• Газеты, часопісы і г.д.
  • I коціцца і валіцца (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны) Георгій Юрчанка

    I коціцца і валіцца

    (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
    Георгій Юрчанка

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 288с.
    Мінск 1972
    96.32 МБ
    Дабіваць да абуха (ручкі, паследняга). Рабіць поўнасцю непрыгодным. Што цяперіцька ріманьцірывыць, ні нада було дыбіваць ды абўха. Якоя ні було хызяйства, а так кінуў ны прыізвол судзьбы, дыбіваіць да рўчкі. Hi дыбівай ды пасьледніга, а зынясі ды здай у пачынку. Зак. Дабіць да абуха (ручкі, паследняга). Дабіць ды абўха нядоўга што хочыш, толька посьлі абўха нічога ні астаніцца. Каб зразу кыпылы новыя, вязкі — і езьдзіў ба, а так дабілі да рўчкі, адны пылазы дзіржацца. Дай людзям, адны будуць бярежч, а другея даб’юць ды пасьледніга. Гл. Давадзіць да ручкі.
    Да былачкі. Падчыстую (пра сена, салому, траву). 3 восіні, здывалыся, сыбралі пырядышныга — і сянцо,
    і сьвірепычка, і кукурўза, і атаўка, а к вясьне пыдыбралыся да былычкі.
    Да бязумія. Надзвычай моцна, бязмежна (кахаць). Кажыцца, любіў ды бязўмія, а жаніліся — і во што выйшла.
    Давадзіць да белага каленія. Злаваць да страты самавалодання. Сколька разоў ты мяне дывадзіў да белыга каленія, ці помніш ты ета? Зак. Давесць да белага каленія. Дывялі да белыга каленія — ны сябе ні паходж.
    Давадзіць да вушэй, неадабр. Паведамляць. А нашто вам усякыю лухту дывадзіць ду вушэй, ім і так ні шчасьціць у жызьні. Зак. Давесць да вушэй. Кажыцца, і ніхто ня відзіў, а воч жа дывялі ду вушэй. Працягл.-фінальн. Надавадзіць да вушэй. Абея ныдаводзюць свае бряхні ду вушэй, так нылаю, што места сабе ні найдуць нійдзе.
    Давадзіць да ручкі (канца, точкі, паследняга), неадабр. Рабіць поўнасцю непрыгодным. Што ж ты цяперя нічога ні знаіш, а зачым жа було дывадзіць да рўчкі. Даводзюць ды кынца і дывядўць, ой, нукукўюцца яны, нукукўюцца. Да точкі дывядўць, будзіць, што хуць у вір гылавою. Віджу, што даводзюць усё ды пасьледніга, я тады яе зу рукў ды двору: сядзі. Зак. Давесць да ручкі (канца, точкі, паследняга). Дывялі да ручкі, я ўжо ні знаю, што цяперя і як бўдзіць. Так дывялі, ды кынца дывялі, дальшы некуды. Узяў сымавольна калёсікі, давёў да точкі, нашто яны былі табе. Есьлі ўжо дывялі ды пасьледніга, ласкі тады ня жджь'іця. Узмацн. Падавадзіць да ручкі (канца, точкі, паследняга). За што ня возьмуцца, усё пыдывядўць да ручкі, посьлі іх хуць выкідай. Прыхырыняты пыдывядўць ды кынца, раз узяліся, кончына будзіць. Доўга вам пыдывадзі'ць да точкі, умеючы, раз-два — і ў дребізкі. Глядзі ды глядзі, пыдывядўць ды пасьледніга, нічога ні станіцца.
    Давадзіць да сазнанія. Рабіць зразумелым. Трі часы зь ім біліся, усё дывадзілі ды сызнанія, што нада кінуць піць. Зак. Давесць да сазнанія. Табе давесьць што ды сызнанія нада цярьпеньня. Ну, думыю, давёў ды сызнанія, пыняў, ажно гляджў — паехыў саўсім у другей бок. Працягл.-фінальн. Надавадзіць да сазнанія. Во, тулкуваць ныйшла ты пры каго, ныдаводзіць ён ды сызнанія, і да двух сызнаній зразу.
    Давадзіць да толку (ладу). 1. Рабіць зразумелым. Як жа ты дывядзеш яму да толку, кылі ён і слўхыць цябе ня хочыць. Дывадзіла, дывадзіла ды ладу дый кінула: ні малінькій, сам дўмый. 2. Наладжваць. А во дываджў троху да толку, ато ж ніякыга пырядку ні було. Сядзіць вун у погрібі, нешта даводзіць там ды ладу. Зак. Давесць да толку (ладу). 1. Дайжа ня дўмый і ні бяріся, Марку ты да толку ні дывядзеш. Як пабыў у Рігі, тама троху дывялі ды ладу, нямнога чылавекым стаў. 2. Ніяк ні сыбярўся дврр да толку давесьць, столька там громызду. Зы пыўдня тут ды ладу ні дывядзеш, дні два прубузўісься. Працягл.-фінальн. Надавадзіць да толку (ладу). 1. Андрей як ныдаводзіць да толку, дык і з зылатою гылавою ні рызьбяресься. Толька запўтылі, во як яны ныдывадзілі ды ладу. 2. Ясныя дзела, што Сьцёпка ныдывадзіла да толку—будзіш дзень кыпацца, каб што айдзе найціць. Ну што, ныдывадзіў ды ладу, ікая ні была кыляска, дык свыя, а цяперя ніякія.
