• Газеты, часопісы і г.д.
  • I коціцца і валіцца (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны) Георгій Юрчанка

    I коціцца і валіцца

    (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
    Георгій Юрчанка

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 288с.
    Мінск 1972
    96.32 МБ
    Есць (кусаць)губы й зубы. Вельмі шкадаваць, перажываць. Ці яны ж дўмылі, што так палўчыцца, яны ж абоя тады елі гўбы й зўбы. Цяперя сколька хочыш гўбы й зўбы кусай, зразу нада було дўмыць, як жыць. Зак. Пас-сць (пакусаць, пераесць) губы й зубы. Вохкылі, ікыталі, губы й зубы паелі: нашто мы так дзелылі. Ты як апомнісься, губы й зубы пукусаіш с такімі рызгаворымі. Піряела гўбы й зўбы: нашто мне так було гываріць, большы ён ня верніцца. Узмацн. Накусаць губы й зубы. Я ета знаю, што нукусалі губы й зубы, ды позна апомніліся.
    Есць поедам. Сварыцца бесперапынна і здзекліва. Сь первыга дня, як прішла, пычалі есьць поідым. Зак. З’есць поедам. Там ніхто ні ўжывець, ніхай зылытая будзіць — зьядуць поідым. Множн. Паесць поедам. Поідым ба паелі ўсіх чыста, каб толька самім рускушувацца.
    Есць чужэй (чужый) хлеб. Жыць за койіт іншых. Чаго я паеду, есьць чужэй хлеб я ні хачў, я йшчэ магу сыма якей кусок заробіць. Любіш ты есьць чужый хлеб, ну чужой шыі ехыць. НепаўнПаесць чужэй (чужый) хлеб. Паеў чужэй хлеб і хваціць, на свой пыра садзіцца. Сколька паеў чужый хлеб, а ўжо глядзіць, каб ны яго і дальшы работылі.
    Етага яшчэ не хватаець, цяп., tip. Пра нежаданую і непрыемную нечаканасць. Ну, наліця лужу пысярёд хаты, етыга яшчэ ні хвытаіць. Будуць яны мне вылежывыцца, а я на іх сьпінў гнуць, етыга яшчэ ні хвытала мне тўтыцька.
    Ету (сію) мінуту (мінутачку, секунду, секундачку). Зараз, у гэты момант. Ету мінўту ідзі, ня жджы, пакуля дождж хляніць. Ету міпўтычку садзісь і скорінька едзь. Дзелый ету сікунду, ныпымінаць большы ня буду. He, тыкі праўда паслўшный, што ні скажы, ету сікундычку паслўхыіць. Сію мінўту зьбегыю, я січас. Каб сію мінутычку пашоў! Як скызаў, ён сію сікўнду стаў зыпрігаць. Сію сікўндычку сыбірайся.
    Етый свет. Навакольнае, зямное жыццё. Як ні жывець хто, а етый сьвет кідаць нікому ня хочыцца. Тэй сьвет — тады тоя й будзіць, нада на етым сьвеці пажыць.
    Етымі днямі. У бліжэйшы час; нядаўна. Каб вырвылыся, схадзіла б етымі днямі, ды ні знаю, нада сьвірепку зьбіраць. Пецьку пыбядзілыся етымі днямі: у кыяаву з мытацыклым уляцеў, гыварілі, трябух шшывалі.
    Ехаць на чужой шыі (спіне). Жыць за кошт іншых. Ці вам ішчэ ні ныдаела ехыць ну чужой шыі? Хырашо було ехыць ну чужой сьпіне, ды злазіць прішлося. Абмеж. ГІраехаць (праехацца) на чужой шыі (спіне). Лоўка праехыў Сямён ну чужой шыі. Зыхацеў праехыць ну чужой сьпіне, ды ні ўдалося. Толька й глядзіць, каб праехыцца пу чужой шыі. Любіць праехыцца ну чужой сьпіне, ды вазі'ць ніхто дужа ня хочыць.
