I коціцца і валіцца
(Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
Георгій Юрчанка
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 288с.
Мінск 1972
Да гібелі (пагібелі, пропасці), неадабр. Вельмі многа. Ныдывалі мне тут усяго усякыга да гібілі, глядзі во, рызьбірайся, што айдзе. Іх там сыбралыся ды пагібілі, ці я ўсіх пірікрічў. Пырысят сяньня було да пропысьці, большы як у якоя скрысеньня, ніхто браць ні хацеў.
Да глубіны душы (серца), кніжн. Вельмі моцна (хваляваць, кратаць). Аньку тваё пісьмо узвулнувала ду глубіны душы. Я знаю, Коля ду глубіны серца піріжываў, што так пулучылыся.
Да гроба (магілы, грабавой даскі). Да канца жыцця, назаўсёды. Тваю ласку я буду помніць да гроба. Нухуваў столька, што да гроба хваціць. Ты ды магілы ня должын зубуваць, што яны длі цябе зьдзелылі. Еткыга быгаства табе і ды мап'лы ні спажыць. Тваю помышч мы ды грыбавой даскі ні забўдзім.
Да дна. Поўнасцю. Узіла ў рукі адну бутылку, другўю, трецьцію — усе ды дна асўшыны. Ніхай пупадзець, выцмыкчыць ды дна.
Да зарэзу. Надзвычай востра (пра патрэбу). Выхвыціў с-пад рук, а мне сымамў скобля ды зарезу нада. Ды зарезу у Данілыўск нада зьезьдзіць.
Да звання. Дашчэнту, так, што нічога не засталося. Ускачылі мы ў сенцы — там усё ды званьня зыбраджына. Паччысьцілі ды званьня, нічога німа.
Дай бог. 1. Вельмі добра. Дай бог зьдзелыны сані, дзесіць зім ат’езьдзюць. Дай бог, каб так абыйшлося, ато можым пыгарець што большы некуды. 2. Вельмі добры. Дай бог чылавек: і ня п’ець, і ня кўріць, і зьдзелыіць мігым, што ні скажыш.
Дай бог памяці. Пра працэс прыпамінання. Дай бог паміці, січас скажў. Дай бог паміці — забыўся, ато ж ны ізыке буўталыся.
Дай бог сколька. Вельмі многа. Ныбралі грібоў дай бог сколька, ты глянь, саўсім нядўмына. Сыйшлося народу дай бог сколька.
Дай (давай) бог ногі. Пра імклівыя ўцёкі. Пытхваціўся і толька дай бог ногі ляцеў ат’етуля. Бег дывай бог ногі, аткуля і сіла ўзілася.
Дай срок. Пра неабходнасць пачакаць нейкі тэрмін. Дай срок, і крышу пыміняю, і пляцень зыгыраджў. Дай срок, будзіць табе белка, будзіць і сьвісток.
Да капеечкі. Усё без астатку (пра грошы). Толька адно дыхвальства: грошы нялічыны,— ды капейкі даўно прашмыгыў. Гл. Да (паследняй) капейкі.
Да капелькі. Усё чыста (пра вадкае рэчыва). Выпіў цялёнык ды капількі і вядро бадзець. Ны такой жарішчы пымітацца, жажда бярець,—к абеду ды капількі бітончык выпілі.
Дакапывацца да карней. Знаходзіць сутнасць, першапрычыну. Ен, кажыцца, ні на шўтку ўзяўся дыкапывыцца ды карней. Зак. Дакапацца да карней. Тут дыкыпацца ды карней ні так проста, нада мызкамі хырашэнька пышывяліць. Працягл.-фінальн., рэдкаўж. Надакапывацца да карней. Ныдыкапыісься ды карней, як рівізор у Малый Лешчынкі.
Да карней валос. Вельмі моцна (пачырванець). Як толька я прыгываріла пры Аньку, як успыхнуў увесь, пыкрасьнеў ды карней валос. Слова ёй скажы ні так, і січас пыхыіць ды карнеіі валос.
Да касцей. Надзвычаіі (змерзнуць, намякнуць). 3 раньня ж ны мароз ні пыказывыла, надзеліся лёхка,
пірястылі ды касьцей. Дўмыў, нічога, цёпла, а ды касьцей прыбрала. Пірямёрзьлі ды касьцей, мы ж ні прідпылыгалі, што еткыя хыладзша пытхваціцца. Нашы паехылі біз усякый ныпрятычкі, зьмякнуць ды касьцей. Нам хваціла сяньня ў кустах, прымяклі ды касьцей.
Да коркі (корачкі). Усё да канца (звыч. прачытаць). Усю да коркі прычытаў за судкі, дужа іньціресныя кніга. Што ні пупадзець, усё да корычкі чытаіць.
Да крайнасці. 1. Да апошняга. Яны мяне тады ды крайнысьці, расьсердзілі. Ну дывядзеш ты мяне ды крайнысьці, ну атлуплю я твае бакі дык атлуплю. Дайшлі ды крайнысьці, далыпы некуды. 2. Абавязкова. Ды крайнысьці б нада увідзіць Пітрыка, ён мне грошы должын.
