I коціцца і валіцца
(Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцьі Мсціслаўшчыны)
Георгій Юрчанка
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 288с.
Мінск 1972
Галава садовая (яловая), неадабр. Бесталковы, дурнаваты. Гылыва твыя садовыя, дзевухна, каго ж ты слўхыла, у яго ж пяць жонык, кромі цябе. Што ты дзелыіш, гылыва яловыя, хамўт клішчамі к плічам зыпрігаіш.
Галава саломаю (мякінаю) набіта. Пра слабога розумам. Раз гылыва салюмыю набіта, сядзі і маўчы, ні ўлазь зь ізыком. А што ён разумныя скажыць, кылі гылыва мякіныю набіта,
Галава скіпаецца (ламаецца, раскяпліваецца, раскепліваецца, разламываецца), цяп., tip., буд. Пра вялі-
кую заклапочанасць. Чаго ж яшчэ табе гылыва ськіпаіцца, што цябе так біспакоіць? Сядзі'ць іна, гарюіць, лумаіцца ў яе гылыва, і нічога ня можыць прідўмыць. Рыськяплііцца гылыва, куды цяперя етых малых пріпучаць. А раськеплівыіцца гылыва, а што ж ты дўмыў — хахынькі табе удавою астацца. Hi знаю, ці выхыджу я што зь естымі дукументымі, аж гылыва рызламывыіцца. Гылыва ськіпалыся, як ім було дыбрацца. Што ў цябе гылыва лумалыся, тут жа ўсё прасьцей простыга. Знаіш, сколька ўремя у мяне гылыва раськеплівылыся, я ж ні знала, што дзелыць. А дўмыіш у мяне гылыва ні рызламывылыся? Тут ні так усё проста, тут гылыва будзіць ськіпацца, як што зьдзелыць. Будзіць у іх гылыва лумацца, у гультаёў еткіх. Можыш пупасьць у такоя пылажэнія, што гылыва будзіць раськеплівыцца, а выхыду ня ўвідзіш. Зак. Галава раскяпілася (разламалася, разламілася, паскіпалася, паламалася), пр., буд. Рыськяпілыся ў яе гылыва, ці ехыць, ці ня ехыць. Кызаў, што пряма гылыва рузлумалыся, што ў іх там такоя. Рызламілыся мыя гылыва, куды яшчэ іціць і ў каго спрашывыць. Ехыць, ня ехыць — гылыва пыськіпалыся. Гылыва пулумалыся, айдзе тэя мушчыны маглі задзержыцца. Гылыва раськепіцца, пакуля што прідўмыіш. Гылыва разломіцца, і нічога путнога ня будзіць. Чаго ў цябе так ужо гылыва пыськіпаіцца, прідўмыіш жа што-небудзь. Ну, галовы можа і ні пулумаюцца, а толька прімудріць нешта нада. Множн. Голавы (галовы) параскяпліваліся (параскепліваліся, паразламаліся, паразламіліся), пр., буд. Тут голывы пырыськяплівыліся, думый, айдзе яны, а яны гарелкі ныбралі і пац стог. Галовы пурузлумаліся, мы ўжо ні зналі, што й дўмыць. Чаго б ужо у вас так галовы пырызламіліся? Цэлы будуць, ні пыраськеплівыюцца вашы голывы. Папробуй тут што прідўмый, голывы пурузлумаюцца. Там знаіш, сколька чаго нада ныпярёд відзіць,— галовы пыразломюцца. Гл. Галава разураецца.
Галава трашчыць, цяп., пр., буд. Пра вялікую заклапочанасць. Гылыва тряшчыць, як я тут пірізімўю адна. Гылыва ўжо ў яго тряшчэла, тряшчэла, і так ён, і етык прікідывыў. Гылыва ні раз ішчэ будзіць тряшчэць, як вывірнуцца і як што прідбаць. Зак. Галава затрашчэла, tip., буд. Кызаў, што й гылыва зытряшчэла, ды нічога ні прідўмыў. Кіруваць такім хызяйствым — дык ладна гылыва зытряшчыць. Множн. Голавы (галовы) пазатрашчэ-
лі, пр., буд. Далыпы — большы, і адно ні пулучаіцца, і другоя, тут у нас і голывы пызытряшчэлі. Ніхай-ка, ніхай, пакуль у дзела ўлезуць, то галовы пызытрішчаць. Узмацн. Галава натрашчэлася, пр., буд. Мушчыныпашлі, адна, як палка, ў хаці, за ўсім сыма, дык гылыва нытряшчэлыся. Астанісься адна—гылыва нытряшчыцца уволю. Гл. Галава разураецца.
Галавою налажыць (накласць). Загінуць. Пашлі і гылавою нылажылі абоя. Гылавою ты нылажы на етыя грошы, я піріжывў. Ныкладзець гылавою, абізацільна ныкладзець, так яму ня бойдзіцца. Параўн.: Тут баба выражыла, гылавою нылажыла, там, тут бабін кут.
