• Газеты, часопісы і г.д.
  • I коціцца і валіцца (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны) Георгій Юрчанка

    I коціцца і валіцца

    (Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
    Георгій Юрчанка

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 288с.
    Мінск 1972
    96.32 МБ
    Заціскаць (зажымаць) рот. Прымушаць маўчаць. Што яны мне зыціскаюць рот, праўды быяцца паслўхыць. Мікілаіў быў — зыжымаў рот, і другога чорта выбрылі— маўчы яму. Зак. Заціснуць (зажаць) рот. Мне тожа хацелі заціснуць рот, ну я ня змоўчыў. даў атпор. Раншь? вірідувалі, а цяперь зыжаць рот ужо не, ні ўдаецца. Множн. Пазаціскаць (пазажымаць) раты. Пызыціскалі ім раты, ні даюць пікнуць. А нада б ужо, каб хто пызыжымаў ім раты, пряма ныхалым бяруць. Гл. 3 а т ы к а ц ь г о р л а.
    Зацягываць пятлю [на шыі}. Ставіць у безвыходнаг становійіча. Піліпёнкі зыцягывыюць яму пятлю і зыцягнуць, ускочыць, што ня былізіць. Зразу цярьпела, глядзела, а тады чўствыю, што зыцягывыюць пятлю на шыі,— не, брат, з вамі ні ўжывеш. Зак. Зацягнуць пятлю [на шыі}. Зыцягнуць яны ны табе пятлю, яй-богу зыцягнуць,— і ня выскрібісься. ІІятлю на шыі зыцягнўлі яму, пупаўся як белычка. Множн. Пазацягываць (пазацягнуць) петлі [на шыі}. Як жа вам ні пызыцягывыюць петлі, ежылі вы самі голывы сўніця. Петлі пызыцягнўць умеюць, каб чаго добрыга. I пызыцягывыюць петлі на шыі, раз самі пыцстыўляюцца. Працягл.-фінальн. Наза-
    цягываць пятлю [на шыі]'. Вядзі сябе зь людзямі пычылавечыскі, ато нызыцягывыіш пятлю, што сам ускочыш. Мыкар ім нызыцягывыіць пятлю на шыі, так улезіць, што будзіць глядзець, як выскычыць.
    Зашыбаць капейку, звыч. неадабр. Зарабляць лёгкія шляхам. Я, праўда, дужа ня верю, ну хваліўся, што зышыбаіць ладныю капейку. Зак. Зашыбіць капейку. Што Кіріла, глядзеў усігда, каб большую капейку зышыбіць. Капейку зышыбіць умеіць. Непаўн. Пазашыбаць капейку. У той пятрўшкі ён пызышыбаў капейку, ладна хвытанўў.
    Заядаць жызінь (жызню, жысць). Ствараць невыносныя ўмовы. Міхалка зыідаў Домніну жызінь акынчацільна. Большы, наверна, ніхто ні цярьпеў, як Варка, так яны зыідалі ёй жызьню. Хваціць табе зыідаць маю жысьць, і ны парог большы ні пушчў, хуць пыт пряслым начўй. Зак. Заесць жызінь (жызню, жысць). Пупалыся ў пекла, заелі тэя пріпадкі яе жызінь. У Мыкрідзёнкывых калі ні пы ныраву, зыядўць жызьню, жыць ні захочыш. Замуж так — с адным будзіш панствывыць, а пупадзецца такей, што жысьць заесць. Узмацн. Пазаядаць жызінь (жызню, жысць). Хто ж, калі ня вы, жызінь ім пызыідалі. Пызыідалі жызьню, і дзецца нікўды нільзя, зь дзіцямі ні так проста айдзе сўнуцца. Пупаліся, што ні рады нічому, пызыідаюць жысьць ім сывяршэнна.
    Заяччая душа, гумар. Пра палахлівага. Якей зь яго хлопіц?—заіччыя душа, увідзіць цялёнка—• хочыш уцікаць кытанець.
