I коціцца і валіцца
(Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
Георгій Юрчанка
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 288с.
Мінск 1972
Духу не прыдыхаць. Стаміцца, аслабець. Так выбіўся сяньня, што духу ні прідышу. Настолька зыпаріліся— духу ні прідыхыім. Духу прыдыхаць. Зымаріліся — духу прідь'іхыць ня можым, тыкі ж і було ач чаго зымаріцца.
Духу не хватаець, цяп., tip. Пра недахоп сілы, волі. Пастой трошычку, пысяджў кыпілі'нку, духу ні хвытаіць, саўсім выбіўся. Зьдзелыў ба, ды духу ні хвытаіць. У цябе ўсігда ні на’ што духу ні хвытаіць. Духу хватаець, цяп., пр. Хвытаіць ішчэ дўху, раз бабы на ўме. Раншы у іх ны ўсякія дуры дўху хвытала. Зак. Духу не хваціла, пр., буд. Нада було нейкія пыўвярсты прайціць, і духу ні хваціла. Слыбак, духу ні хваціла роў пірябежч, а каб цябе у разьведку пыслаць. Калі ўжо духу ні хваціць, кіну і буду ліжаць. Духу хваціла, пр., буд. Аткуля ў цябе
духу хваціць такую ношышчу цягнўць. Ніхай ба браўся, дык айдзе ў яго духу хваціць ды кынца зьдзелыць.
Духу пужацца. Аяасацца і намёку на небяспеку. А што ж ты хочыш, ідзець, зьверім глядзіць, духу пужаісься. Бувала, як гляніць у наш бок, замрём, духу пужаімся. Зак. Духу спужацца. Лёхка гываріць, кал'і ня відзіш, а ўвідзіш — духу спужаісься.
Душа вон. 1. Пра скананне. Во крутанў — тут табе і душа вон. Душа зь іх вон, з родных зь еткіх. 2. Абавязкова (зрабіць, выканаць). Душа вон, а прідў, як ета так: ты жэнісься, а мяне ня бўдзіць.
Душа вылазіць (вылязаіць), цяп., пр., буд. Пра намаганні звыш сілы. У мяне і так душа вылазіць, ні спруўляюся ні ш чым, а зыгадыіш пырысят яшчэ нукупляць. He, хваціць, душа вылізаіць, садзіся, аддыхні. Мы хвыталі, рваліся, душа вылазіла, хацелі ды дыжджа пасьпець у копкі ськідыць. Можа гляніць, як душа вылазіць бўдзіць. Зак. Душа вылезла, пр., буд. Каб душа вылізла, ты б дайжа ні падўмыў крўжку вады пыдаць. Сьпішаць, хвытаюць, душа як ня вылізіць.
Душа з целам расстаецца, цяп., пр., буд. Пра адчуванне блізкага канца. Ны жарў выйду — ні магў: серца млеіць, душа сь целым рысстаецца. Душа сь целым рысстывалыся, як толька й выкычылыся. Зак. Душа з целам рассталася, пр., буд. А ўжо ніхай ба душа сь целым рыссталыся, чым так жыць кычарежкыю. Трошку пыхаджў, пыкыпаюся — і ўся, глядзі, душа сь целым рысстаніцца.
Душа красуецца, цяп., пр. Пра прывольнае жыццё. Што Нінкіна жызьня, жывець — душа красўіцца, а ў мяне к яму хісьць ні ляжыць. У бацькі душа крусувалыся, а ў сьвякровы усё самой нада глядзець ды глядзець. Непаўн. Душа пакрасавалася, пр., буд. У Валоўнікых як жыла, душа пукрусувалыся. Ідзі, ідзі, ніхай і твыя душа пыкрасўіцца. Працягл.-фінальн. Душа накрасавалася, up., буд. Жэнькіна душа нукрусувалыся, як у раю пыжыла. Душа ныкрасўіцца скора, атахоціцца цірізь нядзелю.
Душа і серца млеюць, цяп., пр. Пра фізічнае аслабленне (ад вялікага напалу пачуццяў, напружання і г. д.). Ох, ні магў, душа і серца млеюць, хуць лажыся ды пымірай на месьці, Сколька ў Валеріка душа і серца млелі, каб купілі яму канькі.
Душа меры не знаець, цяп., tip. Пра непамернасць запатрабаванняу. А ў іх ува ўсіх душа меры ні знаіць. Во ў каго душа меры ні знала — ета ў Хутулёнка, сколька ён чаго грёб і ўсё сыт ня быў. Душа меру знаець, цяп., tip. Во ці знаіць у цябе душа меру, сколька сьпіць, сколька зьесьць. Ніхай ба твыя душа меру хуць трошку знала. Душа меру узнаець (пазнаець), рэдкаўж. Знаіш, калі душа меру узнаець? — як горя цяпніць. Ах, хырашо, каб яшчэ крўжычку, душа меру пызнаець. Зак. Душа меру узнала (пазнала), пр., буд. Во калі душа меру узнала: як галодный пысядзеў. Сколька ён паньськыга грёб, лесу вазіў абозымі, і ці пызнала яго душа меру. Калі твыя душа меру узнаіць.
