Ix Мроя. Ix N.R.M.
Віктар Дзятліковіч
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 320с.
Мінск 2005
Гаспадыня ад утрыманьня хазы атрымлівала, па-першае, задавальненьне, а па-другое (як стала зразумела крыхупазьней) — прыбытак. 85—86-ты, як хто ня памятае — часы сухога закону і, адпаведна, страшэннага дэфіцыту алкаголю. Чэргі ў вінагарэлачныя адцзелы, талёны... На першым паверсе ў Грызіным доме жыла баба Кацярына. Мела свае талёны. Дзесьці даставала яшчэ. Часу ў пэнсіянэркі, каб выстойваць чэргі, было досыць. Як вынік — у яе шуфлядах заўжды хавалася бутэлька-другая гарэлачкі ці партвейну.
У Грызі тым часам пілі. I, як заўжды, не хапала. Дзе ўзяць, каб дагнацца? Зразумела, у бабулі Кацярыны. Калі не было грошай, пакідалі ў заклад іпвэдары, курткі, адно што ня джынсы. Кажуць, Грызя ад пастаўкі кліентуры мела сваю капейчыну.
Лявон: <4 быў такі пэрыяд, што гіешу Грызі ўсю ноч, а зранку каяньне такое: «Што ж я раблю, як жыву?». Лепей піць і радавацца, чым піць і так nazaua сябе пачуваць. Але ўвечары ногі самі цябе нясуць туды, бо нехта тэлефануе і запрашае».
Подзьвіг Юрася
Напрыканцы 80-х у аўтапарку набралася вялікая кампанія рокераў. Акрамя Лявона і Алезіса там працавалі двое музыкаў з гурта Блнзнецы (у будучым Зартішо) — гітарыст Валера Шашок быў кантралёрам тэхнічнага стану аўтобусаў, а басіст Лёша Генералаў — інжынэрам па тэхніцы бясьпекі.
Звычайным мейсцам вечаровых п’янак была творчая майстэрня мройчукоў на тэрыторыі аўта-
парку. Пілі ў атачэньні лёзунгаў ды плякатаў. Тым вечарам, пра які пойдзе гаворка, акрамя Блнзнецов у майстэрню зазірнуў яшчэ і Юрык. Як звычайна, прынесьлі гарэлкі, кількі ў тамаце і для маскіроўкі выключылі сьвятло. Патрапляцца на п’янцы было нельга. Усе яшчэ памяталі гісторыю з самазабойствам намесьніка дырэктара аўтапарку. А Валера Шашок (адзіны партыйны ў той кампаніі) меў яіпчэ й строгую вымову — за апошні месяц тры разы патрапляўся на п’янцы.
Лявон: «Я тады некалькімесяцаў ня піў. 1 вымушаны быў сядзець зь імі цьвярозым. Нават паесьці не давалі: пацягнуўся за кількамі, а яны мне па рукох —маўляў, гэта ня ежа, а закусь.
Карацей, напілісяўсе страшна. Пайшлі дадому. Я цягнуў Валеру. 1 тутАлезіса, якзаўсёды, прабіла на дурныя паводзіны. Стаім на прыпынку, чакаем трамваю, і ён раптам пачынае зьЛёшам Генералавым тузацца. Маўляў, ну давай, паглядзім, хто мацнейшы. I быццамусё гэта жартам, а ў выніку перайшло ў нейкую валтузьню паскудную. Я іх хачу разьняць, але як толькі намагаюся пайсьці, Валера пачынае падаць, і ніякадяго не адыйдзеш. Я тады Юрыку кажу:
— Юрык, разьнітіце іх!
А той стаіць, зламыснаўсьміхаецца і нічога ня робіць. РанейАлезіс і даягоў такім стане некалькіразоў кідаўся, дык Юрык і гаворыць:
— Во, няхай яму хтосьці хоць раз па мордзе надае.
Карацей, выкачаліся яны па пабеленай сьцяне, валасы растрапаныя, выгляд жудасны, натуральныя бамжы. / тут, канешне, па тым баку вуліцыміліцыя едзе».
Як Лявон з Валерам стаялі крыху ўбаку, іх і не забралі. Алезіса і Лёшу між тым ужо запхалі ў «варанок». I тут сваё слова вырашыў сказаць Юрык, Прага гераізму, што мірна спала ў ягонае душы, пад узьдзеяньнем алкаголю, нарэшце прачнулася. Ён падыйшоўда машыны і сказаў:
— Я таксама ў міліцыю хачу.
Людзі ў пагонах паглядзелі на яго як на вар’ята: «Валі адсюль», — селі і паехалі.
Аднак Юрык не супакоіўся. Сляды машыны і дэдуктыўны мэтад прывялі яго да ганку Цэнтральнага РУУС. Там стаяў і паліў міліцыянт.
— Гэта Цэнтральны РУУС? — запытаўся Юрык.