    3 белага свету. Невядома адкуль. Сыбраўся, выпрывіўся: ні гарюй, матка, буду купацца ў грышах, а іўляіцца ціріз паўгода з белыга сьвету голым-галюсінькій, пірімяніцца німа ў што.
    Збівацца з ног. Вельмі стамляцца. Дужа нада було так зьбівацца з ног,— столька выбігыць. Зак. Збіцца з ног. Знаіш, сколька я выхыдзіў, пакуль найшоў тваю капёшку, з ног зьбіўся. С тваім аб’ясьненьнім саб’есься з ног ходзючы. Узмацн. Пазбівацца (пазбіцца) з ног. Ішлі мы, ішлі пызьбіваліся з ног, а ніяк дайціць ня можым. Ніхай сходзюць, пысаб’юцца з ног, ці Рослыў блізкыя дарога.
    Збівацйа з пуця (пуці). Ісці няправільным шляхам, страчваць правільную дарогу ў жыцці. Раз пычаў зьбі250
    вацца с пуця, то й саб’ецца. Ек жа саўсім зьбіваіцца с пуці, нада пыгываріць ды ўнушыць хырашэнька. Зах. Збіцца з пуця (пуці). Зьбіўся с пуця, а абразуміць ні було каму, так і прыпаў. Саб’ецца с пуці, тады плоха дзела, пакоціцца ўніз. Множн. Пазбівацца (пазбіцца) з пуця (пуці). Луччы цяперя глядзіця, як пызьбіваюцца с пуця, трудна тады пірявўчывыць. Чуць ні пызьбіваліся с пуці, цётка трошку пріехыла, удукувала. Пысаб’юцца с пуця і прыпалі, нада прідзержывыць, страмі большы. Чым на пуць стаць, дык пазьбіцца с пуці лехчы. Працягл.-фінальн. Назбівацца (дазбівацца) з пуця (пуці). Во й нызьбіваўся с пуця,— сядзіць, а ты гываріў не, абрузуміцца. Саб’ецца раз ды другей раз саб’ецца, так і дызьбіваіцца с пуця, вохыць бўдзіця. I другей так дызьбіваіцца с пуці, як первый, пы праторіный дарожкі пашоў.
    Збівацца з толку (панталыку). Губляцца, бянтэжыцца. Я дык стала с толку зьбівацца, што тут і як дзелыць. Ці пірістаў ты зьбівацца с пынталыку, ці ўсё яшчэ ня прідзіш у сябе? Зак. Збіцца з толку (панталыку). Зьбіўся с толку і ні знаю, у якей бок іціць, а тут туча ныдзьвігаіцца. А ні мішай, мы й так зьбіліся с пынталыку. Множн. Пазбівацца (пазбіцца) з толку (панталыку). У такой зыварўхі і ня хочучы пызьбіваюцца с толку. Адзін адно трілюдзіць, другей другоя вярзець,— каго слўхыць, так і пызьбіваліся с пынталыку. Hi пысаб’ёмся с толку, ня бойціся, самі скарей розвылку пыціряіця. Ну што ты, выступіў такей пузач с адным, а Дзёмка з друп'м, і пазьбіліся ўсе с пынталыку.
    Збівацца са сну. Т раціць сон. Раз ні дасьпіш, другей раз ні дасьпіш, пычанеш зьбівацца са сну, і гылыва рызбаліцца, і будзіш хадзіць як сам ня свой. Зак. Збіцца са сну. Зьбіліся мы за ету нядзелю са сну, пряма хадзіць ня ўздоліім. Узмацн. Пазбівацца (пазбіцца) са сну. Учора старый у поўныч пріехыў, а сяпыія хлопцы сваё ўремя пірябі'лі, дык мы неік пызьбіваліся са сну. За ета ўремя ажно са сну пазьбіліся, ныдаела пыдгатоўка ўся.
