I коціцца і валіцца
(Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
Георгій Юрчанка
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 288с.
Мінск 1972
3 камароў (вераб’ёў) нос, жарт. Вельмі малы. Сам с кымароў hoc, а выкамырівыіць нівісь як. Тут і ўзрослыга атаміць, за серца схваціць, а ета работнік с кымароў нос. Зь віряб’ёў нос пырасёнка, а гўкыіць як балыпэй.
3 кандачка, неадабр. He абдумаўшы. С кындычка што зьдзелыіць, а тады — ай-яй-яй, што ж ета пулучылыся, я ж так ні хацеў.
3 капылля далоў. Паваліцца, злегчы. Там ішоў нічога, а во тут, ужо ў празоріні, с капыльля далоў. І я зыхвырала, і ён с капыльля далоў, печ прукуріць некыму. Гл. 3 н о г д а л о ў.
3 кваском. Кіславаты (пра яблык, груіму). Бярі-ка пробуй во етыя с кваском, ты такея любіш. Мне яблыкі каб с кваском, салодкіх ні люблю.
3 кожы лезць (вылязаць, вылазіць, вылузкывацца), неадабр. Празмерна старацца. Ніхай сабе, а ён с кожы лезіць, каб лішній трудадзень заробіць,— ну плоцюць жа нічога. Дужа я стану с кожы вылізаць, сколька ёсьць, столька й ладна, ці мне ў мап'лу браць. Нечыга мне с кожы вылазіць, сколька зароблю, то й маё. С кожы вылўзкыіцца.так стыряіцца, кажыцца б, увесь лугзыгрібла. Зак. 3 кожы вылезць (вылузнуцца). Каб толька сваім што здзелыць, с кожы выліз ба. Я ж с кожы табе ня вылузнуся, і так за дзінь у пень выбілыся, на ныч ніхай другея йдуць. Узмацн. 3 кожы павылязаць (павылазіць, павылезць, павылузкывацца). Так стыряюцца, так бярўць, глядзі што с кожы пывылізаюць. Глядзіця, толька с кожы ні пывылазьця. Гатовы с кожы павылізьць, каб адно свайго дабіцца. Тут яны с кожы пывылўзкывыюцца, ну свайго ня ўстўпюць.
3 краю ў край. Усюды. Нільзя нікўды выпрыўляцца, выда с краю ў край. С краю ў край такея, як ты, ныўряд ці растўць.
3 кукішам (хвігаю) носа (шапкі) не дастаць, іран. Пра вельмі ганарлівага. У цябе ўжо с кўкішым носа ні дыстаць, ці ні рана пычаў так зыдывацца. Такей стаў гынарістый, што с кўкішым шапкі ні дыстаніш. Раз выйшыў у нычальства, у яго с хвігыю носа ні дыстаніш. Тады яны зямлі пыц сабою ня чўлі, с хвігыю шапкі ні дыстаць було. 3 кукішам (хвігаю) нос (шапку) дастаць, адзінк. Паспробый с кукішым у яго нос дыстаць. Можа толька с кўкішым шапку дыстаніш. Так зыважнічыў, што й с хвігыю нос ці дыстаніш.
Зламя галаву, неадабр. Шпарка, імкліва; вопрамеццю; безразважна. Дакрўціціся, кылі так носіціся злымя гылавў. Hi ляці злымя гылавў, можна спакойна йціць.
3 лет вон. Пра глыбокую старасць. У молыдысьці ён быў склейный, што ня зьдзелыіць — як яечка, а цяперя ўжо зь лет вон.
3 лёгкаю душою. 3 чыстым сумленнем, без шкадавання. Я прыдаю зь лёхкыю душою: ты ішчэ мылыка пыясі. Hi знаю, гываріў, што йдзець зь лёхкыю душою.
3 лёгкай (лёгкія) рукі. Дзякуючы добраму прыкладу. Так во зь яго лёхкый рукі мы й гадўім малошніц. Можа с твае лёхкія рукі пойдуць гудувацца ладна.
3 лёгкім серцам. Шчыра, без трывогі. Паехыла я аттўліцька зь лёхкім серцым. Выкыжыць зь лёхкім серцым каго хочыш, і дайжа ні зыбрыдзіць у яго нійдзе.
3 ліца. Са знешняга выгляду. Зь ліца нічога, а як там ужывецца зь ёю, хто ж іх знаіць. Зь ліца як зь ліца, a худзь ба хракцір ладный.
3 лішнім (лішкам). Звыш. меры, нормы. А па-мойму яны цямюцца ужо зь лішнім. Заплоціш сотню зь лішнім, ня меншы. Тута ня пуд, тут пуд зь лішкым, ты ж вазьмі зы хахол, пыднімі.
Злосці не хватаць. Пра надыход абыякавасці ў злаванні. Другей раз так дывядўць, што злосьці ні хвытаіць. Ніякія злосьці ні хвытала на тых бусурманыў; настолька яны душу выідалі. Зак., рэдкаўж. Злосці не хваціць. Hi ў кога б злосьці ні хваціла раз зы разым унімаць вас.
