Ix Мроя. Ix N.R.M.
Віктар Дзятліковіч
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 320с.
Мінск 2005
— I ты тожа музыкант?
— Так, — адказвае Лявон.
— I как твая группа называецца?
— N.R.M.
— Незнаютакую.
— А, дык эта ж вы, вроде, поете песнп про каханне, — раптам, зьвяртаючыся да Лявона, адгукнуўся ягоны таварыш-кіроўца...
...Цікава, як часьцяком не супадаюць чаканьні і рэчаіснасьць. Лявон ня думаў, што «Паветраны шар» стане гітом. А стаў. Крыху іншая сытуацыя — з «25,26,27...». Памятаю, забег на адну з рэпэтыцыяў N.R.M. «Пашпарт...» яшчэ нават не пісаўся, а хлопцы рэпэтавалі «25, 26, 27...». «Во гэта будзе гіт. Вось пабачыце!» — упэўніваўусіх Лявон. Песьня атрымалася цікавенькая, але гітом так і ня стала.
...На песьню «Нам усш гамон» адзін з прыхільнікаў N.R.M. нават намаляваў мульцік. Шыкоўны. Таленавіты. Даслаў мне. Папрасіў вывесіць на сайт. Але — біце мяне, біце — я яго згубіў. Чысьціў кампутар ад усялякага сьмецьця і выпадкова забіў. Няма апраўданьня...
...«Пашпарт», як і два папярэднія альбомы, запісаўся ў студыі Славы Кораня. Хаця ўжо тады прапрацоўваліся іншыя варыянты. Так, «Паветраны шар», «Песьні пра каханьне» і «Твой партрэт» запісаліся раней ад іншых у першае студыі беларускага радыё. Зроблена гэта было праз энтузыязм Сяргея «Шлёмы» Лабандзіеўскага, які працаваў тады на радыё музычным рэдактарам.
Шлёма: «Я як толькі пачуў «Паветраны шар» на рэпэтыцыі, адразу сказаўЛявону: «Гэта будзе гіт». ён на мяне рукамі замахаў. Але песьня мне так спадабалася, штоя вырашыў запісацьяеў студыі. Замовіў яе, карыстаючыся службовьім становішчам. Потым тай жа запісалі «Песьні пра каханьне» і «Твой партрэт». Мне вынік спадабаўся, але я апынуўся ў меншасьці. Гукарэжысэрам быў Саша Марозаў, прафэсійны хлопец — пісаў канцэрты аркестру Фінберга, аднак як працаваць з рокавычі гуртамі, ён ня ведаў. Iтамулы нарабіліпамылаісГітары, напрыклад, трэба пісаць праз узлйяцняльнік — альбо камбік, альбо стэк — і ўжо адтуль мікрафомаш здымаецца нармалёвы гук. А каліўтыкаесься адразуў пульт, то гукрэзкі і не пшкі цяжкі, як трэба. Саша ж так і зрабіу. У выніку гэта не было лажай, але гук атрымаўся пефірмовы, і ўжо ніхто не разглядаў магчылшсьць запісаць на радыёўвесь альбом».
...На «Пашпарце...» безумоўна дасягнула свайго росквіту дзяржаўнасьць N.R.M. Музыкі атрымалі афіцыйныя міністэрскія пасады, а кожны пакупнік дыску, ды ўвогуле кожны жадаючы — магчымасьць ня проста звацца грамадзянінам N.R.M., але й атрымаць дакумэнтальнае таму пацьверджаньне. Вокладкі касэтаў і дыскаў зрабілі ў выглядзе па-
шпартоў. Наклейваеш фотаздымак, зьбіраеш аўтографы-подпісы міністраў — і ты грамадзянін. Добрая краіна. Падаткі мінімальныя — аплочваць квіткі на канцэрт. Праўда, пэнсійнае забесьпячэньне адсутнічае. Але што зробіш — не знайшлося чалавека на пасаду міністра па пэнсіях. Бо справаў шмат. А музыкаў — чатыры. Пазьней мы пачалі выдаваць пашпарты і празь інтэрнэт. Цывілізацыя... У той жа час зьявілася ідэя напісаць Канстытуцыю рэспублікі, але вучоных людзей не знайшлося. Прыходзіцца цяпер жыць па службовых інструкцыях. Цалкам сакрэтных.
...Тэхнічны прагрэс паціху дабіраўся да Беларусі, і «Пашпарт...» стаў першым альбомам, які бьгў выдадзены ня толькі на касэтах, але й на дысках. Праўда, гэта былі не CD, а кампутарныя CD-ROMbi. I наразаліся яны, адпаведна, з кампутара, а вокладкі першага накладу дыскаў друкаваліся на каляровым прынтары. Зразумела, што такім спосабам тысячы асобнікаў зрабіць цяжка. Таму «Пашпарт...» на дыску зараз у продажы знайсьці і немагчыма.