    Ехаць на чужым (чужом) гарбу (карку). Жыць за койіт іншых. Ехылі б і ехылі ну чужым гарбу, самім рўкі мыраць няхота. Чаму ж ні рыздряхцець, калі ўсю жызьню ну чужом гарбу едзіць. Ну чужом карку ехыць було хырашо, ды зьлезьць пыпрасілі. Абмеж. Праехаць (праехацца) на чужым (чужом) гарбу (карку). Дужа ўжо, дужа хочыцца ім праехыць ну чужом гарбў. Вот гультай, дык гультай: праехыў ну чужом карку і даволін. Цяперь такоя редка буваіць, каб удалося ну чужом гарбу праехыцца. Абы праехыцца ну чужым карку, а большы яго пічога ні іньцірісўіць. Праехыўся ну чужом карку — пыпыравілыся, долька пе, мне ні ўсьсядзіш. Гл. Е х а ц ь н a ч у ж о й ш ы і.
    ІТваўтаротый птушанёнак. Нявопытны, малады. Куды яго жаніць: жыўтаротый птушанёнык. Айдзе табе дабіцца чаго, такому жыўтаротыму птушанёнку.
    Жаць (ціснуць, нажымаць, націскаць) на ўсе педалі, жарт. Спяшацца, энергічна дзейнічаць, прыкладаць шмат сіл. Ну-ка жмі на ўсе підалі, ішчэ пасьпеіш етый хвосьцік дабрынкыць. Цісыііць Хвёдыр на ўсі підалі, усюдых пасьпець хочыць. Есьлі дўмыіш дыбівацца справык, ныжымай на ўсе підалі, ніхай хто сы стыршыною пыгаворіць. Ныціскайця, хлопцы, на ўсе підалі, вецір пытхваціцца і вашы капёшкі рызьнясець к чорту. Зак. Нажаць (націснуць) на ўсе педалі. Умеіць, кылі нада, ныжаць на ўсе підалі, і ў яго ўсё пулучаіцца. Hi ляніся, націсьні на ўсе підалі, тут таго пня адзін корінь айдзе дзяржыць. Аднакр. Жамануць (ціскануць) на ўсе педалі. Каб жыманўлі на ўсе підалі, і дабеглі б ды дажджў. Цісканіпя на ўсе підалі, скарей дзела пойдзіць.
    Жвачку жваць (цягнуць), неадабр. Гаварыць надакучліва, зацягваючы размову. Ай, кінь ты жвачку жваць, ляж дый сьпі. Во цягніць і цягніць жвачку, ныдаеў большы некуды. Як пычалі цягнуць жвачку, дык я і выліжылыся, і заснула, а яны ўсё трілюдзілі пра нешта.
    Жданкі праесць. Прачакацца. Мы ждалі, ждалі і жданкі праелі. Усе жданкі праеў, пакўля вас дыждаўся.
    Ждаць (дажыдаць) ласку (ласкі), іран. Спадзявацца на паляпшэнне адносін. Дырма вы жджыцё ласку ат Мітрыхвана, ета путніна ішчэ тая. Жджы ласкі, дажджэсься, ён усігда зьверім глядзіць. Якую ім цяперя ласку дыжыдаць, самі сябе зыпаскўдзілі і ўсё. Што, сядзіш, яшчэ адпой ласкі дыжыдаіш? Зак. Даждацца (даждаць) ласку (ласкі). Ці табе ні гыварілі, якую ты ласку дажджэсься. Ласкі ат Ісая нялёхка було дыждацца: ну людзях ён як чылавек, а ў сям’е — зьверь. Дыждаў ласку: што сам дзелыў, то й нызад пулучаіш. Рэзульт. Выждаць ласку (ласкі). Максім — тэй самый, ат каго можна ласку выждыць. Зыхацелі выждыць ласкі ат Лыўрінёнка. Узмацн. Прыждаць (прыждацца) ласку (ласкі). Ат Міці ласку ні пріжджэш, я знаю. Ат каго яны дўмыюць пріждаць ласкі, ад Гаўрілы? — во дзіва дык дзіва. Цяжола пріждацца ат іх ласкі, есьлі яны глядзець ны цябе ня хочуць.
