I коціцца і валіцца
(Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
Георгій Юрчанка
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 288с.
Мінск 1972
сьмеху. Толька паслўхый Сямёна, co сьміху надохнісься. Ці ўжо ныздыхаліся са сьмеху, ці йшчэ ўсё рызьбіраіць вас? Во було ўчора кіно, дык було, усе ныздыхаліся co сьміху большы некуды. Там можна ныздыхацца аць сьмеху, пыглядзеўшы, што яны вытвыряюць.
Драіць з пяском (пясочкам), іран. Прабіраць, лаяць. Драілі іх, драілі абоіх сь пяском, ці дос ці яшчэ, можа пыкаюцца. Чуіш, як драіць свайго мыладога сь пясочкым,— у ладныя рукі пупаўся. Непаўн. Падраіць з пяском (пясочкам). Кызалі, яго там ладна сь пяском пыдраілі. Як пыдраюць сь пясочкым, дык можа трошку дойдзіць. Законч. Прадраіць з пяском (пясочкам). Каб ладна сь пяском прыдраілі, іна б і пыцішэла. Нада прыдраіць сь пясочкым тога шылахвоста, меншы будзіць тріпацца. Узмацн. Надраіць з пяском (пясочкам). Fly пыдажджы, ныдраю сь пяском луччы некуды, як табе ня стыдна, скажу, так пуддуряць. Яго есьлі ні ныдраіць сь пясочкым, то зь яго толк слабый, так, шулды-булдьі.
Драць вушы. Караць. Дралі табе вушы, ды мала, нада большы. Законч. Атадраць вушы. Адзьдзярў дык адзьдзярў вўшы, да новых венікыў будзіш помніць. Узмацн. Надраць вушы. Ныдраў вушы большы некуды, атўчыцца лазіць пы грідах.
Драць (здзіраць) кожу (шкуру). Абіраць, патрабаваць вельмі высокай аплаты. He — каб маткі што паможч, дык зь яе дзярўць кожу. Дралі ўжо, дралі шкўру, пасьледнія сокі пывыцягывылі зь яе. Прівык жыць — кожу зь людзей зьдзіраць. Так зьдзекывыўся, ён з нас ж жывых шкуру зьдзіраў. Зак. Садраць (абадраць) кожу (шкуру). Ім толька пупадзіся ў рукі, гатовы кожу сыдраць. Цяперь Аўчыньнікывы зь яго шкуру зьдзярўць. Кожу абыдраць — абдзярўць, ні пусучўствыюць і ні пыспыгыдаюць. Такей бісьсярдзешный чылавек, шкуру абдзярець зы якую вешч, што й капейкі ня стоіць. Непаўн. Падраць кожу (шкуру). Кожу троху пыдраў с CamKi, праўда, сам скора аппёкся. Шкуру пыдраць могуць, мысьціра, толька пупадзіся у іхнія лапы. Множн. Пасадраць (паздзіраць) кожу (шкуру). Ты хацеў ба кожу пысыдраць, толька б сабе усяго ныхвытацца. 3 родных сясьцёр гатовы пысыдраць шкўры, такея людзі яны гадкія. Ныцярьпеліся людзі, Ляксей гатоў быў для немцыў кожы пызьдзіраць. Каб толька прімелі, кажыцца б, пызь-
дзіралі зь людзей шкуры. Узмацн. Паабдзіраць кожу (шкуру). Ты ж нічустві'цільный і злэй, гатоў кожу пыабдзіраць сь Пёклы. Пыбдзіралі шкўру ш чылавека, у пяць дырагоў узялі зы гнільлё. П рацягл-фінальн. Надраць (наздзіраць, наабдзіраць, дадраць, даабдзіраць) кожу (шкуру). Яны ні пысьцісьняюцца нікога, і сы сваіх ныдзярўць кожу. Ладна ныдралі шкуру, во табе й сваты. Ці я ня помню, сколька ён кожу зь мяне нызьдзіраў. Во нызьдзіраў шкуру, ці мог ба хто падўмыць, што Сашкін сын такей будзіць. I бацькі харошыга, і маткі жалысьлівыя, а кожу ныабдзіралі з Лаўріна болыны некуды. Hi пысьцісьняіцца, шкуру ныбдзіраіць. Дыдзяреш ты кожу зь людзей, табе тожа хто-небудзь етым самым атплоціць. Большый быў, усё ня мог нысытацца, пакуль ня лоппуў, і етыя дыдзярўць шкуру. Дыабдзір.аў кожу з другіх, сваё з горла палезла, усё асталыся. А што ж яны хацелі, каб ну чужым-гатовым век пражыць? — так ні буваіць, во й дыабдзіралі шкуру.
