I коціцца і валіцца
(Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
Георгій Юрчанка
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 288с.
Мінск 1972
Душа ў душу. У поўнай згодзе і ўзаемаразуменні. Ня дужа мне веріцца, каб ён сь кім зладзіў жыць душа ў душў. Мы тріццыць гадоў прыжылі душа ў душу — плахога слова адзін другому ні скызалі. Айдзе вам пражыць душа ў душу, вы цірізь нядзелю схваціціся сваріцца. Нечыга скызаць, пыжылі' душа ў душу, ну ты ж сам знаіш, што яны дзелылі.
Душа ў пятках, іран. Пра пачуццё страху. Ня трогый чорта, у яго і та.к душа даўно ў пяткых. Відзіш, душа ў пяткых, знаіць, што ішчэ зы кацелкі ўпыяю ладна.
Душа ў пяткі ўскачыла, пр., буд. Пра наступленне вялікай спалоханасці. Ты так дужа ні храбріся, у мяне і то душа ў пяткі ўскачыла, як вуўка увідзіў. Ен храбрец такей — ніхай зайца увідзіць, і душа ў пяткі ўскочыць, а ат лісіцы можыць разрыў серца пулучыцца. Незак., рэдкаўж. Душа ў пяткі ўскакываіць. Ты як увідзіш Лаўріна, то й душа ў пяткі ўскакыіць. Множн. Душы ў пяткі паўскакывалі, пр., буд. Што, трісіцёся, душы ў пяткі пыўскакывылі? Вы ня то што цігра, а вуўчынка ладныга увідзьця — і ў вас душы ў пяткі пыўскакыюць.
Душа-чалавек. Пра вельмі добрага, спагадлівага. Кірей душа-чылавек, а яны пыіжджаюць па ім, як самі хочуць. Ен душа-чылавек, ня то што хто-небудзь другей.
Душа як не выскачыць (як не выпрыгніць), буд., пр. Пра моцнае біццё сэрца (ад стомы, спалоху). У мяне і січас душа як ня выскычыць, так піріпужаўся. Сколька прабег, дык душа як ня выпрыгніць. Ідў, стала, во так во я, а во так ён,— у мяне душа як ня выскычыла.
Душою балець. Вельмі турбавацца, непакоіцца. Наш брігадзір дужа харошый, ён зы ўсякыю мелыч душою балеіць. Працягл.-фінальн. Душою набалець. Адам дужа ныхызяйнічыў, набалеў душою: усё цякець, плувець, a яго як і ні кысаіцца.
Душою і целам. Поўнасцю. Душою і целым стыяць зы яго. Я можа ня меншы цябе душою і целым балею. Аддан сваім друзьям душою і целым.
Душою красавацца. Жыць прывольна, бесклапотна. А ты думыіш, я дужа красўюся душою? — не, так, сь сірядзінкі ны пылавінку жывў. Зу мужуком душою крусувалыся. Непаўн. Душою пакрасавацца. Абея душою пукрусуваліся, большы такея выгыды ня будзіць. Працягл.-фінальн. Душою накрасазацца. Жыць будзіць, толька душою ні ныкрасўіцца. Душою нукрусуваліся ў такой роскышы.
Душою не вінават. Чысты і ў думках. Я ні пірят кім душою ні вінуват, што вы ка мне чэпіціся. Ныпрасна гаворіця ны Мацьвея, ён душою ні вінуват. Душою вінават. Каб жа ён хуць душою вінуват быў.
Душу выкладаць (выкладываць). Усё аддаваць; гаварыць чэсна, да канца. Душў выклыдала на іх, дык ці тэя тўібні паймўць ці ацэнюць. Душў ім выклыдай, і то ці паверюць хуць раз. Чужэя дзеці, а глядзіць іх луччы чым сваіх, пряма душу выкладывыіць. Большы я душу ім выкладывыць ні стану, ні даждуцца. Зак. Душу выкласць. Усё, што було, аддыла, а душў я вам ужо ня выклыду. Працягл.-фінальн. Душу навыкладаць (навыкладываць). Нывыклыдаюць душу, што самі астануцца галым галенічкія. Ай, пірістань ты, Галя нывыкладыіць душу, ат яе дажджэсься.
Душу класць (лажыць, пакладаць). Самааддана заступацца. Адзін зы днаго душу кладўць, тыкая ў іх друж-
■ба. Клім зы Сірьгяёнкыў душу ложыць, дыгадзілі нечым. А чаго за іх станіць хто душу пыклыдаць, самі тварілі, самі ніхай і расхлёбывыюцца. Зак. Душу пакласць (палажыць). Тэй дўмыў, што Шурка зы яго душу пыкладзець, а Шурка ўзяў і саўсім ні прішоў. Ны слывах, кажыцца, душу паложыць, а на дзелі хвастом вільнець.