«Акустычныя КАНЦЭРТЫ...» I ІНШЫЯ ПРАЭКТЫ
Увогуле, перыяд з 1996 па 1999 г. быў звышнасычаным. Акрамя ўласна энэрэмаўскіх альбомаў зьявіліся супольныя праэкты «Песнярок», «Народны Альбом», ужо згаданая складанка «Made in N.R.M.».
Акрамя таго, недзе праз год пасьля «Пашпарту...» гурт правёў экспэрымэнт, а менавіта выдаў двайны акустычны альбом. Аналягаў у Беларусі не было. За савецкімі часамі ніхто не практыкаваў так званых «кватэрных канцэртаў». Рокеры й ня думалі, што можна рабіць ціхую акустыку. Зьмены адбываліся паволі. Пачалося ўсё, магчыма, з экспэрымэнтаў на радыё 101.2. Прасунутае незалежніцкае беларускамоўнае радыё зьявілася ў Менску ў 1994 г. намаганьнямі Жанны Літвіной і купкі ейных аднадумцаў і было адзінай станцыяй, для
якой беларускі рок быў «фарматам». Больш за тое — жаданым госьцем. Часьцяком атрымлівалася так, што N.R.M. давалі гадзіну эфіру, падчас якога граліся, напрыклад, усе песьні з «LaLaLaLa» і паралельна пра іх нешта распавядалася. Усё гэта акустычна, на два мікрафоны зь дзьвюма гітарамі, Алезіс дапамагаў з пэркусіяй.
Потым згралася пару невялікіх акустычных канцэртаў. Іх ініцыяваў Піт. Першы быў на філфаку пэдінстытуту Адразу хлопцы зразумелі, што гэта цікавы фармат і для вялікіх канцэртаў, а ня толькі для ўдзелу на радыё. Тым болей, што паралельна тое ж самае адбывалася ва ўсім сьвеце.
Лявон: «Nirvana ў свой час зграла акустыку, і яна значна адрозьнівалася ад таго, як гурт успрымаўся звычайна. Потым неяк у Беластоку ў бары Стрыхмы пачулі акустыку Alice in Chans. I гэта гучала ну проста як іншая прыступка сьвядомасьці. Нам захацелася нешта падобпае. На электрычных канцэртах — адрэналін, ты крычыш, іўсе крычаць.А тут можна ціха пайграць, паразмаўляць злюдзьмі».
Цягам 1998 і 1999 гг. N.R.M. зграўтры вялікія акустычныя канцэрты, два зь якіх — у ДК Дзяржынскага і Белсаўпрафе — запісваліся спэцыяльна для альбому. Зводзіў усе Шлёма Лабандзіеўскі і Алег Каранькоў. Справа аказалася няпростая — па якасьці запісу два канцэрты вельмі адрозныя, і гэта адчуваецца на альбоме. Але экспэрымэнт ёсьць экспэрымэнт. Калі нешта робіш першы раз, невялікія недарэчнасьці нівэлююцца адчуваньнем навізны. На акустыку ўвайшлі шмат мроеўскіх песень, «Радыё Свабода» Улісу. Экспэрымэнтавалі і са стылямі — тая ж «Одзірыдзідзіна» зграная так, што, пакуль словы не пачыналіся, ніхто ня мог уявіць, што за песьня такая. Былі там і песьні, якія N.R.M. потым нідзе не выконваў і якія болып нідзе не зьяўляліся, — напрыклад«13».
Лявон: «Хацелася напісаць нешта пірацкае, зь ірляндзкімі матывамі. Я тады якраз пару ірлян-
дзкіх гуртоў слухаў.Да N.RM. такая песьня не падыходзіла, «Крамбамбулі» на той час не было, вось яна і згралася акустычна. I болей нідзе грацца ня будзе».
КЛШАМАНІЯ
Дык вяртаючыся да таго, з чаго разьдзел пачаўся. Кліпы. На два альбомы іх выйшла тры. Аўтар быў адзін — Анатоль Вечар, — а вынік супрацьлеглы. Найбольш удалым стала, канешне, відэа на «Одзірыдзідзіну».
Лявон: «Вечар вынайшаў добрую ідэю -ужываньне курыцы як тэму, якая знітавала ўсё відэа. Для панк-року брутапьшісьць гэтых кадраў былаўдалай. Потыммы хадзілі па прашпжце Скарыны, па падзяляльнай паласе, і гэта таксама здымалася. Менты крычзлі, а потым сказалі: <<Ладна,здьімайце». I нас пазнавалі. Гэта быў пачатак ішпулярнасьці. Медыцынскія кадры здымапіў 7-й гарадзкой бальніцы,у апэрацыйнай іў сутарэньняхз каталкай.
