I коціцца і валіцца
(Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
Георгій Юрчанка
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 288с.
Мінск 1972
Звадзіць дружбу. Рабіцца сябрамі. Ня с тымі ты пычаў звадзіць дрўжбу, ды дыбра яны ні дывядўць. Зак. Звесць дружбу. Зьвялі дружбу, што шагу адзін біз другога ня стўпюць. Узмацн., рэдкаўж. Пазвадзіць (пазвесць) дружбу. Спрашывыіш, на чом дружбу пызвадзілі?-—бульбу ношкымі разым цігалі. Пызьвялі дружбу, сьпеліся, што вадою ні рызальлеш.
Звадзіць (звязываць) канцы з канцамі. Ледзь задавальняць матэрыяльныя патрэбы. Цяперь у мяне дзялы ныладзіліся, а трі гады етыя чуць звадзіла канцы с кынцамі. Ікая раскоша, канцы с кынцамі троху зьвязывыю і ўсё. Зак. Звесйь (звязаць) канцы з канцамі. Піріт палўчкыю дык ужо глядзіш, як зьвесьць канцы с кынйамі. Січас-то зьвізалі канцы с кынцамі, а дальшы як выкрўчывыцца, ні знаю. Узмацн. Пазвадзіць (пазвязываць. пазвесць, пазвязаць) канцы з канцамі. Тады туга пріхадзілыся, толька й глядзелі, як пызвадзіць канцы с кынцамі. Дўмыіш, худзь ба канцы с кынцамі пызьвязывыць як. Ці мы на етый раз пызьвядзём канцы с кынцамі?
Звадзіць с ума. Вельмі моцна захапляць. Hi звадзі ты с ума хуць яшчэ Верку, іна ж табе саўсім ні нада. Зак. Звесць с ума. Зьвіла ж нейкыя хлыпца с ума, саўсім зьвіла, як вечыр, так і ляснуў у Кылатовіна. Усеаг. Пазвадзіць (пазвесць) с ума. Жыгалыўскія дзеўкі пызва-
дзілі іх с ума. Гўлі скора вас пызьвядўць с ума. Працягл,фінальн. Назвадзіць с ума. Сколькіх Галька нызвадзіла с ума, пакўля ну Кузьму ні нырвалыся.
Звадзіць у магілу (гроб). Даводзіць да смерці. Ці вы ні знаіця, ета ж тыкая сім’я пыразітныя, яе пряма у магілу звадзілі. Я ёй ні раз гываріла, кідай ты яго, ён жа цябе у гроб зводзіць. Зак. Звесць у магілу (гроб). Гарелка зьвіла у магілу, нягож ні гарелка, бязь меры вочы зыліваў. Во так будуць грызьць і грызьць, і зьвядўць у гроб. Узмацн. Пазвадзіць (пазвесць) у магілу (гроб). Матку, бацьку ня слўхыіця, здароўя ні бірігіцё. пазводзіця самі сябе ў магілу. Адною грызьнёю у гроб пазводзюць. Ці ты хочыш ужо ў магілу пазьвесьць, ці што? Каб мыгла, пызьвіла б нявестык у гроб, пірінасіць іх ня можыць.
Звадзіць шчоты. Помсціць. Антон звадзіць шчоты ні станіць, ён разым як ві'хырь уськіпіцца, а тады цірізь мінуту як другей чылавек, забыў усё. Зак. Звесць шчоты. Глядзі, зытаіў злосьць, помсьлівый чылавек, зьвядзець калі шчоты. Множн. Пазвадзіць шчоты. Іх бойся ды бойся, дужа гадкія, пазводзюць шчоты. Працягл.-фінальн. Назвадзіць (дазвадзіць) шчоты. Назводзіць шчоты, што сымамў, як дуракў, ныдаюць, ныдаюць і пойдзіць бітый. Дызвадзіў Клімянок шчоты, у бальні'цы ляжыць.
