I коціцца і валіцца
(Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
Георгій Юрчанка
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 288с.
Мінск 1972
Зубы прадаваць, неадабр. 1. Попусту, бязмэтна знаходзіцца. Мыланка там, відзіла, зубы прыдывала, тарчэла кылы шумінічань. 2. Смяяцца беспрычынна. Стыяў ба, зубы прыдываў і большы нічога.
Зубы ціснуць, цяп., пр. Пра задзірлівыя паводзіны. Есьлі зўбы ціснуць, мы іх табе скора праредзім. Сашку даўно зубы ціснулі, усё нійдзе ні було угамоньня. Зўбы ў яго, відна, ціснулі, што лі іх пыхадзілі с кулукамі.
Зубы (язык) часаць, неадабр. Балбатаць. Сідзяць пыд Аўдотычкіныю хатыю, зубы чэшуць. Ап каго яны тамыцька ізыкі чысалі? Непаўн. Зубы (язык) пачасаць. Пычысалі зубы і пыцягнўліся тэй у тэй бок, а тэй у другей. Язык пычысала і йдзі печ тапіць, ато й к абедзьдзю ні заслоніш. Законч. Зубы (язык) адчасаць. Пакуль зубы ііі аччэшуць, ны вярёўкых іх ні рысьцягніш. Да поўнычы, знаць, сядзелі, во ізыкі аччысалі. Працягл.-фінальн. Зубы (язык) начасаць (дачасаць). Нычысалі зубы, што большы некуды. Ці нычысаў язык сы сваімі ніныгляднымі, узноў ны каго-то напелі? Ніхай, ніхай, дачэшуць зубы, ні палўчыцца ні тут нічога, ні там ні радзімца ня выбігыюць. Ты дачэшыш язык ікраз так, як Хвядора сы сваёю кумою.
3 ходу. Адразу, без асаблівых цяжкасцей. С ходу решыць любўю зыдачу,— такей пынятлівый. Нашы ў сорык трецьцім с ходу піряйшлі Сож і пашлі дальшы.
3 храбрага дзесятка, звыч. іран. 3 самых рашучых. Ты, канешня, с храбрыга дзісятка: зайца увідзіш і кытанеш уцікаць.
3 цяжолым серцам. 3 прадчуваннем нядобрага. Сь цяжолым серцым еду я сяньня ў лес. Як сам пріччўствывыў бяду: гываріў, сь цяжолым серцам выпрыўляюся.
3 чужога пляча. He ўласнае (пра адзенне). Дзед вун рысказывыў, што ён дайжа пыд вянец ныдзіваў пінжак ш чужога пліча. Ш чужога пліча мне ня дужа што падойдзіць.
3 чужых слоў. 3 размовы іншых. Ну й што, што я гыварю ш чужых слоў, а есьлі ета праўда. Hi прівучайся гываріць ш чужых слоў, сваёю гылавою дўмый.
3 чыстай совесцю (душою). Без граха на душы. Мне абманывыць незычым, паетыму я і гыварю ш чыстый coвісьцю. Я ж к табе ш чыстыю душою, нашто мне ўгаць. Каб рыскызаў усё, як було, і паехыў ба ш чыстыю душою.
3 чыстым серцам. Шчыра, адкрыта, даверліва. Я spaay пыніла, што тут ён ш чыстым серцым гаворіць. Аддам, дўмыю, усё ду мутузінкі, ніхай ш чыстым серцым буду.
3 якой (якея) нагі скакаць (танцаваць), звыч. іран. Пра неабходнасць папярэдняга разліку ў дзеяннях, паводзінах. Тут ужо я ні знаю, зь якой нагі скыкаць піряд ім. Ніяк апрідзяліць ня можыць, зь якея нагі скыкаць піріц сваёю ніныглядныю кралію, нулюбувацца ня можыць. Ну, зь якой жа нагі ты тунцувала пірідзь зіцямі? Непаўн. 3 якой (якея) нагі паскакаць (патанцаваць). Хто ж тама угледзіііь, зь якея ты нагі пыскачыш піріц стыршыніхыю. Мы дык зразу відзілі, зь якой нагі ён пытанцўіць. Як пріехыла, ны задніх лапкых хадзілі, ні зналі пряма, зь якоя нагі путунцуваць піряд ёю.