    Збіваць з пуця (пуці). Штурхаць на няправільны шлях. Ты яго ні зьбівай с пуця, ён і сам пролыбку знайдзіць ці ў пятлю якую ускочыць. Ен і хлопіц як хлопіц, дык тэя ж Кындрацёнкі пычалі зьбіваць с пуці. Зак. Збіць з пуця (пуці). Васіль жа быў хлопіц-хлопіц, і красі'вый, і тылкавітый, а во неік улез у іхнію кымпанію, і
    зьбілі с пуця. Ага, саб’еш ты яго с пуці, малінькій ён, у яго розуму ны пяцёх такіх, як ты, хваціць. Множн. Пазбіваць (пазбіць) з пуця (пуці). Здрўжуцца с Санькыю, і тэй пызьбіваіць іх с пуця. Пызьбіваць іх с пуці ляхчэй лёхкыга. Яны як вецір: куды пывярнўў, туды й пашлі,— есьлі іх пазьбілі с пуця, то куды вы самі глядзелі. Нечыга абіжацца: пазьбілі с пуця, самі шывяліця мызкамі. Працягл.-фінальн. Назбіваць (дазбіваць) з пуця (пуці). Каб ня ты, Коля б зылатым хлопцым быў, ну ты мне нызьбіваіш яго с пуця. Нызьбівалі с пуці, пакуля ні ўзяўся трошку за вум. А тэй лыпавўхій дызьбіваіць яго с пуці, дажджэцца ў мяне.
    Збіваць (зразаць) на горкае яблыка. Бязлітасна сячы. Сколька раз цябе зьбіваў бацька на горькыя яблыка, ты ж ні каісься, пыряівеш і ўзноў зы сваё бяресься. Пряма зрізаіць на горькыя яблыка, як дыбярецца з ремнім. Зак. Збіць (зрэзаць) на горкае яблыка. Зьбіў ён учора свайго на горькыя яблыка зы сад, каб большы ні лазіў. На горькыя яблыка зрежу, есьлі яшчэ раз пачўю такоя. Множн. Пазбіваць (пазразаць) на горкае яблыка. Есьлі ўжо возьмуцца абоя, пызьбіваюць на горькыя яблыкз. Іх даўно нада було на горькыя яблыка пызрізаць.
    Збіваць з толку (панталыку). Прыводзіць у замяшанне, разгубленасць. Пірістань яшчэ ты зьбіваць с толку, я Й так ні дыбярўся ды ладу. Ці Машка б сабе чылавека ні ныйшла, ці што, дык яе ж Васіль зьбіваіць с пынталыку. Зак. Збіць з толку (панталыку). А нас, дўмыіш, хто, тожа яны зьбілі с толку. Ну хто ж яго зьбіў с пынталыку, мы ж скызалі толька тоя, што чўлі. Узмацн. Пазбіваць (пазбіць) з толку (панталыку). Нас Кіреівы пызьбівалі с толку, прібеглі: зыпрігайця, едзьця, ужо ўсё кончына. Ніхто іх ні зь якыга пынталыку ні пызьбіваў, гываріць ім проста нечыга. Будзіця іх слўхыць — узноў пысаб’юць с толку. Каб вы ні пазьбілі с пынталыку, ніхто б нічога і ні гываріў. Працягл.-фінальн. Назбіваць з толку (панталыку). Ну й нызьбіваіць с толку, атлаю дык атлаю. Сколька яны мяне нызьбівалі с пынталыку, я ўжо ні сышчытаю дайжа.
    Збірацца (сабірацца) з духам. Перамагаць сябе, сваю нерашучасць, набірацца смеласці. Дўмыю ехыць, зьбіраюся з дўхым. Сыбірайся з дўхым, січас твае кумы тут бўдуць. Зак. Сабрацца з духам. Доўга дўмыў, пакуля сы-
    браўся з дўхым, ён цяжолый ны пад’ём. Пыдажджы трошку, дай сыбяруся з духым, тады пыраімся, як быць.
