I коціцца і валіцца
(Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
Георгій Юрчанка
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 288с.
Мінск 1972
Даваць праборку (наганяй, нахлабучку). Сварыцца строга, ушчуваць; лаяць. Ніхай толька калі ня слўхыіць, я ні гляджў, што студзент, даю праборку. Аксюта як была, дык дывала ныгыняй, і слухылі яе троху. Як возьмуцца утрёх дываць ныхлабўчку, як уюн крўціцца. А мы ні сьцісьняімся, даём ныхлабучку ладныю. Зак. Даць праборку (наганяй, нахлабучку). Дай-ка ты сваім атлётым праборку хырашэнька, ніхай ні звучаюцца лазіць пы гародых. Дыла ныгыняй, ніхай ня трепліць ізыком чагозря. Во далі ныхлабўчку раз ды другей раз, дык троху і ўнілася. Hi пыгляджў, што кума, толька дыбярўся — дам ныхлабучку луччы некуды.
Даваць прамашку (промах, абмашку). Дапускаць пралік, памылку. Дывалі вы прымашкі абоя, нечыга апраўдывыцца. Hi нада було дываць промых. Такую абмашку дываць нільзя, тут і дзіцёнык рызьбярецца, што к чаму. Зак. Даць прамашку (промах, абмашку). Во даў прымашку, што ні павёз сяньня пырысят, харошыя цэны
былі. Далі вы промых, што ні пашлі ны вічарінку. Гыварі ты, Аўдыкіміняты дадўць абмашку, ня тэя людзі. Даў абмашку, што ні схадзіў к сваім.
Даваць пылу (дыму), жарт. Надзвычай энергічна дзейнічаць, уздзейнічаць. I адзін даець пылу, і другей хвытаіць — гультаі з гультаёў вон. Ну, даём пылу ямў, вўчым, як на сьвеці жыць. Ух, як ты даеш дыму, ня меншы сотык дзісяці пыклаў. Ты ім даеш тўтыцька дыму, яны ў цябе чуць ні па стрўнкі ходзюць. Зак. Даць пылу (дыму). Калі твой Хведзька з Бынадысім пойдуць, яны дадуць пылу. Цёшча кылі прідзіць, іна ў іх дасьць пылу. Дадўць яны дыму і на бўльбі, і ны саломі, труняюцца, каб дзень да вечыра. Канешня ж, толька вас там ні хвытала, вы дасьцё ўсюдых дыму.
Даваць рады. Перамагаць з вялікімі намаганнямі. Я і ні такім, як ты, дываў рады, а с табою мне справіцца нечыга. Зак. Даць рады. Нічога, с табою рады дам, ні біспакойся.
Даваць раскрутку. Даходзіць да празмернасцей у гульні, працы, уздзеяннях. Грошы ш шахт прівёз многа, цяперіцька даець раскрўтку с хлыпцамі кажын дзень. Ух, дывалі мы раскрўтку, як, бувала, удзісяцёх прідзім ны вічарінку. Лёшка даець раскрўтку ны стагў. Ты, я віджу, даеш раскрўтку сваім гулякым. А што ж, есьлі ні дываць ім раскрутку, с такіх гадоў ні дзіржаць у руках. Зак. Даць раскрутку. Пыдажджыці-ка, сыбярўцца хлопцы, дадуць раскрўтку, дзяреўня будзіць хыдаром хадзіць. Айт, дасьць ужо раскрўтку твой Ільля, ныработыіць. Далі раскрўтку, што ўсе сьміяліся, цяперя стыдна на людзі пыкызацца. Дыла сяньня за нешта раскрўтку Манічка тваёй сьвякрові. Усё грозіць: дыбярўся з ремнім, дам раскрўтку.
Даваць слова. 1. Дазваляць выступіць, сказаць. Ён, знаць, хацеў выступіць, ды яму слова ўсё ні дывалі. 2. Цвёрда абяцаць. Даю слова, што на той нядзелі рышшчытаюся ды капейкі, посьлі бызара. Зак. Даць слова. 1. Пракоп усё ірваўся выступіць, а як далі слова — устаў, і гываріць нечыга. 2. Я тріпацца ізыком ні стану, раз даў слова, то зьдзелыю.
Даваць спасіба. Дзякаваць. Ты ж вучы, каб увыжаў старшых, каб усігда спасіба дываў. Зак. Даць спасіба.
Дай дзядзю зы канхветкі спасіба. Як ні дукўю, і нізашто нікому ні дасьць спасіба.
Даваць спуск, неадабр. Адносіцца непатрабавальна. Каб меншы дывалі спуск, толк ба луччый быў. Дакуль ён сваім бэйбусым спуск дываць будзіць. Я спуску ні даю, дзяржу ў руках. Зак. Даць спуск. Раз дасі спуск, другей раз, а тады й саўсім пірістаніць слўхыць, вырысьціць распўшчыным.