Зялёная вуліца. Свабодны шлях. Куды ня пойдуць, усюдых ім зялёныя вўліца, іх дужа увыжаюць. Во ідўць вогірі, дывай ім зялёныю вўліцу.
Зямля гаворыць, цяч., tip., буд. Пра шырокае распаўсюджанне чутак. Каго ён у Кудрічых прайціць хочыць,
кылі тут пры яго сыма зімля гаворіць. Як сыйшліся, як сьпеліся. пра іх тады зімля гываріла. Ды Аўдотычкіных вушэй ніхай толька што дайдзіць, зімля будзіць гываріць. Пачын. Зямля загаварыла, пр., буд. Ну, яны ж і дзелылі. чаго ні вытвырялі, тады пряма зімля зыгываріла. Есьлі Пятрок пріедзіць, узноў скрўціцца с Анькыю, апяць зімля зыгаворіць.
Зямля пад нагамі гарыць, цяп., пр., буд. Пра невыноснае становішча. Што ж ты дзелыіш і як ты дўмыіш, у цябе ж зімля пыд ныгамі гаріць. Нада, каб у іх ува ўсіх зімля пыд ныгамі гарела, каб ны кажным шагў пальцымі тыкылі са ўсіх бакоў. Hi пірістаніця так дзелыць, зімля ў вас пыд ныгамі будзіць гарець.
Зямля пад нагамі шатаецца, цяп., пр., буд. Пра хісткае, ненадзейнае становішча. Відзілі яго, ці даўно фонбароным хадзіў, а цяперь зімля пыд ныгамі шытаіцца. У іх даўно зімля пыд ныгамі шыталыся, ета храбріліся толька. Зімля будзіць пыд ныгамі шытацца, а яны ні пыкаюцца, як тварілі, так і тваріць будуць. Пачын. Зямля пад нагамі зашаталася, tip., буд., Як зышыталыся зімля пыд ныгамі, тады хваціўся за розум, бяп'ць: «Што дзелыць?» Есьлі ўжо зышытаіцца зімля пыд ныгамі, заві нас, мы прі'дзім на помышч. Аднакр. Зямля пад нагамі пашатнулася, пр., буд. Раншы Зьмітраковых було ні пыткалўпіш, сядзелі крепка, ета посьлі ў іх зімля пыд ныгамі пышатнўлыся. Hi стаў ждаць, пакўля зімля пыд ныгамі пышатнецца, пачўў — дымым пахніць, і ў пуць.
СЛОЎНІК (словы з ілюстрацыйкых прыкладаў)
Аббіцік м. Гладыш з абабітымі краямі. Чуць ліпіць аббіцік, бярі яго астарожна дзьвюмя рукамі зьнізу.
Абгадаць (абгыдаць) -а-ю, -а-іш; зак. Набыць пры сціплых матэрыяльных магчымасцях.
Абглодычак (абглодычык) м. Абгрызеная драўляная лыжка.
Адпраць (атпраць) -р-ў, -р-ёш; зак. 1. Закончыць перыць; адмыць перучы. Яны ж мне пымыгалі, ну й я на той нядзелі атпярў Ганьні. Настолька заношына, што ня толька ацьцерць, а й атпраць ні атпяреш. 2. перан. Пабіць.
Адчысціць (аччысьціць) -шч-у, -ц-іш; зак. 1. Адчысціць. Дзёгыць ныўряд ці аччысьціш чым. 2. перан. Моцна пабіць, налаяць. Варычка цябе яшчэ аччысьціць, толька пупадзесься ёй на вочы.