    Даваць аддуху (прадуху). Вызваляць ад тлуму на кароткі час. Канешня, даець аддўху, тэй самый, што дасьць. Худзь ба ты дываў мне якую прадўху, дык жа ні даеш ніякія. Зак. Даць аддуху (прадуху). Дай ты аддўху, ні гані так, тут жа дыхыць нечым, дыханія ні хвытаіць. Худзь ба даў хто прадўху ат етыга лёну, праньнік ужо рўкі атырваў.
    Даваць адхлын. Вызваляць ад тлуму на пэўны час. Ня жджы і ні надзейся, атхлыну дываць ён табе ня бўдзіць. Зак. Даць адхлын. Якей жа табе яшчэ атхлын даць, есьлі ты і так сьпіш цэлымі днямі. Ці дасі ты маёй душэ атхлын, ці не?
    Даваць ачко. Пераўзыходзіць ва ўсім. Усім даець ачко і ны рабоці, і ны вічарінкых. Зак. Даць ачко. Што, даў табе ачко на ксьціных? -— і с касою дасьць, ён хлопіц вёрткій. Працягл.-фінальн. Надаваць ачко. Ныдаеш ты ачко, гірой такей, а ці туды ў цябе рукі слўжуць зы тапор узяцца.
    Даваць баню (лазню, узбучку, пытлю). Адчувальна ўздзейнічаць (лаяць, біць). Пупалі яго ўтрёх ны Атложжы і дывалі баню часы два. Ну што, кылі ты дывала баню, толку ж німа ніякыга. Лазьню мы яму даём, і стыдзілі, і прыбіралі,—• сагнець гылаву і пашоў. Што ты дываў лазьню, нада ўчыць ня ремнім, а словым. Чўла, як
    11.	Г. Ф. Юрчанка
    161
    брігадзіріхі дывалі ўзбўчку? Даець узбўчку, ні глядзіць, што ня родный. За што ж ты куме пытлю дывала, чым іна табе ні ўгадзіла? Большы я прышчаць ні стану, за ўсё буду пытлю дываць. Зак. Даць баню (лазню, узбучку, пытлю). Мы сваймў далі баню, ня дўмыю, каб большы такую дуратў стаў тваріць. Дай сваймў баню: у чужэй сад лазіў. Дасьць табе лазьню Уліта, у яе язык войстрый. Вун пўгу вазьмі ды дай лазьню хырашэнька, ато рогі пырасьлі. Ніхай пупадўць цябе Лявоніхіны нявесткі, дадўць узбўчку. Во пылядзіш, дадуць табе ўзбўчку зы такоя дзела. Дам пытлю ладна, нылаю сколька ўлезіць, будзіць знаць, а што ж большы дзелыць, калі слўхыць ня хочыць.
    Даваць бярозавай кашы, іран. Сцябаць дубцом. Я ўжо дывала табе бярёзывыя кашы і яшчэ дам, так ня бойдзіцца. Зак. Даць бярозавай кашы, Дай свайму атландзіру бярёзывыя кашы, і хырашэнька дай: такей быў серпік ладный, і лоўкій, і зыхвацістый, дык сагнўў мысік, ня жнець.
    Даваць веры, часта іран. Верыць. Зразу дываў веры ныпраўду, а посьлі толька ўсьміхаўся. Hi дывай веры ні аднамў слову, пакуля ні расьпішыціс.я. Зак. Даць веры. Каму ж ты даў веры, чылавек ты, у яго ж што слова, то ніпраўда. Як жа я табе дам веры, кылі ты брешыш ны кажным слові.
    Даваць волю (свабоду, паблажку, патачку), неадабр. Празмерна балаваць паблажлівымі адносінамі. Ці чулі вы етыю новысьць, дывайця яму волю, ён, што захочыць, будзіць дзелыць. Дываць свабоду табе ніхто ні станіць, ня жджы дужа. Нада було меншы пыблажку дываць, тады б і дранка цалей была. Што ж вы дыіцё такую пытачку, што хочуць, то й дзелыюць. Зак. Даць волю (свабоду, паблажку, патачку). Сыма рызбалывыла, дыла волю, а цяперь ня возьміш у рукі. Ці ні знаіш, чаго неслух зь неслухыў: многа свабоды змалку даў. Біць ні нада, ну і пыблажку кылі дасі у любым дзелі, толку ня будзіць. Даць пытачку лёхка, а толька пазьней сыма сябе пычанеш кусаць за локці.
