• Газеты, часопісы і г.д.
  • I коціцца і валіцца (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны) Георгій Юрчанка

    I коціцца і валіцца

    (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
    Георгій Юрчанка

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 288с.
    Мінск 1972
    96.32 МБ
    Даваць жызні (жысці), іран. 1. Энергічна дзейнічаць, уздзейнічаць. Вун твае ўдарнічкі даюць жызьні лі кыпца — сьпяць у саломі. Пітрачонкі усюдых дывалі жысьці: ні хацелі паліц ап паліц ударіць нійдзе. Кажныю ноч даюць жь'ізьні, што-небудзь учубўчуць, так ня пходзіцца. У нас была сьпетыя кымпанія, мы дывалі жысьці. 2. Лаяць, ушчуваць. Нікому ні рыскажыць, сколька я дывала яму жызьні зы балыўства. Даець жысьці сваім хлыпцам Аўдотка за нешта. 3. Біць. Лубудзіняты дывалі жызьні усім пыдряд, пупыдала ладна. Ремінь як возьміць, даець жысьці. Зак. Даць жызні (жысці). 1. Міхалка сь Кіреім кылі пойдуць, то дадўць жызьні, прысьпяць дзень у аборку. У чарку як глянуць, тады дадўць жызьні. Далі жысьці —упіцярых пыўгіктара аборычык скасілі. I кріўляліся, і дурачыліся, і як толька сябе ні пыказывылі,— дывалі жысьці. 2. Дыла жызьні ладна, усё пымянўла. Даў ты жысьці, ды яго і ці дыйшла твыя лаінка. 3. Далі ім
    жызьні, большы ня ўздўмыюць лезьць. Зловюць — дадўць жысьці, тады пыхахочыця.
    Даваць загуну. Ганьбіць, указваць на недахоп. Нечыга дываць загўну друп'м, кылі свае мурзатыя. Іна дзеўка з норывым, усім даець загўну. Зак. Даць загуну. Што ж ты дыла загўну куме, як жа вы цяперя за стол разым сядзіця. Узмацн. Падаваць загуну. Усім пыдывала загўну, адна йна хырыша. Працягл.-фінальн. Надаваць загуну. Такей быў хлопіц ладный, ну ніхай— ныдаець загўну, што ніхто й глянуць ні захочыць.
    Даваць (задаваць) драла (дзёру, цягу, ходу, лататы). Кідацца наўцёкі. Бувала, як увідзіць толька Напрея, і даець драла, Ну й дывалі ж мы дзёру с Пынасывыга саду! Ці даеш ты цяперіцька цягу ат Восіпа, як раншы? Дывай ходу, пакуля ні пупала, вун бацька с пўгыю некыга ішчыць. Ніхай толька голыс мой пачўюць, даюць лытаты. Чаго йта ты адзь дзядзькі зыдаеш драла? Зыдывай дзёру, пакўля ні зашчўчылі, вот-вот тут будуць. Падойдуць к саду і дражнюцца: січас палезім,— тэй бягіць с палкыю: пыўбіваю, а яны зыдаюць цягу хто куды. Прідзіцца табе зыдываць ходу ат’етуля. Зыдывай лытаты зы аборык і прісядзь там: яны сюда бігаць. Зак. Даць (задаць) драла (дзёру, цягу, ходу, латагы). Даў драла, толька пыл узьвіўся с-пад ног. Згледзілі, што ты ідзеш, і далі абоя дзёру. Далі цягу, толька тую мінуту і відзілі іх тўта. Снычала храбріўся: я нікога ні баюся, а тады даў ходу. I ты б даў лытаты, каб знаў, што цябе жджэць. Во зыдалі драла, чуюць што дыбра ждаць ні нада. Толька я пыкызаўся адзін, яны ўтраіх зыдалі дзёру. Айдзе яго дыгнаць, зыдаў цягу — ны кані ні справісься. Цягу зыдасьць, знаіць, што тут харошыга ні пріжджэш. Hi хыця зыдасі ходу, есьлі пўтым пахніць. Увідзіш ты етых хрыбряцоў, тую ж мінуту зыдадўць лытаты. А чаго ж тэя мурзацікі зыдалі лытаты, што яны чуюць зы сабою.