Звалівацца з плеч (плячэй). Пераставаць быць цяжарам. У нас ета біда ніяк ні звалііцца с плеч. Каб хуць ны мінуту звалівылыся с плячэй, худзь ба якей прадых быў ат вашых клапот,— дык не. Зак. Зваліцца з плеч (плячэй). Я дык дужа-дужа рад, што мне етый клопыт с пырысятымі зваліўся с плеч. Бульба зваліцца с плячэй, рукі рызьвяжуцца, тады і пад’едзім як-небудзь. Узмацн. Пазвалівацца з плеч (плячэй). Клопыты за клопытымі. адно зу друп'м, ці ета калі с плеч пызвалііцца, ці ні зваліцца ні разу. Ня дужа дажджэсься, што пызваліюцца с плячэй заботы — малых саміх нянч, а вырысьлі — за імі нянч, так уся жысьць праходзіць год за годым.
Звалівацца на плечы (галаву). Нечакана рабіцца прадметам клопатаў. А мне, дўмыіш, лёхка було, кылі такоя звалівылыся на плечы,— дычкіна біда ні адной маткі ні салодка. To адно звалівылыся ны гылаву, то другоя, то пятыя, то дзісятыя і пра ўсё нада було дўмыць
і неік рішаць. Зак. Зваліцца на плечы (галаву). To адно зваліцца на плечы, то другоя, а ўсё атхлыну німа. Во яшчэ зваліліся ны гылавў госьці етыя, дыгыджай і дыгыджай.
Званіць (раззваніваць) ува ўсе званы. Усюды і ўсім расказваць. Званілі ж ува ўсе званы пы дзяреўні: во выгыніць, во выгыніць Сямён Тыцяну. Ты дўмыіш, хто тут ходзіць, гаворіць — Мыланка і рыззванііць ува ўсе званы. Пачын. Зазваніць ува ўсе званы. Як зызванілі ува ўсе званы, нібытта там случылыся ніізьвесна што. Множн. Раззваніць ува ўсе званы. Ну пыстыялі кылы мыгазіна, ну дык што, а тут рыззванілі ува ўсе званы: узноў сходзюцца. Працягл.-фінальн. Названіць ува ўсе званы. Нызваніў ува ўсе званы, даволін, тряпло?
Званіць са ўсіх (с усіх) калаколен. Усюды і ўсім расказваць. Пры мяне тожа званілі са ўсіх кылаколін, дык што, мяне ўбыло ці што? Есьлі людзям нечыга дзелыць, ніхай звонюць с усіх кылаколін. Пачын. Зазваніць са ўсіх (с усіх) калаколен. Нічога там ніякыга ні було, а во зызванілі ж са ўсіх кылаколін. У іх тыкая дзяреўня, што ны капейку увідзюць, а на руб набрешуць, зазвонюць с усіх кылаколін. Множн. Раззваніць са ўсіх (с усіх) калаколен. Летыся пры Машку рыззванілі са ўсіх кылаколін. Аўдзею толька пупадзіся ны язык, с усіх кылаколін раззвоніць.
Званіць у [разбітый] лапаць, гумар., іран. Выяўляць паказную заклапочанасць, цікавасць, патрэбу. Званілі ў лапыць, каб ты скарей іўляўся. Нягож, звалі, званілі ў разьбітый лапыць,— так дыжыдаюць. Зак. Пазваніць у [разбітый} лапаць. Як у лапыць пазвонюць, тады пыбягіш, на злом гылавы пынясесься. Знаць жа у разьбітый лапыць пызванілі, кытанўў. Пачын. Зазваніць у [разбітый] лапаць. Цябе там будуць ждаць зь ніцярьпеньнім, скора зазвонюць у лапыць. Зызванілі ў разьбітый лапыць, чаго ж ты сядзіш, можа пысла прішлюць. Законч. Адзваніць у [разбітый] лапаць. Дырма ты раншы ня йшоў, ужо ж адзванілі ў лапыць. Ждаў, вот зря голька адзваніў у разьбітый лапыць, ато б ты яшчэ раз там ачынўўся. Працягл. Названіцца ў [разбітый] лапаць. Нызваніліся ў лапыць, аж мызалі нацёрлі — звалі вас, а вы й ня чўлі. Ай, у разьбітый лапыць нызваніліся, усё длі вас, длі вас, каб скарей беглі.
