Ix Мроя. Ix N.R.M.
Віктар Дзятліковіч
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 320с.
Мінск 2005
тым жылі клуначнікі-маскалі. Бліжэй да ночы яны пачалі грукаць у дзьверы і прасіць спыніць п’янку зараз жа.
— A то выклічам паліцыю! — вішчэла нейкая цётка, чым і наклікала бяду ня толькі на сябе, але й на сябровак.
Юрык узьняў галаву ад стала, адчыніў дзьверы і пракрычэў:
— Вон адсюль!!!
Слова за слова — пачалася сварка. Маскалі зразумелі, што справа ідзе да скандалу, і зачыніліся ў нумары. Але беларускіх хлопцаў было ўжо не спыніць. Адарваўшы ад сьцяны вогнетушыцель, яны паднесьлі яго да замочнае шчыліны, сарвалі плёмбу, націснулі на рычаг і запенілі ўвесь пакой.
He на жарт перапужаныя маскалі выклікалі-такі паліцыю. Але, як і ўсе ў Беластоку, тыя нікуды не сьпяшаліся. За наступныя паўгадзіны хлопцы пасьпелі напіцца ўвогуле да непрытомнага стану. Юрык з Алезісам спалі ў нумары. Смольскі сядзеў на вуліцы на лаве, зьвесіўшы галаву, і толькі што сьліна не цякла ўяго з роту.
Паліцыя хутка высьветліла, што п’яныя — з Беларусі, а перапужаныя «пацярпелыя» — з Расеі. Невядома, што спрацавала — сімпатыя да першых ці антыпатыя да другіх, але далей падзеі разгортваліся так.
Паліцыя (ацаніўшы стан беларусаў, зьвяртаецца да цётак-клуначніц. Інтанацыя — іранічная): — I што, вось гэтыя недарэкі падверглі вас такой экзэкуцыі?
Маскалі-. — Канешне, яны. Вось той асабліва. (Паказваюць на Смольскага.)
Паліцыя (гледзячы на непрытомную фігуру Смольскага, якая ўжо ляжыць на лаве): — Вось гэты?
Маскалі-. — Гэты, гэты!!!
Паліцыя-. Прабачце. Але ГЭТЫ, пры ўсім жаданьні, ня мог.
На тым інцыдэнт скончыўся. Маскалі пераехалі ў іншы гатэль. А беларускія хлопцы папілі яшчэ два-
тры дні і стаміліся. Як надыйшло Басовішча, усе палекаваліся і былі абсалютна адэкватнымі.
Лявон: «Мы тады добра згралі. Можна сказаць, цалкам рэабціітаваліся замінулае Басовішча.Але сам стыль мне быў ня вельмі блізкі. Некалькі песень там было новых, прагрэсіўна-рокавых. Але нецікавамне гэта было. Мала энэргіі ваўсім. Клаунада адна, кшталту Guns п’ Roses».
ЗьЯўЛЕНЬНЕ ПіТА
Тое, што павінна было адбыцца, адбылося. Смольскі, які даўно не хаваў плянаў эміграцыі ў Нямеччыну, зьздейсьніў мару. Расстаньне прайшло лёгка і бязь сьлёз. Мо таму, што ніхто і ніколі не лічьгў яго неад’емнай часткай Мроі. Мо таму, што і сам Смольскі хутчэй за ўсё адчуваў сябе кімсьці кшталту сэсійнага музыкі (прынамсі, зрабіўшы ўдалую кар’еру ў Нямеччыне, ён зараз ані ва ўласнае біяграфіі, ані ў інтэрвію ня ўзгадвае пэрыяд супрацоўніцтва з Мрояй).
3 сёньняшніх пазыцыяў сыход Смольскага ўвогуле можна назваць пазытыўнай падзеяй. Флёр музычнай віртуознасьці, што ён напускаў, зьнік разам зь ім. На сцэне засталася купка пасярэдніх інструмэнталістаў, якія ўжо не зусім разумелі, што, навошта і для каго яны граюць. На Вольскага ды Алезіса пачало з новай сілай накатвацца тое, што Смольскі здолеў на пэўны час заглушыць сваімі сола, — адчуваньне фалыпу. Хутка гэты нарыў прарве. Але пакуль пачаліся пошукі новага гітарыста. Размова ня йшла пра тое, каб знайсьці адпаведную замену. Па ўсім было бачна, што гэта немагчыма — да ўзроўню Смольскага ў тагачаснай беларускай музыцы не дацягваў амаль ніхто. Тым болей неверагодна было знайсьці вольнага гітарыста добрага ўзроўню. Менавіта ў такой сытуацыі ў Мроі апынуўся Піт Паўлаў.
Разьдзел 10
1994. СЬМЕРЦЬ МРОІ I СТВАРЭНЬНЕ N.R.M.