Драць (здзіраць) сем шкур. Абіраць, патрабаваць вельмі высокай аплаты. Пасьледнія ў мірі гадысьць быў, драў сем шкур зь людзей. Етыя пруць, а тэя ўсё дывай, і дывай, і дывай, сем шкур зьдзіраюць. Зак. Садраць сем шкур. Сем шкур сыдралі і пусьцілі як белычку, астаўся ні ў голывы, ні пыдыслаць.
Драць нос, неадабр. Ганарыцца. А чаго ёй ціряшчур нос драць, ня дужа там што якоя пісыныя крысавіца. Непаўн. Падраць нос. Трошку ўбярўцца, тады пыдзяруць насы. Ніхай сабе сьціплый, a hoc пыдраў, як у нычальстві хадзіў. Працягл.-фінальн. Надраць (дадраць) нос. Ныдзяреш, ныдзяреш нос, вот-вот кончыцца твыя ўласьць, толька стыршына пріедзіць. А дыдзярець нос, ета быйстра кынчаіцца.
Друг да первай бяды. Ненадзейны. Сярёжка — друг да первый бяды. Ты друг да первый бяды, чуць што — рўкі ўмыіш.
Другей (другій) раз. Часам. Ніхай стаіць банычка цэлыя, другей раз нада — ці хто зыбягіць, ці што — і німа. Нешта другій раз як паткоціцца пад грўдзі. зырізаіць пряма,— дык я соды.
Другей (другій) разгавор. Зусім інакш, чым было, меркавалася. Калі ўсё ета ніпраўда, другей рызгавор
тады. 3 Ганныю ў мяне саўсім другей рызгавор. Пру Пустынкі саўсім другей рызгавор, я там ня быў. Есьлі яны ні зьбіраюцца ехыць, то другій рызгавор.
Другое дзела. Зусім інакш, чым было, меркавалася. Раз ён ні зьбіраіцца жаніцца, тады другоя дзела, табе і ехыць незычым. Твой сьлідачок — другоя дзела, ні пры яго тулкувалыся.
Друг сітный. Заведама ненадзейны і слабы, гаротны. Ну што, друг сітный, ці акліяў ты троху посьлі паездкі. Эх, друг сітный, дывай-ка пойдзім, пы чарычкі вазьмём.
Дружба ўрозь. Пра канец сяброўства. Сколька гадоў ніразлўшна хадзілі, а тут на табе — дрўжба ўрозь. He, ў іх ужо дрўжба ўрозь, нешта ні пыладзілі.
