• Газеты, часопісы і г.д.
  • I коціцца і валіцца (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны) Георгій Юрчанка

    I коціцца і валіцца

    (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
    Георгій Юрчанка

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 288с.
    Мінск 1972
    96.32 МБ
    Дзела швах. Пра кепскія справы. Доўга дзіржаўся, то так, то етык выхадзіў, а тута ўжо дзела швах.
    Дзеля гадзісь. Для выгляду. Нічагенічка мне там ні нада було, так, схадзіла дзелі гадзісь, што ўсе йдуць.
    Дзеньгі на бочку. Пра неабходнасць плаціць наяўнымі. Ты мне ні дгыварівыйся, раз пыдрядзіўся плаціць — дзеньгі на бочку.
    Дзень пры дні. Кожны дзень поўнасцю. Пустухова дзела нялёхкыя, ой, нялёхкыя, дзень прі дні нада ацстоіць і ў дождж, і жарішчыю, і калі ты хочыш.
    Дзень у дзень. Кожны дзень без выключэння. Дзень у дзень пашоў і пашоў, а пуня як была пасьцю, так і астаецца.
    Дзесятаму заказаць. Надоўга запомніць вынік дрэннага ўчынку і баяцца дапусціць такое яшчэ раз. Наш стыршына дужа строгій, с клачком чаго ніхай пупадзець, то зырякесься і дзісятыму зыкажыш. Адзін раз ныпыяю, дык дзісятыму зыкажыць.
    Дзецкае ўрэмя. Зусім рана (пра вечаровы час). Да Кўдріч тут адна мінўта хадзьбы, а йшчэ ж дзецкыя ўремя, бягі.
    Дзецкій сад. Пра несур’ёзных. Айт, якея там дзеўкі,— дзецкій сад. Дзецкій сад тут, нічога зь імі ні дыгаворісься. Я думыў, сурьёзпа можна рызгыварівыць, а тут дзецкій сад, як з мылалеткымі толку дабіцца.
    Дзённа і ношчна, уст. Увесь час, клапатліва. Дзённа і ношчна гарюіць. Ну й што, есьлі дзённа і ношчна плакыць, ці польза ікая будзіць, ці што.
    Дзёшава аддзелацца. Пазбавіцца без непрыемнасцей, без страт, выдаткаў. Дзёшыва яны адзьдзелыліся, што пы пяцёркі зыплацілі, маглі б хумуты зыбраць, вірьхамі б ехылі. Незак., рэдкаўж. Дзёшава аддзелывацца. У якую пятлю ні ўскакывыў, усігда дзёшыва адзьдзелывыўся. Множн. Дзёшава пааддзелацца (пааддзелывацца). Глядзі-ка ты, дзёшыва пыадзьдзелыліся, зыдалося ім зь лесым. Біньдзюгаі дўмылі, дзёшыва пыадзьдзелыюцца,—ня выйшла.
    Дзёшава і сярдзіта. Добра, шмат і нядорага. Во ікая пляцёнка пупалыся мне цубулі: дзёшыва і сярдзіта. Купіў дзёшыва і сярдзіта.
    Дзіву давацца. Вельмі дзівіцца. А ш чаго тут дзі'ву дывацца, ці ты ач чорта што лўччыя хацеў пачўць. Зак. Дзіву дацца. Я ж думыла, іна ціхыя, спакойныя, ажно чую: крыіць мыціріком,— я пряма дзіву дылася.
    Дзірка ад баранка, іран. Нічога. Посьлі іх відзіш, што асталыся,— дзірька ад быранка. Я пынадзеілыся — дык кінулі дзірьку ад быранка.
    Дзіровая галава, іран. Слабая памяць. У яго ўсігда была дзірёвыя гылыва. Есьлі дзірёвыя гылыва, ні бяріся і ні пыдріджайся ні ў што.
    Дзяла як сажа бяла, гумар. Пра зусім кепскія справы. Што ты спрашывыіш, мае дзіла як сажа біла.