Акурыцца (акўріцца) -р-юся, -р-ісься; зак. Асталявацца на сталае жыхарства пасля доўгіх блуканняў.
Атамійь -м-іць; зак. Змарыць. Нешта мяне так атаміла, ні магу дух пірявесьць.
Барстваваць (барствывыць) -вы-ю, -вы-іш; незак. Жыць па-панску. Я ж піклўюся, і ў грязь, і ў холыд цягнўся, а ты барствыіш за мною.
Батракаваць (бытрыкываць) -ку-ю, -ку-іш; незак. іран. Прыслугоўваць, працавапь на іншых.
Баярыць (быяріць) -р-ю, -р-іш; незак. гумар. Працаваць; дзейнічаць. Паехыла, дык быяріў месіц адзін, a айдзе ж ён дзеніцца.
Біндзюгай (біньдзюгаіі) .u. асудж. Гультай; лодыр; вісус.
Бяды прысл. У крык, у лямант. Пёкла бяды, чаго ты ні пріходзіш. Дужа бяды стыршына ны рыбаловыў на тых: зыстаўлю работыць.
Вараціцель (выраціціль) м. іран. Кіраўнік, галава.
Вертаглаз (віртыглаз) м. і ж. Балаўнік, распуснік, сарвігалава. Такея віртыглазы, ня слўхыюць яе ні каплі.
Віліна ж. Крывуліна, скрыўленне.
Вопаўзкам (вопыўзкым) прысл. Паўзком. Пы быразёнкі вопыўзкым, вопыўзкым і ў кусты.
Выказаць (выкызыць) -ж-у, -ж-ыш; зак. 1. Выказаць, сказаць. Ішчэ ня ўсё я табе выкызыў, калі-небудзь дыбаўлю. 2. Выдаць. Суседка цябе й выкызыла, большы ніхто.
Выкалатырыць (вьікылытыріць) -р-ю, -р-іш; зак. неадабр. Аббегаць, выбегаць.
Вырвас (вырвыс) м. неадабр. Балаўнік, распуснік. Па кім етый вырвыс зыдаўся?
Гукаць (гўкыць) -ы-іць; незак. Трывожна, неспакойна рохкаць.
Гэрчык м. Той, хто можа падкусіць, зрабіць непрыемнасць. Ух, быў гэрчык, толька й глядзеў, каго сь кім зьвесьць.
Даступный прым. 1. Даступны. 2. Прабіўны, настырны. Разьвітыя была, дастўпныя, усяго мыгла дабіцца.
Дахвальства (дыхвальства) н. неадабр. Выхваленне. Зыдач, як у цябе, ды дыхвальства цярыіець ні магу.
Дзікавацца (дзікувацца) -ку-юся, -ку-ісься; незак. Дзівавацца, глядзець са здзіўленнем. Дзелыіця, што людзі толька дзікўюцца.
Дыгалы (дыгылы) мн. груб. Ногі. Выстывюць дыгылы, што глядзець брыдка.
Журжа ж. неадабр. Мажная гультаяватая жанчына, якая попусту траціць энергію. Вун дзьве журжы, к рабоці ні прітуркыць.
Жырыстый (жырістый) прым. Сыты; тлусты, доўга кормлены. Хырашо укармілі, жырістый кыбан.
Жыціна 1. ж. Адно сцябло жыта. Жыціна к жыціні— во й сноп. 2. н. пагардл. Жыта (зерне і расліны).
Завальняць (зывыльняць) -я-ю, -я-іш; незак. Забараняць. Хто ж яму зывыльняў купляць тулўпчык?
Задачы (зыдачы) мн. неадабр. Задаванне. Каму толька іх зыдачы ня збрыдзілі.
Закласць (зыкласьць) -лад-у, -ладз-еш; зак. 1. Закласці. 2. Пачаць, пачацца. Як зыклала з раньня мальбоны, к вечыру ці сьціхніць.
