I коціцца і валіцца
(Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
Георгій Юрчанка
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 288с.
Мінск 1972
Залазінь (залязаць) у карман. Браць без дазволу або падманам чужое, красці. X чаго яму було зылазіць у кылгасный кырман, ні хвытала ці што,— во й пулучыў сваё. С таго, што ты зылізаіш у дзіржаўный кырман, многа ні пыкрасўісься. Зак. Залезць у карман. Ліванок залезьць у кырман можыць раз-два. Узмацн. Пазалазіць (пазалязаць) у карман. Тут глядзі ды глядзі, жыва пызылазюць у кырман. Такея махырі пызылізаюць у кырман, ні пасыіеіш аглянўцца.
Залазіць (залязаць, улазіць, улязаць) у доўг (даўгі). Многа пазычаць. Я б ні саветывыла табе зылазіць у доўг, выкрўчывыйся як-небудзь іначы. Прівыклі вы зылізаць у доўг, ета дренныя прівычка. А чаго вам улазіць у доут. аўцу ны калёсы і ны бызар. Вот у доўг улізаіць, а як будзіць рашшчытывыцца, саўсім ня дўмыіць. У даўгі луччы
ні зылазіць, усё чўствыіш, як нешта вісіць ныт табою. He, болыны улазіць у даўгі я ня буду. А хто вас зыстыўляў улізаць у даўп', канешня, цяперь аддываць нада. Зак. Залезць (улезць) у доўг (даўгі). Залезьць у доўг проста і скора, а вылізьць ціжалей. Улезьць у доўг улез, а аддываць нечым, крўціцца, ні знаіць, што дзелыць. А ну яе, с такою кўплію: залезьлі ў даўгі, а чым аддаць— гылыва рузуряіцца. Бярі, хуць улезіш у даўгі, зато вешч бўдзіць. Узмацн. Пазалазіць (пазалязаць, паўлазіць, паўлязаць) у доўг (даўгі). Пызылазіць у доўг, а тады глядзіць, што ніяк ня можыць выкруціцца. Ў доўг пызылізалі па вўшы, калі і рышшчытаімся, ні знаю. Пызычай, ды глядзі: пыўлазіш у доўг, што ня выбірісься. Калі ж вы так пасьпелі пыўлізаць у доўг? Сы страіцільствым дужа цяжола, пызылазілі ў даўгі — кругом пы самыя вушы. Пызылізаіця ў даўгі і нечым будзіць аддаць. Пыўлізаць у даўгі лёхка, ды вылазіць зь іх трўдна.
Залазіць (залязаць, улазіць, улязаць) у душу. Паддобрывацца, заваёўваць давер. Умеіць зылазіць у душў, к камў хочыш клінкі пыдбярець. Сам віджу, што зылізаіць у душў, і ніяк ні магў аткаснўцца. Ой, масьцір улазіць у душў: чуць прінюхыўся і дывай апхаджывыць. Нада було толька дзівіцца, як ён улізаў у душў к Мацьвею. Зак. Залезць (улезць) у душу. Ты яму сымаго чорта пыстаў, і к таму ў душў залезіць. Што, ўжо і к Сашку улезьлі ў душу. Узмацн. Пазалазіць (пазалязаць, паўлазіць, паўлязаць) у душу. Сколька там пабыў — месіц, і пызылазілі ў душў: хваліць іх — ні ныхваліцца. Сам ні замеціш, як пызылізаюнь у душў — настолька халерышныя людзі. Паслўхылі мы: гарою за іх — пасьпелі пыўлазіць у душу. Доўга ім умеючы пыўлізаць у душу.
Залатая галава. Пра разумнага. Што тут гываріць пры Цімоха, у чылавека зылытая гылыва. Там хуць з зылатою гылавою пыстаў, дык с ума сойдзіць.
Залатая душа. Пра добрага, спагадлівага, чулага. У Танькі мужык — зылытая душа, ува ўсім чысьцінька ёй пымыгаіць, дайжа дзяцей памыіць. Зылытая душа ў чылавека , іна ні жывець, а душою красуіцца толька.
Залатое дно. Пра багатую крыніцу здабыткаў. Скора рызбыгацелі Пуўлючонкі, усё роўна як зылатоя дно найшлі. Вычырпылі зылатоя дно, большы браць неткуль.
Залатое серца. Пра добрага, спагадлівага, чулага. Во ў каго було зылатоя серца — у Сахрона. Ніхай хуць зылатоя і рыззылатоя серца, дык с табою ніякій чорт ні ўжывець. Гл. 3 а л а т а я д у ш а.
Залатэя (залатыя) горы. Празмернае багацце. Раз ня ўстроіш як нада ці худзь ба троху пы-чылавечыскі, то й нечыга абішчаць зылатэя горы. А што я буду зылатэя горы зіцям гатовіць, самі ніхай усё ныжываюць. Ты дўмыіш, у мяне зылатыя горы? Зылатых гор у нас німа, ну неік жа мадзеім.
