Ix Мроя. Ix N.R.M.
Віктар Дзятліковіч
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 320с.
Мінск 2005
Юрась: «Латышы адразу сказалі — давайце на цягнік, і да нас. Там да Швэцыірукой гшдаць. На плытах.можна пераплыць. Праўда, памежнікі страляюць, але шанцы ёсьць. Мы гэты варыянт цалкам сур’ёзна разглядалі».
Вечар 20-га. Яшчэ нічога не зразумела. ГКЧП дае інтэрвію. У Янаева дрыжаць рукі. На вуліцах Масквы танкі. Музычны інтэрнацыянал сядзіць у грыль-рэстарацыі. Размаўляюць па-расейску. Падыходзіць мясцовы чалавек, звычайны западэнец, і кажа:
— Пачуем яшчэ адно слова па-расейску, і вас адсюль інвалідамі вынесуць.
Выратоўвае гаспадар рэстарацыі — тлумачыць, што гэта ж музыкі зь Беларусі ды Прыбалтыкі. Западэнец адыходзіць. Празь пяць хвілінаў увесь стол быў застаўлены гарэлкай і курыцай. I піць ужо было немагчыма, і не адмовіш. Душыліся хлопцы гарэлкай зь півам, запіваючы гора і не ўяўляючы, што адбудзецца заўтра.
Між тым дэмакратыя перамагла...
Басовііпча ’921 выгнаньне Вені
Барыс Ельцын, які залез на танк і абвесьціў змаганьне за дэмакратыю, забіў чарговы й дужа вялікі цьвік ў труну Мроі. Марш, пераможны для дэмакратыі, стаўся жалобным для гурта. 22 жніўня 1991 г. гэтага ніхто яшчэ не зразумеў. He зразумелі й пазьней — калі Беларусь абвесьціла незалежнасьць, калі прыняла гістарычную сымболіку, калі камуністы дрыжачымі рукамі галасавалі за забарону ўласнае партыі. Аднак творчы крах насоўваўся.
Канцэртаў амаль не было. Пасьля Каламыі за год Мроя зграла іх ня болып за пяць-шэсьць. Фінальнае шоў «Хіт-параду Беларускай Маладзёжнай», фэст «Рок вітае незалежнасьць», які зладзіў Бахціяр Бахціяраў (зразумеў, дзе трэба зарабляць грошы), «Рок-кола» ў Наваполацку. У такі «галодны» пэрыяд чарговага Басовішча чакалі больш, чым калі. Падрыхтаваліся добра, рэпэтавалі па некалькі разоў на тыдзень. I раптам за некалькі дзён да ад’езду зьнік Веня.
Лявон: «Веня быў запойны чалавек. ён ня быў падобны да Алезіса, які таксама піў, але пры гэтыммы былі ўпэўненыя, што ён ніколі не падвядзе. Веня каліў клінчы, значыцьу клінчы. Ён зачыняўся дома, абстаўляўся гарэлкай і тры дні сам з сабою вёў размову, піў і спаў, піў і спаў. Гэта была такая рэлаксацыя. Так адбылося і тады. ён адрубіў тэлефон. Мы тры дні яго шукалі. I ўжо
j дзень ад’езду Кася прыехала да яго, баючыся, што памёр. ён адчыніў сам, але быўу такім стане, што проста ня мог ехаць. На стале сьпірцік стаяў. Кася ўсё ж пачала ўгаворваць — маўляў, паехалі, у аўтобусе адыйдзеце. Але Веня сказаў: «Я не паеду», і на гэтымусё скончылася».
У безвыходнае сытуацыі Мроя зьвярнулася па дапамогу да Лёні Шырына. Ён быў таленавіты гітарыст, вельмі рухавы і ўспрымаў усё хутка. Але што можна паказаць на Басовішчы пасьля адной агульнай рэпэтыцыі? Урэшце вырашылі граць самыя простыя песьні. I атрымалася, мякка кажучы, непаразуменьне. Па двух мінулых выступах на Басовішчы ўсе чакалі ад Мроі валу музыкі, а выйшаў незразумелы гурт і зграў 8 вясёленькіх песенек. На фоне Крамы ды Улісу гэта выглядала бездапаможна. Той выступ яшчэ доўга гукаўся Мроі.
Лявон: «Калі б зараз была такая сытуацыя, то ясна, што мы не паехалі б. А тады так карцела... I калімы вярнуліся ў Менск, я сказаў: «ён з намі граць ня будзе». Хаця Юрась вельмі адстойваў Веню, бо ён класны гітарыст. Але мяне ў жыцьці ніхто так не падстаўляў, як Веня той раз, і таму для мяне ягоны сыход быў пытаньнем вырашаным».