Той са зьдзіўленьнем паглядзеў на абсалютна п’янага чалавека, які імкнецца ў ментоўку, і сказаў, што так, Цэнтральны. Наш герой рашуча крочыў у адчыненыя дзьверы. Мо мроілася яму, што ў руках меч, а тое — логава трохгаловага дракона. Рэчаіснасьць між тым падманула. Галоў аказалася значна болып, яны былі апранутыя ў адну форму, сноўдалі туды-сюды, і што самае крыўднае — не зьвярталі на яго ўвагі. Юрык моўчкі стаяў пасярод аддзяленьня, а потым пачаў шоў.
Ён махаў рукамі, пытаўся, дзе ягоныя сябры, рабіў недвусэнсоўна намёкі на сваяцкія сувязі ці не з паловай генералаў ад міліцыі і спрабаваў схапіць за руку кожнага, хто прабягаў побач. П’яную ды патлатую асобу шугаліся.
Юрык: «Для міліцыянтаў гэта была новая сытуацыя. Ну ніколіяны ня бачылі, каб стаяў гіяны чалавек, якога яны нават пальцам не кранулі, і крычаў нешта пра сваякоў-генералаў. Праўда, праз паўгадзіны не стрымаліся. Падыйшлі двое і пачалі цягнуць мяне ў каталажку. Адзіным выйсьцем былояшчэ большузвысіць голас».
Юрыкаў крык «Сатрапы!!!» пачуў, здаецца, увесь раён. Менты перапужаліся і ад Юрыка адчапіліся. Невядома, чым бы ўсё скончылася, калі б з другога паверху ў гэты час не спусьцілі Алезіса і Лёшу.
— Заўгра прыйдзеце ў суд, а зараз ідзіце, — сказаў ім нейкі палкоўнік і пасьля сэкунднага маўчаньня выразна папрасіў — I гэтага... свайго... забярыце адсюль хутчэй!
Болып сакрамэнтальную фразу пачуў у сваім жыцьці ад ментоў толькі Алезіс.
«Прыходзьце пасьля абеду»
Адбылося гэта недзе ў 89-м годзе. Хлопцы ўсё яшчэ працавалі ў аутапарку. Але плюралізм і дэмакратызацыя дасягнулі такога ўзроўню, што дзяржава болып не патрабавала абавязковага працаўладкаваньня. Алезіс зь Лявонам вырашылі звольніцца і стаць вольнымі мастакамі. Але заяву ім не падпісвалі ўжо болей за месяц. Адказ, што рабіць, прыйшоў у галаву Алезіса ў п’яным стане.
Лявон: «Неякмы засталіся начавацьу інтэрнаце тэатральна-лйістацкага інстытутуў Сяргея Рьімашэўскага.А пятай раніцы ішчынаейца ў пакоі нейкі шум. Глядзім — Алезіс устаў і некуды зьбіраецца.
— Кудыты?— пытаамсяўягопразсон.
— У міліцыю, — адказвае той і тлумачыць: — Ідэя. Геніяльная ідэя.Я іду ў ментоўку,мацюгаюся, яны мяне забіраюць. Зранку пішуць па месцы працы, імяне звальняюць за гіянку».
Плян быў сапраўды геніяльны, каб не самі менты. Па-першае, а пятай раніцы знайсьці іх на вуліцы аказалася цяжка. Ці не гадзіну бадзяўся Алезіс, пакуль ня ўбачыў першага. Працягнуў да яго рукі і кажа:
— Забярыце мяне. Я п’яны.
Мент, скончыўшы зьмену, йшоў дадому і таму паслаў Алезіса куды падалей. Стомлены, змораны, але прынцыповы чалавек, Дземідовіч дацягнуўся да мясцовага РУУСу. Была шостая гадзіна раніцы.
— Забярыце мяне. Я п’яны! — зноў паўтарыў ён сваё заклінаньне і для ўпэўненасьці дыхнуў дзяжурнаму лейтэнанту ў твар. Той падняў сумныя вочы, і Алезіс пачуўтую самую фразу:
— Зараз нікога няма. Прыходзьце пасьля абеду.
Лішне казаць, што пасьля абеду Алезіс нікуды не пайшоў. Але з аўтапарку яго хутка звольнілі і бяз тых подзьвігаў.
Пазьнейшая гісторыя Алезіса ўтрымлівае і не такія прыгоды. Праз колькі год, ужо за часамі існа-
ваньня N.R.M., амаль не сарвалася прэзэнтацыя альбому «Одзірыдзідзіна». Бо вечар напярэдадні Алезіс правёў у пастарунку, зрываючы з ментоў пагоны, а бамжы, што сядзелі ў клетцы, ладзілі яму авацыю.
Тая гісторыя падзейнічала на яго моцна. Згубіўшы праз п’янку ці ня ўсю сваю спадчыну, ды тут яшчэ амаль не патрапіўшы за краты, ён кінуў піць. He, не так, як, магчыма, гэта рабілі Вы — на тыдзень, два ці нават паўгода. Раз і, здаецца, назаўсёды. Без кадаваньняў і лекаў. Проста сказаў і зрабіў. Толькі год праз шэсьць ці сем я пабачыў, як ён дазволіў сабе бакал чырвонага віна, напалову разьведзенага вадой. Другі раз я пабачьгў такое на ягоным вясельлі.
