• Газеты, часопісы і г.д.
  • I коціцца і валіцца (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны) Георгій Юрчанка

    I коціцца і валіцца

    (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
    Георгій Юрчанка

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 288с.
    Мінск 1972
    96.32 МБ
    Дарам (дарма) хлеб есць. He прыносіць ніякай карысці. Прівыклі дарым хлеб есьць. Мы дарым хлеб ня елі. Дырма хлеб есьць ні станім, ны прыпітанія заробім.
    Дар за дар. Пра адплату тым жа самым спосабам, манерам. Ну штб, як сам дзелыў, тоя й пулучыў дар за дыр. Вот на табе дар за дыр, любўйся.
    Дарога заказана. Пра існаванне забароны бываць, наведвацца. Посьлі такога дзела дарога табе ў Шамыва зыказына, дайжа і ня думый пыказывыцца.
    Дарогу заказаць. Адрачыся, даць зарок не бываць, не наведваць. Ці ты ўжо ка мне дарогу зыкызаў? Незак., рэдкаўж. Дарогу заказываць. Болыпы ён сюда ніхай і
    дарогу зыказыіць. Множн. Дарогі пазаказываць. Hi знаю, за што надўліся, толька цірізь людзей пірідывалі, што ў Різанцы яны дайжа дарогі пызыказывылі.
    Дарогу заступаць. Перашкаджаць, станавіцца перашкодай. Я зуступаць дарогу нікому ні стану. Ты ўсё шчытаіш, што табе нехта дарогу зуступаіць. Зак. Дарогу заступіць. Ці я каму дарогу зуступіў, што ты етык гаворіш. Узмацн. Дарогу пазаступаць. Хто ім так ужо дарогу пузуступаў, што яны жыць ня могуць. Працягл.-фінальн. Дарогу назаступаць. С тымі атлётымі нада войстра вуха дзіржаць, ато нузуступаіш дарогу.
    Дарогу перахадзіць (перабягаць). Станавіцца на шляху ў іншага. Дыгыварівыйся ты, купляй, я дарогу піріхадзіць ні стану. Мы вам дарогу ні піріхадзілі, чаго вы ат нас хочыця. Ахота вам дарогу чорту пірібігаць, толька тріскатні бўдзіць на ўсю акрўгу. Зак. Дарогу перайціць (перабежч). Чым табе, ты скарей дарогу любому пярёйдзіш. Узбутуражыліся, усё дно як я ім дарогу піряйду. Вот ужо Лявон табе дарогу пірябег, ён чылавеку вады ні замўціць. Працягл.-фінальн. Дарогу наперахадзіць (наперабягаць). Дужа вам хто дарогу ныпіріхадзіў. Як жа я табе дарогу ныпірібігаў? — ета ж ты так і глядзші, каб ножку пыцставіць каму.
    Да свадзьбы (к свадзьбе) зажывець (загаіцца). Пра тое, што пройдзе, палепшае да сталасці. Hi гарюй, ды свадзьбы зыжывець. Можыш быць спакоін, ды свадзьбы зыгаіцца. Во, дужа ты ўжо спужалыся, к свадзьбі зыжывець. Hi плач, к свадзьбі зыгаіцца, бальшоя дзела — різанўў троху.
    Да сёмага (сядзьмога) поту. Да поўнай знямогі. Мы да сёмыга поту ні сталі б выбівацца, нада ж і пірідыхнўць мінўтку. Ды сядзьмога поту стыряіцца, усё каб угадзіць хочыць.
    Даставаць (зарабатываць) цацку. Атрымліваць хваробу, балячку, калецтва. Ахота каму-небудзь дыстываць цацку, лезьць ціріз ражэньня,—тут яўныя калества палўчыш. Зырыбатывыць цацку пресься, ні глядзіш ні _на што? Зак. Дастаць (заработаць) цацку. Што, стрыдаціль мой, дыстаў цацку, а навошта табе, к чорту, було тоя стряльлё? Так, ні глядзеўшы нісколыса, жыва зыработыіш цацку, будзіш тады каенчыць.