    Ждаць (дажыдаць) пуця. Спадзявацца на змяненне ў лепшы бок. Мы пуця ждалі, ажно во якей пуць пулучыўся. Дыжыдаю пуця, а ці даждўся — хто ж яго знаіць. Зак. Даждацца (даждаць) пуця. Я ж дўмыла, пуця якога даждўся з мальца, дык дыждалыся: кароўку за рогі і ны бызар. Hi дажджэш ты пуця зь етыга чылавека, пра двор ён і ня рўпіцца. Рэзульт. Выждаць пуця. Хочыш ты пуця выждыць ад Будзінка, з дурука дурноя плувець. Узмацн. Прыждаць (прыждацца) пуця. Во якога пуця я пріждала, ці падўмыў ба хто, што з Марініныга хлыпца бысяк выйдзіць. Каб пріждацца пуця з малыга, тады б я была спакойна.
    Ждаць (дажыдаць) у (з) мора пагоды. Спадзявацца дарэмна. Чаго табе ждаць у моря пагоды, прыдывай хату і едзь. Што мне у вас ждаць з моря пагоды, пывылакўся як-небудзь. Нечыга дыжыдаць з моря пагоды, нада сыбрацца ды ехыць скарей. Зак. Даждацца (даждаць) у (з) мора пагоды. Чаго ён там астаўся — дыждацца у моря пагоды? Дажджэсься з моря пагоды, вырьвіш у Ільлі і капейку, і дзьве. 3 нашым брігадзірым дажджэш у моря пагоды, хочыш і бяз дроў ны зіму астанісься. Я пулучыў ласку, дыждаў з моря пагоды. Рэзульт. Выждаць у (з) мора пагоды. Ну, выждылі ў моря пагоды, ці вам ні гыварілі, што нада скарей дўмыць. Калі хочыш выждыць з моря пагоды, астывайся, а мы пяшком пойдзім. Узмацн. Прыждаць (прыждацца) у (з) мора пагоды. Як хацелі, так і пулучылі, пріждалі у моря пагоды. Сядзіця, сядзіця, пріжджыцё з моря пагоды. Пыбягім, яй-богу пыбягім, ато пріжджомся ў моря пагоды. Ай, ні гыварі, пріждаліся з моря пагоды, дуракі былі, што раншы ні парўпіліся.
    Жджы, дзесятачка ўляціць, іран. Пра безнадзейнасць атрымаць. Што, жджэш? — ну, жджы, жджы, дзісятычка ўляш'ць. Раз паехыў у зыработкі, то жджы, дзісятычка ўляціць.
    Жыватом качацца. Хварэць на жывот. Сколька ўремя кычаіцца жыватом, і німа ніякыга улуччэньня. Непаўн. Жыватом пакачацца. Во я два гады тамў пыкычаўся жыватом, каб ты толька знаў. Законч. Жыватом адкачацца. Жыватом аткычаўся ета ўремя, нейкыя ўродзі успаленія прізнывалі. Працягл. Жыватом пракачацца. Такей і воддых у яго быў: пріехыў і жыватом прыкычаўся пасьці
    месіц. Працягл.-фінальн. Жыватом накачацца. Крепка жыватом ныкычалыся, нейкія і колькі хвыталі, і пыткачывылыся нешта, і резыла, і балела — усяго було.
    Жывая душа. Нешта жывое. Узьбегла ны бызар, каб была жывая душа — нікагенічка, адзін старік сядзеў з ракымі. Летым прайдзі пы дзяреўні — жывэя душы ня ўвідзіш, усе на полі ці ну лугў.
    Жывая рана. Нешта балючае. Рызьвярцелі, глянулі тоя плячо — пряма жывая рана, і зукруцілі скарей. Hi ладонь, а жывая рана, хуць зьверьху й ня дужа што відна.
    Жывая (свежая) капейка. Бягучы заробак. А тыкі й прівык, каб жывая капейка была ў руках. Есьлі мысьціравэй чылавек, у яго ўсігда сьвежыя капейка ў руках.