Дрыжэць (трэсца, калаціцца) за сваю шкуру. Баяцца, маладушнічаць. Ты толька зы сваю шкўру дрыжыш, ды яшчэ глядзіш, каб ухваціць што айдзе. Што Аўласёнык,— зы сваю шкуру трясецца, во што. Ны цябе мы так надзеіліся, а во й ты пычаў кылаці'цца зы сваю шкуру. Непаўн. Падрыжэць (патрэсца, пакалаціцца) за сваю шкуру. Січас ён сьмел, мышарўіць, а тады пыдрыжэў зы сваю шкуру. Пытрясьліся зы сваю шкўру, а што ж ты дўмыў, хахынькі табе зь ідылымі жыць було, — як што, дык і пўля. Як пыкалоцісься зы сваю шкуру, тады дызнаісься, што і як, і як на сьвеці жывўць. Пачын. Задрыжэць (затрэсца, закалаціцца) за сваю шкуру. Дўмыіш што,— ён зы сваю шкўру зыдрыжэў, нягож чаго шычы сьціх. А ты б ні затрёсься зы сваю шкуру, каб так прішлося? Узноў зыкылаціўся зы сваю шкуру, дужа баіцца усяго ўсякыга. Законч. Аддрыжэць (адтрэсца, адкалаціцца) за сваю шкуру. За ета ўремя аддрыжэў зы сваю шкуру, хваціць зь яго. Хто, я аттрёсься зы сваю шкуру?— я ні тады ні быяўся, ні цяперь дўмыць ні пра кога ні хачу. Што ўжо Дзім’янёнык аткылаціўся зы сваю шкуру,— бувала, толька машына зугурчыць, ён січас кўмільгым у каноплі. Узмацн. Перадрыжэць (ператрэсца, перакалаціцца) за сваю шкуру. Я пынімаю, сколька ён там пірідрыжэў зы сваю шкуру. Дый пірітрясьліся зы сваю шкўру, што там гываріць, а што б ты дзелыў ны нашым месьці. Мы й так пірікылаціліся зы сваю шкуру, а яшчэ етый шкет укаснўўся ня с тога ня сь сёга. Працягл.-фінальн. Надрыжэцца (натрэсца, накалаціцца) за сваю шкуру. Данешня ж, ныдрыжыцца зы сваю шкуру, ён жа
дзісірцірым быў яшчэ ў тўю вайнў. Сколька яны нытрясьліся зы сваю шкуру, і пы пыгрібах хуваліся, і ўсюдых. Столька ныкылаціцца зы сваю шкуру, як Аўсей,— аткуль тоя й здароўя будзіць брацца.
Дрыжэць (трэсца, калаціцца) над капейкаю. Ашчаднічаць, лічыцца tj дробязях пры выдатках. Хведзька ні прап’ець і ні прымытаіць, як другея, ныт кажную капейкыю дрыжыць. Хто ні трясецца ныт капейкыю, у таго і рублі ні дзіржацца. Дужа ашчадныя ува ўсём. калоціцца ныт капейкыю, каб лішніга ні расходывыць. Законч. Аддрыжэць (адтрэсца, адкалаціцца) над капейкаю. Бувала, перш чымся купіць што, аддрыжыць ныт кажныю капейкыю, дзесіць раз абдўмыіць. Аттрясўцца ныт капейкыю, толька тады расходыюць, Hi люблю ўжо я такея жаднысьці, пакуля ні аткалоціцца ныт капейкыю, ніяк ні рысстряніцца, гатова, кажыцца, зыдавіцца над ёю. Узмацн. Перадрыжэць (ператрэсца, перакалаціцца) над капейкаю. Чаго ж ня помню, помню, як, бувала, пірітрясўцца ныт капейкыю, каб лішніга ні пусьціць. Ныт кажнінькыю капейкыю пірітрясецца, дзесіць разоў пірішчытаіць. Ты ж пірікалоцісься ныт капейкыю, я табе і пымінаць нічога ні хачў. Працягл.-фінальн. Надрыжэцца (натрэсца, накалаціцца) над капейкаю. Ня йдзі й ні прасі, пакуля ён ныдрыжыцца ныт капейкыю, настогніцца, дык лўччы ня слўхыць. Перш нытрясўцца ныт капейкыю, тады толька выпусьцюць з рук. Сколька яны ныкалацЬ ліся ныт капейкыю, я адна толька відзіла.
Дубіна стаяросавая, груб. Дурань, тупіца (звыч. пра высокага ростам). Дыслацца куды такую дубіну стыяросывыю і цярьпеньня, і нервы нада ймець.