Звання не астацца. Пра поўную адсутнасць. Была сім’я, і дачок, і сыноў, а неік сьцёрлыся ўсё, дайжа званьня ні асталося. Я цябе у пырашок сатрў, і званьня ні астаніцца. Звання астацца. Каб хуць званьня асталося таго клевіру. Незак., рэдкаўж. Звання не аставацца. Два тубунюгі адзін за дным як пройдуць, дык травы званьня ні астаецца.
3 ведама. Паведаміўшы, атрымаўшы згоду, дазвол. Яны пашлі зь ведыма брігадзіра, ні самі сабою. Кылі што бяреш, нада браць зь ведыма.
3 веку [вякоў]'. Заўсёды. Зь веку яны шчыталіся самымі лўччымі у дзяреўні. Зь веку вякоў ня чўлі, каб айдзе хто што ўкраў у нашым баку. He, ні дурак,— зь веку так.
3 веку да веку. Заўсёды. Зь веку да веку гадўй яго і трахтўй. Дурачыўся зь веку да веку.ікая была жызьня.
3 веку ў век. Заўсёды. Зь веку ў век чуткі хадзілі, што на тых сосных пыт Пірядніным русалкі жылі, а во й сосны парезылі, і русалык тых ніхто ня відзіў.
Звер зверам. Пра вельмі жорсткага. Ходзіць увесь дзень зьверь зьверім: пірідалі, што я ўчора пыстыяла с Тырасым. А ўсігда зьверь зьверім, хракцір такей.
3 ветрам (вецярком) у галаве, неадабр. Дурнаваты. Каб ты ня быў зь ветрым у гылаве, дык ня слўхыў бы трілюды ўсякія. Паслўхылі мы Арініны руссуждзеніі,— а так, зь віцярком у гылаве, ды з ладным віцярком.
3 віду. Знешне. Зь віду дзяржыцца, а так дўжа слаб. Ніхай сабе зь віду можа і ня дужа, а прыцыўная і ўмеюшчыя на што хочыш.
3 вока на вока. Без сведак. Я хацеў ба с табою пыгываріць, толька з вока на вока. Нешта з вока на вока дужа ўсё шушўкыліся.
3 вугла ў вугал. Туды і назад у розных напрамках. Ну што ты хлынкыіш з вугла ў вўгыл, як прітўльля німа, у погріб нада лезьць — і бульбы ў чугуны ні хваціць, і капўста кончылыся.
3 вуліцы. Выпадковы, невядомы. Hi захочыш жа ты з вўліцы зяця браць? Пріцягнўў нейкіх з вуліцы — сваты. Якей ён ня ёсьць, дык жа з вуліцы, яго ніхго ні знаіць.
3 вумом (розумам, галавою). 1. Разумны. Іван чылавек з вумом, ні станіць ізыком тріпацца, як другея. Hi кажы ты, што Пёкла з розумым, снычала цяўкніць, а тады дўмыіць. Шаўчонык з гылавою, ня дужа яго пройдзіш. 2. Разумна, падумаўшы. Кылі бяресься дзелыць, дык дзелый з вумом. 3 розумым едзь, перш падўмый, ці нада. Купляй з гылавою, абы-чаго ні бярі.
