• Газеты, часопісы і г.д.
  • I коціцца і валіцца (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны) Георгій Юрчанка

    I коціцца і валіцца

    (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
    Георгій Юрчанка

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 288с.
    Мінск 1972
    96.32 МБ
    Жывот (жывоцікі) рваць, груб. Моцна крычаць, рагатаць. Чаго ты жывот ірьвеш, дужа сьмешныга нічога німа. Жывать'і на сені рвалі ўвесь дзень, во і ўся работа. Хваціць жывоцікі рваць, за косы бяріціся. Зак. Жывот (жывоцікі) парваць. Там усігда сьмеху — жывот пырваць можна. Столька ўжо ў іх вісялосьці, пряма жывоцікі пырваць було. Схадзіця, пыглядзіця, жывоцікі пырьвіцё. Працягл.-фінальн. Жывот (жывоцікі) нарваць. Нырваў я лі іх жывот, цэлыя камедзія была, луччы чым ціятыр
    якей. Ці нырвалі жывоцікі, ці ўсё яшчэ рызьбіраіць, зьдзіржацца ня можыця.
    Жыбым хараніць. Лічыць загінуўшым. Hi хыраншя вы хуць жывым яшчэ раншы ўреміні. Зак. Жывым пахараніць (схараніць). Мы ўжо свайго былі жывым пыхыранілі, а тады ён пріслаў пісьмо—во рады былі. Былі жывь'ім схыранілі, а ён бісь пісьма, бізь нічота грім у хату ўраньні.
    Жывэя (жывой) душы не ўстрэціць (не ўвідзець). He ўбачыць нідзе нікога. Там настолька глуш, што дзень бўдзіш хадзіць і жывэя душы ня ўстреціш. Прайшоў дзяреўню с кынца ў канец і жывэя душы ня ўвідзіў. He, мы нійдзе жывой душы ня ўстрецілі, кусты і кусты.
    Жывэя (жывой) душы не найціць (не знайціць). He ўбачыць нідзе нікога ў выніку пошукаў. Сколька хадзілі, дайжа гукалі, і жывэя душы ні найшлі. Хто тут што паможыць, калі січас жывэя душы нійдзе ні знайдзіш. Сьмела прайдзі усьцяж сколька хочыш, і жывой душы ні найдзіш. Ніхай сьцігаюцца, яны там жывой душы ні знайдуць.
    Жывэя (жывыя) мошчы. Надзвычай худы. Аж страшна глядзець, пряма жывэя мошчы, нада ж так схудзець чылавеку. Увідзіла Аксюту — жывыя мошчы, ажно спужалыся.
    Жызні (жысці) не даваць. Прыставаць, чапляцца, надакучаць. Кінуў, пашоў, а цяперя жызьні ні даець, як што, так і чыпляіцца. Ну пряма жысьці ні даюць, настолька ныдыідаюць. Зак. Жызні (жысці) не даць. Калі на што узьвяліцца, жызьні ні дасьць, пакуля свайго ні даб’ецца. Мыксіміняты ёй жысьці ні дадўць, усё ўремя будуць мсьціць.
    Жызні (жысці) не знаць. He мець жыццёвага вопыту. Па сьвету яны ні шылаліся, жызьні ні зналі, паетыму так і пулучылыся. Што вам ат яго хацець, кылі ён жысьці ні знаіць. Зак. Жызні (жысці) не ўзнаць (не ўвазнаць). Ты сам жызьні ні ўзнаў, а зьбіраісься другіх учыць. Вы так гаворіця аттаго, што жызьні ні ўвызналі. Пецька жысьці яшчэ нісколька ні ўзнаў. Такімі будуць, пакуля жысьці ні ўвызнаюць, а як жысьць пулумаіць, тады асьціпіняцца.
