Ix Мроя. Ix N.R.M.
Віктар Дзятліковіч
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 320с.
Мінск 2005
даўскіх хітоў кшталту «Стэфкі» і «Слуцкае брамы» зрабілі з Крамы герояў. «Бяжы, бяжы, хлопец>> ды «Будзь разам з намі» ўвогуле сталіся гімнамі пакаленьня рамантычнае дэмакратыі. Дэмакратыі, якая Мрою і забіла.
Лявон: «Мы немаглі сябе знайсьціў час росквіту дэмакратыі. Мы былі змагарамі і іміджам і душою.А на той час змагарства сталася абсалютна непатрэбным. Зьявіліся болыа рэспектабельныя каманды — Уліс і Крама...»
Віталь Сямашка: «Скончыўся час рокавай мітынговасьці. Пачаўся час выступу на сцэне. I стала зразумела, што Мроя адпрацавала. Было бачна, што Лявон б’ецца крыламі аб лёд стандартызаваных музычных формаў. Таму, каліМроі ня стала — гэпга было творчым і асабістым пратэстам Лявона супраць некалькіх апошніх год жыцьця гурта».
Перадсьмяротны дыягназ Мроі толькі пацьвердзіўся тым фактам, што ў 1992 г. гурт становіцца намінальна напаўдзяржаўным калектывам, а менавіта — прымаецца ў штат Белканцэрту. Гэта была новая структура, якую стварылі пры Белдзяржфілярмоніі з мэтай набраць колькі дзясяткаў калектываў, каб раз’яжджаць потым зь імі па гарадох ды вёсках, забаўляючы народ. Магнітам для рок-гуртоў, што падаліся ў новую структуру, была халяўная рэпэтыцыйная база ў той жа Філярмоніі.
Праслухоўваньне гуртоў адбывалася ўлетку 1992 г. чамусьці на заводзе халадзільнікаў. Прыперся шмат хто. Мроя таксама зграла дзьве ці тры песьні — звычайны тагачасны свой хард-рок. «Прыёмную» камісію ачольваўАнатольЯрмоленка. Пасьля выступу ён падыйшоў да Лявона і нечакана запытаўся: «Вы што, вакаліста памянялі?»
— Ды не, — адказвае Лявон — той жа самы...
У Ярмоленкі — зьдзіўленьне на твары:
— Дыктыжяк Deep Purple пяеш?!
Лявон яму:
— Ну, зараз такую музыку граем, я так і сыіяваю. Раней іншую гралі, па-іншаму і сыіяваў.
— Ну дык супэр, — узрадаваўся дзядзька Анатоль — Лічыце, што вас узялі.
Лявон: «I ён нам сапраўды паспрыяў, каб нас залічылі ў штат Філярмоніі. Я па дакумэнтах праходзіў як саліст-вакаліст другой катэгорыі. У нашы абавязкі ўваходзіла выступаць намерапрыемствах, якія ладзіў Белканцэрт. Але за тры ці чатыры гады пад дзяржаўным дахам мы згралі толькі адзін раз — ужо за часамі NRM. на нейкім сьвяце гораду пад фанеру злабалі «Дарогу» іяшчэ нешта.
А бальш нас нікуды незапрашалі, бо.мы ніўякія іхнія «салянкі» канцэртныя ня ўпісваліся. Нас трымалі талькі з-за беларускае мовы — для адмазу. Прыходзіць, напрыклад, нейкая праверка ў Фглярмонію, каб высьветліць, як выконваецца закон аб мовах, а ім і кажуць: «Вось, пабачце, у нас два беларускамоўных калектыва ёсьць» (бо акрамя насяшчэ й Новае Небаўзялі).
Пакрысе на нас і нажываліся —маглі выпісаць касьцюмы, фіктыўныя ганарары... Зразумела, штомы нічога з гэтага дабра ня бачылі і трымаліся там толькі з-за памяшканьня для рэпэтыцыяў».