    Збірацца (сабірацца) з мыслямі. Абдумваць, узважваць думкі. Доўга ж ты зьбіраісься з мысьлімі, зразу гыварі, ці паедзіш, ці не. Пашлі, ато ён будзіць сыбірацца з мысьлімі цэлый год. Зак. Сабрацца з мыслямі. Чуць сыбраліся з мысьлімі посьлі такой устряскі.
    Збіраць (сабіраць) кускі, уст. Жабраваць. Піріц самыю тою вайною, імпірілісьцічыскыю, дзяреўню выкыціла, дык хто трошку пріпяўся, а хто кускі збіраць пашоў. Зысыжані дужа плоха жылі, кажныю вясну сыбіралі кускі, як пыцяплела, так ідуць гужым і йдуць.
    3 богам. Шчасліва (як пажаданне). Едзіця? Ну, з богым, глядзіця, каб там усё було ў пырядку.
    3 божжаю міласцю, жарт. Як-небудзь, крыху. Стынавіцісь-ка, з божжыю мілысьцю і паложыця гіктар удзісіцярых. 3 божжыю мілысьцю ды с тваёю помышчу дык мы раз-два зьдзелыім.
    3 боку. Як пастаронні, з ліку іншых; як для пастаронняга. Мы ж утраіх, ды яшчэ чылавекі чатырі з боку пыдыйшло, дык яны уціхаміріліся. Ну, а ты што скажыш, з боку ж яно відней.
    3 боку прыпёку. Непатрэбны, лішні. 3 боку пріпёку пріляпіўся, неік жа нялоўка гнаць. Якей ён свой, так, з боку пріпёку.
    Збор дружыны (дружына). Пра зусім рознае, выпадковае. Каб хто путній быў, дык нікога, збор дружыны. Так, сыйшліся збор дружына, некыму було ні пыкымандывыць, ні сыргынізуваць.
    Збор-каляда, неадабр. Пра зусім рознае, выпадковае. Пыгываріць дайжа не сь кім було як нада, збор-кыліда ўсякыя сыбралыся.
    3 бору па сосенкі. Адкуль папала. Сыбіралі з бору па сосінкі, аткўля каток, аткўля аглоблю. Прінясьлі троху сяго-таго з бору па сосінкі. Учора ўсё набоўкла, сяньня зьбіралі з бору па сосінкі, што надзець.
    Збываць з рук. Пазбаўляцца. Хуць мы і відзілі, што толку зь яго ні дажджэсься, ні помышчы, нічога, ну толька збуваць жа з рук каму другому нялоўка — свыя кроў
    як-ніяк. Перша зьбіраўся збуваць з рук, а тады пірядўмыў: ніхай трошку пыткычаіцца. Зак. Збыць з рук. Я ўжо рад, што збыў з рук клопыт свой, мне ныдаелі етыя мяшкі хужы горькія редзькі. Карову збўдзіш з рук, а капля ж мылыка нада, ап сухом жа ня будзіш усё ўремя жыць. Узмацн. Пазбываць (пазбыць) з рук. Пузбуваць усё з рук, а тады каб хадзіць ды прасіць усяго ўсякыга — так я ні хачў. Пазбыць з рук нядоўга, набыць трудней.
    Звадзіць вочы (вачамі). Засынаць на вельмі кароткі. час. Я трецьція судкі вочы ні зваджў. Два разы сяньня лажылыся, дык ці я спала, толька вычамі звадзіла. Зак. Звесць вочы (вачамі). Толька вочы зьвёў, яны ляп-ляпляп, узноў сон пірябілі. Якоя спаў, зьвёў толька вычамі і ўсё. Множн. Пазвесць вочы (вачамі). К раньню трошку пызьвялі вочы, а ўсю ноч ні дывалі заснўць, гырлалі. Ніхай хуць вычамі пызьвядўць,— столька ўремя ні спаўшы.