Далёка захадзіць. Выходзіць за межы даззоленага, прыстойнага. Лёнька пычаў ужо далёка зыхадзіць, успакой-ка ты яго зь яго шўткымі. Зак. Далёка зайціць. Ты с тваімі ухваткымі далёка зайдзіш. Нада зьдзержывыць, ато яны далёка зайдуць. Множн. Далёка пазахадзіць. Журтуваць —• жартўйця, ды нада ж меру знаць, ато вы ўжо далёка пызыхадзілі.
Далёка не ўехаць. Асабліва не пакарыстацца, многага не атрымаць. He, ны Сахрону далёка ня ўедзіш, ні тая ўхватка і стыряньня ня тоя. Як я гываріў, так і пулучылыся: ны Сызанку далёка ня ўехыў. Далёка ўехаць. На кім ён хочыць далёка ўехыць?— на аторьві с аторвыў?
Далёка пайціць, часта іран. Дабіцца вялікіх поспехаў. Ты с такою навўкыю далёка пойдзіш, а мой учыцца ні зыхацеў. Айдзе бысяк далёка пойдзіць. He, с такім стыряніім далёка ня пойдзіш.
Далёкая песня. Тое, што яшчэ некалі будзе. Канешня, калі-небудзь і трісьцен прістроім, будзіць піцісьценка, толька ета ішчэ далёкыя песьня.
Далёкій прыцэл. Хітры разлік. У цябе далёкій пріцэл, толька с тваіх замыслыў нічога ня выйдзіць. Далёкій пріцэл браў: к первыму быгачў у зяці меціў.
Дальшы (далі) ад граха. Пра жаданне не мець нія~ кага дачынення да спакуслівай кампаніі, асобы, справы.. Я ня ўмешывылыся у іхнію дзялёжку, а ну іх дальшы ад гріха. Далі ад гріха, дык луччы будзіць, самі ніхай рызьбіраюцца як хочуць.
Дальшы (далі) [ехаць} некуды. Пра канчатковую безвыходнасць становішча. Дажыўся — дальшы некуды, ну што ты хочыш, кажнінькій дзень п’яный і п’яный. Дальшы ехыць некуды: пасьледнія пальцішка прапіў. С усімі пірягрызлыся, далі ехыць некуды.
Дальшы (далі) '[свайго] носа не відзець (не глядзець). Быць вельмі абмежаваным. Што гываріць пры Пынасёнкыў, кылі яны дальшы носа ня відзюць. Як ні талкўй, a далі носа ён усё дно відзіць ня бўдзіць нічога. Міхейчык ні разу дальшы свайго носа ня відзіў. Нада ж падўмыць, што будзіць заўтря, а ты дальшы носа ні глядзіш. Дальшы свайго носа ні прівык глядзець. Дальшы (далі) [свайго] носа відзець (глядзець). Што тут надзеіцца, дальшы носа глядзець ён ні станіць. А што ты калі відзіў далі носа, як нудукуюць, так і трілюдзіш. Каб ты мог відзіць дальшы свайго поса. Калі ён і на што глядзеў дальшы свайго носа. Зак. Дальшы (далі) [свайго] носа не ўвідзець (не глянуць, не паглядзець). Сколька ні талкуй, сколька ні б’ісьняй і ні гыварі, дальшы носа ня ўвідзіць. Толька пры сябе пыклапоціцца, дальшы свайго носа ня ўвідзіць. Толька длі сябе і большы нічога. дальшы носа ні гляніць. Ня с тых, што падумыіць пры каго-небудзь, далыпы свайго носа ні гляніць. А чаго ж ты ні пыглядзеў далі свайго носа? Дальшы (далі) [свайго] носа ўвідзець (глянуць, паглядзець). Айдзе ён што ўвідзіць дальшы носа. Худзь ба раз глянуў дальшы свайго носа. Нада пыглядзець дальшы носа, чым дзяреўня жывець. Дальшы свайго носа пыглядзіця, тады увідзіця, чыя праўда. Hi знаю, каб ён далі свайго носа глянуў калі-небудзь.
Да мазка касцей. Да глыбіні або ўсёй істотай. Ен табе верін ды мызка касьцей. Ды мызка касьцей прапітын нінавісьцю. Ды мызка касьцей уверіўся, што ўсё так і було, як яны пірідалі, і нікога слухыць ня хочыць.
Да нітачкі. Усё чыста (пра адзенне). Ягліць ім ляцець у такую дылячынь, туча находзіць — зьмякнуць да нітычкі, хочыш, і ўспаленія пытхвацюць. Тэя гэрчыкі толька і глідзяць, айдзе што пытхваціць можна, к каму хочыш улезуць і вычысьцюць да нітычкі.