Лявон сказаў так не дарма. У гурце ніколі не было ханжэй. I мала хто адмаўляўся ад прапановы «па пяцьдзесят». Але ніколі гэта не цягнула за сабой такіх наступстваў. Адносіны Мроі з алкаголем ды траўкай рэдка калі выходзілі за межы сьмешных гісторыяў, якія цікава пераказваць у сяброўскім коле. Вось, напрыклад...
Разьдзел 8
GARELKA, DRUGS & SAMAGON
Прызнайцеся хаця б самі сабе, пгго адразу перагарнулі кнігу на гэтую старонку. Нават зьдзівіўшыся вольнае інтэрпрэтацыі ў назове разьдзелу. Канешне, sex, drugs & rock-and-roll — гэта клясыка. Але пра rock-and-roll і так уся кніга. Пра sex... Ну як я магу пра яго распавядаць, калі ў суседнім нумары львоўскага гатэлю сэксам займаецца чалавек, якому42, але які жадае выглядаць на 35, і заўтра зранку з таго нумару выйдзе дзяўчына, што натхніла Краму на песьню «А ў мяне ад доўгіх ног з’яжджае дах». А я тым часам сяджу і пад гукі за сьцяной пішу гэтую кнігу. Таму пра сэкс спытайце ў майго суседа (дарэчы, у юнацтве ён нядрэнна граў на бубнах і крыху шкадуе, што кінуў музыку). а я лепш — пра drugs & samagon.
I вас не чакае расчараваньне. Бо, перапыніўшы гаданьне, хто жыве са мной у суседнім нумары, вы пачуеце гісторыі пра спакусы і задавальненьні, пра дурноты чалавечыя — часам сьмешныя, часам жорсткія. I нават пра сьмерць. Пра тое, што камусьці і хацелася б схаваць, але немагчыма, бо ўсё адно нехта прагаворыцца.
«ГЭТА МЫ ПІАІ, А ЯНЫ ПЕАІ»
Менская мастацкая вучэльня ніколі не была ўзорам прыстойнасьці ды цьвярозасьці. 15—16 год — дастатковы ўзрост, каб цягнуцца да спакусаў дарослага жыцьця. Прагна слухаючы гісторыі жыць-
ця мастакоў, яны паміжмаралістам ды вэгетарыянцам Рэпіным і сканаўшым з-за п’янкі Саўрасавым, упэўнены, аддавалі сымпатыі другому. 3 захапленьнем чыталі пра Гагена, Ван Гога ды Латрэка. «Вінаграднікі цікавяць мяне толькі тады, калі яны патрапляюць у келіх», — часьцяком паўтараў Латрэк. «Гарэджы», «Эрэцы», «Сапэраві» — гэтыя назовы танных сухіх (а ўжо на ўсякіх бульбах-практыках, дзе сухога не было — «Агдам», «Вермут» ды мясцовыя чарлікі) часьцяком цікавілі будучых мастакоў ці ня болып, чым нацюрморты і пэйзажы.
Праўда, сярод галоўных «бухалыпчыкаў» вучэльні мройчукі аўтарытэтам не карысталіся. Як аднойчы з абурэньнем перапытаўу мяне Віця Лосьмінскі (той самы, што зьеў фікус у ваенкамаце):
— Хто піў — Мроя? Гэта мы пілі. А яны пелі.
У гэтых словах ёсьць як мінімум адна праўда: калі мройчукі пелі, яны не пілі. Пытаньне было вырашана аднойчы і назаўсёды — фанатычнае стаўленьне да музыкі выключала любы «допінг» перад канцэртам.
Лявон.«Мы занадта ашчадна, нават фанатычна, ставіліся да музыкі. ГГяныя ня гралі ніколі. Нават на рэпэтыцыі нельга было прыйсьці нападпітку. Мы зДавыдоўскім неяк прыйійлі і старанна гэта хавалі. Ніхто й зараз ня ведае, што мы былі падшафэ».
На ўсё астатняе распаўсюджваўся іншы прынцып. Нонканфармізм рок-н-рольнай тусоўкі не прыймаў ніякага іншага прынцыпу, акрамя таго, што жыцьцё трэба «пражыгаць». Стрыманасьць і памяркоўнасьць не віталіся.
«Мы жывем у апошні раз, / Мы жывем у поўны рост» сыіеў пазьней N.R.M. He зусім пра тое, не на тых уражаньнях збудаваны, але тэкст адлюстраваў тагачаснае стаўленьне да жыцьця. Прыхільнікі здаровага ладу жыцьця калі й патрапляліся на шляху, дык хутка адыходзілі ўбок. Жыцьцё цудоўнае, асабліва пасьля 250-ці. Грамаў. Найболып кіраваўся гэтым прынцыпам Алезіс (не забівай мяне
за праўду). Быў час, калі зь міліцыяй ён сустракаўся ці не часьцей, чым граўканцэрты.
Лявон: <Алезіс піў ня болей, чым астатнія, але яго прабівала на агрэсію. Асабліва калі вакол усе былі свае. Бо капімала было знаёмых, тады ён быў культурнейшы і класны чалавек. А ў іншых абставінах...