    Жылы (жылле) рваць, груб. 1. Многа і цяжка працаваць. Чаго я ны тваіх харошых буду жылы рваць. He ўжо, хваціць жыльля рваць, ніхай самі рвўцца. 2. Моцна крычаць. Жылы рвалі нечыга, аж кусты рызьлігаліся. Жыльля рьвець, усё дно як яго там хто зы лантўшша хвытаіць. Непаўн. Жылы (жылле) парваць. 1. Мы ж цігалі усё ўсякыя, жылы пырвалі, а што за ета пулучылі. Пырвалі жыльля ны чарцей усякіх, дайжа ны такіх, што слова добрыга ні варты. 2. Ніхай жылы парвўць, унімуцца, сьціхнуць. Пырваў троху жыльля і сьціх,— хракцір такей у чылавека, што спакойна ня можыць. Працягл.-фінальн. Жылы (жылле) нарваць (дарваць). 1. Ух, жылы нырвалі, сохі ставіўшы, цяжолыя работа. Нырьвіцё тут жыльля, пакуль троху рашчысьціця. Усё хвытаў, каб большы другіх, так і дырваў жылы. Дырваў жыльля, што кычаіцца цяперя гылавешкыю. 2. Ці ныкрічаўся, жыльля ці нырваў, ай яшчэ гырлаць будзіш? Дарьвеш жылы, дыгырлыпаніш мне, што я мігым унімў. Прішоў нілаіный, а пойдзіш аблаіный, во й дарьвеш жыльля.
    Жылле-пажылле. Усё цела. Нешта баліць усё жылляпажыльля, ці прістыў айдзе, ці што. Вьгпыріць ба січас жыльля-пажыльля, чарычку б тады ўзяць ды спаць зываліцца.
    Жырна будзіць, буд.; пр. Пра жаданне звыш меры. Калі табе яшчэ аддываць пацьцёлка, то жырна бўдзіць. Жырна було б пулучаць аднамў столька зразу.
    Жырный кусок. Нешта прывабнае, спакуслівае, вялікае. Паўлюк усігда пыглідаіць, каб жырный кусок атхваціць сабе. Сваё ўсё прутрубіў, а цяперь ба ўзноў нада жырный кусок. Глядзіць, каб жырнейшый кусок быў, айдзе зря касіць ні станіць.
    Жырыкі точаць, неадабр.; цяп., пр., буд. Пра свавольства, балаўства, юрлівасць. Віджу, што цябе жырікі точуць, нада успыкаівыць. Успакою, калі жырікі точуць, места німа. О-о, цябе даўно жырікі тачылі, доўга спакою ні було. Сколька ж яго жырікі тачыць будуць, сыны вырысьлі ураўне з бацькым. Непаўн.. Жырыкі патачылі, пр., буд. Жырікі пытачылі яго, пытачылі, ну абрузумі'ўся. Сьпірва жырікі троху паточуць, а тады ўспакоіцца, возьміцца за вум. Законч. Жырыкі адтачылі, пр., буд. He, Мішка ня тэй, саўсім ня тэй, аттачылі жырікі. Ну што ж,
    атточуць жырікі, пірябесіцца, і пыцішэіць, і пувумнеіць. Працягл.-фінальн. Жырыкі натачылі, пр„ буд. Сколька іх жырікі нытачылі, большы некуды. Ці наточуць вас калі-небудзь жырікі, што ны гылывах усё ходзіця.
    Жыць барынам. Мець поўны дастатак. Дзім’ян жыў баріным, што яму атхадзіла калі. Зак. Пражыць барынам. Hi разу ні нырваўся, ні ўзяў на сілу, ні пувулнуваўся,— пражыў баріным. Непаўн. Пажыць барынам. Пыдажджы, дай агледзіцца, можа калі і я пажывў баріным. Пачын. Зажыць барынам. Во, ён зыжывець баріным, абыдраніц етый. Законч. Аджыць барынам. Чаго ім у жысьці ні хвытала, ці куска хлеба ні було, ці чаго, аджылі баріным. Працягл.-фінальн. Нажыцца барынам. Віктыр нажыўся баріным, а табе так ні ўдасца.