    Даставаць з-пад зямлі. Знаходзіць любым шляхам, з незвычайным спрытам і йменнем. Што вы прівізаліся, ня пойдзіць жа ён дыстываць с-пыдзь зямлі таго Сьліўкіныга, ды па еткый росі. Зак. Дастаць з-пад зямлі. Вот нарт, січас я табе дыстану с-пыдзь зямлі мёду,— я ж скызаў, што ў мяне ні ложкі німа. Узмацн. Падаставаць з-пад зямлі. Ці вы с-пыдзь зямлі пыдыстывалі сабе такея харошыя ремні? Працягл.-фінальн. Надаставаць з-пад зямлі. Піліпёнык ныдыстываў с-пыдзь зямлі кожу і нысыіікулірывыў: пулучыў трі гады.
    Да сядых валос. Да старасці. Ды сядых валос помню дыбратў дзядзькыву. Ды сядых валос дажыў, а ральлё астаўся, нічога па-людзку ня зьдзелыіць.
    Да ўпаду. Да поўнай страты сіл, да поўнай знямогі. Во была вічарінка, скыкалі ўсе ды ўпаду. Ды ўпаду касілі, ну-тыкі дабілі ды кынца.
    Дахадзіць да белага каленія. Злавацца да страты самавалодання. Hi і-іада дыхадзіць да белыга каленія, сядзь і ўспакойся. Зак. Дайціць да белага каленія. Зы ірундў дайшоў да белыга каленія. Ня трогый, узноў дойдзіць да белыга каленія.
    Дахадзіць да вушэй, неадабр. Рабіцца вядомым. Што там ні тріпанўць, нызаўтріга ужо сюда даходзіць ду вушэй. Зак. Дайціць да вушэй. Ат аднаго ізыка г другому — так і дайшло Арцёму ду вушэй. Узмацн. Падахадзіць да вушэй. Дўмыіш, тут што утаіцца? — трі словы скажы, і ўсё пыдаходзіць ду вушэй.
    Дахадзіць да ручкі (канца, точкі, паследняга). Апынацца ў безвыходным становішчы, дажывацца да поўнай страты сілы, здароўя або да крайняй нястачы. Я ні стала б дыхадзіць да рўчкі, як Сашка, а што-небудзь ба дзелыла. Ну што, рішь'іў дыхадзіць ды кынца, а ці падўмыў, куды ты дзенісься біс хаты? Арцём даходзіць да точкі, пасьледній хвост прыдаець. Дыхаджў, брат, да точкі, саўсім сы здароўім пудупаў. Ен ужо дыхадзіў ды пасьледніга, дык сістра пад’ехыла, троху падзьдзержыла. Зак. Дайціць да ручкі (канца, точкі, паследняга). Hi кыла ні двыра, дайшоў да рўчкі, зу путуралу стаў. Прігледзіць за ім — хто прігледзіць, дойдзіць ды кынца — с-паць сьнегу калі-яебудзь выкыпыюць курчыжкыю. Лўччы і ні спрашывый, так збалывылыся, дыйшла да
    точкі — айдзе днюіць, айдзе начўіць. Дайшлі ды пасьледніга, а ўсё з-зы чаго? — ціріз гультайства. Узмацн. Падахадзіць да ручкі (канца, точкі, паследняга). Ці вы тута пыдыхадзілі да рўчкі, ці йшчэ троху варўшыціся? Твае адны пыдыхадзілі ды кынца, адною грязьзю зырасьлі кругом ны сажынь. Hi рукою, ні нагою ні шывяльнўць — так пыдыхадзілі да точкі. Скора пыдаходзюць ды пасьледніга,— нада ж так людзям пупускацца.