Даваць сто ачкоў упярод (уперад, наперад, напярод). Пераўзыходзіць. Цяперь я што, цяперь нічога, а як мне гадоў тріццыць було, я дываў любому сто ачкоў упярёд ны ўсякый рабоці. Хваліцца, што даець сто ачкоў уперід любому і зь ім ніхто ні справіцца. Даець сто ачкоў наперід, што ён піряборііць. Мы, бувала, як выідзім на луг, сто ачкоў ныпярёд дывалі зічычанім. Зак. Даць сто ачкоў упярод (уперад, наперад, напярод). Ну любўю работу выйдзіць — сто ачкоў упярёд кажныму дасьць. Раншы я ўсім мог сто ачкоў уперід даць вы ўсякый рабоці, а цяперя сіла ні тая. Хвенька ні тваёй вірста, іна любой дасьць сто ачкоў наперід. Я табе і с касою, і с плўгым усігда сто ачкоў ныпярёд дам. Мы дадзім сто ачкоў ныпярёд, што нашы арехі будуць лўччыя.
Даваць (сыпаць) у косці. 1. іран. Моцна прабіраць, лаяць. Устрецілі зы быльшаком, як сталі дываць у косьці, успомнілі ўсё за дзесіць гадоў. Во, будзім у зубы глядзець, сыпім у косьці сколька нада. 2. Зацята 'біць. I плачыць, і ў косьці даець ім пырядкым, ну што, растўць бысячўгымі. Табе сыпылі ў косьці, хвытала. Зак. Даць (усыпаць) у косці. 1. Ніхай, ніхай нарвўся як-небудзь, дам ужо ў косьці дык дам. Нада будзіць усыпыць у косьці, каб язык ні руспускала. 2. Жані'цца ж абішчаў, a толька апазоріў дзеўку, ну браты яму далі зы яе ў косьці, надоўга запомніць. Сам я ня ві'дзіў, толька кызалі, што ў косьці яму ўсьшылі ў Зылачэві добря.
Даваць (сыпаць) у хвост і ў грыву, гумар. Моцна прабіраць, лаяць. Даець Жэнька свайму і ў хвост і ў гріву. Ты яму сь'шіш і ў хвост і ў гріву, а ён толька хужы становіцца. Зак. Даць (насыпаць, усыпаць) у хвост і ў грыву. Мы дужа ні сьцісьняімся, даём ім у хвост і ў гріву. Раз насыпылі і ў хвост і ў гріву, і яшчэ палўчуць. Толька ніхай пыд’явюцца, усыплю і ў хвост і ў гріву.
Даваць сябе знаць. Рабіцца адчувальным. Сколька ўжо ўремя прайшло, а пасечыныя даець сябе знаць. Зак. Даць сябе знаць. Большы двыццаці гадоў ня чўствывылыся раненія, а цяперь дало сябе знаць, дый крепка.
Даваць толк (лад, рад, парадак), часам іран. Надаваць належнае месца па прызначэнню. Ці дўмыіш ты дываць толк у етых сваіх сенцых? Як ты яму будзіш дываць толк, кылі ён гультай з гультаёў. Дываць толк умеіць чаму хочыш, зы два дні пацьцёлка прап’ець. Усё хваліўся: даю лад, а як було роілым, так роілым і асталыся. Кузьма даець сваім лад, аднаго на шохвіра пыслаў, другога ны трыктаріста. Дываць лад бацькывым грышам наўчыўся. Нада б ужо дываць якей ряд, ды ўсё рукі ні даходзюць. Ці думыіш ты сваім ряд якей дываць, ім жа работыць пыра. Сколька я ні зырыбляў, яны дывалі ряд жыва. Я думыў, ты пырядык троху даеш, а ты спаць зываліўся на дзінь. Дывай-ка ты пырядык сваім мальцым. ато яны зьбіньдзюгаюцца. Пымыгаіць ладна: ікая капейка зу душою зывядзецца, зразу даець пырядык. Зак. Даць толк (лад, рад, парадак). Што ж ты выпрыўляісься, нада б сянцў даць толк. Я сваім толк дыла, і чаго я дужа клыпаціць буду. Ты яму дзьве тысічы выклыдзі, дык ён зы нядзелю дасьць толк. Дам у сябе лад, тады ўжо, можа, як вырву дзень, к табе пыдбягў. Ну што, даў лад і цёшчыныму хызяйству? Ты толька ні біспакойся, даць лад я сумею. Тут усё упыряччыць, даць ряд — нада хырашэнька рўкі прілажыць. Гываріў ты, што год прадзержуцца,— дык за месіц далі ўсяму ряд. Калі ж ты пад вербымі дасі пырядык, там жа горька нада ўсё пріпуціць. ён умеіць даць пырядык, ныпярёд усігда глядзіць, ня то што хто. Чаму ня выўчыўся, а грышам даць пырядык умеіць.