Галавою плаціць. Гінуць. Я гылавою плаціць зы цябе ні хачу, сам расхлёбывыйся. Зак. Галавою заплаціць. Во й зыплаціў гылавою зы свае дуры. Множн. Галовамі (голавамі, галавамі) пазаплаціць. Дорга ж дужа абыйшлося ім краньнё: галовымі пызыплацілі. А каб і голывымі пызыплацілі, ніхто б дужа ні плакыў па еткіх атлётых. Ніхай яны гылывамі пызыплоцюць зы мае сьлёзы.
Галаву забіваць. Запамінаць непатрэбнае, вельмі многа думаць. Зыбіваіць сабе гылавў усякыю ірундою, чым нада і чым ні нада. Зак. Галаву забіць. Адным забіў гылаву — што Верка луччы ўсіх, і ніяк нічым ні піріўбядзіш. Узмацн. Галаву пазабіваць (пазабіць). Пызыбіваюць голывы адзін другому лухтою нісусьветныю. Ты ж чытай, што зыдалі, ато заб’еш гылаву чым ні нада.
Галаву знімаць. 1. Сурова караць. Балывыцца, канешня, балыіцца, алі толька што ж гылаву зьнімаць, кылі на ім і так кожа ды косьці. 2. Забіваць. Hi такея атлёты былі, і то голывы ім зьнімалі. Зак. Галаву зняць. 1. Ты ў мяне даржэсься, што я сь цябе гылавў зьнімў. 2. Дзелыць нічога ні хацеў, паехыў, скруціўся нейдзі, гылавў зьнялі. Множн. Голавы (галовы) пазнімаць (пазняць). 1. Ета ніхто ні найдзіцца іх уняць, голывы пызьнімаць, каб уціхлі троху. Во пызьняць ба галовы, каб с ума ні схадзілі. 2. Голывы зы такоя дзела пызьнімаць нада зразу. Нарвўцца ны такіх самых атлётыў, і пазьнімуць голывы. Працягл.-фінальн. Галаву назнімаць. 1. Нызьнімаіць ён гылаву, яго ніхто дужа ні баіцца. 2. Пырцізаны яго злавілі і спрашыюць: «Ну, нызьнімаў зь людзей голывы? Як свыя дзержыцца?»
Галаву класць (лажыць). 1. Гінуць. Гылаву класьць зы цябе ніхто ні станіць. Нямнога ахотнікыў лажыць гылаву у дурным дзелі. 2. Рашуча заступацца або ручацца. За хрёсныга бацьку гылавў кладзець. Адзін зу другога гылавў ложыць — так сьпеліся. Зак. Галаву пакласць (палажыць). 1. Мой пыц самым Берліным гылавў пыклаў. Hi я буду, што ты гылавў паложыш сы сваім хракцірым. 2. Такімі друзьямі сталі, што адзін ат аднаго ні ны шаг, кажыцца, адзін зу другога гылаву пыкладўць. Анька зу Кузьмовічыў гылаву б, верна, пылажыла — так стаіць за іх. Законч. Галаву скласць (злажыць). Загінуць. Hi знаю, айдзе й гылаву склаў, айдзе й магіла яго, пріслалі, што прыпаў бізь вясьцей. Многія кудрічані тут, пад Горкымі, на Проні, голывы злажылі.
Галаву круціць (кружыць). Легкадумна зачароўваць. Крўціць дзеўкі гылавў, а йна дўмыіць, што ён браць зьбіраіцца. Голывы хлопцым крўжыць, любіць, каб зы хвастом бегылі. Зак. Галаву закруціць (закружыць). Гылавў дзеўкі зукруціў, што места сабе ні находзіць. Ён гылаву зукружыць умеіць, як хочыш можыць прікінуцца. Пачын. Галаву ўскруціць (ускружыць). Зы Марьіныю дачкою улігаіць, відна, ні на сьмех ускруціла гылаву. Нейкыя ж у Белі ускружыла яму гылавў, ні вылазіць аттуля. Непаўн. Галаву пакруціць (пакружыць). Троху пукруціла хлапцў гылаву, рана замуж выскычыла. Тымарі гылаву пукружыў, а жаніўся зь Веркыю. Працягл.-фінальн. Галаву накруціць (накружыць, дакруціць, дакружыць). Hi пасьледнія халера быў, нукруціў дзеўкым голывы. Храбрыя дужа была, нукружыла гылаву Сямёну, што кінуў з брюхым і паехыў. Дакрўціш ты голывы, дакрўціш, ны самый пасьледній жэнісься і будзіш жыць. Што, дукружыла гылаву, і рада б замуж, ды ні бярўць.
