I коціцца і валіцца
(Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
Георгій Юрчанка
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 288с.
Мінск 1972
чаіцца. Ого, сколька яны піряць Цітым пызыбігалі ныпярёд! Доўга ныпярёд ні пызыбігаіць, апомніцца. Працягл.-фінальн. Назабягаць (дазабягаць) перад (пярод). Ці чўіш, як нызыбігалі перід свайму стыршынў, як аць сябе іх гнаў. А нызыбігаюць пярёд: чым-нібўдзь ні ўладзюць — і рыссварюцца. Так ужо ныхальна лез к нычальству і дызыбігаў перід: ня зьдзелылі сторыжым. I Сярёжка дызыбігаіць перід, нічога ня выбігыіць у Стыхвана.
Забягаць упярод (уперад). 1. Спяшацца, парушацо паслядоўнасць. Дзелый і дзелый, як усе, зыбігаць упярёд нечыга. Усігда уперід зыбігаіць, дўмыіць, што ён лўччый работнік. 2. іран. Паддобрывацца з разлікам на прыхільнасць. А я гляджў, чаго яны так Максіму упярёд зыбігаюць. Зыбігаіць уперід, дўмыіць ласкі ў яго выслужыць. Зак. Забежч упярод (уперад). 1. Забежч упярёд ні стыряйся і ацстываць ні нада. Вун забег уперід: глядзіця, якей я праворный. 2. Taro, знаць, брігадзірым зьбіраюцца выбрыць, дык загыдзя забегла яму упярёд. Забег пірід Ісаім уперід, а тэй ны яго і глядзець ня хочыць. Непаўн. Пазабягаць упярод (уперад). Паддобрыцца. Зь вясны пызыбігаў упярёд, тады відзіць, што нічога ня вьібігыіць, і пірістаў. Ніхай пызыбігаіць уперід, папоіць троху.
Завадзіцца з паўабарота, неалаг., іран. Хутка прыходзіць ва ўзбуджаны стан. Сямёніху доўга рыспыляць ні нада: заводзіцца с пыўабарота. Зак. Завесца з паўабарота. Сяньня ж ты нешта завёўся с пыўабарота.
Завадзіць валынку (каніцель), неадабр. Праднамерана зацягваць справу. Hi зывадзі валынку, пытпішы і ніхай людзі ідуць. Ахотычка табе ўзноў зывадзіць кыніцель. Зак. Завесць валынку (каніцель). Яму каб толька завесьць валынку, а дзела ніхай стаіць. Як зывядўць кыніцель, дык будзіць ета дзела месіцымі цягнўцца.
Завадзіць у тупік. Ствараць становішча разгубленасці ці безвыходнасці. Іна мяне сваімі саветымі ужо трі разы зывадзіла ў тупік. Зак. Завесць у тупік. Ну што ж, ён завёў у тупік, а ты выбірайся, як сам знаіш. Множн. Пазавадзіць (пазавесць) у тупік. Яны пызывадзілі нас у туш'к сваімі абішчаньнімі: то адно гаворюць, то другоя. Глядзіця, так пызывядўць у тупік, што ня будзіця знаць, як выбрыцца.
Заварачываць аглсблі, груб. Ісці назад, вяртацца. Ці дўмыіш. ты зывырачывыць аглоблі, ці хочыш, каб хырашэнька пыпрасілі. Зак. Завярнуць аглоблі. Пыдыйшоў, пыстыяў, нешта падўмыў, падўмыў і зывярнўў аглоблі. Множн. Пазаварачываць аглоблі. Скора пызывырачывылі аглоблі, нешта нісмашна стала ў цёткі, ці ні скызала што пач шэрсьць.
Заварываць кашу (пятрушку), неадабр. Пачынаць турботную справу, рабіць вялікі клопат. А разьві я хацеў зыварівыць ету кашу, само неік пулучылыся, Як я дўмыю, тут нехта лешчынскій зызарііць пятрўшку. Зак. Заварыць кашу (пятрушку). Зываріў кашу, цяперіцька ні рысхлібаіць, ні знаіць, як вылізьць. Ты зываріш пятрўшку, а я рызьбірайся,— не, так, брат, ня пойдзіць. Множн. Пазаварываць кашу (пятрушку). Яны с цэльлю пызыварівылі такую кашу, каб сухімі вьпшіць з вады. Раз сыйшліся, то абізацільна пызываріюць пятрушку, яны мысьцяры. Працягл.-фінальн. Назаварываць кашу (пятрушку). Нызыварііш кашу, што табе калі-небудзь проста дадўць і хырашо. Вот відзіш, як Міця нызыварівыў пятрўшку.
Завідкі бяруць, цяп., tip., буд. Робіцца зайздросна. Дужа завідкі Сьцёпычку бярўць, што ў цябе цілівізыр ёсьць. Тых усігда завідкі бралі ціряшчўр, кажыцца б, паелі людзей. Купляй ты што хочыш, мяне завідкі браць ня будуць. Зак. Завідкі ўзялі, пр., буд. Ат тваіх грібоў ажно завідкі ўзялі, нада ж пупасьць такіх і столька ныпароць. Столька вь'ійгрыць ны лыцярейку, дык любога завідкі возьмуць.