    Жыць з мазаля. К.арыстсшца сваімі працоўнымі здабыткамі. Мы ўвесь век жылі з мызыля, ні глядзелі, каб хто зы нас ці ны нас дзелыў. Зак. Пражыць з мазаля. Пру Кузьму ні талкўйця, ён пражыў з мызыля ды яшчэ й брытам, і сястре сколька пымыгаў. Непаўн. Пажыць з мазаля. Як пыжывіцё з мызыля, тады ўзнаіця, што кусок хлеба стоіць, а сядзець зы бацькыю — лёхка руссуждаць.
    Жыць прыпяваючы. Мець поўны дастатак. Чаго ім ня быць гладкімі і разўмнымі, жывўць пріпіваючы. Непаўн. Пажыць прыпяваючы. У Кўдрічых яны пыжылі пріпіваючы, чаго ім, скажы, ні хвытала.
    Жыць сваім вумом. Мець свае погляды, перакананні, быць незалежным у жыццёвых планах. Слўхыць, хто што гаворіць, нада, ну жыць нада сваім вумом. Зак. Пражыць сваім вумом. Ніхай сабе што ні гаворюць, а мы прыжылі сваім вумом, нікога ня слўхылі і зналі, што дзелыць. Непаўн. Пажыць сваім вумом. Як пажывець сваім вумом, дык скарей пызнаіць, што і к чаму. Працягл.-фінальн. Нажыць сваім вумом. Многа ныжыла сваім вумом: тая лыскатнўла: ні варі есьць,— і ні варіць.
    Жыць святым духам. Існаваць, нічога не атрымліваючы. Сьвятым дўхым жыць ня бўдзіш, нада зырыбляць патроху. Зак. Пражыць святым духам. А што, Лубузоўна прыжыла сьвятым дўхым, ці што? Непаўн. Пажыць святым духам. I ты, дўмыю, ні сыгласісься пажь'іць сьвять'ім дўхым. Сьвятым дўхым доўга ні пыжывеш.
    Жыць чужым вумом. Трымацца чужых поглядаў. Hi було ў цябе ні разу нічога і ня бўдзіць,— а ўсё з-зы таго, што ты жывеш чужым вумом. Зак. Пражыць чужым вумом. Чужым вумом ні прыжывеш, сымамў дўмыць нада. Непаўн. Пажыць чужым вумом. Чужым вумом пажыў, убядзіўся, ці праўду мы табе кызалі? Працягл.-фінальн. Нажыць (дажыць) чужым вумом. Ныжывеш чужым вумом, чаго ні ныжывеш, а бяды ныжывеш. Відзіш, ды чаго дыжылі чужым вумом, а ці ім жа хто плоха жылаў у дваре.
    Sa адзін шаг. Вельмі блізка. Прабеглі ваўкі зы адзін шаг ат мяне, я стыяў, а яны во так бігаць, метрыў пяць, ні дальшы. Зы адзін шаг стыялі адзін ад другога і ня ўвідзіліся.
    За адною капляю. Ледзь-ледзь. Зы адною каплію ні пыляцеў у калодзіж. Адурюваіць карова саўсім: зы адною каплію на рогі ні пысадзіла.
    За адным заходам. Адразу. Зы адным ба заходым і быракоў нада б дыстаць, нашто два разы студзіць погріб. Купіў усяго зы адным заходым, каб лішніга ні цігацца.
    За бацькавай спіною. У доглядзе, без клопатаў, на сродкі бацькоў. Зы бацькывый сьпіною руссуждаць лёхка. Гудуваўся зы бацькывыю сьпіною, а цяперя за што бярецца, дык рўкі ні туды слўжуць.