Душу (дух) раняць (раніць). Быць вельмі адданым; шкадаваць. Па кім ты душу рыняіш, ці варт ён добрыга слова дайжа. Зь дзіцямі буваіць — па іх душу роніш, a яны ў перья увыбраліся — паехылі і забылі. Дух рыняў зы Анькыю, а іна ўзіла і замуж выйшла. Пы сынах іна дух роніць, кажный дзень плачыць.
Душу (дух) цяраць. Празмерна шкадаваць, клапаціцца. Із-за нейкыга шлэпыря я ні стала б так бегыць, душў ціряць. Ці свой, ці чужэй, ніхай саўсім нізнакомый, Мархва адзінакыва пы кажным дух ціряіць. Зак. Душу (дух) пацяраць. Бегыіць, піріжываіць, усіх жалка, усім ба хацелыся паможч, а тут у саміх нічога асобінныга німа,— пряма душу пыціряла. С клопытымі, з заботымі дух пыціряіць.
Душу на ладонь класць (лажыць, выкладаць, выкладываць). Ва ўсім прызнавацца; старацца. Каб я ды яшчэ дўшу ны ладонь табе клаў,— за што, зы якоя. скажы. Так ужо стыряіцца, пряма душу ны ладонь ложыць. Ці душў ны ладонь выклыдай, ці маўчы — адна ласка. Ты ■яму душу ны ладонь выкладывый, нічога ні пыспыгыдаіць. Зак. Душу на ладонь пакласць (палажыць, выкласць, вылажыць). Душу ны ладонь пыкласць ён ні пыкладзець, а рыскызаць, як було,— рыскажыць, бріхаць ні станіць. Во нягож, душу табе січас ны ладонь пылажў. Што ні скажы, зьдзелыіць, ён душў ны ладонь выклыдзіць — так стыряіцца. Душу ны ладонь яму вылыж — дайжа вухым ні пывядзець.
Душу пасвіць. Жывіцца ледзь-ледзь. Неік жа трошку жывець, пасець душу. Жысьць мыя абычайныя. душў пасў, а зьесьнь дужа нічога ні магу. Непаўн. Душу папасвіць. Айдзе душу пыпасьвіў, там і ладна. Пойдзіць, то там, то там душў пыпасець. Законч. Душу прапасвіць. Душу прыпасьвіў лета, ну й ладна, чаго ты большы хочыш. Працягл.-фінальн. Душу напасвіць. Айдзе душу ні ныпасьвіў, абы сыт быў.
Душу ўкладаць (укладываць). Рабіць старанна, самааддана, з вялікай любоўю. Так любіў што-небудзь зь дзеріва дзелыць, кажыцца б, дзень і ноч сядзеў, і ўва ўсё душў ўклыдаў. Чэсныя былі людзі, душу ўкладывылі, дзелылі, як сабе. Зак. Душу ўкласць. У любоя дзела, зы якоя ні бярецца, гатоў душу ўкласьць.
Душы не чуць. Бязмежна любіць. Япы душьі адзін у другім ня чуюць. Душы ў дзяўчонкі пя чўіць, і масьліць яе. і гладзіць, і носіць, на вўліцу кўхтыіць усяго ўсякыга, каб іі зустудзілыся, каб ні зыхыладзілыся.
Дым стаўбом (кароміслам), неадабр. Пра беспарадак, неразбярыху; пра накуранасць. Ня йдзі, у іх там дым стаўбом: сыбіраюць жа меншыга у Маскву. Там дым кароміслым у хаці, носа некуды ўсўнуць, а тут ты яшчэ бўдзіш вісець нуд душою.
Дыхаць на ладан. Быць блізка да смерці. Што ат яго хацець, кылі ён дышыць ны ладын. Зыбярі сабе ету шкурбаціну, я ўжо дышў ны ладын, яно мне ні к чамў.
Дыхнуць некалі. Пра адсутнасць вольнай часіны, вялікую занятасць спешнай працай. Тут дыхнўць некылі, усё пряма гаріць, а ты мне пры ягыды. Што ён мышарўіцца ны дваре, мне лі печы дыхнўць некылі.
Ездзіць вярхом (вярха). Вынарыстоўваць у сваіх інтарэсах, папіхаць. Ета такей чылавек пупаўся, што езьдзюць вярьхом — і маўчь'шь, на мне ні паезьдзілі б. Цяперя с такіх рук ня скора выкруціцца, будуць езьдзіць вірьха сколька захочуць. Час. Паездзіць вярхом (вярха). Ніхай ні радыіцца, як паезьдзюць вярьхом, будзіць глядзець, як вырвыцца. Паезьдзілі вірьха, а каб цярьпеў, і сяньня б езьдзілі. Законч. Ат’ездзіць вярхом (вярха). Пупаўся ў іхныя кыкаты, дык ат’езьдзілі вярьхом. Дўмыў, акўріўся, пыжывець, а яны як зыпряглі, як усьселі, — ат’езьдзілі вірьха. Працягл.-фінальн. Наездзіцца вярхом (вярха). Сам прішоў у рукі: наця мяне, — наезьдзюцца цяперя вярьхом, будзіць помніць зяці. Вы ны Пынасу і так наезьдзіліся вірьха.
