I коціцца і валіцца
(Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
Георгій Юрчанка
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 288с.
Мінск 1972
3 ног да галавы. Увесь. У тванішчы з ног ды гылавы, цякець, плувець зь яго. Гл. 3 г а л а в ы да н о г.
3 ног далоў. Упасці, злегчы. Ішоў, ішоў, а тады з ног далоў пысярёд дарогі, пряма ў пылі, дык чуць аткаілі. Ету зімў Аксюта з ног далоў, дайжа ні пыднімаіцца.
3 ног на галаву. У беспарадак. 3 ног ны гылавў там пірівярнўлі ўсё чыста, ні рызьбяресься, што ды чаго.
3 носа (галавы). 3 кожнага прысутнага. Па трыячкі з носа ськінуліся, пару паўлітрыў узялі, закўскі троху дый выпілі. Пу рублёўкі з гылавы, во й гырманісту будзіць уволю.
Зорак з неба не хватаць. Пра пасрэдныя здольнасці. Твой Сямён зорік зь неба ні хвытаў. Зорік зь неба ён ні хвытаіць, ну чылавек хызяйлівый, можна жыць.
3-пад зямлі. Любым шляхам. Ен такей пранырлівый, с-пыдзь зямлі што хочыш дыстаніць. Ты ж ні с-пыдзь зямлі бяреш такея кохтычкі.
3-пад палкі. Па прымусу. С-пыт палкі толька што і зьдзелыіць. Ніхай вядро вады прінясець, і то толька с-пыг палкі.
3-пад рук. У час патрэбы. Каб у мяне так с-пад рук схвацілі, я б тожа богу ні маліўся б.
3-пад [самага} носа. 3 вельмі блізкай адлегласці. С-пад носа схвацілі,— хто й як, мы ні замецілі. С-пыц самыга носа уцёк аць цябе пацьцёлык, і ты стыяў, куды ж ты глядзеў.
3 паследняга (паследніх сіл). Прыкладаючы ўсе намаганні. С пасьледніга стыряліся, каб дагресьць усё, ні кідаць ны заўтря. С пасьледніх сіл выбіваліся, каб выўчыць абоіх. Цягніцца с пасьледніх сіл, каб ад друп'х ні астацца.
3 паталка, неадабр. Без падстаў, не маючы ніякіх даных. Наверна, ты с пытылка ета ўзяў. С пытылка гаворіць, большы ніаткўля ён ні пачўў.
3 патрахамі. Поўнасцю. Ен, каб прімеў, с пытрыхамі б цябе прыглыціў. Зыбралі ўсё с пытрыхамі.
3 паўслова. Адразу, без доўгіх тлумачэнняў або размоў. Пецька ўжо наўчыўся с паўслова пынімаць. С паўслова схваціў, к чаму гаворіцца.
3 паходам (хвосцікам). Крышку звыш меры. Зьвесілі, дык трі хўнты с паходым. Кажыцца, нібыльшая клўмка, а пыцягнўла два пўды с хвосьцікым.
3 пенаю [кала рота]. Горача, злосна, заўзята (даказваць, спрачацца). Сь пеныю дыказывыў, што тут ніхто ні вінуват. Як пацскочыць Мутрунёнык сь пеныю кыла рота: нашто вы яго трогыіця.
3 перапою. У выніку an’янення. Сь піряпою дык двору ні пупаў, у Мільлянёнкыву пўню зываліўся і спаў тама ўсю ноч.
3 первага слова, адз., мн. Адразу, без доўгіх размоў. Я сь первыга яго слова пыняў, што тут нешта ні так. Сь первых слоў стала ясна, што яго пыцстрыпалілі, і дужа пыцстрыпалілі.
3 первага ўзгляда. Па першаму ўражанню. Мы сь первыга ўзгляда апрідзялілі, што ён зы чылавек. Ідзі, ты яго сь первыга ўзгляда пызнаіш.
3 первых рук. Непасрэдна. А ты лўччы вазьмі ды зайдзі г Дзянісывым, там ты сь первых рук усё ўзнаіш. Ай, пірякўпка хужы німа, калі што браць, то сь первых рук.
3 перцам (перчыкам), іран. 1. Дзёрзкі. Сь перцым дзеўкі, кыла іх дужа ні паходзіш, ні пылытаісься. Ганна была сь перчыкым, угадзіць ёй було ого як трўдна. 2. Дзёрзка. Яму пыкызалыся, што сь перцым скызала, як узьняў шўры-бўры. Як скажыць што сь перчыкым, дык і крыць нечым.
3 петухамі. Вельмі рана. Сь пітухамі як устанім, дык і ныпрядзёмся і печ вытыпім ды дня. Сяньня пыдняліся сь пітухамі. С курямі лажысь, сь пітухамі ўстывай.
3 прахладцаю. Без натхнення. Тут ты нешта бяресься зы работу с прыхлаццыю. С прыхлаццыю устрецілі зяця, нечым ні дыгадзіў.