Даваць тропку (вывалачку) Біць (звыч. дзяцей). Сідыр ны сваіх ні глядзеў, дываў трёпку. Што толку, што даюць ім вывылычку, яны ні каплі ні каюцца. Зак. Даць тропку (вывалачку). За што табе ўчора далі трёпку? Есьлі табе ні даць трёпку, ты ні пыкаісься. Даў вывылычку зы сад, зыкаіцца лазіць. Дам вывылычку раз, другей раз — і ўніміцца.
Даваць тумака. Біць, ійтурхаючы ў спіну. Каму ты хочыш дываць тумука, брату роднінькыму? Стала дываць тумакоў, дык ён вь'ірвыўся, адбег і язык пыказыіць.
Зак. Даць тумака. Дыла тумука, ну дык што яму, зырігытаў і ўсё. Дужа^ня білі, а троху тумакоў далі. Множн. Надаваііь тумакоў. Ня слўхыўся, дык ныдывала тумакоў, ныдывала і вылрывіла.
Даваць у зубы. I. Соваць у рот. Кднь ты дываць у зўбы соску, яму ж ці ні чацьвёртый год. 2. груб. Біць у твар. Дужа ты рызыйшоўся, усім гатоў дываць у зубы, а сам пулучыць ня хочыш? Зак. Даць у зубы. 1. Дай у зубы што-небудзь, і ніхай сядзіць, зойміцца і будзіць муўчаць. 2. Палезь, палезь, дасьць у зубы і атляціш. Множн. Надаваць у зубы. Пабіць. Пычаў адурюваць п’яный, за кол хвытацца, ну й ныдывалі ў зубы.
Даваць (ускідываць, ускідаць) на арэхі. Біць (злёгку). Вам абоім бацька дываў ладна ны арехі, табе тыкі і стоіла. Ны арехі даець сваім, ні сьцісьняіцца. Глядзі уськідывыць ны арехі, могуць яблыкі пулучь'іцца, Мы ім ні раз уськідывылі ны арехі. А табе часта уськідалі ны арехі, бувала, то там, то там і пупадзець. Зак. Даць (ускінуць, ускідаць, накідаць) на арэхі. Пулучыў учора хырашо, далі ны арехі, сколька хацеў. Самі мы ня відзілі, ну гыварілі, што ім там ны арехі ўськінулі. Сяньня так ня выкруцісься, уськідыіць ён табе ны арехі. Накідылі ны арехі, ніхай дужа такім шўстрым ня бўдзіць.
Даваць у шыю (карак, загрывак), рэдкаўж. Біць са злосцю. Ладныя былі атлёты, любілі дываць у шыю. Ты лўччы скажы, хто табе толька ні дываў у карык. Даеш у загрівык суседу? Зак. Даць у шыю (карак, загрывак). Дай у шыю, і атлезіць, і п’янка айдзе дзеніцца. Як дасьць у карык, тэй і пыкаціўся кўмільгым. За Hernia ж далі ў загрівык, зуслужыў. Множн. Надаваць у шыю (карак, загрывак). Штурьхнўлі— ні ўспакоіўся, яшчэ палез, тады ныдывалі ў шыю. Каб пыдвярнўўся ты — і табе б ныдывалі у карык. Толька ні ўспакойся, ныдаём у загрівык.
Даваць фору (чосу). 1. звыч. асудж. Вычвараць. Даюць мазылыўскія хлопцы фору, нашы так ні дыкажуць. Даюць п’яныя чосу, ні пытхадзі, слова ні скажы ўперік. 2. жарт. Лаяць, ушчуваць. Уй, дывала ж ты фору ім,— так, ізыком пытріпала. Хваціць ужо, хваціць дываць чосу, зу суботу яны рыскаіліся. Зак. Даць фору (чосу). 1. Пыдажджы, пойдзіць ніхай у Сапрынывічы, там фору дасьць. Сыбралыся ўся хеўра, вып’юць, дык дадўць
чосу. 2. Канешня ж, дыла куме фору, незышта ж ні пыладзілі. Ну, такога ні прашчў, дам чосу.
Да веку. Да канца жыцця, усё жыццё. Ці я ж цябе да веку карміць буду. Будуць яны мяне да веку пымінаць. Да веку гурювала: зы быгаствым пыгналыся.
Да вумапамрачэнія. Надзвычай, звыш меры. Я сяньня забегылыся да вумапымрачэнія. Да вумапымрачэнія укліпаўся у нечыю каўшоўскыю.
Да вушэй. Поўнасцю, з ног да галавы. Куды ня выпрыў, пріцягніцца нызад у грязі ду вушэй. Прішлі мокрыя ду вушэй,— такей лівінь зыхваціў на полі, ні пабежч нікуды, ні схувацца. Што ёй ні скажы, січас успыхніць, ду вушэй пыкрасьнеіць.
Да гарла, неадабр., нездав. Вельмі многа. Чаго ім яшчэ ні хвытаіць, ужо ж, кажыцца, усяго ўсякыга ды гырла і пыныбраліся, і пыныхвыталіся, і пынынасіліся. Вы сныбжыны усім ды гырла і ні пішчыця. Ды гырла нызыпасіў і сена, і дроў, і торху.