    Даваць (задаваць) перцу, звыч. жарт. Строга ўшчуваць, лаяць. Ты дывала перцу, яны цябе дужа быяцца. Зыдаю перцу сваім, а што зь імі інычы зьдзелыіш. Зак. Даць (задаць) перцу. Ох, даў перцу, дык даў! Ну, зыдам я ім перцу, бўдуць ляцець с саду, што зямлі пыц сабою ні пачўюць. Тўрык, неміц і пыляк тынцывалі кыркывяк, тўрык немцу зыдаў перцу, неміц тўрку сыдраў шкўрку.
    Даваць задній ход. Адступаць, адмаўляцца ад зробленага, сказанага. Ну што ж, пупаўся — цяперь дывай задній ход. Зак. Даць задній ход. Увідзіў, што нічога ня выпыліць, даў задній ход.
    Даваць збыт (збыту, спакой). Вызваляць ад назолы, тлуму. Каб ты дываў мне збыт худзь ба ны адну мінўтычку, дык ні даеш. Дыіцё вы збыту ладна — ні прілежч, ні заснўць, ні пысядзець ціха. Кріклівый дзіцёнык, ні даець збыту. Даюць яны спакой, дажджэсься ат іх. Сколька жыў — спакой ні дываў. Зак. Даць збыт (збыту, спакой). Набрёхыўся вады, то й ляжы ціха, дай збыт хуць троху. Hi надзейся, што збыту дадўць, так вырвуць серца, што большы ні захочыш. Hi гыварі ты лўччы і ні пымінай, дадуць спакой і ны час, і ны два зразу.
    Даваць здачы. Адказваць на лаянку, біццё тым жа. Пёкла ні маўчыць яму нісколька, даець здачы. Зак. Даць здачы. Зь Любкыю ні шуці, іна скора дасьць здачы. Даў здачы і пашоў, во й падлез, храбрец.
    Даваць знаць. Паведамляць умоўлена пры неабходнасці. Надўмыісься сыстыўляцца — дывай мне знаць, я дні ны два-трі атарвўся як-небудзь. Зак. Даць знаць. Каб што случылыся, яны б далі знаць, усё, верна, хырашо.
    Даваць канцэрт, іран., неалаг. Падымаць істэрычны крык, сварку. Даець канцэрт мужукў чуць ні кажный дзень: гырыдзкая ж. Зак. Даць канцэрт. Як даў канцэрт, ні мыгла бітый час успакоіць. Паехылі у Гіндыбыўку і там далі канцэрт. П рацягл.-фінальн. Надаваць канцэрт. Я яму ныдаю канцэрт, я яго. Ніхай, ніхай, скора яны ныдаюць канцэрты,— атвыкнуць і забўдуцца, як рот рызіваць.
    Даваць касцяніц. Балюча праводзіць костачкамі пальцаў па галаве. Ці помніш, як дываў я табе кысьцяніц, што ты дражніўся. Гуляюць, гуляюць, а тады як возымуцца адзін другому дываць кысьцяшц — і ў сьлёзы. Зак. Даць касцяніц. Тэй, знаць, даў кысьцяніц, а етый зубамі, і абоя ў рёў. Множн. Надаваць касцяніц. Толька ж дыганю, рызарвут твае бакі, ныдаю кысьцяніц— шкуру злуплю.
    Даваць копаці, іран. Энергічна, з шумам дзейнічаць. За што ня возьміцца, даець копыці. Ну й дываў жа ты копыці учора ў Чарнілыві. Зак. Даць копаці. Даў ты ко-
    пыці, нехта дужа цябе баіцца. Пыдажджы, у лесі було цяжола, цяперя яны у лугў дадўць копыці.