Душа нараспашку. Пра чыстасардэчнасць, адкрытасць чалавека. Сілівон усігда душа нырыспашку, таіць нічога ні станіць. Сяньня ў Мікіты душа нырыспашку: выпіў с кўмым.
Душа не прынімаець, цяп., up. Пра нежаданне, агіду. Hi нада мяне зыстыўляць, у мяне душа нічагенічка ні прінімаіць. У Іпата ні прінімала душа мылыка, і ня еў ні разу. Душа прынімаець, цяп., up. Столька й мыя душа прінімаіць, ні магу нічога ў рот укласьць. Зак. Душа не прыняла, tip., буд. Уродзі і хацелыся бліноў, а ні пашлі, душа ні прініла. Раз душа ні прініла чаго, то ня еж. Душа прыняла, пр., буд. Худзь ба калі душа прініла што, каб пад’есьць уволю. А ты дўмыіш гуркі душа пріміць?
Душа (серца) апала, пр., буд. Пра няздольнасць да дзеяння ад страху, стомы, слабасці. У мяне там на месьці душа апала, дўмыю, січас нешта случыцца. Ён лезіць, а ў мяне серца апала: што як сарьвецца. Оіі, тут ураз душа ападзець, стрыхыта еткыя. Незак., рэдкаўж. Душа (серца) ападаець, цяп., пр. Гляджу я ны цябе і душа апыдаіць: як ты на сьвеці дўмыіш жыць. Бувала, стану, задўмыюся, серца апыдаіць, тады я ні к чаму ніспасобна. Мы чужэя, і то серца апыдала, гледзічы на іх, а вы ж свае, чаго ж вы ня тўркніця хуць.
Душа (серца) баліць (заходзіцца), цяп., пр., буд. Пра вялікія турботы, непакой. Душа баліць, што такоя дабро і гініць — і ў пакосых чарнеіць, і копы прымяклі. Душа заходзіцца, кылі ўвідзіш, як іна карствыіць. А чаго ўжо у цябе так душа заходзіцца? Цяперя у цябе серца захо-
дзіцца, а раншы нешта яно ні зыхадзілыся. Серца балела, гледзічы ны цябе. Душа зыхадзілыся, што яно ўсё прахым ідзець. У кажныга будзіць серца балець, есьлі такея ніпуцёвыя дзеці ўродзюцца. Зак. Душа (серца) забаліць (зайдзіцца), буд., пр. Як жа душа ні зыбаліць, есьлі ты ні пра што ня дўмыіш. Другей раз душа зайдзіцца, ну маўчў ж, нічога ні гыварю: я што скажў — дренна. Душа зыбалела і ўсё, а я пышла моўча. У каго хочыш серца зайшлося б, ета ж біда, і нівыносныя біда.
Душа (серца) варочаецца (пераварачываецца), цяп., пр. Пра ійкадаванне, спагаду. Гываріла, што пряма душа варочыіцца, нешта у іх зразу пашло ні ладзіцца. Я пыгляджў на і'хнюю жызьню ■— серца варочыіцца: нічога ня ўмеюць і ні знаюць і ня хочуць ні ўмець, ні знаць. А што ты дўмыіш, душа пірівырачывыіцца адж жалысьці. Слўхыць серца пірівырачыіцца, а ня то што сваімі вычамі відзіць. Hi дай ты, бог, глядзець ны яе стрыданія, сколька я там пыбыла— серца варочылыся. Душа пірівырачывылыся, калі мы глядзелі на етых сі'рыт, як яны жыць будуць адзін пыд адзін. Зак. Душа (серца) перавярнулася, пр., буд. Як рыскызалі пры Сашку, у Mane душа пірівярнўлыся, спаць ноч ня мог. Можа толька ў аднаго цябе серца ні пірівярнўлыся. А чаго ў іх душа піряверніцца, яны бяшчўствінныя нейкія.
Душа (серца) млеець, цяп., пр., буд. Пра фізічнае аслабленне (ад вялікага напалу пачуццяў, напружання і г. д.). Вот хаджў, трошку кыпаюся, а тады як падойдзіць нешта, душа млеіць і ўсё. Пы дачке серца млеіць, каб у яе ўсё хырашо було. Душа млела ны вічарінку кытанўць, як толька ўседзіў. Серца млела у лес ехыць, а тут узялі ды ні пусьцілі. Непаўн. Душа (серца) памлела, пр., буд. Пакуліцька рышшывяліўся, душа ў яе памлела, дўмыла, ты ўжо ня жыў. Памлела серца, пакуля пісьмо аддалі, зы сікреты свае быялыся. Памлеіць серца і ўспакоіцца, будзіць цэл сы сваімі кралімі. Працягл.фінальн. Душа (серца) намлелася, пр., буд. Ікая ў мяне сіла, душа намлелыся ат кустоў дывалоцца. Тады ў яго серца намлелыся, ні знаў, айдзе дзівацца. Ішчэ намлеіцца душа, як пачўіць пра Косьціка.
