I коціцца і валіцца
(Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
Георгій Юрчанка
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 288с.
Мінск 1972
Губіць душу. 1. Рабіць злачынства. Нашто табе губіць душў, ці ты сваімі рукамі ні прыжывеш. 2. Забіваць. Я б так губіць душу ня мог, у мяне б рукі ні пыдняліся. Зак. Загубіць душу. 1. Ты за ім глядзі, ато ўлезіць кудынебудзь, загўбіць душу. 2. Зугубілі душу нейкія баньдзіты, ды яшчэ, кызалі, мучылі доўга. Узмацн. Пагубіць душу. 1. Пупадўцца з ношкымі, а старшына строгій, і пагубюць душы, сядуць. 2. Душы пугубілі ні за што і ні зы якыя. Законч. Дагубіць душу. Пасці маральна канчат-
кова. Сядзеў, за вум ні ўзяўся, узноў сьпеўся з бысячўгымі, дагўбіць душу.
Губіць сваю душу. 1. Падаць маральна. Сам сызнацільна губіць сваю душў, у пятлю галавў сўніць. 2. Ісці на гібель. Hi хацеў ён губіць сваю душу, так пулучылыся, а чылавек быў — дай бог кажныму такога. Зак. Загубіць сваю душу. 1. Зугубіў ён сваю душу ціріз гарелку, і ні ціряш што большы. 2. Ен зугубіў сваю душу і ляжыць, a ёй кукўй ш чытырьмя дрыбязою. Узмацн. Пагубіць сваю душу. 1. Ня будзіш ты жыць, як людзі, пагўбіш сваю душу, асўдзюць, сашлюць, і прыпадзеш там. 2. Пугубіў сваю душу — ета гледзічы айдзе, сколька на хроньці лягло, а тэй злодзій у клець лез. Законч. Дагубіць сваю душу. Пасці маральна канчаткова. Яе і так зы чылавека ні вядуць, а зь естымі гаўрікымі дагўбіць сваю душу.
Губы банцікам, іран. Надзьмуўшыся. Што, узноў сядзіш гўбы баньцікым? Раз губы баньцікым, то ня трогый.
Губы (грыбы) распускаць, асудж. Пачынаць плакаць. Hi руспускай губы, дужа цябе пакріўдзілі. Із-зы ўсякія мелычы грібы руспускаіць. Зак. Губы (грыбы) распусціць. Як распўсьціць губы, будзіць трі часы рыгыць. Ну хто ж цябе ні знаіць? кылі грібы распўсьціш, то ні ўгаворіш. Множн. Губы (грыбы) параспускаць (параспусьціць). Пуруспускалі губы, ажно глянуць брыдка. Яшчэ раз губы пуруспусьціця, — будуць тут вамі дужа любувацца. Прішла, гляджў — рявўць. «Чаго вы грібы пуруспускалі?» — Муўчаць. Тут пасьвіць нада, ато грібы пуруспусьцілі: скот у шкодзі. Працягл.-фінальн. Губы (грыбы) нараспускаць (дараспускаць). Я табе січас нуруспускаю губы, дужа буду тваімі хвокусымі любувацца. Дуруспускаіць губы, што січас яшчэ палучыць. Дуруспускаў свае грібы, ды, відна, мала.