    Забіваць за бузан. Тузаць здзекамі і прыніжэннем чалавечай годнасці. Вун пыглядзі, што ш Шўрікым дзелыюць: саўсім зыбіваюць зу бузан. Зак. Забіць за бузан. А таго забі'лі зу бузан, што сь первыга дня пыддаўся і пыддаўся і цяперя ніякыга празору ня відзіць. Множн. Пазабіць (пазабіваць) за бузан. Ны сваю гылаву пашлі, іх там пызабілі зу бузан, слова скызаць ні даюць. Есьлі апўсьцюць вўшы, то зы паўгода іх пызыбіваюйь зу бўзан.
    Забіць (злавіць) двух зайцаў, звыч. іран. Выканаць дзве справы адначасова. Я тўта дўмыў забіць двух зайцыў, ды ні пулучылыся ні з бўльбыю, ні з горыдым. Бяріся за што-небудзь адно, ато зловіш двух зайцыў,— і вуўка за хвост схваціш.
    Заблудзіцца ў трох соснах. He разабрацца ў простым. Усё рысталкўй і можа ны дарожку вьівідзь, ён жа такей,
    што заблўдзіцца ў трёх сосных. Незак., рэдкаўж. Блудзіць у трох соснах. Ну што ж ты, так і будзіш блудзіць у трёх сосных?
    Забубённая галовушка (галовухна). Пра бесклапотнага, безразважлівага. Зубубённыя галовушка ў чылавека, хто б ета ріскнўў астывацца біс каровы с такою плоймыю. Зубубённыя твыя галовушка, што ж ты гылыштаньнікыў на сьвет пускаіш аднаго за дным, хто км кусок хлеба заробіць. Зубубённыя галовухна Санька, нічога ён ні жалеіць, ні ап чым ні клапоціцца.
    Забываць дарогу. Пераставаць наведваць. Ты нешта пасьледнія ўремя дайжа зубуваць дарогу к нам стаў. Зак. Забыць дарогу. Ай, я дык ужо і дарогу забыла к сваім, нада б калі зайціць. Узмацн. Пазабываць дарогу. Пузубувала ты к нам дарогу, ну й ладна, ні зыхадзі. Усе ка мне дарогі пузубувалі, як мяне й на сьвеці німа.
    Забываць сябе. Пераставаць звяртаць на сябе ўвагу. Канешня, дзіцям пымыгаць нада, ну й сябе ж зубуваць саўсім нілізя. Зак. Забыць сябе. Нешта ты забыла сябе саўсім, мыгла ж ба што і купіць, і справіць. Узмацн. Пазабываць сябе. За етым лёным пузубувалі сябе, хацелыся ж скарей зь ім рышшчытацца.
    Забываць хлеб-соль. Праяўляць няўдзячнасць. Ніхырашо зубуваць людзкея хлеб-соль, успомні-ка, як яны цябе дыглідалі, падзьдзержывылі. Зак. Забыць хлебсоль. He, табе забыць Лыўрінёнкыў хлеб-соль нільзя, яны ж цябе ад голыду спысалі.
    Забягаць перад (пярод, напярод, наперад), іран. Паддобрывацца з разлікам на прыхільнасць. Зыбігалі, зыбігалі яму перід і нечым ні ўладзілі. Пірістаньця вы так зыбігаць пярёд, дайжа з боку глядзець стыдна. Сколыса яны зыбігалі ныпярёд Мыкрідзінятым, чуць ні лізалі іх. Усё ж стыряіцца зуслужыць ласку, зыбігаіць наперід. Зак. Забежч перад (пярод, напярод, наперад). Чаго ён так стыряіцца забежч ім перід, нечым жа прімасьлілі. Ну што, забег пярёд?— так і нада, ня будзь еткім прыспалітным. Так і глядзіць, каб забежч ныпярёд. Hi стыряйся ты чорту етыму наперід забежч, зь ім ні сталкўісься. Непаўн. Пазабягаць перад (пярод, напярод, наперад). Любіць пызыбігаць перід, чаго там гываріць. Пызыбігала пярёд, пызыбігала і відзіць: нічога ні пулу-