    Дахадзіць да сазнанія. Рабіцца зразумглым. Табе трўдна даходзіць ды сызнанія, асобінна есьлі пынімаць ня хочыш нікога і нічога. Зак. Дайціць да сазнанія. Ці дайшло табе ды сызнанія, што пыра пы-чылавечыскі пычынаць жыць.
    Дахадзіць да толку. 1. Пачынаць разумець сэнс. Ці стала яму троху дыхадзіць да толку, кылі рустулкувалі? 2. Рабіцца нармальным, прывычным. Як твае дзялы, ці даходзюць троху да толку? Зак. Дайціць да толку. 1. Ніяк ня мог да толку дайціць, што к чаму. 2. Hi знаю, ці дайдзіць калі ў іх жызьні да толку.
    Дахадзіць сваім вумом (розумам, галавою). Дабірацца да сэнсу самастойна. Мне пыцсказывыць було некыму, ды ўсяго прішлося дыхадзіць сваім вумом. Цяперя ты сам хызяін, дыхадзі ды ўсяго сваім розумым, толька я ны тваём месьці абгыдаў ба пацьцёлка ат ведымныя каровы. А ніхай даходзюць сваёю гылавою, ужо ні малінькія. Зак. Дайціць сваім вумом (розумам, галавою). Ну што, ўсё-тыкі дайшоў сваім вумом? — во так усігда нада. Луччы, як дойдуць сваім розумым, скарей жыць наўчуцца. Ныўряд, ці пытказывыў яму хто, відна, сваёю гылавою дайшоў. Узмацн. Падахадзіць сваім вумом (розумам, галавою). Каб пыдыхадзілі сваім вумом, тады б я хваліў, а што нехта пыцскажыць — ета ня дзела. Айдзе яны пыдаходзюць сваім розумым, калі іх ня ўчылі дўмыць. Раз пыдыхадзілі сваёю гылавою, то й ладна.
    Дацца духу. Вельмі стаміцца. Так ужо даліся дўху лі мылацілкі, чуць дывылакліся. Вьіхыдзіш што ці ня выхыдзіш, а дўху дасіся. Незак., адзінк. Давацца духу. Лупаткыю дзень пымыхаць — даесься духу. Я ні стаў ба так дывацца духу, самі могуць зьдзелыць, яшчэ ня зломкі.
    Дацца ў знакі (знак). Вельмі намучыць. Дылася мне ў знакі летышнія пінька: цігаў холыдым, апшаснўўся
    ў ваду, пірядрыг і прыліжаў пасьці месіц. Пызьба дасца ў знак, за дзінь набегыісься, што ногі ні пыцягніш к вечыру. Незак., рэдкаўж. Давацца ў знакі (знак). 3 большым мне було нічога, спакойный быў, зь меншымі дывалыся ў знакі. Бульба даецца ў знакі. Папомніш, што я табе кызала, як будзіць дывацца ў знак.
    Даць асечку. He атрымацца. Крўта завёўся, ды даў асечку. Незак., рэдкаўж. Даваць асечку. Сколька разоў схватывылыся з Гапкыю, ды не, ні спруўляіцца, даець асечку. Што та ён паследнія ўремя пычаў дываць асечкі, раншы ж ува ўсём первый быў, нікому ні ўступаў.
    Даць вочарадзь, іран. Аблаяць, вылаяць. Як дасьць вочырідзь, мы ажно за вушы схваці'ліся: во era ўмеіць. Умеіць даць вочырідзь, выўчыўся. Незак. Даваць вочарадзі. Во даець вочырідзі, як мушчына якей крыіць мыціріком.
    Даць дуба, груб. Памерці. Адбушуваў, уредзіна, сваё, даў-тыкі дўба, ато доўга пагібілі ні було. Незак. Даваць дуба. Кызалі, Антон быў сыбраўся ўжо дўба дываць, a тады атлежыўся і ў сваты паехыў.