    Дзяржацца за спадніцу (падол), іран. Знаходзіцца ў залежнасці ад жанчыны. Век дыжываіць і ўсё зы спадніцу дзяржыцца. Hi дзяржыся зы спадніцу, свыя гылыва ны плічах ёсьць. Дзяржыцца зы падол увесь век, як тэй Бялецкій. Непаўн. Падзяржацца за спадніцу (падол). Зразу пыдзіржаўся троху зы спадніцу, пакуля у перья ўвыбраўся. Ніхай падзержыцца зы падол, яны яго наўчуць на сьвеці жыць. Працягл. Прадзяржацца за спадніцу (падол). Усю жызьню прыдзіржаўся зы спадніцу, што жонка скажыць, то й слўхыіць. Ніхай сабе прыдзіржаліся зы падол, а жылі як людзі, ня то што ты. Усю жысьць ні прадзержыцца зы падол. Законя. Аддзяржацца за спадніцу (падол). Ці адзьдзіржаўся зы спадніцу, ці ўсё яшчэ слухыіш, што скажыць. Калі ўжо ты адзьдзержысься зы падол? Працягл.-фінальн. Надзяржацца (дадзяржацца) за спадніцу (падол). Надзержыцца ён зы спадніцу, вывідуць у людзі. Hi гыварі, ні гыварі, ты ўжіо ныдзіржаўся зы падол, болыны некуды. Во дыдзіржаўся Камелька зы спадніцу, дывялі дык дывялі. Слўхыць матку нада, ну ні так жа, ато дыдзіржаліся зы падол — пы дваццыць пяць гадоў, а йна жаш'цца зыпрішчаіць — і ня жэнюцца.
    Дзяржацца на нагах. Жыць са слабым здароўем. У прошлым гаду трошку дзіржаўся на ныгах, а сёліта ні знаю, ня відзіла. Ны ныгах пакуль дзяржуся, на двор выцігнуся, пагреюся. Непаўн. Падзяржацца на нагах. Наўдобу должын ба ішчэ трошку пыдзіржацца ны ныгах, від, кажыцца, лўччы стаў. Абмеж. Прадзяржацца на нагах. Ежылі прадзержыцца ны ныгах да восіні, дык слава богу, ён ужо на сьвеці ні жылец. I то хырашо, што хуць столька прыдзіржаўся ны ныгах. Аднакр. Удзяржацца (удзержацца) на нагах. Дўжа ліжаў, пластом, ну ўдзіржаўся ны ныгах, проста зыстыўляў сябе пыднімацца. Хто б дайжа мог падумыць, што ён удзержыцца ны ныгах.
    Дзяржацца на чэсным слове. Быць слабым (звыч. пра рэчы). Пыдажджы, прікалю хут троху, ато етый гузік
    дзяржыцца на чэсным слові. Hi здароўя, ні сілы, ні змап', чуць хаджў, дзяржўся на чэсным слові. Непаўн. Падзяржацца на чэсным слове. Некылі саўсім шыць, ніхай пыдзяржьіцца на чэсным слові. Працягл.-фінальн. Надзяржацца (дадзяржацца) на чэсным слове. Ныдзяржыцца на чэсным слові: атваліцца і пыціряіцца. Ну што, дыдзіржаліся на чэсным слові?
    Дзяржацца рукамі і нагамі. Даражыць. Раз пупалыся ладныя должнысьць, дзяржыся рукамі і ныгамі. Працягл.фінальн. Надзяржацца (дадзяржацца) рукамі і нагамі. Ныдзяржыцда ён рукамі і ныгамі: выліціць, як пробка. Дадзержыцца рукамі й ныгамі зы такую кынпанію, ускочыць у' балота па вўшы.