Душа (серца) не ляжыць, цяп., пр., буд. Пра адсутнасць сімпатый, даверу. Раз душа ні ляжыць, то й ня йдзі, толька будзіш век мўчыцца. I рызгыварію, і пысьмяёмся.
і ўсё, ну серца к яму ні ляжыць. Душа ў мяне ні разу к Івынятым ні ліжала. Нікыгда ў Машкі к ім серца ня будзіць ліжаць. Душа (серца) ляжыць, цяп., пр., буд. А дўмыіш, у мяне к ім душа ляжыць. Каб хуць настолічка во ліжала душа к яму, дык не. Чыё ж ба серца ліжала к табе за еткія выхыдкі? Як жа к яму будзіцьсерца ліжаць, есьлі ён так пуступаіць.
Душа (серца) не на месце. Пра трывогу, непакой. У мяне дык усё неік душа ні на месьці: худзь ба чаго ў іх тама ні случылыся. Чаго тут серцу ні на месьці быць.. Во і ў етыя серца ні на месьці, дужа даўно рузлучыліся. Душа (серца) на месце. Айдзе ж ты хочыш, каб душа была на месьці, калі цэлыю ноч адзін цігаіцца,— ну й дўмыіш, можа ваўкі айдзе косьці гложуць. Ён ні пра што ня дўмыіць, у яго ўсігда серца на месьці.
Душа (серца) не нарадуецца. Пра вялікую задаволенасць. Душа ні нырадыіцца глядзець на іх жызьню. Серца ні нырадыіцца, настолька яны адзін другога любюць. Зразу думылі, што ні ўжывуць, гыварілі, нашто схадзіліся, а цяперя серца лі іх ні нырадыіцца.
Душа (серца) перабалела (адбалела), tip., буд. Пра наступленне супакою пасля глыбокіх перажыванняў. Ніхай, раз душа пірібалела, забыў і хрест пылажыў. Адбалела душа, гурюваць у мяне ужо большы сілы німа.. Серца ў мяне пірібалела, і ні вурушы ты болыпы старыга. Адбалела серца і ўсё, хваціць. Як ужо душа пірібаліць, уремя троху пройдзіць, тады ляхчэй становіцца. Едзь, ніхай луччы раз адбаліць серца, чымся кажный дзень адно й тоя — грызьня.
Душа (серца) радуецца, цяп.., пр., буд. Пра вялікую задаволенасць. Гляджў я ны цябе і душа радыіцца: нада ж чылавеку такоя шчасьця. Молыдзіж цяперь жывець — серца радыіцца, ці нам была калі тыкая вільгота. Дзеці расьлі — душа радывылыся, а цяперя адны адзінокінькія. Жылі яны — серца радывылыся, як гулубкі, і што ў іх цяперя случылыся— ні паймём. Рапт. Душа (серца) абрадавалася (узрадавалася), ігр., буд. Як пулучыла пісьмо, душа абрадывылыся, а як прычытала, пычыла плакыць. Hi знаю, чаго ў цябе душа узрадывылыся, нечыга тут вісяліцца. А можа ў іх серца абрадывылыся, што мы хочым ехыць. Знаю, чаго ў цябе серца ўзрадывылыся, толька пылядзім, што Якыў скажыць.
Ідзі ж скарей, рыскажы пры брата, во душа абрадыіцца. Канешня, серца ўзрадыіцца, — столька грошы ні ш чаго ні зь якыга. Непаўн. Душа (серца) парадавалася, пр., буд. Пріехылі з горыда, гаворюць: відзілі твайго, во тут мыя душа пырадывылыся. Ніхай ны Цімоха асобінна ні надзеіцца, зь ім яе серца доўга ні пырадыіцца. Працягл,фінальн. Душа (серца) нарадавалася, пр., буд. Ніхай, у жызьні іна гурювала многа, хуць к старысьці душа нырадыіцца. Я тут ні была дзесіць гадоў, так маё серца нырадывылыся, толька многіх ні пызнаю.
Душа (серца) рвецца (разрываецца) [на часці], цяп., пр., буд. Пра надзвычайныя перажыванні. Душа рьвецца глядзець ны яе стрыданіі. А што я мыгла дзелыць, калі тут душа рызрываіцца. Ну што ж ты зьдзелыіш, што серпа рьвецца, тут нічым ні паможыш. Ты думыіш, у аднаго цябе серца рызрывалыся. Hi ў аднаго цябе душа рвалыся ны часьці. Душа рызрываіцца ны часьці і ат аднаго толька віду яго мучэньніў. Гляніш, дык серца будзіць ірвацца ны часьці, а ты думыіш, што усё сьмех. Ня то такоя цярьпець, а дайжа глядзець серца ны часьці рызрываіцца.