Ix Мроя. Ix N.R.M.
Віктар Дзятліковіч
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 320с.
Мінск 2005
Праўда, яубліка і арганізатары большхоладна аднесьліся да гэтага встыту.Але гэта ня быў правал».
Лявон: «Як я вярнуўся ў Менск, мне патэлефанавалі з Польшчы і сказалі: «Лявон, калі ласка, у настутчыраз няхай бяз Вас ня едуць...^
Па вяртаньні з замежных ваяжаў Мрою выкінулі зь Філярмоніі. Папросту не падоўжылі кантракт. I праўда — за колькі год у штаце дзяржаўнае структуры гурт зграў адзін канцэрт. Да таго ж часы беларусізацыі скончыліся, Белканцэрту болып ня трэ было трымаць у штаце беларускамоўныя калектывы «для галачкі».
Перад N.R.M. паўстала праблема, дзе пісаць канчатковы варыянт «LaLaLaLa». На дапамогу прыйшла фірма «Дайнова».
«LaLaLaLa»
Напачатку 90-х «Дайнова» зьяўлялася адной з самых заможных беларускіх фірмаў. Імя і гро-
шы рабіліся на вытворчасьці і продажы кампутараў ды аргтэхнікі. Што галоўнае — ачольвалі фірму людзі, неабыякавыя да беларушчыны і, адпаведна, беларускага року. Адной зь першых гэта адчула на сабе Крама. Быў час, калі гурт пачаў актыўна раскручвацца ў Расеі — удзел ў фэстывалі «Пакаленьне ’94», культавай тады «Праграме А» на расейскім тэлебачаньні, якая запрашала да сябе ў госьці толькі выбітныя гурты. Стала зразумела, што гэта можа мець нейкае разьвіцьцё, і «Дайнова» цалкам забясьпечыла гурт новымі інструмэнтамі — прычым тымі, якім крамчукі выбралі. He віна «Дайновы», што той паход Крамы на Расеі захлынуўся.
Між тым распаўся Уліс. Слава Корань пахадзіў, пасумаваў ды пачаў зьбіраць новую каманду. Рэпэтаваць і пісацца не было дзе. I Слава прыдумаў ход канём — зьвярнуцца па дапамогу да «Дайновы» для набыцьця ўласнае студыі. Каб заяўка выглядала болып салідна, ён запрасіў у хаўрусьнікі Лявона і Касю — атрымлівалася, што просьба сыходзіць адразу ад трох каманд. Такім складам і пайшлі да аднаго з кіраўнікоў фірмы, дзе выклалі Слававу ідэю — набыць апаратуру для студыі, на якой маглі запісваць альбомы Уліс, N.R.M., Новае Неба ды іншыя беларускамоўныя гурты. Прычым каб гэта бьгў якасны прадукт, а не аматарскія запісы. Прынесьлі з сабой і каштарыс выдаткаў — даволі вялікі па тых часах. Суразмоўца ўзяў некалькі дзён на роздум, потым паклікаў Славу і сказаў: «Я згодны».
Акрамя абсталяваньня, «Дайнова» заплаціла нейкія шалёныя грошы за арэнду памяшканьня для студыі ў гатэлі «Агат». Там на новенькай апаратуры N.R.M. запісалі «LaLaLaLa», Слава Корань з новым складам Улісу — свой першы альбом «Блуканьне», а Кася — «Маю краіну».
Крыху пазьней справы «Дайновы» пачалі пагаршацца. Яна адмовілася аплочваць арэнду памяшканьня. 3 таго часу студыя пераехала ў сута-
рэньні аднаго зь менскіх інтэрнатаў, дзе месьціцца і да гэтага часу.
Лявон: «У рэшце рэшт мы запісалі са Славам Коранем на гэтай порта-студыі тры альбомы — пасьля «LaLaLaLa» яшчэ «Одзірыдзідзіну» і «Пашпарт грамадзяніна NKM.». Студыя была хоць і якасная, Tascam, але прызначаная ўсё ж для запісу дэма. Слава на той час, у 95-м годзе правільна выбраў — найменш дарагое і найбольш якаснае, каб на ім можна было запісаць тое, што можна людзям паказаць. Там 8 каналау, алеўсё гэта пішацца неў кампутар, а на касэту. Мы выкарыстоўвалі высакаякасныя касэты TDK, якія, аднак, мелі адну хібу. Стужка ў іх была нармальная, фірмовая, зь Нямеччыны, a вось каробачкі, такое ўражаньне,у нейкім Кітаі рабіліся. Бо касэты пастаянна прабуксоўвалі, стужка няроўна цягнулася. I таму на ўсіх трох альбомах гукмесцамі плавае».