За вочы. У адсутнасці. Я за вочы гыварі'ць ні люблю, калі нада будзіць, я прі ім скажў. За .вочы нешта тріпануў і ўзбудуражыў усіх.
За вуха не атвесць (не адцягнуць). Вельмі смачна. Пялетыіць красныя варіва, так што за вўха ні атвядзеш. Ніхай раскўшыіць, за вўшы ні атвідзіцё. Каб ты толька адну лбжку папробывыў, цябе б за вуха ні ацьцягнўў. За вуха атвесць (адцягнуць). Як апселі міску, як прільнўлі, за вуха атвесьць нільзя було. За вуха атвесьць папробуй ат куліша — ні ацьцягніш, так любіць.
Завязаць гора вяровачкаю. Перастаць звяртаць увагу на непрыемнасці. IJLIto ты будзіш век убівацца, зывяжы ты горя вярёвычкыю. Гурювала, піріжывала, ды хваціць,
зывізала горя вярёвычкыю. Незак., рэдкаўж. Завязываць гора вяровачкаю. Наўчыўся зывязывыць горя вярёвычкыю, ці гарюй, ці плач — ета ня помышч.
Завязываць свет (вочы, галаву). Станавіцца прычынаю беспрасветнага жыцця. Вот зывязыіць дзеўкі сьвет, а на што ня жэніцца. Абрузуміся ты, нашто табе зывязывыць сабе сьвет. Зывязыіш ты сабе вочы, толька і ўсяго, хвацісься, ды позна будзіць. Я ні стаў ба зывязывыць гылаву зь еткіх гадоў. Зак. Завязаць свет (вочы, галаву). ЗывізаЎ дзеўкі сьвет на ўсю жызьню, а цяперь кінуў і паехыў. Зывяжыш вочы, тады ні разьдзелыісься. Зывізала сабе гылавў, на што ён ны якога тэй зяць быў, дык во нянчыся зь лялькыю. Узмацн. Пазавязываць свет (вочы, галаву). Пызывязывылі сьвет адзін другому і лаюцца, сь сябе выходзюць. А хто ж вам пызывязывыў вочы, ета ціріс сваю дўрысьць так вам ладна цяперь. Пызывязывылі дўрым голывы і пашлі, што ім.
Загаварываць зубы. Адцягваць увагу размовамі; падманваць. Пыдыйшлі ўтраіх, двоя дывай зыгыварівыць зубы, а трецьцій, віджу, пычынаіць шаріць пы калёсых, дык я іх пугаўём. Ты зыгыварівый зубы дзіцёнку, а я ўжо ні дзіцёнык. Зак. Загаварыць зубы. Пыдыйшлі, зыгыварілі зубы, а ззаду папёрлі мяшочык. Мне зўбы ні зыгаворіця, яны ў мяне ні быляць. Узмацн. Пазагаварываць зубы. А куды вы глядзелі, што вам зубы пызыгыварівылі. Працягл.-фінальн. Назагаварываць (дазагаварываць) зубы. Нызыгыварііць зубы, што кыліка палўчыць у мяне. Хваціць, дызыгыварівыла зубы, цяперя пірістаніць і большы ня будзіць.
Заганяць запасы, неадабр. Набываць на будучае. На чорта б ім ужо такея зыпасы зыгыняць. Зак. Загнаць запасы. Апстроіцца апстроіўся нічога сабе, а зыгнаць зыпасы бальшэя ён ні зыгнаў. Узмацн. Пазаганяць запасы. Якея яны дужа зыпасы пызыгынялі, кылі ны стале во пыц скацірсьцю абглодычкі ліжаць. Працягл.-фінальн. Назаганяць (дазаганяць) запасы. Нызыгыняў зыпасы, успакоіўся, на ўсё махнўў рукою. Дызыгыняў зыпасы, што нічога ні нада стала, а думыў жа ўсё пызыгрібаць.
Заганяць у вугал. Перамагаць у славесным паядынку, у спрэчках. Я нявўчыный іх, вучоных, зыгыняю у вўгыл. Зак. Загнаць у вугал. Зыгналі яго у вўгыл, так што і скызаць нечыга. Узмацн. Пазаганяць у вугал. Так ужо
ты й пызыгыняў у вўгыл, яны ж у дзесіць разоў большы зы цябе ўчыліся. Працягл.-фінальн. Назаганяць (дазаганяць) у вугал. Храбріўся дужа: усё знаю і любога у вугыл зыганю, а нешта простыя спрасілі — і лўпыіць, нызыгыняў у вугыл. Як спрасілі, айдзе Турцыя, дык стаіць і ні знаіць, во й дызыгыняў у вугыл.
