I коціцца і валіцца
(Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
Георгій Юрчанка
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 288с.
Мінск 1972
Дзела далёка заходзіць, цяп., пр. Пра складанасць становішча. Відзім, што дзела далёка заходзіць, мы ногі ў рукі ды нызад, ходу аттўля. Лўччы ні дывадзіць, каб дзела далёка зыхадзіла. Случалыся, дзела й далёка зыхадзіла, ну неік жа рызьбіраліся. Зак. Дзела далёка зай-
шло, пр„ буд. Тут дзела далёка зайшло, нада хырашэнька рызыбрацца, што к чамў. Чаго ў нас дзела далёка зайдзіць, мы шчынят умесьці ня ксьцілі.
Дзела дзесятае. Нейіта зусім не істотнае. Сыка твыя дзела дзісятыя, можыць і на борку пыліжаць, а бўльбу нада хвытаць скарей, каб ды замырызка выхвыціць.
Дзела йдзець, жарт., цяп., пр., буд.; адз., мн. Пра іюспехі ў справах. Нам нечыга біспакоіцца, дзела йдзець. Дзела йдзець, кантора пішыць, касса дзеньгі выдаець. Пакуля мы тама былі, дзела йшло, а посьлі ні знаю, што пулучылыся. У нас дзялы йдуць, ня то што ў вас. Зак. Дзела пашло, пр., буд., адз., мн. Трошку пыттаўкнўлі і дзела пашло, а так ба і стыяла на месьці. Ты як возьмісься, дык і дзела пойдзіць, ныладзіш. Раз дзялы пашлі', мне тут нечыга тарчэць.
Дзела маленькае (чыё). Пра недатычнасць да справы. Наша дзела малінькыя, мы ў вашу жызінь умешывыцца ні станім. Есьлі маё дзела малінькыя, то астывайся етый квіл слўхыць. А вот іх ба дзела саўсім малінькыя лезьць сюда.
Дзела не жджэць, цяп., tip., буд. Пра неадкладнасць справы. Што ж вы тут селі тары ды бары, дзела ж ня жджэць. Мы сыіяшылі, дзела ні ждала. Дзела жджэць. Ці вас якоя дзела жджэць, што вы так ліціцё. Дужа там яго дзела жджэць, яму прішлі було б схадзіць сюды.
Дзела не стаіць, цяп.., tip., буд. Пра адсутнасць затрымак. Дзела ні стаі'ць, то й ладна. Мне ніважна, айдзе яны. абы дзела ні стыяла. Есьлі дзела ня будзіць стыяць, то йдзі. Зак. Дзела не станець. Ты сыбірайся, за мною дзела ні станіць, зымятў печ і гатова.
Дзела няма. Пра абыякавасць, незацікаўленасць да асобы, справы. Мне да Толіка твайго ніякыга дзела німа, ці ён жэніцца, ці разводзіцца.
Дзела пахнець красінам, цяп., пр., буд. Пра небяспечнасць справы, абставін. Мы відзім, што дзела пахніць красіным, дык шашкі ў мяшкі ды ходу. У іх с самыга нычала дзела пахла красіным. Зак. Дзела запахла красінам, пр., буд. Пынялі,.што дзела зыпахла красіным, айдзе й п’янка выскычыла. Зыпахніць дзела красіным — бягі к нам, ні руссусолівый дужа.
Дзела прошлае. Даўніна, мінулая падзея. Цялёнык тэй дзела прошлыя, ну я ж усё-тыкі пымянў. Дзела прошлыя, што йна там гываріла. Дзела прошлыя, алі ж нашто табе чыпацца.
Дзела свята. Пра абавязковасць, безумоўнасць выканання. Есьлі я скызаў — дзела сьвята, я нікога ні пыдвадзіў.
Дзела стала, пр., буд. Пра затрымку ў справах. Зачым дзела стала? Аріна пышла, і дзела стала. А чаго бізь мяне дзела станіць?
Дзела старана (чыё). Пра неўмяшальнасць у падзеі, недатычнасць да іх. Маё дзела стырына, ніхай зыпялешчуцца, ніхай ні зыпялешчуцца. Есьлі наша дзела стырына, тады самі і сейця, і ўбірайця, а мы і ў тэй бок ні глянім.
Дзела табак (труба). Пра безвыходнасць становішча. Посьлі такіх рызгаворыў яго дзела тыбак. Дывай уцікаць, дзела труба. Цяперь тваё дзела труба, нічога ты ні дыкажыш. Тачылін зразу пыняў, што ў іх дзела труба.
Дзела ўрозь. Пра канец сяброўства. Дружылі, дружылі, і ні ш чога ні зь якыга дзела ўрозь. Учора дыгыварівыліся іціць касіць у кусты, а сяньня дзела ўрозь.
Дзела ў шляпе. Пра парадак у справе або яе паспяховае завяршэнне. А чаго нам вулнувацца, у нас дзела ў шляпі. Раз, два — і дзела ў шляпі.