Дурату тварыць (вытвараць, сатвараць, датвараць, сапасаць), неадабр. 1. Рабіць глунства, балавацца. Узноў дуратў твыряць, я іх січас рызганю. Сыбярўцца ўмесьці і дывай дуратў вытвыряць. Толька вы мне ня кіньця дуратў сытвыряць, я вас угамўю. Нада глянуць, каб яны там дуратў якую ні дытвырялі. Нада ічмянёк скружыць, кўры ў сенцы лезуць, а вы тут дурату сыпысаіця. 2. Гаварыць лухту, бязглуздзіцу; лаяць, бэсціць. Як пыгнала, як пынісла, як пычыла тваріць дуратў, а ніхай ты згаріш сы сваімі мішкамі, калі іх трогыў хто ці хуць відзіў. Устреціла ў прыкавўліні і дывай вытвыряць дуратў, што ў яе нехта цэлыю ноч хадзіў пы пыдваконыію. Ахота яму
дуратў сытваряць ны чылавека, ня відзіўшы, ні знаўшы нічога. Якую толька яны дуратў ні дытвырялі адна на дну, і хўкылі, і піскылі. і ляпылі сябе па чом зря. Дуратў сыпысаіць ны чылавека, усё дно як ён тама быў і што відзіў. Зак. Дурату сатварыць (вытварыць). 1. Якую хочыш дурату сатворіць, такўю, што дайжа і ўва сьне б ні сасьнілыся. Ты ўмі толька, якую дуратў яны вытвырілі ўчора за Лешчынкыю! 2. Дуратў сытварі'ць раз-два можыць, у яго ні пытаць, лыпатнець і ўсё. За што ж ты дурату вытвыріў ны Гаўрілу, ты ж там і нагою ня быў. Непаўн. Дурату патварыць (павытвараць, пасатвараць, пасапасаць). 1. Земскій с Кандыбыю дуратў пытварілі, клеці ладна чысьцілі. У мяне доўга дурату ні пывытвыряюць, яны знаюць, нашто цірісьсядзельнік вісіць. Сыбраліся, каб дурату пысыпысаць. 2. рэдкаўж. Пывытвыряіш дуратў, што дасьць ён табе за твой язык нізыбарсывыный. Доўга ты ў мяне дуратў ні пысытвыряіш, скора сьціхніш. Хто б мог еткыю дуратў пысыпысаць, кромі Аўдоткі зь яе ізыком. П рацягл.-фінальн. Дурату натварыць (навыівараць, насатвараць, насапасаць, датварыць, давытвараць, дасатвараць, дасапасаць). 1. Яны жыва нытвыряць дуратў, як я прідў з вожкымі. Цяперя ты ў мяне нывытвыряіш дурату, я зы цябе вазьмўся дык вазьмўся. Нысытвыряіця дурату, што схвачў хлыбазіну ды пы сьпіне перша свайго, а тады гысьця. Січас і ты нысыпысаіш дурату, ці ны цябе маліцца буду. Злаўлю ды прўтым, ды яшчэ раз прўтым, во ты мне дытваріш дурату. Ну дывытвыряіця дурату ў мяне, так наўчў, што большы ні захочыця. Дысытвырялі дурату, што ікая ні была траўка, і тая нымякла. Скажы й пірідай, што ніхай уніміцца, ато ён дысыпысаіць дурату. 2. рэдкаўж. Сьціхні, іначы нывытвыряіш дурату, места табе ні разу німа. Адна дурату нысытвыряла, прікусіла язык, маўчыць, што вады ў рот ныбрала. Уні'міць язык, дурату нысыпысаіць, ніхай толька Жэнька скарей пріедзіць. Датворюць дурату, дыласкочуцца, што аштрахўюць пы дзісяткі — і заплоцюць. Як ты скора можыш дывытвыряць дурату, і ні аглянесься, як сваё палўчыш зы язык. Дытріпаліся, дурату дысыпысалі? — усё ніяк раншы зьдзержу ні було.