    Дзяржацца ў баку. He высоўвацца на першы план. Арьхіпыў сын дужа нійдзе зь імі ня ўдзельнічыў, ён усігда дзіржаўся ў бакў. Непаўн. Падзяржацца ў баку. Сьпірва троху пыдзіржаўся ў бакў, а тады ўлез па вўшы. Абмеж. Прадзяржацца ў баку. Як жа ён прыдзяржь'іцца ў бакў, куды ўсе, туды ўжо й ён. Аднакр. Удзяржацца ў баку. Айдзе ён удзяржыцца ў бакў, подрысьні, яны адзін зу другога чыпляюцца. Працягл.-фінальн. Надзяржацца (дадзяржацца) ў баку. Жджы толька, надзейся, ныдзяржыцца ў баку: самый первый палезіць куды хочыш. Так во й дыдзіржаўся ў баку, што ніхто і дружыць ня хочыць.
    Дзяржацца ў галаве (вуме, памяці). Памятацца. Воч жа усё ўремя дзіржалыся ў гылаве, а тут на табе, як нада — і выскычыла. Мне було каб толька запомніць, a тады ў мяне крепка дзіржалыся ў вуме. Што ў цябе нічога ні дзяржыцца ў паміці. Непаўн. Падзяржацца ў галаве (вуме, памяці). Ныўряд, каб у цябе што доўга пыдзіржалыся ў гылаве. У яго ў вуме доўга ні падзержыцца. Яны, як вецір, у іхный паміці нічога ні падзержыцца. Працягл.-фінальн. Надзяржацца ў галаве (вуме, памяці). У цябе ўжо ныдзяржыцца ў гылаве, ціріш час забўдзіш. Дужа доўга ныдзіржалыся ў вуме, у адно вуха ўляцела, у другоя выскычыла. Як учыў, столька й ныдзіржалыся ў паміці.
    Дзяржаць верх. Верхаводзіць. Валодзька быў, тэп дзіржаў верьх нуд усімі. Непаўн. Падзяржаць верх. Паўгода пыдзіржаў у дзяреўні верьх, пакуля хлопцы с арміі
    вярнўліся. Працягл.-фінальн. Надзяржаць верх. Ныдзіржаў ты ўжо там верьх, нат кім, скажы.
    Дзяржаць вуха войстра. He давяраць, трымацца асцярожна. Зь імі дзяржы вуха войстра, а не — дык у міг пыдвядўць, лўччы некуды будзіць. Непаўн. Падзяржаць вуха войстра. Мне што, мне нічога, а табе нада пыдзіржаць вўха войстра, пакуля ета шумўха кончыцца. Працягл.-фінальн. Надзяржаць (дадзяржаць) вуха войстра. Пупаўся як варона, во табе й ныдзіржаў вўха войстра. Дыдзіржаў вуха войстра: абвялі кругом пальца, што дурука.
    Дзяржаць за горла. Уладарнічаць, трымаць у кабале, у залежнасці. Яны цяперя ня пікнуць, а ня то што выскыжуць, Ільлянкоў іх усіх дзяржыць за горла. Непаўн. Падзяржаць за горла. К ім толька пупадзіся як-небудзь, пыдзіржаць за горла. Законч. Прадзяржаць за горла. Папомніш мяне, што ён прыдзяржыць цяперіцька Высіля за горла, сколька захочыць. Мяне Стах прадзержыў за горла, хто ж яшчэ. Працягл.-фінальн. Надзяржаць (дадзяржаць) за горла. А ныдзяржыш за горла—сваю гылавў пыцставіш і большы нічога. Дадзержыць за горла, як сват Хіму.
    Дзяржаць (насіць) камень за пазухаю. Затойваць злосць, думаць пра помсту. Ны слывах уродзі нічога, рызгыварііць, а толька, чўствую, дзяржыць камінь зы пазухыю. Ай, хваціць вам насіць камінь зы пазухыю, другея даўно б усё забылі. П рацягл.-фінальн. Надзяржаць (нанасіць, дадзяржаць, данасіць) камень за пазухаю. Ніхай, ладна, так і стоіць, ета ён ныдзіржаў камінь зы пазухыю. Зь людзямі нада стыряцца жыць па-людзку, ато відзіш, як нынасіў Баріс камінь зы пазухыю. А якоя ж мне дзела, есьлі ён дадзержыць камінь зы пазухыю. Дый наносіць камінь зы пазухыю сам ны сябе.