Губы (грыбы) складаць (складываць), іран. Пачынаць плакаць. Чаго ён станіць губы склыдаць, ён жа бальшэй хлопіц. Ня трогый, ато січас узноў пычанець губы складывыць. Грібы склыдаіць, січас рызрявецца, як учора. Раз сам вінуват, то й грібы ні складывый. Зак. Губы (грыбы) скласць. Я ж табе нічога ні скызаў і ня зьдзелыў, чаго ж ты губы склаў. Ну, раз грібы склала, толку ніякыга ні даб’есься. Множн. Губы (грыбы) паскладаць (паскладываць, паскласць). Нехта ні так штото прыгываріў, дык губы пысклыдалі. Як губы пыскла-
дывыюць, тады нічога ня выспрысіш. Ім нядоўга пыскласць губы, рызрявўцца, што ня ўніміш. Ты на іх лўччы пулюбўйся, як грібы пысклыдаюць, тады яны крысавіцы. Фэ-э, пыскладывылі грібы, ныд вамі ж усе сьміяцца будуць. Пыглядзі на іх: пысклалі грібы, ты спрасі, чаго. Працягл.-фінальн. Губы (грыбы) наскладаць (наскладываць, даскладаць, даскладываць). Так скора нысклыдаіш губы, што й азірнўцца ні пасьпеіш. Hi нада быць такім абіччывым, ато ныскладыіш губы зы адно слова. Усё прівыкла: чуць што — у сьлёзы, ну й нысклыдаў грібы, атаўчыў. Я цябе ныскладывыю грібы, вун бяріся за бульбу січас жа. Ня бойціся зы нас, вы самі скарей губы дысклыдаіця. Як вярёўку вазьму, дыскладывыіць губы. Што, дыждаўся свайго, дысклыдаў грібы, як Мікалаіў бамбіза,— тэй бувала чуць што ні так, зразу распусьціць рюмзы: рызабіджыный.
Губы закапыліваць, неадабр. Крыўдзіцца, прымаючы непрыступны і злосны выгляд. Адно толька і ўмеіць губы зыкапылівыць, большы нічому ні наўчылыся. Зак. Губы закапыліць. Як зыкапыліў губы, як зайшоўся, а ўсе кругом сьмяюцца. Множн. Губы пазакапыліць (пазакапыліваць). Зьдзелыюць, што ў рукі ні ўзяць, а скажы — губы пызыкапылюць. Зьесьць жа вас тут ніхто ня зьесьць, чаго ж вы губы пызыкапылівылі. Працягл.-фінальн. Губы назакапыліваць (дазакапыліваць). Нызыкапылііш губы, я жыва атучў ат етыя дурацкія прівычкі, абіччывыя дужа. Ой, дызыкапылііць губы, толька атваджу, што й другім зыкажыць.
Гульма гуляць, неадабр. Бяздзейнічаць, зусім нічога не рабіць. Гўльма гуляіць цэлыя лета, ні кажы яму што зьдзелыць і ні гыварі — дрень будзіш. Абмеж. Гульма пагуляць. Вы гўльма чуць ня месіц пугулялі, ну й хваціць. Катэг. Гульма прагуляць. Дўмыіш, возьмуцца за што-небудзь?— ні за што ня возьмуцца, гўльма ўсё ўремя пругуляюць. Законч. Гульма адгуляць. Столька ўремя гульма адгуляць—ета нада пыціряць совісьць саўсім. Узмацн., незак. Гульма выгулівацца. Нічагенічка ня дзелыіць, выгўлііцца гульма — такей у яго зынятык. Узмацн., зак. Гульма выгуліцца. Гульма выгуліўся, што яму цяперя,—наесца і ўзноў ны вічарінку. П рацягл.-фінальн. Гульма нагуляцца (нагуляць, дагуляцца, дагуляць). Нугуляіцца гульма прысьцяк твой, калі ж небудзь і есць
захочыць. Ну, нугуляў гульма, укусіў ба за локыць сам сябе, ды ні дыстаніш? Нада ж так гульма дугуляцца: адна кыравёнка і тую ні прадзержыць. Дугуляла гульма, хвацілыся розуму, і зацьмінь ныхадзіць пірістала.