«У той час Мрою я ненавідзеў», — прызнаўся мне неяк Піт Паўлаў, гаворачы пра ўласныя музычныя практыкаваньні канца 80-х гадоў. У 94-м, калі яго самога запрасілі ў гурт, стаўленьне зьмянілася на болып станоўчае. Але ўсё адно прыход Піта ўкаманду быў у нейкім сэнсе недарэчнасьцю. Гэта магло тлумачыцца чым заўгодна — жорсткай неабходнасьцю (праз сыход Смольскага), неразборлівасьцю Лявона, пажарам, патопам, але толькі ня здольнасьцямі новага гітарыста.
Тым ня менш, чалавек, які на той час ужо год ня граў ні ў адным гурце, дый увогуле ня быў упэўнены, чым хоча займацца ў жыцьці, здолеў пратрымацца ў гурце спачатку месяц, потым другі, перажыць распад Мроі і ў рэшце рэшт стаць неад’емнай часткай N.R.M.
Піт. Дзяцінства
Піт (ён жа Пеця) Паўлаў нарадзіўся ў Слуцаку ў сям’і ваенных. Шасьцімесячным немаўляткам ён ужо трэсься ў чыгуначным вагоне: сям’я пераяжджала на новае месца службы бацькі — у Нямеччыну, горад Відшток.
У савецкім армейскім гарадку прайшлі наступныя шэсьць год. Бацька штодня сыходзіў на працу. Ці не адзінай забавай маці (ня ўвесь жа час слухаць плёткі іншых афіцэрскіх жонак) было сьпяваньне
ў вайсковым хоры. Малога Піта заўжды брала з сабою. Дома заўсёды быў магнітафон са стужкамі Высоцкага, Акуджавы — звычайны санкцыянаваны «дысыдэнцкі» набор савецкага чалавека. Але музьгчных схільнасьцяў хлопчык не выяўляў. Магнітафон быў хугчэй цыркавым нумарам — як для цяперашніх непаўналетак кампутар: цікавай была спроба ўключыць, паглядзець, як запальваюцца лямпачкі.
Усё дзяцінства Піт аддаваў перавагу ня музыцы, а спорту. Да 4-е клясы (тады сям’я ўжо пераехала ў Менск) актыўныя практыкаваньні ў плаваньні, астатнія школьныя гады — заняткі барацьбой, перамогі на раённых-гарадзкіх спаборніцтвах. А вышэйшаю марай да пэўнага часу была кар’ера ваеннага — найболып заможнае жыцьцё сям’і прыпала менавіта на гады бацькавай службы.
Праўда, маці, не забыўшыся на свае музычныя практыкаваньні, усё ж аддала Піта і ў музычную школу.
Піт: «Мой стрыечны брат у той час граў на акардэоне. Іяна проста немагла вытрываць таго факту, што ён грае, ая-не. За 180 рублёў купілімне акардэон. I аказалася, што амаль дарма —умузычную школумяне спачатку браць не хацелі. Я ня вельмі дакладна сьпяваў, і было падозраньне, штоўмяне няма слыху. ГІотым, праўда, узялі, імаёй першай настаўніцай была родная сястра Юрыя Антонава. Мяне гэта асабліва ня ўразіла, бо на маім магнітафоне ў той час былі гурты кшталту Boney М і ABBA, а Антонава добраяшчэ ніхто ня ведаў.
Само граньне на акардэоне мне падабалася, а вось сальфеджыо і хоры я не вытрымчіваў. Зараз шкадую».
У пятае клясе раптам узьнікла жаданьне граць на гітары. Эканомія на школьных абедах хутка дала вынік — назьбіраўшы па 15 рублёў, Піт з аднаклясьнікам пайшлі купляць інструмэнты. Hi чорта ў іх не разумелі, таму набылі самыя танныя. Пры-
несьлі дадому. Высьветлілася, што для таго, каб пачаць граць, трэба ўмець гітару наладжваць. На гэтым працэс стварэньня гурта спыніўся.
Да дзевятае клясы Піт навучыўся граць тры акорды (лічы, адзін акорд на два клясы). А вось потым яму пашчасьціла стаць аднаклясьнікам Аркадзя Юршына.
Піт: «Аркадзь граў так, штоўжоў школе хадзіў на заменыўрэстарацыі, кафэ «Сузор’е». Уяго была электрагітара. Праз Аркадзя я пазнаёміўся з прафэсійнымі музыкамі. I для мяне прыступка паміж прафэсійным граньнем і тым, штоўмеў я, не здавалася непераходнай. ЗАркадзем іяшчэ аднымхлопцаммы стварылі гітарнае трыо і перамаглі на камсамольскім гарадзкім конкурсе. Нават патрапілі на запіс на БТ».