Ездзіць на чужой шыі (спіне). Жыць за кошт іншых. Есьлі сыбіралыся езьдзіць пу чужой шыі, то нечыга було зыіўляцца. Ня ўчы езьдзіць ну чужой сьпіне. Абмеж.
Паездзіць на чужой шыі (спіне). Hi с тваім, брат, вумом паезьдзіць на чужой шыі. У нас ну чужой сьпіне дужа ні паезьдзіш. Законч. Ат’ездзіць на чужой шыі (спіне). Ат’езьдзілі ну чужой шыі уволю, і ўсё неік удывалыся ну дурняк жыць. Сколька яны ат’езьдзілі ну чужых сьпіных, дык лўччы і ні ўспымінаць. Працягл.-фінальн. Наездзіцца (даездзіцца) на чужой шыі (спіне). А таго наезьдзіўся ну чужой шыі, што ўсе глядзелі і цярьпелі. Наезьдзіцца ну чужой сьпіне, прідзіць уремя, пыжалеіць, ды нызад ня верніць. Ну чужой шыі даезьдзіцца нядоўга. Даезьдзіўся ну чужой сьпіне, сыгналі, цяперя ходзіць — і ў вочы людзям стыдна глянуць. Гл. Ехаць на ч уж о й ш ы і.
Ездзіць на чужым (чужом) гарбу (карку). Жыць за кошт іншых. Езьдзіць ну чужым гарбу вам ні ўдасца, ні надзейціся. Ну чужым карку любюць езьдзіць, а свой пыцставіць — дык нісмашна. Hi прівучай езьдзіць ну чужом карку, ніхай вўчуцца свой кусок хлеба дыбываць. Абмеж. Паездзіць на чужым (чужом) гарбу (карку). Чаго там гываріць, паезьдзілі ну чужом гарбу. Толька й глідзяць, каб ну чужым карку паезьдзіць. Законч. Ат’ездзіць на чужым (чужом) гарбу (карку). Ат’езьдзілі ну чужым гарбу — хваціць, самі пывазіця. Пырядышна ат’езьдзілі ну чужом гарбў. Дўмыіш, мала ат’езьдзілі ну чужом карку? — ета цяперя хрістовымі дзіцямі прікідыюцца. Працягл.-фінальн. Наездзіцца (даездзіцца) на чужым (чужом) гарбу (карку). Нечыга адгыварівыцца, наезьдзіўся ну чужом гарбу і маўчы. Наезьдзіліся ладна ну чужых каркых, былі сволычы, большыя некуды. Даезьдзіўся ну чужым гарбу, апусьціў крыльля, маўчыць. А даезьдзіціся ну чужом карку, і ны вас прідзіць ікаянібудзь пірялома. Гл. Ехаць на чужым гарбу.
Еле-еле душа ў целе. Пра слабога, ледзь жывога. Што тут спрашывыць: во жывў елі-елі душа ў целі. Якей жыціль зь Лявона, так, елі-елі душа ў целі.
Елькіна ахрана, гумар. Пра нікудышную варту. Сыбралыся ўжо елькіна ахрана, тары ды бары. Во, елькіна ахрана ідзець. Сыбірай сваю елькіну ахрану. Ты ныкыравўліш, будзіць елькіна ахрана. О Паходжанне выразу наступнае. У дарэвалюцыйны час у Мсціславе жыла гандлярка Хася з мужам Елькам. У іх звычайна было дватры работнікі, якія працавалі па гаспадарцы і неслі
ахоўную службу. У розны час працавалі розныя работнікі, але заўсёды падбіраліся такія, якія вызначаліся добрай сілай і стараннасцю, маглі б уціхамірыць п’яных гуляк. Пры ўзнікненні гэты выраз азначаў строгую варту, але з цягам часу трансфармаваўся і набыў супрацьлеглае значэнне з экспрэсіўным адценнем жартоўнасці.
Есць вачамі. Глядзець аддана. Сядзелі збоку ац стыла і пряма елі яго вычамі. Пыдзівісь-ка, аж ядуць вычамі Кузьмінка.
Есць жыўём (жыўцом). Здзекавацца, бясконца папракаць і лаяць, даводзіць да адчаю. Ня буду ні судзіцца ні рядзіцца, нада атыйціць пы-харошыму, і есьць жыўём ніхто нікога ня будзіць. Самі ж Люську жыўцом елі, а прішла ў хату спывідаць мяне. Зак. З’есць жыўём (жыўцом). Яны б яе жыўём зьелі, каб маглі. Зьелі жыўцом мыладўху, а дзеўка, дзеўка была: і пявўньня, і плясўньня, і ну гульню, і ны работу, і на ўсё. Множн. Паесць жыўём (жыўцом). Дужа гадкія людзі, гатовы ўсіх жыўём паесьць. Каб прімелі, жыўцом ба Трахімывых паелі і ні аблізнўліся б дайжа.