Бюджэт кліпу быўмізэрны. I добра, бояк толькі зьявіліся вялікія грошы, у Вечара разьвязаліся рукі і вынікам сталі «Песьні пра каханьне». Мы атрымалі грашовы прыз за перамогу на Каранацыі і вырашылі на кліп не шкадаваць грошы. Гэта была страшэнная памылка. Вечар пачаў думаць пра нешта глябальнае, перамудрагеліў. Я чытаў сцэнар і думаў: «Які жах! Сонцы нейкія, кракадзіпы». Карацей, кліп атрымаўся жудасны. Зараз глядзіш — сьмейтао.
Пазьней знялі кліп на «Паветраны шар». Таксама малабюджэтны й таму клясны. Ен нармалёва закруціўся па БТ, у праграме таго ж Вечара «Акалада». Хутка яе, праўда, прыкрылі. Але стратай тое было невялікай — песьня і так даўно сгала папулярнай.
Матар’ялам для наступнага кліпу стала «Чыстая, сьветлая», але гэта ўжо зусім іншая гісторыя. Дакладней, зусім іншае вымярэньне. Бо песьня тая — з альбому «Тры чарапахі».
Разьдзел 13
1999-2000. <ТРЫ ЧАРАПАХІ >
«Музыкальная газета»; «Генйальный альбом. На сегодня (31-10.00) в этом году шічего лучше в Беларусй йз рок-музыкй выпуіцено не было. A no болыаому счету, «Чарапах» я ставлю в одйн ряд с «Танцамі на даху» Уліса: за всю йсторйю белорусского рока — это два его самых велйкйх альбома».
«Наша Ніва»: «Чші ёсьць альбом «Тры чарапахі»? ...Суцэльная папса! Папса, пабудаваная на зьнявечанші гучаньні нармалёвых гітар, на зайграных рыгпмічных зьбіўках, на мэлёдыях, дзякуючы якіч NRM., як і спадзяваліся, прабіласяў кліпавую прастору. Брыдота тыя кліпы!»
«ДЗЕЙНІЧАЦЬ. I ДЗЕЙНІЧАЦЬ НЕСТАНДАРТНА...»
Такіх супрацьлеглых водгукаў не атрымліваў раней ніводзін альбом N.R.M. Чымсьці гэта нагадвала рэакцыю на перараджэньне Мроі ў N.R.M. У тым ліку і сваёй небезпадстаўнасьцю. Бо зьмены й сапраўды былі відавочнымі. «Одзірыдзідзінай» гурт займеў шырэйшае, чым раней, кола прыхільнікаў, «Пашпарт...» посьпех замацаваў, але разам з тым зьявілася адчуваньне застою, біцьця галавой аб столь. Яго трэба было пераадолець.
Мэнэджэрам N.R.M. на той час стала Аня Вольская. I менавіта ад яе найперш сыходзіла жаданьне нешта зьмяніць, перайсьці на іншы
ўзровень. Яна першай і пачала настойваць на запісе альбому за мяжой. Гэта падавалася крокам наперад, першай і найнеабходнейшай часткай тых самых зьменаў.
Піт: «Аня была захо-цленая ідэяй, што трэба дзейнічаць, і дзейнічаць нестандартна. Гаварыла, што трэба браць крэдыт і ехаць запісваць альбом у Нямеччыну ці Польшчу. Я займаў збольшага скептычную пазыцыю, астатнія ставіліся аморфна».
Пакуль Аня «рэклямавала» варыянт з замежжам, зьявілася магчымасьць запісацца ў Беларусі, але ня ў Славы Кораня. Генадзь Сыракваш тады толькі стварыў уласную студыю X-Noise Factory, а ўякасьці раскруткі на чарговай Рок-каранацыі прэзэнтаваў N.R.M. магчымасьць бясплатна працаваць там над чарговым альбомам. Схіляючыся да замежнага варыянту, хлопцы вырашылі ўсё жтакі скарыстаць такую магчымасьць. I напярэдадні ад’езду на Басовішча ’99 на X-Noise Factory быў запісаны матар’ял трох песень — «Чыстая, сьветлая», «Дзед Мароз» і «Мая мэнтальнасьць».
Амаль адразу Лявон і Алезіс зьехалі па справах у Полыпчу, а зводзіць матар’ял пачалі Піт з Сыраквашам. Калі празь месяц Паўлаў прывёз дэма на Басовішча, яно не спадабалася нікому. «Дэма было проста дзікае. Зусім не было голасу, гук атрымаўся абсалютна хімічны», — узгадвае свае ўражаньні Лявон. У выніку ідэя пісацца за мяжой стала прэвалюючай. На Басовішча яе зацьвердзіў «худсавет». За прайшоўшымі часамі бакі разыходзяцца ў паказаньнях, ці было тое рашэньне аднагалосным.