Залатэя (залатыя) рукі. Пра выдатнага майстра. У Грішчанкоў у абоіх зылатэя рўкі, за што ня возьмуцца, работа гаріць. Зылатыя рўкі былі ў Арьхіпа, а так неік зглумачыўся і прыпаў.
Залаціць ручку, іран. Плаціць за варажбу. Нінка вун была, ікая трілюда ні зайдзіць, усё зылаціла рўчку. Зак. Пазалаціць ручку. I ка мне зыхадзіла: пызылаці рўчку, усю праўду рыскажў. П рацягл.-фінальн. Назалаціць (дазалаціць) ручку. Нызылаціла рўчку: пінжачок ляснуў, пымінай як звалі. Я цябе дызылачў ручку, путурю абеіх выражбітык, аж дрынчэць ногі будуць.
Залівацца (разлівацца) салаўём, звыч. іран. Прыгожа гаварыць, шмат абяцаць. Як сватыўся, дужа ўжо зыліваўся сылаўём, зылатэя горы абішчаў. Я тляджу: хто тут так рызьліваіцца сылаўём. Зак. Заліцца (разл'іцца) салаўём. Ен зальлецца сылаўём, ныгаворіць, толька вўшы разьвешывый. Ох, разьліўся сылаўём, глядзі, душу выклыдзіць. Узмацн. Пазалівацца (паразлівацца) салаўём. Меншый Саўкін прііжджаў, пызыліваўся тут сылаўём. Абоя пырызьліваліся сылыўямі, ну мне яны ні к чамў. Працягл,фінальн. Назалівацца (наразлівацца) салаўём. Нызылівацца сылаўём масьцір, каб хуць дзесятыя доля праўды была. Пырызьліваўся сылаўём, у вушах стаіць яго чуш.
Залівацца (разлівацца) смехам, часта іран. Смяяцца моцна, раскаціста. Стыялі кылы бані, аж зыліваліся сьмехым. Чаго яму так весіла, што рызьліваіцца сьмехым. Зак. Заліцца (разліцца) смехам. Уві'дзілі, што я йду, і зыліліся сьмехым. Ай, як цябе рызьбіраіць, разьліўся сьмехым. Множн. Пазалівацца (паразлівацца) смехам. Як толька пымянўлі Надзьку, усе пызыліваліся сьмехым. Пырызьліваліся сьмехым — на ўсю акрўгу чўтна.
16. Г. Ф. Юрчака
241
Заліваць (запускаць) за шкырку. Рашуча ўздзейнічаць, дапякаць. Ен сердзіцца, дык яму яшчэ большы пыддаюць, зыліваюць за шкырку. Як сталі зупускаць за шкырку, с усіх бакоў дыпікаць. Зак. Заліць (запусціць) за шкырку. Што ты яму зальлеш за шкырку, есьлі длі ягр ўсё, як ап сьценку гарох. Стах зупусьціў таму за шкырку, ён быў як успыхнуў, ды нечыга дзелыць. Працягл.-фінальн. Назаліваць (назапускаць) за шкырку. А якей толк, што нызылівалі ім за шкырку? Зосіму вы нузупускалі за шкырку, а за свой карык дзяржысься.
Заліваць (запускаць) [сала} за шкуру. Рашуча ўздзейнічаць, дапякаць. Зь віду такей німудряшчый, a зыліваць за шкўру умеіць. Зупускай ім, зупускай за шкўру, хуць пыдражні. Тріхон умеў зыліваць сала за шкуру, як пад’есьць каго—ай-яй-яй. Як сталі зупускаць сала за шкўру сымамў, дык нісмашна. Зак. Заліць (запусціць) [сала} за шкуру. Ну, тыкі зыліла за шкуру сяньня Уліта Сямёніхі, дыніла. Любіць зупусьціць за шкўру, як даймець каго, аж даволін. Прібег — кіпіць: зылілі ны нырядзі сала за шкуру, дый крепка. Во лоўка зупусьцілі Міцю сала за шкуру. Працягл.-фінальн.. Назаліваць (назапускаць) [сала]за шкуру. Нызыліваіш за шкўру — як зальлюць сымамў, во будзіць іньціресна. Такіх мысьцяроў саміх як нузупускаюць за шкуру, што аглянўцца ні пасьпеіця. Ну як вы там нызылівалі сала за шкуру? Гл. Заліваць за ш к ы р к у.
Залупляць хвост, іран., адзінк. Пачынаць ганарыцца. Ішчэ рана зулупляць хвост, нос як нада пацьцерць ня ўмеіць. Зак. Залупіць хвост. Пыглядзіця вы ны яго — зулупіў хвост, кывалер-то еткій. Множн. Пазалупляць хвасты. А чаго яны пузулуплялі так хвасты, ніхай ба у касе пыстыялі, як другея. Законч. Адзалупляць хвост. Да восіні толька пыіграіць, а там адззулупляіць хвост. Працягл.-фінальн. Назалупляць (дазалупляць) хвост. Мне тыкі ужо гыварілі, што ён нузулупляў хвост. Як твае дзялы, Ванічка, дузулупляў хвост, аціх?