Заганяць (уганяць) у бутылку (бутылачку), іран. Прапіваць. Што айдзе нізаробіць, усё чысьцінька зыгыняінь у бутылку. I зырыбляў ладна, і зыгыняў у бутылычку дужа хырашо. Можа б табе дос угыняць у бутылку усё. пыдряд? Як жа яны прыжывўць так, што ўгыняюць у бутылычку, якую капейчыну ні заробюць. Зак. Загнаць (увагнаць) у бутылку (бутылачку). А Хрітонічка, ну як жа ты кыня загоніш у бутылку? — Дывай аб зыклад, што ў два шчоты зыганю. Прыдаў клець і зыгнаў за месіц у бутылычку. Сколька чаго увыгнаў у бутылку, ён ба мог азылаціцца. Чўлі мы, чўлі, што й пасьледнія тряхолінкі увыгнаў у бутылычку. Узмацн. Пазаганяць (паўганяць) у бутылку (бутылачку). Пызыгынялі ўсё ў бутылку, цела прікрыць нечым. У бутылычку пызыгыняюць, ікая капейка ні зывядзецца, на ета і ўчыць ні нада. Доўга тым п’янчўжкым пыўгыняць у бутылку што толька хочыш, што паццэлюцца пупасьць. Ці ні пыўгынялі вы ў бутылычку ■пасьледнія рублі? Большы дывай, сныбжай болыпы, яны і касьцюмчыкі і плашчыкі пыўгыняюць у бутылычку.
Заганяць (уганяць) у гроб (магілу). Даводзіць да смерці. Вы мяне у гроб зыгыняіця сваімі дурамі. Пычалі там зыгыняць у магілу, дык яны шашкі ў мяшкі і ну другўю кварціру. Яе пряма угыняіць у гроб сьвякрова, піліць і піліць ны кажным шагў. Каго ж вы сталі угыняць у магілу? Зак. Загнаць (увагнаць) у гроб (магілу). Пыдзіржалі у руках і зыгналі ў гроб. Такей прыклятый чылавек, ён жа цябе у магілу загоніць. Увыгналі у гроб чылавека ні за што. Ідзі, умішайся, і цябе у магілу угонюць. Пупалыся ў такую сям’ю, што ўвыгналі ў магілу. Узмацн. Пазаганяць (паўганяць) у гроб (магілу). Ты што, хацеў ба пызыгыняць іх у гроб? — не, глядзі, парьвесься. Табе б дужа хацелыся нас у магілу пызыгыняць. Такея зьвярюгі уцале ў гроб пыўгыняць могуць. Пыўгыняў у магілу,— сьпірва адну, а ўсьлед другўю.
Загваздка ў калёсы, неадабр. Пра няўмеку, ні. на што няздатнага. Будзіш увесь век загвыздкыю ў калёсы.
Спрашывыіш, хто ён?— загвыздка ў калёсы. Hi ў аглоблі, ні ў атосы, толька загвыздка ў калёсы.
Заграбаць жар чужымі рукамі, неадабр. Рабіць пры пасрэдніцтве іншых. Ныравілыся б табе зыгрібаць жар чужымі рукамі. Зак. Загрэсць жар чужымі рукамі. Загрёб жар чужымі рукамі і рад. Непаўн. Пазаграбаць жар чужымі рукамі. Тады Платон пызыгрібаў жар чужымі рукамі, і вот жа, скажы ты, тыланіла неік увесь век. Працягл.-фінальн. Назаграбаць (дазаграбаць) жар чужымі рукамі. Нызыгрібаіць жар чужымі рукамі, мінецца тыкая лавычка. Дызыгрібаў жар чужымі рукамі, скычарёжыўся ўвесь, саўсім бізь дзьвіжэнія.
За гробам. Пасля смерці. Мы ўжо с табою толька, верна, за гробым устрецімся. Што за гробым, мяне ні іньцірісўіць, тут нада пажыць.
Задаваць тон. Быць завадатарам у справах. Рузухабістый хлопіц, вы ўсякім дзелі зыдаець тон. Зак. Задаць юн. Тут нада чылавек з гылавою, каб тон мог зыдаць, a ты што, будзіш рот разінуўшы глядзець. Непаўн. Пазадаваць тон. А што ж, Іван пызыдываў тон, самый первый хлопіц быў. Законч. Адзадаваць тон. Пятрок скора адззыдаець тон, і чўтна яго ня будзіць. Працягл.-фіналыі. Назадаваць тон. Нызыдывалі ўжо твае зічычані тон, каму там було зыдываць.
Задаваць храпавіцкага, жарт. Спаць з асалодай. Крепка зыдаець хрыпавіцкага, хуць с пўшкі над ім стріляй — ні пачўіць. Зак. Задаць храпавіцкага. А вун пойдзіць, зыдасьць хрыпавіцкыга, што яму атходзіць.
За два (тры) шагі. Вельмі блізка. Ён прыляцеў лі мяне зы два шагі. Я ўчора зы два шагі ад гібілі быў. За трі шагі стыяў лі цябе і ня ўвідзіў.