Да новых венікаў. Доўгі час (памятаць). Нада ныярыжыць і Хвёдыра, каб так прувучыў, што да новых венікыў ба помніла.
Да пары да ўрэмя (ўрэмені, часу). Пакуль што, часова. Ды пары да ўремя ты будзіш вірідуваць, прідзіць уремя — кончыцца твыя ўлада. Ды пары да ўреміні я з вамі етык таўморюся, кіну, ріну, і самі дзелыйця як хочыця. Есьлі жывот зрўшын, то біряп'сь дый бірягісь, а ні бярёгшыся ды пары ды часу праходзіць.
Да пары (ўрэмя, ўрэмені). Пакуль што, часова. Ды пары буду цярьпець, а кылі дыбяруся, пышчады ня жджы. Ды пары жбан ваду носіць. Да ўремя так бўдзіць цягнўцца, калі-небудзь сарвецца. Усе твае конікі да ўреміні. С Пітраком да ўреміні шуціць, а прідзіць пыра — тэй такую раскрутку дасьць, што ня зьдзівіціся.
Да паследняга. 1. Усё, так, каб не засталося. Вун Аксюта туруватыя, ты дайжа ні прасі, сыма аддасьць ды пасьледніга. Сусед навёў, а тэя бысячўгі улезьлі ў вакно і вычысьцілі ды пасьледніга. 2. Да канца. Хуць больна було, ну я цярьпеў ды пасьледніга. Ды пасьледніга цярьпелі мы твае дуры, а большы некуды,— ці ўспакойся, ці ўбірайся.
Да паследняга дыханія. Да апошняй мінуты жыцця. Ды пасьледніга дыханія усё зваў цябе. Ды пасьледніга дыханія буду помніць Верку.
Да [паследняй} капейкі. Усё без астатку (пра грошы). Во прыдыла цубўлю, дык прыдыла, ды капейкі пыціряла усе грошы. Прап’ець з друзьямі ды пасьледній капейкі, а тады ходзіць, канькыіць: дай на кўріва.
Да [паследняй} каплі. Усё чыста (пра вадкае рэчыва). Выліў красін ды каплі, нада як атвярнўцца, купіць літрыў сколька. Стыяла бутылычка белінькія, бірігла, a ўчора хвацілыся — пўста, ды пасьледній каплі выцмыктыў. Ды пасьледнія каплі выцыдзілі, і дно сухоя.
Да [паследняй} ніткі. Усё чыста (пра адзенне). Зьмяклі да ніткі, рубца сухога ні асталыся. На хўтырі ў Паўла укралі раз усё да ніткі. Ды пасьледній ніткі прымяклі, дывай скарей пірядзецца. Глядзі, бойся злудзюганыў етых, ды пасьледній ніткі могуць апчысьціць.
Да паследняй рубашкі. Усё чыста (пра набыткі, маёмасць). Што ён выізьдзіў? — прапіўся ды пасьледній рубашкі, купляла, ныдзівала. Знаіш, як у нас калі-то гулялі? — ды пасьледній рубашкі прагўлівылі.
Да пацеры сазнанія. Да непрытомнасці., да поўнай страты сіл. Цярьпеў ды пацері сызнанія. Ныпіліся ды пацері сызнанія. Рызьнімай скарей, ды пацері сызнанія будуць біцца, пызыбіваюцца.
Да петухоў. Усю ноч. Праседзілі у Зьмітракозых ды пітухоў. Гыманілі ды пітухоў, устреціліся друзья. Незбылызь вам було тарчэць ды пітухоў.
Дарагою цаною. Вялікімі намаганнямі., ахвярамі. Хата мне дысталыся дужа дырагою цаною, сколька я нырваўся, цігаючы бярьвеньня.
Да радзімца (прыпадка), груб.; адз., мн. Надзвычай многа. Плойма — ды радзімца, усе бігаць, саветыюцца: а што? а як?—выраціціль, яго слова закон. Ныкідалі скыта ды пріпадка, дык я во зыхвыталыся. А чорт іх знаіць сколька, там іх ды пріпадкыў.
Дарам (дарма) не прайціць. Пра непазбежнасць адплаты. Увідзіш, што дарым табе ета морква ня пройдзіць. Ня бойся, у мяне дырма нічога ня пройдзіць, што заслўжыш, то й палучыш. Дарым ні прайшло Лізынкам сена, зыплацілі рублей пы дваццыць штраху. Дарам (дарма) прайціць. Дўмыіш, табе дарым пройдзіць дурачыньня? Ой, ня думыю, каб дырма прашлі Сенькіны йгрўшкі. Незак., рэдкаўж. Дарам (дарма) не прахадзіць. Табе дарым нічога ні прыхадзіла, ня ўмеў выкрўчывыцца. Што, дырма ні праходзіць балыўства, а ты ж дужа быў храбір. Дарам (дарма) прахадзіць. I ны гылывах яны ладна хадзілі, ну а зато што ж ім прыхадзіла дарым? Няўжэлі табе дарым праходзіць атаўка?