    Даваць кругу (круку). Рухацца кружным шляхам. Чаго табе було дываць крўгу, есьлі во прямінькыя дарога ціряз лог. Я ні стаў ба дываць такога крюку. Зак. Даць кругу (круку). Бягі быльшаком, тут хуць дасі крўгу, зато ні заблўдзісься. Дарогі ж мы хырашо ні зналі, дык далі крюку вёрст дзесіць.
    Даваць лупку (лупцоўку). Сцябаць моцна і сур’ёзна. Hi хваліся ўжо, што даеш лўпку, зупужаіш дзяцей і большы нічога. Чаго там гываріпь, мне бацька дываў лупцоўку, праўда-тыкі, і я дытвыряў. Зак. Даць лупку (лупцоўку). Каторыму пымыгаіць, а каторыму ці дасі лўпку, ці ні дасі,— усё дно сваё тваріць. Дыла лупцоўку, а ці я ж на іх буду маліцца.
    Даваць маху. 1. Дапускаць грубы пралік, памылку. За што ня возьміцца, даець маху, саўсім бісталковый. 2. Уцякаць. Табе нада дываць маху, пупадўць — плоха табе будзіць. Зак. Даць маху. 1. Што ні гыварі, ня слухыіць, хуць здохні, а дасьць маху у чым-небудзь, тады бяп'ць раіцца. Мікіцёнык ні ў чым маху ні дасьць. 2. Айдзе яго зловіш ці дагоніш, ён толька пачуў пры цябе, дык даў маху — пяткі блішчэлі.
    Даваць (падстаўляць) падножку (нагу, ножку). Ствараць нечаканую перашкоду. Хто там табе зьбіраўся дываць падножку, нешта ты выдўмыіш, узяўся і дзелый. Кірей харош толька ны слывах, а сколька ён Трахіму дываў нагў. Я дываць ножку нікому ні зьбіраюся, я ні такей, як твой татычка. Ну хто йта Дзянісу пыцстыўляць падножку станіць. Ныбріхала сколька ўлезла, большы атвьікніць і зырякецца пыцстыўляць нагў у любом дзелі. Сколька раз яны мне пыцстыўлялі ножку, а я ўсё цярьпела. Зак. Даць (падставіць) падножку (нагу, ножку). Ізыком, кажыцца, настолька харош, хуць ды раны пріклыдай, а падножку дасьць, айдзе толька можыць. Лоўка ж Іван даў нагу ім зь естым пацьцёлкым. Нарошня дзелыіць, дасьць ножку, проста натўра тыкая ізуіцкыя. Надзейся, ды глядзі, Васька пыцставіць падножку жь'іва можыць. Мыкар так пыцставіць нагу, што ні аглянесься, як у дуруках акажысься. Я ні дурак, знаю, што яны хацелі мне пыцставіць ножку. Працягл.-фінальн., рэдкаўж. Надаваць (нападстаўляць, дападстаўляць) падножку
    (нагу, ножку). Адзін ужо ныдываў падножку, пупаўся, што ні знаіць, як вь'шутыцца. Глядзі, ныдаеш нагу, сам можыш спытыкнўцца. Мне ты жыва ныдаеш ножку,— во я табе як пыцстаўлю, то ня скора выкырыбкыісься. Хомка ўжо ныпыцстыўляў падножку, у вочы людзям ні глядзіць. Можа й так абойдзіцца, а скарей усяго ныпыцстыўляіць нагу сам сабе. Хракцірым такей урадзіўся, каб якую дрянь зьдзелыць, а як прішлося сымамў, дык нісмашна, відзіць, ныпыцстыўляў ножку. Дыпыцстыўляіця падножку людзям, самі сядзіця ў калош. Як дыпыцстыўлялі нагу самі, нябось, ніхырашо стала. Усё ні було места Лаўріну, ня мог, каб што ня зьдзелыць, ну, во дыпыцстыўляў ножку.