    Да чорта, неадабр. Вельмі многа. Ныкідаіць етых курей да чорта, пыжыраюць усё, а ійца ня відзіш. Айт, там сваіх да чорта, чаго яшчэ я пайдў туды.
    Да чортавай гібелі, груб. Празмерна многа. Кінулі ны зімў скыта да чортывый гібілі, а нашто? Да чортывый п'білі дроў, увесь двор зывалін, на дзесіць гадоў хваціць.
    Да чортавай мацеры, нездав. Вельмі многа. Вашыга племя да чортывый мацірі усюдых, куды ня пойдзіш —■ Сімянкі. Ныгаворіць да чортывый мацірі лухты ўсякія — і ўсё ў яго праўда.
    Да чорцікаў, іран. Да непрытомнасці, галюцынацый (звыч. напіцца). Заўчора да чорцікыў ныбраўся ў Сьвітазерьі, а сяньня з горыда чуць пріпоўз, пыт плятнём выляіцца.
    Да шарсцінкі (шарсціны, шарсціначкі). Усю чыста (пра жыеёлу). Сколька раз ну хутурах, бувала, чума ды шарсьцінкі сьвіньней вылыміць. Зьвіла ўсё ды шарсьціны, што я буду вазіцца, нашто мне. Пріехылі тріццатнікі п’яныя, ды шарсьцінычкі увесь скот зыбралі, дзьве куріцы асталыся.
    Два сакала пара, неадабр. Пра аднолькавых. Ляксеп з Навумым — два сыкыла пара: што ўбіў, то і ўехыў.
    Два сапагі пара, адм. Пра аднолькавых. Што бацька, то й сын — два сыпагі пара. Во пыдыбраліся два сыпагі пара, і шукай — етык ні сыбяреш.
    Двор з дваром. Вобак, na-суседству (жыць). Мы тріццыць гадоў прыжылі сь Кіреівымі двор з дваром, а худзь ба калі вадў зумуцілі адны друп'м.
    Дзверы ў дзверы. Вельмі блізка насупраць (жыць). Мы жылі блізінька дзьвері ў дзьвері, во так во наша хата, а во так іхнія.
    Дзела выгарыла, пр., буд. Пра станоўчы зыход. Лянька ты, як у Сумусёнка скора дзела выгыріла. Хадзіў, дыбіваўся, алі ж дзела ня выгыріла. Нічога ў іх дзела ня выгыріць, ня с тога боку яны зайшлі.
    Дзела гарыць, цяп., пр., буд. Пра тэрміновасць справы. Дзела гаріць, а ты будзіш стыяць, дзікувацца — еткія аньціресы увідзіў. Каб любоя дзела, самыя ніатложныя гарела, ён ба стыяў і руссусолівыў і дайжа б ні вурухнўўся. У цябе будзіць дзела гарець, а ім і ні ў гылаве падўмыць, каб узяцца ды паможч. Пачын. Дзела загарэлася, пр., буд. Так ужо ў іх ні ш чога ні зь якыга мымінтальна дзела зыгарелыся. To будзіць сядзець сышчыпя рўкі, то ўдруг дзела зыгарі'цца — шурўм-бурўм пыдымаіць.
    Дзела гарыць у руках, цяп., пр., буд. Пра лоўкасць і працавітасць. Есьлі возьміцца, у яго дзела гаріць у руках, толька прітўркыць яго ні так лёхка. Што былі за плотнікі, што зы мысьціравэя, усякыя дзела гарела у іх руках. Есьлі Клімянкі узяліся, у іх дзела бўдзіць гарець у руках. Пачын. Дзела загарэлася ў руках, пр., буд. Як узяліся, у іх дзела пряма зыгарелыся ў руках, ня то што тэя гырадзкея шлэптухі. Калі пыд ахоту — дзела зыгаріцца у руках, а ні захочуць — будзіць ні гаріць ні тлеіць.