, другей зірнець у рюмку — ня твўчыш. Зірнўлі ў рюмычку, верна, ў Мыланкі, вясёлыя ідуць. Во-о, мыя кума, ты, знаць, і ў стыканчык зірнўла сяньня. Шматкр. Паглядаць (паглядываць, заглядаць, заглядываць) у бутылку (бутылачку, румку, румачку, стаканчык). Раншы ня піў, а цяперь стаў пыглідаць у бутылку. Купляй, купляй, звўчывый, звыкніцца пыглідаць у бутылычку — пранцы тады атвўчыш. Мой быў пычаў пыглідаць у рюмку, я жыва атвучыла. Калі ж ён наўчыўся пыглідаць у рюмычку? Каб меншы пыглідаў у стыканчык, хўжы б ні було. У бутылку пыглядывыіць, дый глядзіць, каб часьцей. А што ты дўмыў, Васіль, сьвятэй?— {іыглядывыў у бутылычку. Стаў і стаў пыглядывыць у рюмку, а ў рукі некыму було ўзяць, так і сьпіўся. Каб к
чаму добрыму, а ў рюмычку пыглядывыць і ўчыць ні нада. Раз пычаў у стыканчык пыглядывыць, ня жджы пуця. Зыглідаіць у бутылку і мой, асобінна як сь Церіхывымі сойдзіцца. Ну што, зыглідаіш у бутылычку, ці ні лі Карнея наўчыўся. Кідый-ка ты зыглідаць у рюмку, нада жызьню строіць. Ці ня тэй ета Максім, што ўсё ў рюмычку зыглідаў? Зыглідаў ў стыканчык, і відзіш, чым кончыў?— найшлі мёртвыга. Зыглядывылі у бутылку абоя, а цяперіцька паехылі, ні знаю, як тама. У бутылычку б зыглядывыў, адно грошы ніхто ні зырыбляіць. Лі бацькі наўчыўся зыглядывыць у рюмку. А мой, ты дўмыіш, лўччыя цаца, у рюмычку зыглядыіць, ні пральлець. Зыглядывыў ба ў стыканчык, ды ніхто дырма ставіць ня хочыць.
Глядзець у воба. Быць уважлівым, асцярожным. Паедзіш, дык глядзі там у воба, пы быках ні зівай і варон ні лаві. Зак. Паглядзець у воба. Сьпірва пыглядзі ў bo63, а тады ізыком тряплі. Аднакр. Глянуць у воба. Так ні ўсігда буваіць і дзелыіцца, нада перш глянуць у bo63. Шматкр. Паглядаць (паглядываць) у воба. Адзін астаесься, дык пыглідай у воба, ато нікаторыя каровы толька і глідзяць, каб шмыгнўць. Пыглядывый у воба, прапўсьціш і ня ўгледзіш.
Глядзець у вочы. Паддобрывацца, падлізвацца. Нечыга мне ў вочы глядзець, большы нічога ні палўчыш. Шматкр. Паглядаць (паглядываць) у вочы. Во любіць зыбігаць нычальства, як новыга брігадзіра пыставілі, етыму пыглідаіць у вочы. Нідырма пыглядывыў Сашку ў вочы, пулучыў, што хацеў.
Глядзець у гроб (магілу, зямлю). Быць блізка да смерці. Я ўжо ў гроб глядзеў летыся, пакуля г дыктырам ні абрзціўся. Нідаўнз відзіў у горыдзі Максіма: чуць пірідзьвігаіцца, глядзіць у магілу. Ну што ж, кылі Матруна глядзіць у зямлю, ёй жз даўно зы дзівяноста. Шматкр. Паглядаць у гроб (магілу, зямлю). Старэй мой ні жылец, ён ужо ў гроб пыглідаіць. У прошлым гадў ў мзгілу пыглідаў, а сёліта жаніцца ўзыйграўся. Аць сьмертухны нійдзе ня дзенісься, і Маріна ў зямлю пыглядыіць.
Глядзець у душу. Разбірацца ў пачуццях. Можа ты яму і ў душў глядзіш, толька ня відзіш там нічагенічка. Зак. Паглядзець у душу. Ну, ну, ты, канешня, масьцір і
ў душў пыглядзець. Аднакр. Глянуць (зірнуцьу у душу. Вот ты гаворіш, іна тыкая, ды еткыя, а ці глянуў ты ў яс душу, што тама тваріцца. Перш чым так судзіць, нада зірнўць чылавеку ў душу.
Глядзець у зубы, неадабр. Вазіцца, далікатнічаць. Я глядзець у зубы доўга ні стану, у мяне, брат, скора паслўхыіш. Зак. Паглядзець у зубы. He, большы табе ў зубы ні пыглідзяць, хваціць прітвыряцца. Аднакр. Глянуць (зірнуць) у зубы. Што табе, у зўбы ні глянулі, як ты хацеў? Дўмыў, у зўбы яму зірнўць, цацу еткыму, ды не, ні на тых нырваўся.