Закубрыць (закўбріць) -р-ю, -р-іш; зак. жарт. Узяць з сабою; уцягнуць у якую-н. справу. Закўбрілі нашых у рістыран, пывялі.
Закупацца (зукупацца) -а-юся, -а-ісься; зак. Змокнуць, ходзячы па роснай траве, кустах. Зукупаліся у ріхах посьлі. дажджў.
Заматаць (зымытаць) -а-ю, -а-іш; зак. 1. Заматаць. 2. Завярцець. Пўгыю як джыгнў, ён як зымытаіць хвастом і ні зь места. 3. перан. Скруціць.
Запаіць (зыпаіць) -а-ю, -о-іш; зак. Закупіць. поячы гарэлкай. Ня то етыга атряху, любога чорта запоюць.
Запеляскацца (зыпіліскацца) -шч-ўся, -шч-ысься; зах. Змокнуць, намокнуць. Зыпіліскаліся ны сажылкі с палотнымі.
Запоеный (запоіный) дзеепрым. Закуплены гарэлкай. Я зразу пыняў, што ён запоін.
Заступа 1. ж. Абарона. 2. м. і ж. жарт. Абаронца. Сьціхні, сьціхні, застўпа твыя ідзець. Увідзіў сваю застўпу, pad.
Захватацца (зыхвытацца) -а-юся, -а-ісься; зак. Заматацца, стаміцца, беручыся за некалькі спраў адразу. Зы. раньня зыхвытаісься сь печчу, пряма амягніш.
Захвацістый (зыхвацістый) прым. 3 шырокім захватам (пра серп).
Зацьмень (зацьмінь) ж. Часовае пацямненне; часовая страта свядомасці. Стала зацьмінь пірід гразою, хуцо сьвет палі. Урімінамі зацьмінь находзіць, ціряіць сызнанія.
Зацэліць -і-ю, -і-іш; зак. Застацца цэлым, некранутым. С такімі атлётымі дзеўкі, дўмыіш, зацэліюць?
Збутуражыцца -ж-ыцца; зак. Збіцца ў кучу; набіцца ў памяшканне.
Зглумачыцца -ч-уся, -ч-ысься; зак. Змарнавацца, прапасці. Hi так многа чаго й було, алі й тоя зглумачылыся.
Каенчыць -ч-у, -ч-ыш; незак. Мучыцца, стагнаць. Другей месіц каенчыць з рукою, і ня йдзець на ўлуччэньня.
Какаты (кыкаты) мн. Кіпцюры; вялікія ногці.
Карчэць -э-ю, -э-іш; незак. 1. Мерзнуць. 2. Гібець у працы, надрывацца. Нны ў грышах купаліся біззаботна, а ты карчэў, каб капейку заробіць.
Кастрывый (кастрівый) прым. 1. Кастрывы. Кастрівыя пінька, ні к чорту годныя. 2. Няўжыўчывы, сварлівы.
Кахлянка (кыхлянка) ж. Кафляная печка.
Красень м. іран. Здаравяк. Кычаіцца красень пы крываці, ны работу не, ні пытхвацін.
Красняк (крысьняк) м. іран. Здаравяк. Крысьняк разьдзелыўся — у воз зыпрігай, тріццыць пудоў пыцягніць.
Лянцёха (ляньцёха) ж. неадабр. Няўмелая, нязграбная, гультаяватая жанчына.
Лярва асудж. 1. м. і ж. Гультай, абібок. 3 рук вон лярва стаў, сам ны сябе ляніцца зьдзелыць. 2. ж. Распусная жанчына.
Масць (масьць) ж. 1. Колер шэрсці каня. 2. Разрад карт. Адна чорныя масьць пыдыйшла. 3. Лекавая мазь.
Машаравацца (мышырывацца) -ру-юся, -ру-ісься; незак. Праяўляць энергію ў дзеянні, разыходзіцца, шумець.