Злэй (злый) на язык. З’едлівы. К Кузьме толька пупадзіся, ён злэй ны язык. Коля быў злый ны язык, дужа, бувала, ні рашшўціцца.
Злэй (злый) язык. Пра з’едлівага. Найшліся злэя ізыкі', дынясьлі, і каму ён так стаў колык. У Трахіма быў злый язык, ды яшчэ якей.
3 маё. Столькі, колькі я. Пыжыві ды пыспытай з маё, тады пызнаіш, пачом хунт ліха. Выцірьпі з маё, а тады гыварі. Сядзець ды руссуждаць кажныму лёхка, а каб пірінясьлі з маё, тады б іначы гыварілі пра ўсё.
3 макава зярэнца. 1. Вельмі маленькі. Там і кумушок быў з макыва зяренца, а зуб выкрышыў. Радзіўся во такей, з макыва зяренца. 2. Вельмі мала. Зьеў там з макыва зяренца.
3 маладых гадоў. Ад самага дзяцінства. 3 мыладых гадоў пашоў па плотніству. Хырлііць з мыладых гадоў, усё яму нідылігаіць.
3 маладых, ды ранній, неадабр. Пра спрытнага не па гадах. Ты, я віджу, з мыладых, ды раньній, раншы бацькі на шыбініцу лезіш.
3 маладых нахцей, рэдкаўж. Ад самага дзяцінства. Вам цяперя ня тоя, што нам було, мы з мыладых нахцей зы работу браліся. 3 мыладых нахцей г дзелу прівўчаны.
3 малаточка, жарт. Новенькі. У цябе тўхлі з мылаточка. Рызадзеўся — усё з мылаточка, а зыдываньня нямерныя.
Змарозіць чапуху (ярунду, чуш), неадабр. Сказаць глупства, бязглуздзіцу. Адзін якую чупухў змарозіць — і пашло гуляць ат ізыка к ізыкў: гыварілі, гыварілі. Ніхто там ні пірюстрюкаў і ні зьбіраўся пірястрець, ета змарозілі ірундў. Змарозіць тую чуш мог толька Аксён, кромі яго ніхто б ні дадўмыўся.
Зматываць вудачкі. Пакідаць месца. Пыра зматывыць вўдычкі, нечыга ждаць у моря пагоды. Зак. Зматаць вудачкі. Так скорінька змытаў вўдычкі, што ніхто й ні замеціў, айдзе й дзеўся. Узмацн. Пазматываць (пазматаць) вудачкі. Як нашы хлопцы пыдыйшлі яшчэ, яны жыва пызматывылі вўдычкі. А я дзіўлюся, чаго б, дўмыю, так скора яны пызмыталі вўдычкі.
3 места ў кар’ер. Адразу. Пыдыйшла і бяз доўгіх рызгаворыў зь места ў карьер: ці дўмыіш з маёю дачкою схадзіцца? Ета зразу бярўць зь места ў карьер, ціріш час астынуць.
3 мухамі ў галаве, неадабр. Дурнаваты, бесталковы. Што ат яго хацець, кылі ён з мўхымі ў гылаве. Пупала сабе нейкыга з мўхымі ў гылаве, троху жывўць.
Змяіный выпаўзень, абраж. Нягоднік, паскуднік. Я тога зьмяіныга выпыўзьня і знаць ні хачў. Пыцягнўліся некуды з Мыланкіным зьмяіным выпыўзьнім.
Змяя падкалсдная, асудж. Злы, каварны чалавек. Ты яшчэ ні знаіш такея зьмяі пыткалодныя. Аксюта ныстыяшчыя зьмія пыткалодныя, во хто йна.
3 налёту (наскоку). Раптоўна, не задумваючыся. Тыя ка мне з налёту, дык я ажно спужаўся. Чаго ён кідыіцца з налёту? Яны дўмылі, з наскоку што зьдзелыюць,— ні ўдалося.
Знаць меру. Устрымлівацца ад празмернасцей. Вот ці знаіш ты калі-небудзь і ў чом-небудзь меру? Ува ўсім усякім у первую вочырідзь нада знаць меру.
Знаць (панімаць) толк. Добра разбірацца. Пархвен знаў толк ў каровых, бувала, толька гляніць і зразу скажыць, ці купляць, ці не. А чаго ж, Ганна пынімала толк у жызьні, ня то што ты. Зак. Увазнаць (пазнаць, паняць) толк. Айдзе глумакў увызнаць толк у чом-ліба. Ці пызнаў толк, як яны цябе надўлі? Пыняў толк, чаго г дзеўкым бегыюць. ,
Знаць сабе цану. Высока ацэньваць свае якасці, весці сябе паважна. Хведзыса знаіць сабе цанў, ён ня пойдзіць, як другея, піць сь первым устречным. Зак., рэдкаўж. Увазнаць (пазнаць) сабе цану. Раз ты ўвызнаў сабе цану, то што й гываріць с табою. Што ж, яны пызналі цяперіцька сабе цанў.