Глядзець у корань, гумар. Дабірацца да сутнасці. Ці помніш, як Арьхіп любіў крічаць: «Я ўсігда гляджў ў корінь!» Зак. Паглядзець у корань. Нада ня проста што пачуў, то й тріпанўць, а нада пыглядзець у корінь. Аднакр. Глянуць (зірнуць) у корань. Падўшкі і навылкі— ета так, чупуха, ты глянь у корінь. Як зірнуў у корінь, то й пыняў, чаго яны рызіваюцца ўсігда. Шматкр. Паглядаць (паглядываць) у корань. Дўмый, пыглідай у корінь, скарей рызьбяресься. У корінь ён пыглядывыіць, ды ня відзіць нічога.
Глядзець у кусты. Мець намер пакінуць, пазбавіцца клопатаў. Выйдзім на луг, дык усе работыюць, а Ганьніна дычка ўсё глядзіць у кусты. У любым дзелі глядзіць у кусты. Шматкр. Паглядаць (паглядываць) у кусты. Хваціць пыглідаць у кусты, зы цябе ніхто другей ня зьдзелыіць. Гріша ні пірярьвецца нійдзе, любіць пыглядывыць у кусты.
Глядзець упярод (уперад, напярод, наперад). Умець прадбачыць будучае. Вы ўсякым дзелі нада глядзець упярёд. Хто глядзіць уперід, тэй ні ў чом ні прыйграець. Ты ж ужо ні малінькыя, учыся глядзець ныпярёд. Есьлі б наперід глядзеў трошку, то ні пупаў ба у еткій прысак. Зак. Паглядзець упярод (уперад, напярод, наперад). Перш чым што дзелыць, Янка пыглядзіць упярёд. Ты пыглядзі ўперід, падўмый, у цябе ж клыка сена німа. Пыдажджы, ён будзіць ныпярёд глядзець і нызад аглідацца — і біз мылыка астаніцца. Ага, Сенька пыглядзіць наперід,— во к заўтріму куска хлеба ня будзіць, і ён ні пызабоціцца. Аднакр. Глянуць (зірнуць, заглянуць) уперад (упярод, наперад, напярод). Ня ўмеіш ты глянуць упярёд, саўсім ня ўмеіш. Ты ж глянь уперід, ты ж
зы паўгода згалеіш і абасеіш. Скот імець нада, ды нада ж глянуць наперід, сена ў цябе саўсім жа скўпа. Тут ні нада пріцсказывыць,— каб трошку зірнўў упярёд, пыняў ба, што так дзелыць ня стоіць. Ныпярёд зірні: зіма ны насў, с-паць сьнегу цігаць будзіш атаўку. Хведзька — разумный чылавек, ён табе зыгляніць уперід, што ты дайжа й ні падўмыіш. Сьпірва зыгляніць ныпярёд, прікініць, а тады ўжо дзелыіць. Хто наперід зыглянець, ні прыйграіць. Шматкр. Паглядаць (паглядываць, заглядаць, заглядываць) упярод (уперад, напярод, наперад). А ты ня толька пры сянішнія дўмый, а і ўпярёд пыглідай. Ты ж ні гамзі ўсё зразу, троху і напярёд пыглідай. А я ўсігда наперід пыглідаю, іначы ні прыжывеш. Мне што, я ўжо старуха, а табе нада пыглядывыць упярёд. Трошку большы пыглядывый уперід, цяперь ты сам хызяін. Я дык ба ны тваём месьці і ныпярёд пыглядывыў, адным днём ні прыжывеш. Сьціпан усігда зыглідаў упярёд. Мала ты зыглідаіш наперід. Зыглядывый упярёд, зыглядывый, табе йшчэ жыць ды жыць. Сьціпаніда біс пріпасу ні часу, іна ўсігда уперід зыглядывыіць. I ныпярёд зыглядывыла, і прышчыталыся, як ня дўмыўшы.
Глядзець у рот, неадабр. Лісліва паддобрывацца. Тэй мыхалею вярзець, а яны пысядуць кружка і глідзяць у рот. Hi стыда, ні якой совісьці у чылавека, пріпрецца, сядзіць і глядзіць у рот, каб яго замецілі. Шматкр. Паглядаць (паглядываць) у рот. Дайжа збоку становіцца нялоўка, як яны пыглідаюць стыршышхі ў рот. I ў рот пыглядывыць можыць, і с паўлітрым падлезьць умеіць.
Гнацца за доўгім (длінным) рублём. Імкнуцца да лёгкага і вялікага заробку. Гырас усігда гнаўся за доўгім рублём. Я за длінным рублём ні ганюся і на пуп браць ні стану. Зак. Пагнацца за доўгім (длінным) рублём. Пагонісься за доўгім рублём і пыціряіш здароўя. За длінным рублём пыгнаўся, пыгнаўся, зьехыў некуды і скруціўся там. Гл. Г а н я ц ц а з а д о ў г і м р у бл ё м.
Гнаць у карак (шыю, тры шыі, каршэнь, сугон). Прыспешваць настойліва і груба. Дужа я цябе стану гнаць у карык. Што ты мяне гоніш у шыю, ці я твыя пыдданыя. А ні гані ў трі шыі, зьдзелыім, сколька пасьпеім. Будзіш так гнаць у каршэнь, дык заўтря саўсім ня выйдзім. Ніхто іх там дужа ні гнаў у сугон, сколька маглі, столька й дзелылі.