3 пустымі карманамі, радзей з пустым карманам (карманом). Бедны, без грошай. I ўсігда будзіць с пустымі кырманымі, раз прыпіваіць усё чысьцінька. С пустым кырманым дренна жыць. Сядзеў месіц с пустым кырманом: усю палучку рыскаціў з друзьямі, во й гыварі.
3 пустымі рукамі. Нічога не купіўшы, не ўзяўшы; нічога не дабіўшыся. Ну як жа с пустымі рукамі у атведкі
іціць, ня пойдзіш с пустымі рукамі. Дзень прутрубіў і прішоў с пустымі рукамі: ні дыждаліся стыршыны.
3 пушкі не прабіць. Пра немагчымасць пераканаць. Лявона ня то што чым дойміш, яго с пўшкі ні праб’еш. С пўшкі ні прабіў ба — такей зыкарюзлый. 3 пушкі прабіць. Ты яго с пўшкі папробый прабіць. Можа толька с пушкі і праб’еш, і то ці ўдасца.
3 пялёнак. 3 ранняга дзяцінства. Калі хочыш, каб дзіцёнык дзіцёнкым быў, прівучай яго к рабоці сь пялёнык. Ты, знаць, сь пялёнык бріхаць наўчыўся.
3 п’яных вачэй. У стане ап’янення. Упёрся ў балота с п’яных вачэй, каб людзі ні нырваліся ды ня выцігнулі— заліўся б.
3 ранніх, іран. Незвычайна развіты; празмерна спрытны, цікаўны. Я віджу, ты з раньніх дўжа, усюдых сўіш свой нос, куды ня просюць. 3 раньніх жа ты, як матка твыя.
3 рання да змяркання. Усё жыццё. Што тут скажыш пра Доньку: гурювала іна з раньня ды зьмірьканьня. Hi ўдылася жызьня з раньня ды зьмірьканьня.
3 рота тарчэць. Пра вельмі нясмачнае. Во сыіікла хлеб дык сьпікла, ён жа з рота тарчьіць, куска ні праглоціш.
3 рук. Прыватным чынам, у прыватніка, выпадковага гандляра. 3 рук — пупалыся кўртка — купіў, кажыцца, ні плыхая. Нашто табе з рук браць, такога дыбра і ў мыгазіні валым нываліна.
3 рукамі атарваць. Купіць з вялікай ахвотаю. Ты прыдываць ня ўмеіш, у мяне з рукамі атарвўць. Толька узьнісла ны бызар, чуць з рукамі ні атырвалі, рысхвыталі ды чысначыны у мінўту.
3 рукамі і нагамі. 3 вялікай ахвотай, усё цалкам. С такімі пулушўбкымі толька пыкажыся ны бызар, з рукамі і ныгамі схвацюць.
3 рук не спускаць. Падоўгу трымаць на руках. Што ў цябе зы прівычка, што ты ні спускаіш малыга з рук. 3 рук спускаць. Худзь ба іна спускала калі хлыпца з рук, дык не, бянтэжыцца зь ім і бянтэжыцца, а ён як цяльпўх.
3 рук (плячэй, плеч) далоў. Пра вызваленне ад абавязкаў, клопатаў. Скарей ба нам з рук далоў ету вылакіту, худзь ба вальней уздыхнўлі. Адна забота с плячэй далоў, мука ёсьць, а заўтря нада у хворыст зьезьдзіць. Выбрылыся, схадзіла, цяперя забота с плеч далоў.
3 рук у рукі. Непасрэдна. Нада було пірідаць з рук у рўкі, яно б і ні прыпала. Такея вешчы з рук у рукі аддаюць. Аддай з рук у рукі, дык будзіш спакоін.
Зрушыцца (стронуцца) з мёртвай точкі. Прыйсці ў рух. Што там чўтна, ці зрўшыцца тваё дзела зь мёртвый точкі? Калі стронулыся зь мёртвый точкі, то можа як пойдзіць скарей.
Зрушыць (стронуць) з мёртвай точкі. Прывесці ў рух. Калі Піліп возьміцца, ён зрўшыць зь мёртвый точкі, a бізь яго ні папхнеш. У райспалкомі мне пымаглі стронуць зь мёртвый точкі, а сільсавет толька вылакіціў.
Зрываць (сарвываць) маску. Выкрываць. Якўю ты зь яго будзіш маску зрываць, што ён — айдзе прывініўся, ці мы ні знаім, хто ён такей,— ны вычах вырыс. Ты ўмеіш сарвывыць маскі, во каб сь цябе сырваць. Зак. Сарваць маску. Дужа ні храбріся, найдуцца людзі, сь цябе сарвўць маску. Множн. Пазрываць (пасарвываць) маскі. ІІІто, хырашы сталі, як маскі пызрывалі зь іх. Даўно нада було пысарвывыць маскі, ато й так доўга бушувалі.
Зрэзу няма, цяп., пр., буд. Пра вельмі добры ўраджай. Лі Глубокія кынавы жыта зрезу німа. Ці помніш, як ат Ільлёвыя мяжы гною ўбўхылі, пышаніца вырысла — apeay ні було. Кылі пагода ні пыткычаіць, тут жыту зрезу ня будзіць.