    Даваць па зубах, груб. Біць у твар. Глядзі дываць пу зубах, ныдаю, гіройскій дужа, места сабе ні находзіш. Зак. Даць па зубах. Да не, відна, далі пу зубах ладна, ета яму толька гываріць стыдна. Шматкр. Надаваць па зубах. Ныдывалі пу зубах — во і ўсё, і ныхрабріўся, айдзе й храбрысьць дзелыся.
    Даваць па руках. Аказваць рашучы адпор. А ты яму дывай пу руках, раз ён такей. Такім нада сільней пу руках дываць. Зак. Даць па руках. Грішу ладна далі пу руках, большы красьць ня ўздўмыіць.
    Даваць па шапкі. 1. Біць. Ен усігда сам улезіць куды ні нада, яму і даюць пы шапкі. 2. Знімаць, праганяць з пасады. У нас п’яніц ні цярьпелі, зразу дывалі пы шапкі. Зак. Даць па шапкі. 1. Даў ба пы шапкі, ён ба і атлез, вогірь еткій. 2. Каб ні далі пы шапкі, рызвалі'ў ба брігаду,— піў, і піў, і піў. Множн. Надаваць па шапкі. Пабіць. Сьпірва троху уськінулі большыму, а посьлі падлез меншый, і таму ныдывалі пы шапкі.
    Даваць па шыі (у каршэнь, па карку, па загрыўку). Біць са злосцю. Ен умішаіцца: січас рызбыраню,— тады даюць па шыі і адны, і другея. Ты ні забыў, як табе дывалі ў каршэнь за ета дзела. Ня бойся, мы яго жыва атвўчым дываць пы карку. Пы загріўку троху дывалі, што там гываріць. Зак. Даць па шыі (у каршэнь, па карку, па загрыўку). Як далі па шыі — уняўся, прітваріўся: айдзе йта я, ато саўсім уходу ні було. Палезь, палезь, дадуць у каршэнь і пойдзіш як мыла зьеўшы, ат людзей бўдзіць стыдна. Тут дужа ні пушурудзісься, пы карку
    дадўць і ўспакоюць. Тэй можыць скора даць пы загріўку, у яго ні пытаць. Множн. Надаваць па шыі (у каршэнь, па карку, па загрыўку). Усядзься, пакуля па шыі ні ныдывалі. Яй-богу ныдаюць у каршэнь, так ты сяньня нізашто ні абойдзісься. Чаго лўччыга не, а пы карку жыва ныдаюць. Ныдывалі пы загріўку і хырашо зьдзелылі, яму ж ні ўгамону, ні ўхадору ні було саўсім.
    Даваць піць (прыкурыць, прыкурываць, прыпаліць, прыпаліваць), іран. Энергічна ўздзейнічаць. Я ім абаім дываў піць, яны мяне быяліся. Што ты яму дывала піць, ён дайжа слўхыць нічога ня хочыць. Ці ета ты дываў прікуріць Сярьгею, ці ён табе, нешта вы абоя плакылі. Яму нада большы дываць прікуріць. Ну й даеш жа ты прікўрівыць мыхрачом. Даець прікўрівыць сваім ладна, нечыга скызаць. Даю пріпаліць, духу майго баіцца. Я яму ладна дываў пріпаліць. Лёню нада ні так дываць пріпалівыць, рогі пырасьлі. Валодзьку помніш? —тэй дываў сваім пріпалівыць. Зак. Даць піць (прыкурыць, прыпаліць). Далі мы вам піць адзін раз і яшчэ палўчыця. Далі прікуріць дуччанім, забўдуць наш сад. Дам прікуріць, пірістаніш ты маю рыбу выцягывыць. Ох, ты ўжо дыла прікуріць, ім дайжа ні зыбрыдзела тваё лаіньня. Дасьць ён табе пріпаліць зы такоя дзела, будзіш рёвым реўць. Ага, далі пріпаліць, яны вас дужа спужаліся.