Гуляць (іграць, балавацца) с агнём. Займацца небяспечнай справай. Глядзі, ты гуляіш с агнём, можыш аппецца. Вўшлый то, вўшлый, ну толька ён іграіць с агнём. Ой, балыіцца с агнём, ой, пыгаріць, што сам ні агледзіцца. Абмеж. Пагуляць (паіграць, пабалавацца) с агнём. Любіць пугуляць с агнём — ніхай, ну аппякецца — тожа ніхай ні жаліцца. Хочыцца табе пыіграць с агнём, глядзі. Вун Клімянок пыбалывыўся с агнём, дўмыіць цяперіцька, як зь ямкі вылізьць. Працягл.-фінальн. Нагуляць (наіграць, набалавацца, дагуляцца, даіграцца, дабалавацца) с агнём. Глядзі, дзеўка, нугуляіш с агнём. Ныіграў с агнём, пулучыў, чаго хацеў. Там сім’я тыкая, што спўску ні дадўць, ён ныбалыіцца с агнём. Веріла Мікіту, во й дугулялыся с агнём — і пазору, і горя хваціць. Дужа ты храбір, ну дыіграісься с агнём. Тут тыкая зацея, што чыё вь'іпыліць, толька ў яго нічога ні палўчыцца, дыбалыіцца ён с агнём. Наз. Гульня (гулянне, ігра, балаванне) с агнём. Мне ета твыя гульня с агнём саўсім ні ныравіцца. Тут у іх гуляньня с агнём: могуць вьігыдыць, а могуць і прыгыдаць. Есьлі табе ныравіцца ігра с агнём, дык як сам хочыш. Максімывы дзеўкі — ета табе балывыньня с агнём.
Гуляць (іграць) у жмуркі, неадабр. Хітраваць, утойваць. Са мною гуляць у жмўркі нечыга, я ўжо даўно усё знаю. Усё іграў у жмуркі са мною, як я нічога ня відзіла і ні пынімала. Абмеж. Пагуляць (паіграць) у жмуркі. Ты хочыш пугуляць у жмуркі, не, мяне ні прывядзеш. Ета ўжо хракцір такей: любіць пыіграць у жмўркі. Працягл.-фінальн. Нагуляць (нагуляцца, наіграць, наіграцца, дагуляць, дагуляцца, даіграць, даіграцца) у жмуркі. Нугуляіш у жмуркі, што ў дуруках астанісься. Устреціла і бяды ны мяне: ты з маімі нугуляўся ў жмуркі, а я ні аднаго, ні другога дайжа ня відзіў. Зь Мікілаім дужа ні ныіграіш у жмуркі. Ныіграіцца ён ў жмуркі. Сызанок так шурнець аць сябе, што будзіць бежч ні глідаючыся. Што ты сяньня адно, заўтря другоя, так скора дугуляіш у жмуркі. Пычаў круціць, ну й дугуляіцца ў жмуркі, што як ны радзімца глядзець будуць. Дыігралі ў жмуркі
с Кымшачонкым: нупушыў, нупушыў і пашоў. Дыіграіціся ў жмуркі, што астаніціся і біс хвыста, і бясь сена. Наз. Гульня (гулянне, ігра) ў жмуркі. Усё хітріў, дык во гульня ў жмуркі вылізла бокым. Ен жа табе праўду гаворіць, дык нашто ж такоя гуляньня ў жмуркі. Луччы скажы пряма, як було, а ат ігры ў жмуркі нічога ні палўчыцца.