Паступіўшы пасьля школы ў РП, на першым курсе Піт знаёміцца з Алегам Піваварчыкам са Слоніму. I хутка яны разам з двума хлопцамі з Тэхналягічнага інстытуту ствараюць першы гурт, які ня мае нават назову. Гралі канцэрты па менскіх інстытутах ды танцульках. У той час у Піта зьявілася першая электрычная гітара — Iris (набыўза 250 рублёўу Taro ж Аркадзя Юршына). Эканомія на школьных абедах была ўжо немагчымая, таму даводзілася працаваць начным вартаўніком у нейкім інстытуце і нават краму «Прырода» на прашпэкце Леніна ахоўваць.
«Неяк гэта здарылася натуральна, што ў гурце я стаў лідарам, граў на гітары і пеў», — гаворыць Піт. Ягоная няўрымсьлівасьць ды лідарскія амбіцыі праз колькі год адыграюць сваю ролю ў развале Мроі. Але на той час Піт пра існаваньне такога гурта не здагадваўся.
Слухаўён «Дннамнк-5» Уладзіміра Кузьміна. Звышпапулярны гурт прыяжджаў на гастролі ў Менск на два тыдні. Кожны дзень даваў 2 канцэрты ў пяцітысячным Палацы спорту. I зьбіраў аншлягі. Піт зь сябрамі быў на 5 ці 6 канцэртах. Усё запісвалася на магнітафон, каб потым дома «здымаць» адзін да ад-
нога. 3 замежнае «атруты» слухаліся AC/DC, Iron Maiden, Scorpions. Аднак найболыпым уражаньнем для маладога Піта сталі Metallica ды гітарысты новай плыні кшталту Ван Халена.
Праз захапленьне музыкай экзамэнаў Піт не здаваў і на другім курсе вылецеў зь інстытуту. 14 траўня 1985 г. яго забрылі ў войска. Аднак у адрозьненьне ад хлопцаў з Мроі яму пашчасьціла не пазбавіцца музыкі на два гады.
Піт: «Праз паўгода вучэбкія апынуўсяў вайсковае частцы. I неяк пагналі мяне мыць падлогу ў клюб. Занятак, скажу вам, паганейшы. Напалову згніўшая ануча, халодная вада. Рукі не вытршіліваюць, камянеюць. Вада адразу становіцца бруднай і брыдкай. А ў клюбе мыць падлогу значна складаней — 20 радоў крэслаў, якія ня ссунеш. Поўзаеш сярод іх,мыеш чужы бруд».
Аднак аказалася, што й праз бруд можна знайсьці шчасьце. Якраз калі Піт поўзаў з анучай між крэслаў, на сцэне праводзілася праслухоўваньне гітарыстаўу мастацкую самадзейнасьць часткі. Запрасілі ўсіх, хто мог трымаць у руках гітару. Праўда, болып яны не маглі нічога.
Піт: «Я трываў, трываў, а потым устаў, кінуў анучу на падлогу, зайшоў на сцэну і проста выхапіў гітару ў аднаго з «канкурсантаў» са словамі: «Дайя паспрабую». Спачаткуўсе аслупянелі. Але настолькі лепш за астатніх я зайграў, што кіраўнік ансамблю адразу ж запрасіў мяне да сябе ў каморку і сказаў: «Ну, цяпер спакойна пайду на дэмбель. Ведаю, што ёсьць на каго ансамбаль пакінуцы.
Піт: «Мы СТАВІЛІ НА Мроі вялікі крыж»
Пасьля арміі Піт узнавіўся ў РП, а ў вольны час бадзяўся бяз справы, пакуль яго не знайшлі хлопцы з гурта Полюс. Ужо не згадаць, як тое адбылося, — відаць, праз нейкіх агульных знаёмых, бо жылі ўсе ў адным раёне.
Піт: «Полюс быў пачварным стварэньнем. Мы рэпэтавалі, зрэдку гралі канцэрты іўвесь час чакалі, каліз войску прыйдзе нейкіКлімаў.Я ня ведаў, хто гэта такі, але мяне ўпэўнівалі: «Зараз, дружа, мы глупствам займаемся, а вось калі прыйдзе Клімаў, мы дамо дык дамо!» I неяк Клімаў прыйшоў. Звалі яго Ігар, і ён мне вельмі спадабаўся. Пеў моцна, як Ван Гілан. Але пасьля першай рэпэтыцыіз Клімавым Полюс разваліўся».
Пасьля Полюсу быў Полтэргейст — тыповы прадстаўнік хард-рокавай плыні. Плыні ў беларускіх умовах збольшага другаснае, як і ўсё, што будавалася на капіяваньні не найсьвяжэйшых заходніх стандартаў. Патлы да зямлі, гераічныя рухі на сцэне, мінімум уласнае музычнае думкі ды максымум імпэту. Узьведзеная ў абсалют першаснасьць тэхнікі ды мімікі.