Хто паўторыць?
Лявон: «Прыўсіх сваіх экстравагантных паводзінах,Алезіс быў велыіі абавязковы чалавек.Што б ні здаралася, з-за яго мы не сарвалі ніводнага канцэрту за ўсе гады. Гэтым ён моцна адрозьніваецца ад таго ж Шота ці Вені, якія ў п 'янцы гублялі адчўваньне рэчаіснасьці цалкам, забываліся на канцэртьі і гурт».
Напой «Бураціна»
На імідж гурта ўсе гэтыя гісторыі ніяк не паўплывалі. Дзякаваць за тое трэба выключна савецкае прэсе, якая на рок амаль не зьвяртала ўвагі. А калі і зьвяртала, то не даходзіла ў сваёй цікаўнасьці да такіх падрабязнасьцяў.
Алкаголікаў з Мроі зрабілі толькі адзін раз — у сумнавядомым артыкуле «Пена на хвалях перабудовы».
Мала хто ведае, што быў і другі раз. Толькі тады на абарону гонару беларускага рок-н-ролу стаў Адам Глёбус. He, гэта ня была сацыяльная ці палітычная замова. Гэта была спроба прафэсыйна выканаць абавязкі журналіста. Аднак у выніку Мроя, наадварот, атрымала імідж цьвярозьнікаў.
Лявон: «У 89-м годзе мы ехалі на фэстываль у Днепрадзяржынск. «Крыніца» — самы папулярны на той час маладзёвы часопіс — захацела напісаць пра гэта вялікі рэпартаж і адправіла з намі скандальнага журналіста СлавуАхроменку.
Ехалі на цягніку. Зь дзікім боемузялі недзе дэсэртнага віна (сухі закон быўу самым разгары). Ехалі і ціха пілі. У Днепрадзяржынску, ясная справа, працягнулі, бо там зь віном было неяк прасьцей. Слава за ўсім гэтш назіраў, назіраў, а прыехаўшы ў Менск, апісаў усё ў рэпартажы. Ды яшчэ ўпрыгожыў нашыя паводзіны нейснуючымі падрабязнасьцямі. Атрымаўся ня рок-фэстываль, а нейкі вшны марафон: «Папіўшы там, яны пайшлі нарэпэтыцыю... Папіўшы віна, зазірнулі на канцэрт... Палохаючы сваімі бляклымі пасыія мінулае ночы тварамі, Мроя прайшла праз сталоўку...». Выглядалі мы ў рэпартажы поўнымі алканамі».
3 такім тэкстам Ахроменка прыйшоў да Адама Глёбуса, тагачаснага рэдактара аддзелу «Крыніцы». Прачытаўшы рэпартаж, будучае «дрэннае дзіця» беларускае літаратуры сказаў:
— Слухай, Слава, гэта нельга даваць у друк. Хто б як да Мроі ні ставіўся, гэта ж твар беларускага року. А ў цябе паўсюль сухое віно ды сухое віно...
— Віно, не гарэлка ж, — спрабаваў адстаяць свабоду слова Ахроменка. He атрымалася.
— Што ж рабіць? — спытаў ён у Глёбуса.
— Давай, Слава, замяні віно якім-небудзь болып прыстойным напоем. У нас усё ж такі маладзёвы часопіс.
Слава думаў доўга. I празь некалькі дзён выйшаў артыкул, дзе ўсе згадкі пра віно зьмяніліся на напой «Бураціна». Самой Мроі гэта спадабалася настолькі, што ў наступныя некалькі год пакупка «Бураціна» стала іх улюбёным прыколам. Часьцяком бутэлька з напоем стаяла на сцэне падчас канцэрту, падтрымліваючы імідж
Марыхуана, АМАРЭТА I РЫБКІ гупі
Пра што яшчэ не напісаў у сваім рэпартажы Слава Ахроменка — дык гэта пра знаёмства Мроі з камандай Шо з Крывога Рогу. А дакладней, зь іх цудоўнай крымскай шмальлю. Цяжкіх наркотыкаў музыкі Мроі ніколі не ўжывалі, старанна абыходзілі ўсе гераінава-какаінавыя менскія тусоўкі, але ад траўкі пры выпадку не адмаўляліся. Праўда, вопыт збольшага быў ня вельмі цікавы — ці то траўка патраплялася дрэнная, ці то настрой ня той быў. А тут адарваліся ад перасьледу Ахроменкі, забеглі ў нумар да братоў-хахлоў, зацягнуліся па разу і ўсіх торкнула. Прычым торкнула так, што ад Шо пасьля першага касяку запатрабавалі другі, а потым і трэці. Людзі вопытныя, тыя спыталіся: «Хлопцы, а можа досыць?» Што значыць «досыць»? — не зразумелі мройчукі, і пайшло такое вясельле, што самі хахлы паціху ўсталі і неўпрыкмет зьніклі за дзьвярыма.