ПЕРШАЕ ПРАСЛУХОЎВАНЬНЕ
Памятаю момант, калі я першы раз пачуў дэмазапіс «LaLaLaLa». Неяк зімовым вечарам 94-га году ўладкаваліся мы на падлозе ў кватэры карэспандэнта «Газэты Выборчай» Цэзарыя Галіньскага. Выпівалі, адзначалі ягоны дзень нараджэньня. Былі Кася, Валодзя Пац з Polske Radio, шмат народу з Радыё 101.2, яшчэ нейкія палякі. Выпівалі ўжо гадзіны дзьве, калі зьявіўся Вольскі. Змерзлы, у куртачцы з жудасных памераў капялюшам. Прынёс касэту. Была гэта, як я высьветліў значна пазьней, яшчэ самая першая дэма «LaLaLaLa», толькітолькі запісаная.
Да п’янкі Лявон не прыяднаўся. Павіншаваў Цэзарыя і пацягнуў у кут, дзе стаяў магнітафон, гукарэжысэра «Радыё 101.2» Толю Додзя. Хутка адтуль пачуліся «Нацыя», «Дарога», «Бацька». Час ад часу скрозь музыку можна было разабраць камэнтары Толі: «Глянь ты, а Піт, здаецца, навучьгўся на гітары
граць». Усім астатнім значна цікавей за тую творчасьць (хай і Лявонаву, але пад невядомай яшчэ абрэвіятурай N.R.M.) была гарэлка ды адпаведнае градуснасьці размова. А праз колькі хвілінаў усе Лявонавы музычныя экспэрымэнты і ўвогуле перасталі гучаць, саступіўіпы месца «Гарэла сосна...» ў Касіным выкананьні...
Варыянт, які пазьней запісаўся на таскамаўскай студыі, быў значна якасьней. Хуткім часам фірма «Ковчег» Юры Цыбіна выдала альбом на касэтах. He, ён ня выклікаў фурору, але й незаўважаным не застаўся. На другой рок-каранацыі «Бывай» атрымала прыз як лепшая песьня году. А хтосьці і зараз лічыць «LaLaLaLa» лепшым альбомам N.R.M.
Алезіс: «Першы альбом быў уступны, ён, здаецца, нікога такмоцна не закрануў. Хаця зараз чуюцца словы ў інтэрнэце, што «LaLaLaLa» — лепшая праца NXM. Чамусьці, калі праходзіць час, шмат каму здаецца, што лепшыя альбомы былі першыя. Хаця мы выступалі з «LaLaLaLa» на роккаранацыі, і ніякага ажыятажу не было. Хто мы былі тады ў параўнаньні з Крамай, якая карону атрымала? У Крамы тады быў узлёт, вакол іх нейкая аўра была блюзавая-ANRM. толькі пачынаў нешта рабіцьу той час.
Інга Дземідовіч: Але ўжо на другой каранацыі ўсе, хто быўу залі, зразумелі, што Крама паціху сыходзіць, a NRM. прыходзіць ім на зьмену.
Алезіс: Ага, на пяткі наступалі, наступалі. I наступілі. Спачатку на пяткі, а потым і на галаву...»
Лявон: «Усе песьні «LaLaLaLa» пісаліся па перамозе Лукі. Менавіта на гэтым альбоме — найбалючыя ўражаньчі ад гэтае перамогі й ад новае беларускае дзяржавы. Бунтарскі юнацкі імпэт Мроімэтамарфазаваўсяў новую якасьць — тэксты зрабіліся асэнсаванымі й ня проста бунтарскімі, але ймастацкіміў нейкім сэнсе. Гэты час нарадзіў, наогул, шмат таленавітых твораў.
Напрыклад, Міхал Ачемпадыстаў напісаў, на мой погляд, лепшыя свае тэксты для Касі ў альбом «Мая краіна».
Песьня «Бывай» — адлюстраваньне гэткіхуцякацкіх настрояў у лукашэнкаўскай Беларусі. Прычым уцякаць можна было ня толькі за мяжу — уцякалі (іўцякаюць)у свае думкі,уработу,у п’янства, у вар'яцтва. Таму «бывай, мой родны край!* — гэта сучасное <разьвітаньне з Радзімай», з свабоднай, нармопьнай, менавіта тваёй краінай. Зрэшты, тлумачыць сэнс песьні — няўдзячная справа. Там сказана значна болей. I гэта я патлумачыць ня здольны.
Легкадумна-таямнічая «Белыя лебедзі» пісалася так: я сказаўАлезісу: «Нясіце гпэксты! Пішыце й нясіце! Будзем пісаць музыку на тэкст, а не наадварот, каб пабурыць старую хардрокаўскую завядзёнку». I ён пачаў фантанаваць.Алезіс — гэткі парадаксальны, дзіўнаваты лірык. I ў гэтым альбаме ён вельмі добра, яскрава паказаў сябе->.
Алезісава натхненьне ўзбагаціла «LaLaLaLa» амаль паловай песень — «Белыя лебедзі», «Дарога», «Мітусьня», «Зомбі», «Халі-галі».