    Жывога места не астацца. 1. Пра бязмернасць фізічнага пакарання. Ты мне толька забіся с крючча, зрежу на горькыя яблыка, жывога места ні станіцца. 2. Пра бруднае, запэцканае. Так пірімазыліся, што жывога места на іх ні асталыся. Незак., рэдкаўж. Жывога места не аставацца. 1. Ці помніш, сколька разоў, бувала, ён так цябе сьсякець, што жывога места ні астаецца. 2. Кажный дзень нейдзі настолька вымазыюцца, што жывога места ні стаецца.
    Жывога места не кінуць (не аставіць). Моцна збіць. Ну пыдажджы, дай толька дыбрацца, жывога места ня кіну. Пачўў, што рыбу трёс з другімі, злавіў, так сьсек, што жывога места ні аставіў. Незак.., рэдкаўж. Жывога места не кідаць (не астаўляць). А табе меншы пыпыдала,— бацька ж ны табе жывога места ні кідаў. Сьпірва цярьпіць, доўга цярьпіць, а ўжо як вывідзіць сь цярьпенія, жывога места ні стыўляіць.
    Жывога места няма, цяп., пр., буд. і. Пра вельмі пабітага. Відзілі мы яго: жывога меота німа. 3 бальшэя вісычыні ляснуўся, зразу на ім жывога места ні було. Дадзім дык дадзім, жывога места ня бўдзіць. 2. Пра бруднага, запэцканага. Ты ж пыглядзі ны сябе, ны каго ты паходж — жывога места німа. Прішлі ў грязі па вўшы, жывога места ні було.
    Жывога слова не чуць. Жыць зусім адзінока, замкнута. Паеду, к сваім зьежджу, ато сяджў тут, жывога сло-
    ва ня чўю. Сядзіш адзін, што пень, жывога слова ня чўіш. Зак. Жывога слова не пачуць. За ўсю нядзелю жывога слова ні пачўў.
    Жывое дзела. Разумная, карысная справа. Hi люблю валь'шку цягнўць, мне каб було жывоя дзела. Тут хуць жывоя дзела, а там што — ні работа, ні гультайства.
    Жывст (дух) падвадзіць (падцягываць). Вельмі хацецца есці. Мне дык ужо жывот падводзіць, знаць, уремя ладныя. Нябось, жывот пыцьцягывыіць, садзісь-ка за стол. Уремя ўжо ладна прыскачыла, дух падводзіць, аж пад ложычкыю сьсець. Hi знаю. як ты, а мне ўжо духі падводзіць. Пайдзём-ка пірякўсім, нешта духі пыцьцягыіць. Зак. Жывот (дух) падвесць (падцягнуць). Садзісь-ка ды піріхваці хуць крупені, жывот, нябось, пыдвяло зы такую дарогу. Што, пыцьцягнўла жывот? — я ж гываріла, вазьмі якую скарінку ў кырман. Дух пыдвядзець, дык сыма лезь у печ дый нылівай — пряма вун гаршчонычык крупені, а г боку бульба тўшыныя стаіць. Знаю, што духі пыдвяло, дык жа і ў мяне нічога с сабою німа. Нам усім духі пыцьцягнўла, а ты тут рузмундыкыіш. Усеаг. Жываты (духі) пападвесць (пападвадзіць, пападцягнуць, пападцягываць). Што, жываты здорыва пыпыдвяло за еткій дзень? Hi бяріця, ні бяріця, жываты пыпадводзіць — рады бўдзіця худзь ба раз грызнўць. Жываты як пыпыцьцягніць, і зывыляшчыю б скарінку сагрызьлі. Папомніця маё слова, што жывать'і пыпыцьцягывыіць, як сыбакым, раз ня слўхыіця. Пыпыдвяло нам духі, а сядзім, ш'кнуць баімся. Знаю, што духі пыпыдвадзіла, ну ніхай, другей раз ня будуць такімі храбрымі. Бяріця што ў сўмку, духі як пыпыцьцягніць, то й речкі ні захочыця. Прібеглі— духі пыпыцьцягывыла, дай скарей есыіь хуч чаго. Січас, канешня, ня хочуць, а як духі пыпыцьцягывыіць, тады б грызнулі, ды ня будзіць нічога.