ЗАГІНУЎШЫ ААЬБОМ
Пакуль Крама ды Уліс адзін за адным выдавалі альбомы-гіты, Мроя сьцішылася. Яшчэ ўлетку 1991 г., амаль адразу пасьля выданьня «Біяполя», на 1-й студыі дзяржрадыё запісаліся дзьве песьні — «Так і трэба» і «Беларуская Афрыка». Яны круціліся ў гіт-парадзе «Беларускай маладзёжнай», займалі там нейкія, у тым ліку і першыя, месцы. Да новага альбому справа дайшла толькі ў наступным годзе. Пры Доме піянэраў на вуліцы Чыгладзэ існавала невялічкая студыйка «RBS-studio». Менавіта там з рэжысэрам Валодзем Маркевічам і запісаліся песьні
«Сонца і аблокі», другі варыянт «Так і трэба», «Наша песьня», «Гэй, кіроўца», «Шлях да сябе», «Гульня ў жыцьцё»... Аднак трэкі так і засталіся ў нязьведзеным стане, а потым былі сьцертыя.
Юрась: «Мы ж фінансамі не распараджаліся ніколі. Усе фінансавыя расклады быліў дырэктара, Міхала Амельяновіча. А ён у той час ад нас зваліў, і мы засталіся на бабйх. I не змаглі выкупіць матэр ’ял».
Алезіс: <-Калі ня выйшаў той апошні запісаны альбом, крызіс узмацніўся. Яны самі па сабе напусьціліў гэты альбом кандовага хард-року, які быўувесьужо сыграныў 70-я гады.Мы патрапілі ўрамкі аднаго вузканакіраванага стылю, і нас гэтыя рамкі задушылі. Праграма атрымалася нецікавая. Было адчуваньне, штомылезему нейкае балота».
Лявон: «Мне не падабалася, што спыняецца прагрэс. Па стылі гэта быў цяжкірок-н-рол, a па тэкстах нейкі абсурд, парадаксальны гумар, заведама мала папулярчы.Ды й ня вельмі жыцьцяздольны».
Пазьней на той жа студыі з тым жа ж рэжысэрам былі запісаныя «Ноч за вакном», «Віно і хлеб», «Свабода», «Дзеўчьіна з чароўнаю ўсьмешкай». Было гэта ўжо ўлетку — пачатку восені 93-га, калі на гітары граў ужо Віця Шот. Але ізноў матэр’ял ня быўнідзе скарыстаны. «Віно...» і «Дзеўчына...» пабачылі сьвет на складанцы «Рок супраць рэвалюцыяў» з аднайменнага фэстывалю. Астатнія песьні парынулі. Як і новы варыянт «Свабоды» і «Усё напалову», што пісаліся ў студыі «Песняроў» яшчэ пазьней, ужо разам зь Віктарам Смольскім.
ЗьМЕНЫ ГІТАРЫСТАЎ ПРАЦЯГВАЮЦЦА.
ВіКТАР СМОАЬСКІ
Смольскі, што прыйшоў на месца Шота, быў, бадай, самым выбітным на той час гітарыстам у Беларусі. Музыка-вундэркінд, ён прафэсыйна
граў на гітары ўжо ў 11 год, а з 14-ці быў прыняты ў другім складзе Песняроў і бадзяўся зь імі па абшарах Савецкага Саюзу. Да прыходу ў Мрою ён пасьпеў стварыць уласны гурт Ннспектор, зь якім выправіўся на гастролі ў Нямеччыну. Там быў заўважаны заходнімі прадзюсарамі і ўрэшце рэшт зьехаў на Захад назаўсёды. Аднак перад гэтым пасьпеў пайграць у Мроі.
Юрась: «Смольскі быў высачэзнага кшталту гітарыст, акадэмічны чувак, з нармальнай тэхнікай. Ён адзгн на сцэне мог паўгадзіны працаваць. I дзікім плюсам ягоным было тое, што ён прыходзіў са сваімі музычнымі тэмамі, напрацовачкамі. I ён вучыў нас, як граць, паказваў нейкія азы. У яго зараз школа музычная ў Германіі, дык дзеці там у 16 год вучацца таму, што мне паказваў Смольскіўмге амаль 50, хаця я гэта мусіў ведаць ад тагомоманту,якда гітары дакрануўся».
Лявон: «Смольскі прыйшоў вельмі самаўпэўненым і таксама памяняў крыху фармат. Мы пачалі граць ужо такі хард-энд-хэві прадвінуты, з усялякімі моднымі ўстаўкамі. Апе гэта было так далёка ад таго, што нам трэ было граць... Гэта была поп-індустрыя, прычыму Беларусі абсалютна незапатрабаваная».