Дзела хазяйскае. Пра неабходнасць прыняць рашэнне па ўласных меркаваннях. Хочыш едзь, хочыш не, дзела хызяйскыя, толька я адзін быяріць ня буду. Ня хочыш дзіржаць хвост, прыдывай, дзела хызяйскыя, ніхай дзеці чэгнуць біс каплі мылыка.
Дзелаць бальшэя (бальшыя) вочы. Здзіўляцца (звыч. прытворна). Ты ж сама гываріла, людзі ж чулі, а цяперь дзелыіш бальшэя вочы. Ня дзелый бальшыя вочы, мы цябе знаім. Зак. Здзелаць бальшэя (бальшыя) вочы. Што ён зьдзелыў бальшэя вочы, тут удзіўляцца нечыга. Множн. Падзелаць бальшэя (бальшыя) вочы. Я гыварю, як відзіў, а яны падзелылі бальшыя вочы.
Дзелаць від. Прытварацца, што робіш ці думаеш так, як трэба або як жадаюць. Вун стаіць зывярнўўшыся, дзелыіць від, што ня відзіць нас. Зак. Здзелаць від. А ты б
зьдзелыла від, што ні пачўла, і пышла міма. Зьдзелый від, што нізнакомый, куды ён кініцца. Множн. Падзелаць від. Усе зразу падзелылі від, што ім жалка ўсяго.
Дзелаць гвалт (сквіл, квіл), неадабр. Пачынаць крык, сварку, лаянку. Кажный дзень спакою німа, як раньня, і пычыла дзелыць гвалт. Як ім пя стыдна дзелыць сквіл — кажын дзень тады зь людзямі вока ў вока сустрюкацца. Ня дзелый сквіл, можна дыгываріцца пы-харошыму. Ты й дзелыіш квіл, бісь цябе тут ціха було. Зак. Здзелаць гзалт (сквіл, квіл). Узноў Мырчанкі на ўсю акрўгу гвалт зьдзелылі. Сызанковы ніяк ні нысытаюцца, зьдзелылі гвалт за нейкія грь'ізіныя турнепсіны. Доўга дужа яму зьдзелыць сквіл, зы нішто зьдзелыіць. Ніхай ба яны бралі рыспашнік, рыспыхаў ба ты заўтря, дык не, зьдзелыў квіл. Множн. Надзелаць гвалту (сквілу, квілу). Ня трогый нячыстыя сілы, яшчэ гвалту надзелыіць, што будзіць хуць зь дзяреўні уцікай. Каб ня вы самі, ніхто б тут сквілу ні надзелыў. Помніш, як летыся за нейкія ірваныя вожычкі квілу надзелыў. Узмацн. Падзелаць гвалт (сквіл, квіл). Падзелылі гвалт на полі, як іх тама хто резыў ці ірваў жыўём. Чуіш, якей сквіл падзелылі, цэлыга пыўдня режуцца. Кажын раз падзелыюць квіл, ці у іх там двынаццыць у кысьцях сядзіць. Падзелыюць квіл, толька людзі зьбіраюцца як ны ціятыр. Працягл. Панадзелаць гвалту (сквілу, квілу). За нейкій кычанок капусты столька гвалту пынадзелыць, а ніхай ён высмыліць, і кычанок тэй. Пынадзелылі сквілу, што дуракі, а цяперя стыдна, вачэй дайжа ні ўзьнімаюць. Пынадзелыюць сквілу, як слўхыць іх каму дужа хочыцца. Квілу пынадзелылі, што хут ты вушы зытыкай.
Дзелаць з-пад палкі. Выконваць даручаную справу пад прымусам. Толька с-пыт палкі й дзелыіць, а каб сам за што ўзяўся — нізашто ня возьміцца. Зак. Здзелаць з-пад палкі. Зыставілі, дык с-пыт палкі зьдзелыў. Працягл.-фінальн. Надзелаць з-пад палкі. Ай, с-пыт палкі ўжо надзелыіць, кылі сызнанія німа, дык ніякыя палка ні ўкладзець.
Дзелаць коць, жарт. Класціся спаць (да дзіцяці). Славік хочыць дзелыць коць, пойдзім і мы, мой малінькій. Зак. Здзелаць коць. Пойдзім зьдзелыім коць, у цябс ўжо вочкі зьліпаюцца. Множн. Падзелаць коць. Відзіш, як хырашо дзеткі падзелылі коць.
Дзелаць круг (кругу). Рухацца кружным шляхам. Ірундовінькій масток, а ніяк ні пасьцелюць, пріходзіцца дзелыць круг. Нашто вам дзелыць еткыга крўгу, во прямінькыя сьцёжычка к іхнім банім. Зак. Здзелаць круг (кругу). Ты дзяржыся пряма вун на тую сасну, ато можыш зьдзелыць круг, што пыўдня праходзіш. Я ж ні знаў прямейшыя дарогі, паетыму зьдзелыў кругу. Гл. Д аваць к р у г у.