Замазываць вочы. Падманваць. Вун Холда быў —умеў зымазывыць вочы. Зак. Замазаць вочы. Во, ён чорту зымажыць вочы, а ня то Ганну ні пыдманець. Узмацн. Пазамазаць (пазамазываць) вочы. Ну ніхай ба ж ета былі дзеці, ато ж узрослым пызымазылі вочы хўжы, ях дзіцям. Дайжа й віхрянцы пызымазывылі вам вочы?
Працягл.-фінальн. Назамазываць (дазамазываць) вочы. Пыхваліціся посьлі, яны вам ішчэ нызымазывыюць вочы. Айдзе йта твыя пляцёнычка, нешта гыварілі, ты дужа лоўка нейкім там вочы дызымазывыў.
Замазываць (запіраць, зачыняць) рот. Змаўкаць; прымушаць маўчаць. Чаго йта мне зымазывыць рот, у мяне ж ношык с плячэй ні зьнімалі. Зыпіраць рот ты мне ня будзіш, ня с тым шчапіўся. Зычыняй рот, чулі мы твае песьні ні раз. Зак. Замазаць (заперць, зачыніць) рот. Ніхай толька папробыіць што скызаць, мы яму быйстра зымажым рот. Як пымянўў яму зяці, дык сеў і рот зымазыў, увесь вечыр слова ні прыраніў. Я ня ты. запрў яму рот, што ні яўкніць, я ні спужаюся цілятык пымянуць. Так зычыніла яму рот, што пыкрасьнеў і с хаты пашоў. Пыдажджы-ка, дай я скажў, ён у мяне жыва змоўкніць, зачыніць рот.
За маліну. Ахвотна, са смакам (з’есці). Пыдажджы, выхыртыісься •—сухўю корку зы маліну зьясі. Горы ныпікла, чугункі нываріла, і ўсё зы маліну пашло.
Замятаць сляды. Знішчаць улікі. Ты толька слўхый, мала што яны рысказыюць, ета ж яны зымітаюць сьляды, каб атвесьць аць сябе пыдазреньні. Зак. Замесць сляды. Зымялі сьляды так, што і ні дыкыпаісься ні да чога. Узмацн. Пазамятаць (пазамесць) сляды. Пызымітаюць сьляды, што ніякій чорт ні разу ні пыткыпаіцца, дайжа носа ні патточыць. I так мы глядзець, і етык, толька што ж, пызымялі сьляды, трясцу вазьміця.
Замяць разгавор. Перапыніць размову. Ісай хацеў зымяць рызгавор, пычынаў трілюду ўсякыю несьць, а яму ні далі. Як мы зайшлі, яны зымялі рызгавор.
За некальствам. 3-за нястачы часу. Во так за некыльствым ніяк ня выбіруся схадзіць к сваім. Сколька ні зьбіралыся, і ўсё за некыльствым ні схадзіла.
За нескалька шагоў. Вельмі блізка. Так зыгываріліся, што прашлі' за нескылька шагоў ат мяне і ні замецілі. За нескылька шагоў прабег ат мяне, я дайжа ні пасьпеў спужацца, толька посьлі астыўбянеў.
За нішто ніякае (ніяканькае). Без падстаў. Зы нішто ніякыя тая лярва прічапілыся і дывай лаіць. Ну каб жа была прічына, ато зы нішто ніякынькыя мыціріком.
іб*
24.3
Западаць у душу (серца). Заставацца моцна у памяці. Ты луччы падўмый, айдзе яму дзеўкі ні зыпыдалі ў душу: і з Лырьяныва ні вылазіў, і ў Дуччычы бегыў, і ў Жыгалкых прыпыдаў, і айдзе яго ні було. Ёй толька мырякі ў серца зыпыдаюць, большы йна ні на кога ні глядзіць. Зак. Запасць у душу (серца). Зыпала мне ў душў, як над ім зьдзіваліся, век ні забўду. Каму мелыч, а мне зыпала ў серца — забыць ні магў. Узмацн. Пазападаць у душу (серца). Нечыга, ні атказывыйціся, я знаю, калі яны вам пызыпыдалі ў душу. Можа яны ні так ужо і пызыпыдалі ў серца, як ты дўмыіш.
За памяццю (чыёй). Пры жыцці, на вяку. Ішчэ зы нашыю паміцьцю з Балота коні выцягывылі вярёўкымі, a цяперя машыны езьдзіюць. Чаго толька ні було зы маёю паміцьцю — і войны, і разрўхі, і пыжары.
Запісываць на лбу (лбе). Цвёрда запамінаць. Ну, я на лбу запісывыць ня буду, ішчэ ж ні разу ні зубуваў. Ці ён на лбе запісывыіць, ці што? Зак. Запісаць на лбу (лбе). Ты ж мне глядзі, на лбу зыпішы, што я табе прікызала. Каб на лбе зыпісаў, дзень і ноч помніў! Працягл,фінальн. Назапісываць на лбу (лбе). Во табе, нызапісывыў на лбу, узноў забыў.