3 сабакамі не найціць (не знайціць), неадабр. Пра вельмі добра схаванае. Як схуваіць што, с сыбакымі ні найдзіш. Яны схуваліся, што с сыбакымі ні знайшоў ба.
3 секунды на секунду. Вось-вось. Сь сікўнды ны сікўнду должын падбежч, я даўно пыслала. Жджом сь сікўнды ны сікўнду, ды ўсё німа.
3 серадзіны на палавіну (з серадзінкі на палавінку). Hi добра, ні дрэнна, зболыйага, пасрэдна. Вот, сь сірядзіны ны пылавіну троху зьляпілі, пўнчына ж нейкыя пулучылыся. Яны ўсігда так дзелыюць, сь сірядзінкі ны пылавінку.
3 серца вырываць (выкідаць). Прымушаць сябе забыць. Так ужо ты будзіш і сь серца яго вырываць. Раз так дзелыіць, то й сь серца выкідай, дужа яго жалець, чорта, нада. Зак. 3 серца вырваць (выкінуць). А ты дўмыіш мне Сярьгея лёхка було сь серца вырвыць? С хаты выгыню і сь серца выкіну, раз так атносіцца. Узмацн. 3 серца павырываць (павыкідаць). Саветывыць лёхка, a толька як ты пывырываіш сь серца, столька ўремя пражыўшы ўмесьці. Клыпаціла, гурювала, біспакоілыся — хваціць,— сь серца пывырывала і большы дайжа ня ўспомню.
3 серцам. У злосці. Мала што ў жызьні буваіць, калі можа і сь серцым скажыш. Бўркнуў сь серцым і пашоў скарей.
3 толкам. 1. Разумны. Максім с толкым чылавек, абычаго ні тріпанець. 2. Разумна. Во ета, я віджу, с толкым зьдзелына. Ты ж с толкым рыскажы, чылавек жа ні знаіць тут нічога, первый раз.
3 тры корабы, неадабр. Вельмі многа (нагаварыць). Ныплялі ўсякія лухты с трі корыбы. Во прідзіць Аўсей, ён ныгаворіць с трі корыбы.
3 трэцціх рук. Праз іншых. Мы пачўлі ужо с трецьціх рук. Што там узнаіш с трецьціх рук, айдзе праўда, айдзе ніпраўда.
Зуб за зуб. Пра непрыязныя ўзаемаадносіны. У Высіля с Хомкыю ужо даўно зуб за зўб ідзець. Неік пычалося зуб за зуб, і цяперя адзін другому на сьлед ні нуступакшь. Ыі ета сяньня толька так зуб за зуб, у іх пашло с прошлыга года.
Зуб на зуб не пападаець, цяп., пр. Пра змерзлага да дрыготкі. Укацілыся у хату, дык у мяне пряма зуб на зўб ні пыпыдаіць. Куды яму яшчэ на холыд, ён трёсься толька што, зуб на зуб ні пыпыдаў. Зак. Зуб на зуб не пападзець. Пірікалеіць у плашчыку, у яго зуб на зуб ні пупадзець.
Зубы лупіць (скаліць), груб. Смяяцца здзекліва. Нічога тут сьмешныга німа, вам каб толька зўбы луш'ць. Стыялі там збоку, скалілі нешта зўбы. Непаўн. Зубы палупіць (паскаліць). А ніхай, палўпюць зубы ды пыцягнуцца, a ўспыкаівыючы сьмеху толька надзелыіш. Есьлі яны пыскалілі зубы, дык што мне ат таго зьдзелылыся. Пра-
цягл.-фінальн. Зубы налупіць (наскаліць, далупіць, даскаліць). Нулупілі зубы—■ ляцелі сь сянец тыршма носым. Адзін ужо ныскаліў зубы — рявець, цяперя твыя вочырідзь. А во так зубы дулупіў, што стыяў паўвечыра ў вуглў. Дыскаліш ты ў мяне зубы, узноў палўчыш, што на той нядзелі було.
Зубы паламаць (абламаць, паламіць, абламіць, зламаць, зламіць). Пацярпець няўдачу. Са мною табе ні зь Дзімідзёнкым, зубы пулумаць можыш. He, на мне ты зубы аблумаіш скора. Глядзі, глядзі, храбрец, зубы пыламіць тут можна. Зь Лявоным ты мігым зубы абломіш, ета ні сь Цімошыхыю хвытацца. Hi знаю, як тут пуцступіцца, злумаць зубы тут злумаіш. Гываріла, ён будзіць дзелыць, што захочыць, а тут зламіў зубы. Узмацн. Зубы паабламаць (паабламываць, паабламіць, паабламліваць). Цяперя храбры, што тэй дзяржыць іх, а паедзіць— скора зубы пыаблумаюць. Чаго хацелі, таго і дыждаліся, пыабламывылі зубы і ня пікнуць большы. Пабломюць зубы і твае вогірі, дугуляюцца с агнём. Сам увідзіш, як пыбламлівыюць зубы, нядоўга асталыся ждаць.