• Газеты, часопісы і г.д.
  • I коціцца і валіцца (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны) Георгій Юрчанка

    I коціцца і валіцца

    (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
    Георгій Юрчанка

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 288с.
    Мінск 1972
    96.32 МБ
    Дур выскакываець з галавы, груб.; цяп., пр. Пра пасталенне. Ці выскакывыіць дурь з гылавы, ці ўсё яшчэ ны кіёчку езьдзіш? Доўга ж дурь ні выскакывыла з гы-
    лавы. Зак. Дур выскачыла з галавы, пр., буд. Можа ж дурь выскычыла з гылавы, пычанець можа троху глядзець г дварў. Ой, ні знаю, ці выскычыць калі ў іх дурь з гылавы. Усеаг. Дур павыскакывала з галавы, пр., буд. Па-мойму, дурь у іх пывыскакывыла з гылавы. Пакуля дурь з галоў ні пывыскакывыіць, будуць адурюваць чышчы Івана.
    Дурнэя (дурныя) шуткі (шутачкі). Пра жарты не да месца. У цябе ўсігда дурнэя шўткі. Зь вілкымі дурнэя шўтычкі, Танька вун Адаркіна ат іх на ўсю жызьніо калекыю асталыся. Кінь дурныя шўткі, мне с табою журтуваць некылі. Ен усігда сы сваімі дурнымі шўтычкымі.
    Дурыць (задурываць, марочыць) галаву, неадабр. Уводзіць у зман; надакучаць глупствамі. Каб ты пірістаў дуріць гылавў, такей ба ладный чылавек быў. Што ты мне дўріш гылаву, мяне правесьць ні ўдасца. Пріцягпіцца, толька гылаву задурівыць. Hi задўрівый гылаву, ні падмоніш, такіх я хітряцоў відзіў ні днаго. Падыйшоў і дывай марочыць гылаву: схадзі, ён цябе даўно жджэць. Мне тут некылі, а ён дывай марочыць гылавў, што дужа храбрый быў. Зак. Задурыць (замарочыць) галаву. Задўрюць зы раньня гылаву, дык я саўсім нічога ні сыбрыжаю. Зудурілі ім гылаву с усіх бакоў і зыбралі клўмку с калёс пряма с-пад рук. Тыкая халера, каму хочыш зымарочыць гылаву. Непаўн. Падурыць (памарочыць) галаву. Пудуріў ш час гылавў і пыцягнўўся ціряз вўліцу, к Анькі зайшоў, кажыцца. А пымарочыла гылавў, ныдаела, ніхай ідзець г божыньку. Законч. Прадурыць (прамарочыць) галаву. Каго ні закўбріць, прадўріць гылавў, усё пры сваю бядў рысказыіць. Каб ні прішлі, ні прымарочылі гылавў, і я што-небудзь ба зьдзелыла. Працягл.-фінальн. Надурыць (намарочыць, дадурыць, дамарочыць) галаву. Дужа мне бальшэй іньцірес яго басьні, не ж, надўріць гылаву. Пріцягніцца, рысьсядзіцца і пышла, усе новысьці са сьвету зьбярець, нымарочыіць гылаву. Дадўріць калі гылаву, што ўстану, і пайдў, ніхай сядзіць, сьценым трілюдзіць. Ну дымарочылі гылаву, большы ўжо я цярьпець ні магў.
    Дурэць (бясіцца) з жыру, асудж. Паводзіць сябе нахабна. Што твайму Стыхвану дзелыіцца, дуреіць ж жыру твой Стыхван. Яму ж тут було ўсяго ў волю, ж жыру бясіўся, большы нічога. Зак. Адурэць (збясіцца) з жыру.
    Адуреў ж жыру саўсім, іна угыждаіць, дыгыждаіць, а ён боім б’ець: ты другіх прінімаіш. Ну што, ну зьбясіўся ж жыру чылавек, што большы скажыш. Непаўн. Падурэць (пабясіцца) з жыру. Тады ён пажыў цёплінька, пудуреў ж жыру. Ці вы тут пыбясіліся ж жыру, ці што вас хвытаіць. Законч., рздкаўж. Адбясіцца з жыру. Пасьледнія ўремя пыцішэў, адбясіўся ж жыру, а раншы уходу ні було. Працягл.-фінальн. Надурэць (набясіцца) з жыру. Ж жыру нудурелыся, а цяперя хвацілыся вума, ды позна: ні нада нікому. Ныбясіліся ж жыру сколька хацелі — тыкая жызьня была.
    Дутый пузыр, іран. Пра незадаволенага, надзьмутага. Вун стаіць дўтый пузырь, нешта ні пы яго зьдзелына.
    Духам (душою) не знаць. Быць зусім недасведчаным адносна падзеі ці размовы. Я пра етыя іхнія прадзелкі дўхым ні знаў нічога, мне ўсё ета як гром зь ясныга неба. Душою нічога ні знаю пра тэя сыпагі, а йна прібегла: куды тых іх пІріхувала,— а ніхай цябе. Духам (душою) знаць. Даб я дўхым знаў, айдзе тэя восі паложыны, ці мне хто гываріў пра іх. Што мы хуць душою зналі, як яны жывўць і што сыбіраюцца дзелыць.