Неяк прыйшоў да Касіў госьці. Напіўся. У такім стане на яго папросту не зважалі. I каб на сябе зьвярнуць увагу, ён узяў стол, за якім усе сядзелі, і проспш паставіўяго дагары нагамі. ТадыАлезіса вынеслі і выкінулі на вуліцу. Ёнламіўся назад доўга, алемы не пусьцілі.А зраніцы, а шостай, нехта грукаеццаў дзьверы.Кася кажа: «Мусіць,Алезіс».Адчыняем — стаіць. Кудлаты, пабіты.
— Што, — пытаемся, — зментоўкі?
Ну.
Аказалася, калімы яго выперлі, ён пайшоў па горадзе. Праходзячы побач з інтэрнатам тэатральна-мастацкага інстытуту, вырашыў зайсьці ў прыбіральню. Вахторкаяму кажа:
— Ну-ка,ідзіце адсюль,маладычалавек.
Алезіс паглядзеў наяе вачыма вар’ята, сказаў:
— Я цябе заб’ю, — і прайшоўу прыбіральню.
Вахторка спужалася, мо падуліаўшы, што гэта нейкі сэрыйны забойца ціманьяк. КаліАлезіс спусьціўся, ягоўжо чакаліменты».
ГРЫЗЯ I ЯЕ ХАЗА
Алкагалічнае жыцьцё на мяжы 80-х і 90-х віравала альбо па месцы працы, альбо на «хазах» — кватэрах музычных прыхільніцаў, якія зь нейкае шчасьлівае прычыны на пэўны час пазбаўляліся апекі бацькоў — справа на той час рэдкая, з прычыны агульнага дэфіцыту жыльля.
Што адно, што другое было небясьпечным. За часамі самай жорсткай барацьбы з алкагалізмам выкарыстоўваўся такі мэтад: міліцыянт заяжджаў у аўтобусны парк (тагачаснае месца працы
Лявона і Алезіса) на матацыкле і прыўздымаўся: дзе гарыць сьвятло, там, значыць, і п’юць. Калі сьвятла нідзе не было, мог прайсьціся й зазірнуць у кожны аўтобус. He схаваўся — і чакае страшная параза ў правох.
Адным разам гэта скончылася сьмерцю. Намесьнікам дырэктара аўтапарку працаваў сярэдніх гадоў габрэй. Вяртаўся ён неяк зь дня нараджэньня. Натуральна, п’яны. Каб ехаць дадому, узяў таксоўку. I на хвіліну розум яго кінуў — так закарцела ў туалет, што папрасіў кіроўцу спыніцца, выйшаў і пачаў сікаць у сьметніцу. На няшчасьце побач ехалі менты. Заламалі рукі і прывезьлі ў выцьвярэзьнік. Зранку, прачнуўшыся і зразумеўшы, дзе знаходзіцца, чалавек зьвязаўразам некалькі прасьцінаў, перакінуў іх праз краты на вакне і павесіўся. ЖІыцьцё, якое палягала выключна на кар’еры, згубіла сэнс.
Піць на кватэрах было спакайней: пакуль суседзяў да сьмерці не зацкуеш, міліцыя не прыедзе. Таму хазы карысталіся папулярнасьцю. Самая знакамітая была на бульвары Шаўчэнкі, дзе жыла дзяўчына Марына па мянушцы Грызя. Маці яе часьцяком з’яжджала ў працяглыя замежныя выпраўкі і пакідала дачку адну ў трохпакаёвае кватэры. Роськвіт хазы прыйшоўся на 1985— 1987 гг. У час, калі маці палявалі на дачок, каб вуліца іх не спаганіла, кватэра на бульвары была месцам, дзе бясьсьледна зьнікалі менскія рок-музыкі. Ды ня толькі менскія. Пэўны час у Грызі тусаваўся, напрыклад, Кінчаў — у перыяд, калі Алісу з-за абвінавачваньняў у фашызме цкавалі ў Расеі і гурт запісваў у Менску свой альбом «Шестой леснйчнй». .
Мройчукоў на хазу прывёў Мікола Сьцепаненка — таленавіты чалавек, выпівоха, сьвецкі леў Траецкага прадмесьця і менскіх блатхат. У Траецкім тусавалася ўся «залатая моладзь» таго часу. Мроя ў поўным складзе не была выключэньнем. Алезіс сыйіпоўся зь Міколам на глебе
пражыганьня жыцьця — усе дзеўкі яго ў той час кінулі, і што яшчэ рабіць, як ня піць. Дакладней, «шакаліць». Тэрмін значыў «раскруці на бабкі ўсіх, каго бачыш». Калі не ўдавалася знайсьці ахвяру, бралі на апошнія гропіы бутэльку чарніла і ішлі да Грызі.