Алезіс: «Гэта не рэкорд. УМроі бывала, што на нейкіх альбомах большасьць песень — мае. Магчыма, аднойчы гэта падштурхнула і Лявона да таго, каб болей пісаць».
«ДЗЕ НАШ БЕААРУСКІ DEEP PURPLE?»
Канчатковае пераўвасабленьне Мроі ў новы гурт пацьвердзіў першы ж эфір на тэлебачаньні. Анатоль Вечар вёў на БТ праграму «Акалада», куды й запрасіў старых сяброў. Гадзіну ў прамым эфіры яны сыіявалі, а потым адказвалі на тэлефанаваньні. Гэты эфір і засьведчыў — прыхільнікі Мроі, якія зболыпага былі ейнымі пагодкамі, не даравалі хлопцам «зьмены арыенціраў». Стала відавочна — старая аўдыторыя губляецца, і трэба заваёўваць новую.
Піт: «Зьяўленьне ў праграме Вечара выклікала мора абураных тэлефанаваньняў — «Як вымаглі, гады, такі цудоўны цуд, як Мроя, такі йудоўны наш беларускі Deep Purple ператварыць восьу гэта... Цізабыліся вы,якяшчэ нядаўнаўсе стаялі на сцэне г, счапіўшы рукі, пелі вашую «Наш карабель яшчэ плыве, Нашрок-н-рол яшчэ жыве!»
Нешта падобнае ў будучым адбудзецца ўжо з аўдыторыяй N.R.M., прычым неаднаразова. Час будзе рухацца хутчэй. I ці ня з кожным альбомам будзе зьяўляцца ня толькі шмат новых прыхільнікаў, але й шмат людзей, што будуць блюзьнерыць з тае нагоды, што «N.R.M. ужо ня той», што новы альбом — найгоршае, што магло зьявіцца пасьля геніяльнага папярэдняга...
Аднак у тагачасных умовах зьмена кола прыхільнікаў была выратавальнай. Яна дазваляла музыкам перайсьці ў іншы час, скінуўшы старую скуру. Ужо наступны альбом надаў N.R.M. такую папулярнасьць, якой Мроя, магчыма, і ня ведала.
Разьдзел 12
1996-1998.
«ОДЗІРЫДЗІДЗІНА» I «ПАШПАРТ...»
«Корреспондент: Одно йз твойх найболее часто встречаюіцйхся высказыванйй: «Хйт-парад сделал белорусскйе группы популярнымш... Меня всё время йнтересовала одна веіць: былй лй какйе-то предпосылкй кэтамуубежденйю?
Анатоль Вечар: Конечно! Побьем NRM., напрймер, начался с чего?
Kopp.: С чего?
Вечар: С «Одзірыдзідзіны», которая 36раз прокрутйлась в «Музыкальной обойме».
(Анатоль Вечар у інтэрвію «Музыкальной газете>>)
Хто «РАСКРуціў» N.R.M.?
Эх, каб такі просты сцэнар і сапраўды дзейнічаў, штук 50 гуртоў было б зараз у Беларусі ўзроўню N.R.M. На жаль ці на шчасьце, для посьпеху трэба крыху болып, чым 36 эфіраў на Беларускім тэлебачаньні. Трэба нешта іншае. Тое, чым новы альбом N.R.M. «Одзірыдзідзіна» валодаў цалкам. А менавіта — ідэя, якасьць, своечасовасьць.
«Менавіта пасьля гэтага альбаму NRM. набылі папулярнасьць, згублену>ю Мрояй, і гэты посыгех сапраўды амаль ня быў зьвязаны зь імем «ветэранаў беларускага стод-року» — зусім іншаямузыка і падыход.Хай сабе ідэя незалежнай краіны-гурта ня надта «сьвежая» — яе ўжо выкарыстоўвалі хлопцы з каманды Laibah, хай паміж Вольскім і Ка-
бэйнам доўгі час праводзілі паралелі. Але ж галоўнае ў тым, што самі NRM. здолелі стаць музычным сымбалем «нашай ускраіны»: прамежак часу, які пачаўся з гэтага альбома і цягнецца дагэтуль, можна назваць «эрай NRM.». (Часопіс «Студэнцкая думка», 2003 г.)
Тое, што адбывалася на «нашай ускраіне», стварала глебу для ўздыму N.R.M. Часы рамантычнае дэмакратыі скончыліся. Рок з утульнае канапы зноў перабіраўся на барыкады. Гэта не заўжды было ўгульна і ёмка. Прыкмета часу — нязьменны аўтар тэкстаў і прадзюсар Крамы Зьміцер Лукашук кінуў музыку, зрабіўшы выбар на карысьць шлюбу з дачкой дырэктара мясакамбінату. Між тым «Одзірыдзідзіна» знайшла такі стыль і такія словы, што патрапілі на грамадзкія чаканьні, «у кропку».