Дзелаць ладкі (ладачкі). Пляскаць у далоні. Адна піріда дною увесь вечыр выплясывылі і дзелылі ладкі. Дзелый, малінькій, ладычкі, дзелый яшчэ раз. Зак. Здзелаць ладкі (ладачкі). Ты ўжо так гываріў, што табе толька нада зьдзелыць ладкі. Зьдзелый, дзетычка, ладычкі дзядзю, зьдзелый ладычкі.
Дзелаць міласць (ласку), звыч. іран. Рабіць паслугу з неахвотай. Кылі вядро вады прінясець, дык шчытаіць, што ўжо дзелыіць мілысьць. Дзелыць табе ласку— ета ўзноў бытрыкываць ны тваіх дырагіх, — не, большы я ні зглуплю. Зак. Здзелаць міласць (ласку). На Бўдку толька пынадзейся, ён зьдзелыіць мілысьць, паможыць, будзіць паможына. Зьдзелыў ласку, што падвёз.
Дзелаць пагоду. Аказваць уплыў на абставіны, падзеі. Дзелыць пагоду ён там ня дзелыіць, ну толька слова якоя скызаць можыць. Зак. Здзелаць пагоду. Мыкар пагоду ня зьдзелыіць, толька пыгыварінь ба нада, можа б закінуў слова прі слўчыі. Працягл.-фінальн. Надзелаць пагоду. Сьпіхнулі, к чорту, з намесьнікыў, во й надзелыў пагоду.
Дзелаць (паднімаць, падымаць, пачынаць, ушчынаць) [цэлую]' вайну (баталію). Рабіць крык, сварку, лаянку. Ахота вам за нейкыю жардзіну дзелыць вайнў. Табе абы пыднімаць вайну, а зачэпку найдзіш. Зы якіх дзесіць калівін ячменю пыдымаць такую вайну. Із-зы такой чупухі ці стоіць пычынаць вайну. Як на вуліцу выйшла, і ўшчынаіць вайну. Німа яе — ціха, прідзіць — дзелыіць быталію. Нашто ты быталію пыдымаіш, ці ты спакойна ня можыш. Вы б лўччы пыдзівіліся, як яны пычынаюць быталію, во указэя айдзе. Узноў ушчынай быталію, даўно горла рызіваў. За што зы якыя дзелыіпь цэлыю вайну. Ніхай вярёвычка ні там ляжыць, айдзе яму хочыцца, зразу пыднімаіць цэлыю вайну. Цэлыю вайну пыдымаіць зы іржавый гвозьдзік. Як сыбраліся, і ўшчынаюць цэлыю
вайну. Каторый раз дзелыіць цэлыю быталію. За што ты пыдымаіш цэлыю быталію, ты ж сім’янін. Ніхай куріца мяжу пярёйдзіць ны яе і там пўста будзіць, усё дно пычынаіць цэлыю быталію. Зак. Здзелаць (падняць, пачаць, ушчаць) [цэлую} вайну (баталію). Хто ж там мог зьдзелыць вайну? — канешня ж, Аўдотка з Домныю. Як толька ўместа, так і пыднялі вайнў. Узноў пычалі вайнў, міру ўсё ім німа пу-суседзку. Доўга Зьмітраку ушчаць вайну зы нішто? Ціхій, спакойный, вады ні замўціць, а нап’ецца — зьдзелыіць быталію. Ці ты ня чўла, за што яны там пычалі быталію? Ну, ушчані быталію, ато, знаць, дзень ціха мінўў. Зьдзелылі цэлыю вайну на ўсю дзяреўню, ні стыда ў людзей ні сырыма. Цэлыю вайну пыдняў за нейкыю ломыныю стамеску. Хочыш — цэлыю вайну пычанець зы палку дроў. Ушчані цэлыю вайну яшчэ ты,— мала наслўхыліся таго крікуна. Доўга вітрагоным тым пыдняць цэлую быталію? За нейкыю вузьдзечку пычаў цэлую быталію. Сядзелі, ніцілі, а тады разым ушчалі быталію цэлыю.
Дзелаць сваё дзела. He ўмеійвацца ў іншыя справы. Я дзелыю сваё дзела і ня лезу, куды мяне ня просюць. Вы тут крічыцё, а ён паціхіньку дзелыіць сваё дзела.
Дзелаць ток (як ток, на ток). Выядаць, вельмі вытоптваючы. Тубунішча як пыстаіць лі балота, пряма дзелыіць ток. Коні за трі дні у любым месьці дзелыюць як ток. Ай, тут ба і ні нада було дзелыць на ток, саўсім нечыга глыданўць. Зак. Здзелаць ток (як ток, на ток). Такей тубунюга трі дні пыстаіць і зьдзелыіць ток. Лі Мшары зьдзелылі як ток, дайжа травінычкі німа, нічога скубанўць нечыга. Увесь луг зьдзелылі на ток, калі там што атрасьцець. Узмацн. Падзелаць ток (як ток, на ток). Пріпрўць коні, падзелыюць ток, будзіць свой скот галодный. Усю парініну падзелылі як ток, хуць мылаці. Раншы там-сям ішчэ можна було што збрынкыць, а цяперь усё падзелылі на ток.