    Даваць волю (свабоду) рукам, неадабр. Распускацца ў дзеяннях. Што ты даеш волю рукам, ідзі вун, у цябе ёсьць каго абнімаць. Пычаў быў дываць волю рукам, дык
    скора ўнялі. Наўчыўся ж дываць свабоду рукам, хуць нос яшчэ пацьцерць ня ўмеіць. Ізыком мялі, а рукам свабоды ні дывай. Зак. Даць волю (свабоду) рукам. Ты ціряшчўр даў волю рукам, пупадзець табе па іх. Нешта ты дужа волю рукам даў, усё с кулукамі носісься. Чаго ты вісьніш на шыю, даў свабоду рукам. Унімаць було некыму, дык даў свабоду рукам і даў, а ў перья увыбраўся, то й быяцца сталі.
    Даваць волю слязам. Плакаць нястрымана, каб выплакацца. Чаго іна етык даець волю сьлізам, горя — ня горя, а піріжывай у душэ. Зак. Даць волю слязам. Што ты ўжо так дыла волю сьлізам, успакойся, абдўмыйся.
    Даваць волю языку, неадабр. Балбатаць, пустазвоніць; лаяцца. Ну і даеш жа ты волю ізыкў, нада було б трошку прідзержывыць яго зу зубамі. Даець і даець волю ізыкў, некыму було уняць зразу. Зак. Даць волю языку. Дужа ўжо дыла волю ізыкў, ну нарьвецца калі ны свайго, апсякець ёй язык хто-небудзь. Волю ізыкам далі, што сьцены рызьлігаюцца кажный дзень.
    Даваць галаву на адсяканне (адсяканіе, адсячэнне, адсячэніе, у заклад, пад заклад). Ручацца. Гылавў даець ны ацьсіканьня, што зьдзелыіць. Ты ж гылавў дываў ны цьсіканія, што ў скрысеньня пріедзіш. Гылаву дываў ны ацьсячэньня зы Прахора — еткыя дрўжба ў іх. Даю гылавў ны цьсячэнія, што мне тут ны пыўдня ўсяе работы. А чаго ж ба я гылавў дываў у зыклад, каб ні зьбіраўся пріціць воўрімя. Даю гылавў пыдз зыклад, што ні спазьнюся. Зак. Даць галаву на адсяканне (адсяканіе, адсячэнне, адсячэніе, у заклад, пад заклад). Я гылавў дам ны цьсіканьня, што паддўріць і пойдзіць цірязь месіцдругей. Нашто мне іна, твыя гылыва, калі ты дасі гылаву ны цьсіканія. Баріс гатоў даць гылаву ны цьсячэньня, што так ні було. Дам гылаву на ацьсячэнія, есьлі цірізь нядзелю ня 'будзіць гатова. Гылавў дам у зыклад, што заўтря вярну ўсё ды капеічкі. Дам гылаву пыдз зыклад, што яны карчэлі там, лі стога.
    Даваць дарогу. He рабіць перашкод. Чаго ён баіцца, яму ж даюць дарогу, злаўредзіну усе здаюцца такея, як сам. Зак. Даць дарогу. Мы мішаць ні станім, дадзім дарогу. Далі дарогу на ўсе чатырі сторыны, ідзі, едзь куды хочыш.
    Даваць духу, жарт. 1. Энергічна дзейнічаць, уздзейнічаць. Відзіш, як даець Іван духу, аж салома рызьлітаіцца ва ўсі бакі. Айдзе за што ні браўся Зьмітрок, усюдых дываў дўху: куды ня пойдзіць, пут кустамі прыкычаіцца. 2. Падтрымліваць, натхняць падтрымкай. Я табе ўсігда дываў духу, каб ты ні ціряўся. Ты яго падзьдзержывый, дывай духу, ато раськісьніць і ўсё, і нічога ня зьдзелыіць. 3. Лаяць, ушчуваць. Дывала я сваім духу за выпіўку, пыкляліся, што большы ня бўдуць. 4. Біць. Полька дывала духу свайму большыму нейкыю тряпкыю. Зак. Даць духу. 1. Вы там, відна, далі духу. Куды ня пойдзіць, ці с касою, ці с тыпаром, дык дасьць духу, толька для віду сходзіць. 2. Ладна, што Міця нырваўся, даў яму духу, ато ўжо думыў саўсім ацступацца. 3. Ты яе нупужала, дыла ёй дўху сваёю лаінкыю. 4. Даў духу, каб помніў, што так дзелыць нійдзе нільзя.
    Даваць жару, гумар. 1. Энергічна дзейнічаць, уздзейнічаць. Даюць жару твае работнічкі: як стаіш — троху дзяўбўць, як атыйшоў — пыўдня кўрюць. 2. Лаяць, ушчуваць. Даець Вулька жару свайму: ыейдзі учора ўзяў чарычку. 3. Біць. Я іх у руках дзіржаў здорыва, за ўсё дываў жару. Зак. Даць жару. 1. Далі жару — выкыпылі ны якей метыр, во і ўся работа. 2. Дасьць табе жару Ганна, сь кім ета ты пы бызару ходзіш. 3. Даў брат жару, злавіў ды ремнім, ремнім.