    Духам не чуць. Зусім нічога не ведаць пра тое, што здарылася або гаварылася. У нас тут ніхто дўхым ня чуў ні пры якіх аленіў, бурсука ды вайны, праўда, забілі у Нямога сажылкі. Духам чуць. Што мы худзь духым чўлі пру хумуты, нашто яны нам.
    Дух апаў, пр„ буд. Пра няздольнасць да дзеяння ад страху, стомы, слабасці. Дух апаў, кажыцца, ўжо ўсё, канец. Троху пыхаджў — нічога, а тады разым дух ападзець, ні рукою ні нагою ні вурухнўць, лігла б і ні пыдымалыся. Незак., рэдкаўж. Дух ападаець, цяп., tip. Ніхай хто резка мітнецца лі выкна, у яе дух апыдаіць. Гл. Душа апала.
    Дух вон. 1. адз., мн. Пра скананне. Сысна як дыўлянўла, зь яго на месьці і дух вон. Дух вон, кішкі ны ціліхон, а трябўх ны былылайку. Духі вон лезуць, а цягніцца ўсьлед за ўсімі. 2. Абавязкова (зрабіць, выканаць). Ны ІПыпырёнка можна пылажыцца, раз скызаў, то дух вон, а зьдзелыіць.
    Дух вылазіць (вылязаець), цяп., tip., буд.; адз., мн. Пра намаганні звыш сілы. Куды я пайдў, я так убіўся,
    зь мяне дух вылазіць. Дух вылізаіць, а ён усё роўна ірьвецца, каб ускласьць аднамў. Дух ба ніхай вылазіў, ні пыспыгыдаў ба. Дух будзіць вылізаць, а ні атхінецца, ні пірідыхнець. Мне й так духі вылазюць, куды тут яшчэ скыта накўплівыць. Пысяджў, аддыхнў, духі вылізаюць. На хўтырі знаіш, якей сахыр быў, ірваліся— духі' вылазілі, а росьць на пўстышы нічога ні расло. Зак. Дух вылезіць, буд., пр.; адз., мн. Дзелый, хуць дух ніхай вылізіць, дык тут ні справісься. Ты й хацеў ба, каб мне духі вь'ілізьлі. Множн. Духі павылазюць (павылезуць, павылязаюць), буд., пр. Цэлы бўдзіця, калі яшчэ пы быразёнкі прагоніця, духі ні пывылазюць. Тут пылавіну зьдзелыць— духі павылізуць, а ня то што ўсё змылаціць. Дужа вы быіцёся, што з вас духі пывылізаюць. Пакуля мы дыцягнўліся пы пылішчы, пы жарішчы, нам духі павылізьлі.
    Дух дрыжыць (трасецца, калоціцца), цяп., tip., буд.; адз., мн. Пра спалоханасць. Хрымянкоў толька пыкажыцца, у цябе дух дрыжыць. Бувала, як немцы ны дзяреўню, у нас дух трясецца: во як січас куды-небудзь пывылакўць. Іду я зь естым чортым, а ў мяне дух калоціцца. Я лез, а ў мяне дух трёсься: што, як січас абломіцца сук. Дух будзіць кылаціцца, а ні пыкажыць, віду ні пыдасьць. Во выпужылыся — духі дрыжаць: есьлі ж ба еткій бычышча раз ударіў рыгамі, мне б каюк на месьці. А ў яе, дўмыіш, мала духі трясьліся? Рысказывыў, духі калоцюцца, а йдзеш, а йціць нада. Пачын. Дух задрыжэў (затросся, закалаціўся), пр., буд.; адз., мн. Як увідзіў я, што едуць, у мяне зразу дух зыдрыжэў. Ужо сколька. прайшло, а й цяперь увіджу яго —дух зытрясецца, Іціць — ідў, а дух зыкылаціўся: што, як кініцца. Духі зытрясьліся, дўмыю, ўсё, канец. Тут у любога духі зыкалоцюцца, у самыга сьмелыга. Непаўн. Дух падрыжэў (патросся, пакалаціўся), пр., буд.; адз., мн. Як ні храбріціся, а духі ў вас пыдрыжэлі. Ладна, глядзіця бадрей, дух троху патрёсься, ну нічога. А што хувацца, дух пыкылаціўся тады, страху ныбраліся. Нічога, есьлі і духі троху пыдрыжаць, у жызьні усякыя буваіць. Каб духі так пыкылаціліся, як у нас, тады б етык ні тріпаўся. Узмацн. Дух перадрыжэў (ператросся, перакалаціўся), tip., буд.; адз., мн. Пірідрыжэў наш тама дух, што, дўмыіш, як луплянець у гумно, а яно б’ець раз зы разым саўсім блізка. Пірікалоціцца дух раз ды другей, дык ні захочыш ты нічога і ат усяго атрякесься. Нейкыя густыта, німяреч,
    дарогі нісколька ня відна, пірітрясьліся нашы духі. Схадзі, духі пірітрясўцца, тады ты пурузумнеіш. Гываріця вы ці ні гываріця, а духі пірікылаціліся. Законч. Дух аддрыжэў (адтросся, адкалаціўся), пр., буд.; адз., мн. Аддрыжэў мой дух,— ну што ты, ў такей піряплёт пупасца. Як аткалоціцца дух, то ні захочыш большы нічога. Во було нам учора дык було, во аттрясьліся духі, чуць мы жывэя пыстываліся. Раз-другей так духі аткалоцюцца, то аткажысься і ац старожы такея. Працягл.-фінальн. Дух надрыжэўся (натросся, накалаціўся), tip., буд.; адз., мн. Піряплёт ладный быў, дух у іх ныдрыжэўся. Мы тады сядзелі пуд узвалым, духі ў нас ныдрыжэліся, дўмылі, гляніць пеміц і грынату сюда. Духі як нытрясўцца, тады пызнаіш, што і як. Рысказывыў, столька духі ныкылаціліся, што ў сябе чуць прішлі.