Галаву прытуляць (прыхінаць). Знаходзіць прытулак. Трошку у Шуркі гылаву прітуляла, а тады зывірбувалыся і паехыла. Ці загыдзя хто знаіць, айдзе прідзіцца гылаву пріхінаць. Зак. Галаву прытуліць (прыхінуць). Што мы, с кустоў глядзелі, як дзяреўня смыліць, а прішлі, як немцы ацступілі,— адны гылавешкі, нейдзі і гылаву прітуліць. Айдзе ж мне і гылавў пріхінўць, калі ні ў цябе. Множн. Голавы (галовы) папрытуліць (папрытуляць, папрыхінуць, папрыхінаць). Ета хырашо, што цётка доб-
рыя, дык пыпрітулілі голывы, а так ба айдзе вы дзіваліся. Галовы пыпрітулялі на ўремя у Санькіныя цёшчы. Бедныя дзеці, айдзе ім цяперіцька пыпріхінўць галовы. Пыпріхіналі галовы у Вульляны каўшоўськія, спасіба ёй, ні ткызала. П рацягл.-фінальн. Галаву напрытуляць (напрыхінаць). У Віряб’ёвых ня дужа гылаву ныпрітуляіш. Сколька ты ўремя ныпріхінала у іх гылаву?
Галавы не станець, буд., np. He хопіць сродкаў. Твае гылавы ні 'станіць учыць іх зразу чэцьвіра. Каб на ўсі.х вас петывыцца аднамў, і гылавы б ні стала.
Ганяцца за доўгім (длінным) рублём. Пастаянна імкнуцца да лёгкага і вялікага заробку. Пычанець гыняцца за доўгім рублём, а там кымпаніі пойдуць, гарелычка, і сап’ецца. Нійдзе яму ні було места, усё за длінным рублём гыняўся. Непаўн. Паганяцца за доўгім (длінным) рублём. Гады два пыгыняўся за доўгім рублём, паезьдзіў дый асеўся. Што, есьлі пыгыняіцца за длінным рублём, ня дужа яны смашныя длінныя етыя. Працягл.-фінальн. Наганяцца (даганяцца) за доўгім (длінным) рублём. А ныгыняўся за доўгім рублём, зьбіў ахоту. Як пысядзіць калі біс капейкі ў кырмані, тады ныгыняіцца за длінным рублём. Дыгыняўся за доўгім рублём, пріехыў галым голінькій, што на ём, то і ўсё. Дыгыняюцца за длінным рублём, як бялішчынскія атлёты.
Ганяць сабак (лодыра), асудж. Бяздзельнічаць, гультаяваць. Я віджу, што ў цябе адно зыняція — гыняць сыбак. Кынчай-ка гыняць лодыря ды бяріся зы цяслў. Непаўн. Паганяць сабак (лодыра). Два месіцы сыбак пыгыняў. Пыгынялі лодыря уволю, ня хочыцца цяперь ні за што ім, брацца. Законч. Адганяць сабак (лодыра). Ці адгыняў ты сыбак, ці ўзноў ні за што ня возьмісься. Лодыря адгынялі, бяріціся зы работу. П рацягл.-фінальн. Наганяць (даганяць) сабак (лодыра). Ныгыняюць сыбак, хвацюцца за розум. Ныгынялі лодыря, прыбязьдзельнічылі паўгода. Дыгыняў сыбак, хваціўся вума. Лодыря дыгыняюць, што прідуць пызычаць і хлеба, і грошы, ну ні дам, ніхай кідаюць гультайства.
Гарадзіць чапуху (ярунду, чуш), неадабр. Гаварыць пустое. Дужа нам іньціресна слухыць, што ён будзіць чупухў гырадзіць. Гародзіць нейкыю ірундў, пайдзём. Сядзелі, гырадзілі чуш, я там доўга ні тарчэла. Зак. Згарадзіць чапуху (ярунду, чуш). Я дык дўмыю, што ўсю ету
чупуху згырадзіў твой зяць. Згырадзіць ірунду яму, што раз плюнуць. Згырадзілі чуш і пашлі ізыкамі лахыць адна адной. Непаўн. Пагарадзіць чапуху (ярунду, чуш). Сыбраліся, пыгырадзілі чупухў і рызыйшліся. Што ён там аньціресныга рыскажыць, так, пыгародзіць ірундў. Ганна ізьвесна што, чуш пыгародзіць і пышла. Працягл.фінальн. Нагарадзіць (дагарадзіць) чапуху (ярунду, чуш). Прішоў, ныгырадзіў чупухі, нібытта ўсё ета праўда. Толька слухый іх, яны ныгародзюць ірунды. Чуш ныгырадзілі ўсякыю, сыбралі мох з балота. Дыгародзіш чупуху, што апсьмяюць, толька і ўсяго. Ірунду дыгырадзіў, яны атвярнўліся і пашлі, а ты гырадзі. Нехта вас дужа слўхыць будзіць, дыгародзіця чуш, што папросюць с хаты.
Гара з плеч звалілася (спала, упала), tip., буд. Пра наступленне палёгкі. Цяперя я свабодна, пряма як гыра с плеч звалілыся. Пріпуціла свайго меншыга, дык у мяне што гыра с плеч спала. Як у хату на зіму яны ўлезьлі, дык у мяне гыра с плеч упала. Калі ў мяне ета гыра с плеч зваліцца? Як гыра с плеч зь естымі дзіцямі спадзець, тады і к табе можа калі зыбягў. Жду—ні даждўся, калі мне ета гыра с плеч упадзець.