Звязываць (звадзіць) хахлы, неадабр. Даводзіць да сваркі. Настолька любіць зьвязывыць хахлы, калі пысваріць каго, аж расьцець тады. Аўдотка звадзма хахлы, а яны, як дуракі, грьізьліся. Зак. Звязаць (звесць) хахлы. Не-а, тут Мацьвей звізаў хахлы, ён даўно ім хацеў адзьдзенчыць. Хахлы нарошня зьвядўць, а яны адна на дну сь сябе выходзюць. Узмацн. Пазвязываць (пазвязаць, пазвадзіць, пазвесць) хахлы. Нашто ён чырцям тым пызьвязывыў хахлы? За што яны пызьвізалі хахлы, чаго ні пыдзялілі? Абея хырашы, луччы некуды, пызвадзілі людзям хахлы і дужа давольны. Тыкая ўжо мысьцяріца пазьвесьць хахлы, што куды там! Працягл.-фінальн. Назвязываць (назвадзіць, дазвязываць, дазвадзіць) хахлы. Нызьвязыіць іна хахлы, дажджэцца, што с кажныя хаты туріць будуць. Мушчына, а як баба дурная: сколька ён хахлы нызвадзіў — і тады рад, хахочыць. Максім так у мяне дызьвязыіць хахлы, што сам сябе ні пызнаіць. Ну й дызвадзіў хахлы, ах, хырашо як!
Звярынае серца. Пра жорсткага. Нада ж імець такоя зьвяріныя серца — свайго сына, родныю кроў, выгныць с хаты. Во ў каго зьвяріныя серца — у Косьціка.
3 гадамі. Праз пэўны час. 3 гыдамі увойдзіць у сілу, памошнік будзіць. Канешня ж, цяжола піріжываць, ну з гыдамі трошку забўдзіцца.
3 гакам. Значна звыш меры, нормы. Да Добрыга ат’етуля сем вёрст з гакым. Шэсць гадоў з гакым ацслужыў, усю вайну прайшоў.
3 галавою на плячах. Разумны, разважлівы, кемлівы. Ісай быў з гылавою ны плічах, і знаў усё і ўмеў, бувала, здзелыіць, што ні задўмыіць.
3 галавы да ног (пят). Увесь. Прівалокся грязный з гылавы да ног. Вымік з гылавы да ног, калі цяперя айдзе што дусушўся. Абдыла зь відра з гылавы ды пят, усяго чыста.
3 галавы на ногі. На сваё месца, у ранейшае, нармальнае становішча. Зыйшла ды з гылавы на ногі там усё пыставіла, ато було ні пыкызацца.
3 галавы (памяці) не іціць (не выхадзіць). Увесь час думацца, памятацца. Мне ўсё Мырьянка з гылавы ня йдзець: такея мукі прініла. Як нагледзілыся я ны раніных, як яны мўчыюцца і стрыдаюць, дык свой дзіцёнык з гылавы ні выходзіць: можа ён айдзе ляжыць увесь пабітый, увесь бальнэй. Я знаю, што Аркад у цябе с паміці ня йдзець. Hi выходзюць с паміці дзеці, каб чаго у іх там ні було.
3 галадком. He поўнасцю пад’еўшы. У сталовый ня тоя, што ў дваре: пірікусіць — пірікусілі, ну пашлі з гыладком. Піріідаць ніздарова, луччы, калі трошку з гыладком.
Зганяць па сем (сто) патоў. Вымотваць, вымотвацца цяжкай працай. Сем патоў я згыняць большы ня буду, сколька зьдзелыю, то й маё. Сам сьперіду станіць, а вы дыгыняйця, і пірідыхнўць ні даець,— па сто патоў з нас згыняў. Зак. Сагнаць па сем (сто) патоў. Зь ніпрівычкі сем патоў згоніць, стаўшы ў касў. Сто патоў з нас сыгнала, пакуля мы бузуваліся і рысьцягнўлі крышу. Ныработыліся мы сяньня, што чэрці, па сто патоў з нас сыгнала.