Гуляць (іграць) у кошкі-мышкі, неадабр. Хітраваць, забаўляцца бездапаможнасцю ахвяры. Гуляіць у кошкімышкі, як ніхто ня відзіць і ні дыгадыіцца, а яго ўжо даўно рускусілі. Іграць у кошкі-мышкі ты мне кінь, а не— дык я шашкі' ў мяшкі і двору. Абмеж. Пагуляць (паіграць) у кошкі-мышкі. Ці ня дўмыіш ты пугуляць са мною у кошкі-мышкі? Ты, відна, сыбіраісься пыіграць у кошкімышкі, дык глядзі, каб ні астацца бяс хвосьціка. Працягл.-фінальн. Нагуляцца (наіграцца, дагуляцца, даіграцца) ў кошкі-мышкі. Якея дренныя людзі, ці знаіш, сколька яны у кошкі-мышкі нугуляліся з залоўкыю. Ныіграюцца у кошкі-мышкі, прідзіць і на іх пірялома. Усім було ясна, што ёп вот-вот дугуляіцца у кошкі-мышкі. С Антонывымі у кошкі-мышкі дыіграюцца скора. Наз. Гульня (гулянне, ігра) ў кошкі-мышкі. Вот нашто ж ба ім пычынаць гульню у кошкі-мышкі? А я знаю, ды чаго дывядзець іх гуляньня у кошкі-мышкі. Ен біз ігры ў кошкі-мышкі што дўмыіць, то і скажыць.
Гуляць (іграць) у маўчанку, неадабр. Знарок не размаўляць. Як жа табе ня стыдна, брат табе дзела гаворіць, а ты зь ім гуляіш у мыўчанку. Я сь цябе клішчамі выцягывыць ня буду, іграй у мыўчанку, раз табе хочыцца так. Абмеж. Пагуляць (паіграць) у маўчанку. Ну, пугуляй у мыўчанку, я пыдаждў, у мяне ні гаріць. Ен дўмыіць, есьлі пыіграіць у мыўчанку, дык луччы зьдзелыіць. Працягл.-фінальн. Нагуляцца (нагуляць, дагуляцца, дагуляць) у маўчанку. I адзін ладзін, і другая хырыша, яны і рысхадзіліся, і схадзіліся, і біцца пробывылі, і ў мыўчанку нугуляліся. Нугуляіш у мыўчанку, есьць ні зварю, тады маўчы. А так дугуляўся ў мыўчанку, што кі'нула і пышла: маўчы, хут ты і век ні гыварі, ніхай табе заслоніць. Са мною ты можыш дужа скора дугуляць у мыўчанку. Наз. Гульня (гулянне, ігра) ў маўчанку. Мне адна яго гульня ў мыўчанку збрыдзіла, што глядзець ні магў. Сколька ж яшчэ будзіць тваё гуляньня ў мыўчанку іціць?
Адзін — ня буду гываріць і другая — буду муўчаць, во так із ігры ў мыўчанку і пычалося.
адказу. Поўнасцю, так што болый нельга, некуды. Тут ужо набіта людзей ды атказу, пальца ўшчаміць некуды. Зываліў сеным пуню ды атказу, і клыка большы ні пыкладзеш.
Да аднаго. Без выключэння. Увесь род сыбраўся ды аднаго. Вазьмў чыпялў — будзіця ляцець усе ды аднаго. Ды аднаго прішлі, быяліся, што аштрахўюць.
Да аснаванія. Поўнасцю, да канца; моцна. Усё там зьмянілыся ды асныванія, я і то ўжо чуць пызнаў, айдзе што було. Дам-тыкі ім ды асныванія, можа абразўмюцца.
Да бесканечнасці. Залішне многа або працягла. Hi магу ж я ім пымыгаць ды бісканечнысьці, ніхай на свой хлеб сыдзяцца. Ці ты ды бісканечнысьці тут хныкыць будзіш?
Дабівацца да абуха (ручкі, паследняга). Прыходзіць у поўны заняпад. Неік пычало ўсё дыбівацца ды абўха, пашло на звод. Як жа так жыць, дыбіваіцца да рўчкі і ніхай дыбіваіцца. Там ішчэ гадоў пяць таму нызад дыбівалыся ды пасьледніга. Зак. Дабіцца да абуха (ручкі, паследняга). Некыму глядзець стала, цяперь даб’ецца ўсё ды абўха і рассыпліцца хызяйства. Ікая з Вашчыліный хызяйка: дабілыся ўсё да ручкі, а йна толька рукамі разводзіць. Я віджу: скора тут усё даб’ецца ды пасьледніга.