    Дух захватываць (перахватываць), адз., мн. Рабіцца цяжка дыхаць (ад хвалявання, фізічнага ўздзеяння). С такея гары ляцець дух зыхватывыіць. Ой-ёй-ёй, ікая крепкыя твыя гарелка, ажно дух піріхватыіць. Духі зыхватыіць ветрым, саўсім нільзя іціць. Зак. Дух захваціць (перахваціць), адз., мн. У пас дух зыхваціла, калі мы ўвідзілі, як іна жывець. Нічога ні знаўшы, як сўнулыся, дык і дух піріхваціла. Ныдзівай тулўп, а наверьх ірьмяк, іначы ў мінўту духі піріхваціць еткій мароз. Множн. Духі пазахватываць (пазахваціць, паперахвацінь). Кряпчэй ныдзівайся, у мамент духі пызыхватыіць. Як увідзілі мы, што там пыказыюць, нам аж духі пызыхваш'ла. Ці ім духі пыпіріхваціла, што слова ні прыгаворюць.
    Дух класць (лажыць, пакладаць), рэдкаўж. Самааддана заступацца. Чым жа ты атплачыіш чылавеку, ён жа зы цябе дух клаў. Ня стоюць яны таго, каб за іх дух лажь'іць. I так буваіць, што раншы дух пыклыдалі адны зу друп'х, а цяперя глідзяць, каб на сьлед ні нуступіць. Гл. Душу класць.
    Дух млеіць, цяп., пр., буд.; адз., мн. Пра фізічнае аслабленне (ад вялікага напалу пачуццяў, напружання і г. д.). Зы тряпкымі дух млеіць, усё б зьбірала, складывыла. Дух млеў пашьіць бархытныю кўртычку, пашылі — ня бўду ныдзіваць. Ат відра вады духі млеюць, ні магу ціряз вўліцу пірянесьць. Непаўн. Дух памлеў, пр., буд.; адз., мн. Памлеў дух па Ганьні? Ніхай, духі троху памлеюць, дый уніміцца. Працягл.-фінальн. Дух намлеў-
    ся, tip., буд.; адз., мн. Ну, дух намлеўся зы яблыкымі, як ты жыў астаўся. Выстыіш дзень жарішчыю, дух намлеіцца, будзіш глядзець, худзь ба ў цень куды схувацца. Було нам страху, духі нашы намлеліся так, што лўччы і ні ўспымінаць.
    Дух не ляжыць, цяп., пр., рэдкаўж. Пра адсутнасць сімпатый, даверу. I красівыіі, і спакойный, а вот ні ляжыць дух к яму і ўсё. Ыі разу ў мяне дух ні ліжаў к Пітраковым, нейкія яны, як вужы. Дух ляжыць. Калі ў вас дух к ямў ляжь'іць, то й цалўйціся зь ім.
    Дух радуецца, цяп., пр., буд.; рэдкаўж. Пра вялікую задаволенасць. Гляджў я на іхнюю жызьню, і кажный раз дух радуіцца. Як у вас усё було ладна, то і ў мяне дух радывыўся. Чаго ж ня будзіць дух радывыцца, ета ж цэлыя шчасьця мне. Рапт. Дух абрадаваўся (узрадаваўся), пр., буд. Такоя пачўць — у каго хочыш дух абрадывыўся б. Віджу, як у цябе дух узрадывыўся: краля ж, ды ні абы-ікая, а гырыдзкая. Аддам пісьмо — во дух узрадыіцца. Непаўн. Дух парадаваўся, tip., буд. Дух у цябе пырадывыўся, ды мала. Цяперь у Проські дух пырадыіцца. П рацягл.-фінальн. Дух нарадаваўся, tip., буд. Глядзеў на іх — дух нырадывыўся. Пабўду у іх, дык хуць дух нырадыіцца.
    Духу не падпусціць, іран. Пра немагчымасць улагодзіць, дагадзіць. К яму сяньня духу ні патпўсьціш, зь якога боку ні зайдзіш — пряма рюхыіць. Пад’ехылі, зыгыварілі — а дўху ні путпусьціць,— во табе і Хадоскін зяць!