Знаць сваё места. Быць сціплым. Я ўсігда знала сваё места, ня лезла, куды мне ні нада. Яны збутуражуцца к Полькі к Паўлыўні і пашлі гылыгалець, а я ўсігда знала сваё места.
Знаць [усе] хады і выхады. Умець выйсці з любога становішча. Ціхона ні прывядзеш ні ў чом, ён знаіць хады і вьіхыды зь любога пылажэнія. Ну глядзі, надзеімся толька ны цябе, ты знаіш усе хады і выхыды. Аціраўся лі пісарёў, с памошнікым круціўся, дык знаў усе хады і выхыды.
Знаць цану. Высопа ацэньваць. Ён усякый вешчы знаіць цанў, бірягець як нада. Зак. Увазнаць (узнаць, пазнаць) цану. Раншы ж усё табе жонка ні так, жонка ня етык, а цяперя увызнаў жонкі цану? У вайнў і скарінычкі узналі цану. У жызьні прідзіцца пызнаць цану усямў.
Знаць цану-меру. Паводзіць сябе сціпла. А ты дўмыіш, твыя Пёкла знала каму-небудзь цанў-меру? Нада знаць зыдачым цанў-меру.
3 неба валіцца. Прыходзіцца, даставацца вельмі лёгка. А па-твойму мне зь неба ўсё валілыся? — я работыў ні пыклыдаючы рук.
3 неба (луны) зваліцца. 1. Прыйсціся, дастацца вельмі лёгка. Есьлі рук ні пріложыш, само зь неба ні зваліцца. Каб з луны звалілыся, ні дажджэсься, нада і пыразмысьліць, і ні прыспаць, і пыпацець. 2. Нечакана з’явіцца. Ta66 госьці усё дно як зь неба зваліліся. Ты што з луны
зваліўся, ніждана-нігадына. 3. Выявіць незразумелую недасеедчанасць. Ці ты зь неба зваліўся,— пры Сашку ужо ўсе даўно знаюць. Пряма з луны зваліўся — ня чуў, што тут ізыкамі ныбрязкылі. Узмацн. 3 неба пазвалівацца. 1. Жджы, усё само сабою зь неба пызвалііцца. 2. To, буваіць, німа-німа, то як зь неба пызваліюцца — усе разым. 3. Вы сяньня усё дно што зь неба пызвалівыліся, пра ета даўно знаюць усі.
3 небальшым. Крышку больш. Було ў тым кускў хунты трі з нібальшым. Так, на вока метрыў пяць зь нібальшым було, а што яны трілюдзюць?
Зніжаць тон, звыч. іран. Гаварыць спакойней. Нада зьніжаць тон, так рызгавор ні палўчыцца, сам знаіш. Зак. Знізіць тон. Зразу було слова яму ні гыварі, а тады патрошку-патрошку зьнізіў тон. Множн. Пазніжаць тон. Прі мне пызьніжалі тон, знаюць, што са мною ні сарвўць дўжа. Спірва, знаіш, як пыдняліся—с колым у глотку ня ўлезіш, толька посьлі пызьніжалі тон трошку.
Знімаць паследнюю рубашку. Разараць. Во совісьць— зьнімаць пасьледнію рубашку, а яны ж, уродзі, дайжа сваімі шчыталіся. Зак. Зняць паследнюю рубашку. Уся сім’я проклітыя, што зьнімуць пасьледнію рубашку, і бацька такей, і дочкі па ім пашлі. Множн. Пазнімаць паследнія рубашкі. Надзейся, што сваё ўстўпюць,— з другіх пасьледнія рубашкі пызьнімаюць.
Знімаць стружку, іран. Прабіраць, лаяць. Як сталі зьнімаць зь яго стрўжку, як сталі — круціўся, што ўюн ны гырячый скыўрадзе. Зак. Зняць стружку. Ты дажджэсься, што сь цябе яшчэ раз зьнімуць стружку, луччы некуды зьнімуць. Непаўн. Пазнімаць стружку. Як пызьнімалі стрўжку, пірістаў гыкыць, слова скажыць, дык рызьбяреш. Працягл.-фінальн. Назнімаць стружку. I стружку нызьнімалі зь іх, і ўсёроўна ціліпнямі асталіся, як былі.
Знімаць шапку, звыч. іран. Паводзіць сябе дагодліеа, лісліва. Я відзіў, як ты зьнімала шапку піріц сватым. Зак. Зняць шапку. Што ж ты ня хочыш зьняць шапку піріт кумою, пызаві, пыстаў бутылычку. Непаўн. Пазнімаць шапку. Пызьнімалі шапку пірід Гаўрілыю, дўмылі, што раднёю стануць. Працягл.-фінальн.. Назнімаць шапку. Сколька Мішка нызьнімаў шапку піріц Саўкінымі, проста чўда.