    Дзяржаць (насіць) хвост трубою (пісталетам), жарт. Трымацца ўпэўнена. I ў семдзісят дзяржыць хвост трубою. Салому еж, а дзяржы хвост пісталетым. Біда ні біда, а ты дзяржы хвост пісталетым, каб усе кругом глядзелі ды завідывылі табе. Троху цяперя пыліняў, а рапшы ого як насіў хвост трубою. Дыхвальства, што ні пуцступайся, так і носіць хвост пісталетым. Непаўн. Падзяржаць (панасіць) хвост трубою (пісталетам). Летыся ён пыдзіржаў хвост трубою, драў нос ухадзі як. Етый пы-
    дзяржыць хвост пісталетым, у іх увесь род зыдывакі. Пынасі'лі хвост трубою, цаны-меры сабе ні зналі. Пынасіў хвост пісталетым і хваціць, зыдачы зьлезьлі. Законч. Аддзяржаць (атнасіць) хвост трубою (пісталетам). Адзьдзіржала хвост трубою, сколькіх нывадзілыся за нос. Адзьдзержыў хвост пісталетым, аднаго зу ручонку вядзець, а другога нясець ны плічах. Аселыся і ні пачўіш нійдзе, атнасіла хвост трубою. Скора ўжо атносіць хвост пісталетым. Працягл.-фінальн. Надзяржаць (нанасіць, дадзяржаць, данасіць) хвост трубою (пісталетам). У мыладосьці ён быў угар, ныдзіржаў хвост трубою. Доўга ні ныдзяржыць хвост пісталетым, мінецца яму лавычка. Наносіць хвост трубою, наносіць, цьвецікі мінўцца, a ягыдкі і кіслыя буваюць. 3 вас ужо хваціць, нынасілі хвост пісталетым. Відзіш, ды якіх гадоў дыдзіржаў хвост трубою. Што, дыдзіржаў хвост пісталетым, вогірім пірістаў хадзіць. А даносіць хвост трубою, нарьвецца ны свайго, дык рада будзіць зы крівога ці сьляпога, каб узяў. Ну што ж, дыдзіржаў хвост пісталетым, дыдзіржаў, гады — нікуды ня дзенісься.
    Дзяржаць нос па ветру. Паводзіць сябе беспрынцыпова. Грішычка ўсігда дзяржыць нос па ветру, к любому ўмеіць пад’ехыць. Непаўн. Падзяржаць нос па ветру. Хто б там ня быў, каго б ня выбрылі, ён умеіць пыдзіржаць нос па ветру. Законч. Прадзяржаць нос па ветру. Усю жысьць прыдзіржаў нос па ветру. Бацька нюхыў, аткуль вецір веіць, і сын прадзержыць нос па ветру. Працягл,фінальн. Надзяржаць (дадзяржаць) нос па ветру. Што ты мне ткаіш Валодзьку, твой ня меншы ныдзіржаў нос па ветру. Ніхай сабе, я гываріць нічога ня буду, ну толька ты дыдзяржыш нос па ветру.
    Дзяржаць пад [сваім] крылом. Мець пад апекай, ахоўваць. Ці ні ды тріццаці гадоў ты будзіш дзіржаць яго пыт крылом. Ну, а што, есьлі ты зьбіралыся іх дзіржаць пыц сваім крылом, вырысьлі і рызьляцеліся. Непаўн. Падзяржаць пад [сваім] крылом. Доўга ён ні пыдзяржыць пыт крылом чужых дзяцей. Іна іх знаіш сколька ўремя пыдзіржала пыц сваім крылом. Законч. Прадзяржаць пад [сваім] крылом. А во й прадзержыць пыт крылом, пакуля ня жэніць. Ну няўжэлі ён хочыць усю жызьню прыдзіржаць іх пыц сваім крылом? I, дўмыіш, толку дужа многа, што прадзержыла пыц сваім