Аднак прафэсіяналізм Смольскага на пэўны час стварьгў падманлівае адчуваньне музычнага росту. У самападмане Мроя дайшла да неймавернага — згоды з тэзай пра першаснасьць тэхнікі над тэкстамі і энэргетыкай музыкі. Прадчуваньне немінучага канцу заглушылі і яшчэ дзьве падзеі, што дадалі хлопцам збольшага станоўчых эмоцыяў, — вандроўка ў Данію на буйнейшы рок-фэст у Роскільд і чарговае Басовішча.
Апошнія фестывалі. Данія і Басовішча
Запрашэньне ў Данію летам 1993 г. атрымала ня Мроя, а Новае Неба. Гэта быў адзін з буйнейшых эўрапейскіх рок-фэстаў. Тым годам у Рос-
кільдзе гралі Red Hot Chili Peppers, Midnight Oil, Velvet Underground, Chris Isaak...
Новаму Небу дапамаглі дацкія студэнты-славісты, што напярэдадні стажыраваліся ў Беларусі. Паехаўшы дадому, яны захапілі шмат касэтаў, якія і перадалі ў аргкамітэт фэстывалю. Там выбралі Касін гурт, які па складзе тады амаль дубляваў Мрою.
Лявон і Кася на той час ужо даўно жылі ў грамадзянскім шлюбе. Хутка наладзіўся і «творчы саюз» — амаль увесь склад Мроі пачаў «падпрацоўваць» і ў Новым Небе. Гэта не выглядала залішне ненатуральна — НН грала музыку, адрозную ад Мроі. Кася толькі адыходзіла ад бардаўскае песьні, шмат экспэрымэнтавала са стылямі, інструмэнтамі. Гэтым і зацікавіліся датчане.
Вандроўка была абсалютна халяўная — прымаючы бок аплочваў праезд ды пражываньне для 10 чалавек. I таму Лявон з Касяй не знайшлі лепшае думкі, каб пацягнуць з сабой увесь кагал — ня толькі склад Новага Неба, але й таго ж Смольскага, Цынкевіча, якія да гурта ня мелі ніякага дачыненьня. Дабром гэта ня скончылася.
Лявон: «У Даніі была зробленая школьная памылка музыкаў — ніколі нельга даваць дэму аднаго матэр’ялу, а граць іншае. Арганізатарам мы перадалі касэту 90-га году — «Дзеці чорнага гораду». А тут ужо 93-ціУ нас рэпертуар мяняўся,усё іюло наперад.Ды яшчэ Кася пагарачылася, выгнала віяланчэлістку і скрыпачку, што было вялікай памылкай, бо гучаньне зь імі было цікавым. А так мы пачалі граць інтэлектуальную музыку са страшнымі наваротамі. I нават песьні «Дзяцей чорнага гораду» з новым складам гучалі па-іншаму. А арганізатары хацелі менавіта тое, што яны пачулі на дэма, — крышку этнікі, кабарэ нейкага. I раптам прыяжджае брыгада, якая грае інтэлектуальны рок. Канешне,яны былірасчараваныя».
Правалам назваць выступ НН нельга, але кіслыя твары арганізатараў сьведчылі самі за сябе.
Запрашэньня на наступны год чакаць было ня варта і пачаліся пошукі вінаватага. Ім прызначылі Алезіса. Той і сапраўды зграў пагана. Ягоны крызіс, празь які ў Мроі ўжо зьявіўся Цынкевіч, толькі прагрэсаваў. Хутка ўжо, хугка ён стане каталізатарам распаду Мроі. Але пакуль Кася выгнала Алезіса з Новага Неба. Праўда, для НН гэта ня стала панацэяй. Болып за тое — хутка з гурта сыйшлі і Вольскі і Юрась.
Лявон: «Ужо пасьля Даніі пачалася дурная штука, што мы зайздросьцілі Касі і яе запрашэньням за мяжу. А потым яна зайздросьціла нам з-за нашага статусу ў Беларусі. Так усё і скончылася...»
Ня лепшы ўласны выступ тым ня менш не перашкодзіў атрымаць асалоду ад самога фэстывалю, ад атмасфэры сьвята. Нідзе ў Беларусі далучыцца да такой было немагчыма. Адразу некалькі сцэнаў, дзясяткі тысячаў народу, дзікі адвяз, шалёная энэргетыка.
Лявон: «Я перад Даніяй амаль год нічога ня піў — пасьля тае гісторыі зь сяброўкай Піпіна. А тут пабачыў натоўп панкаў, агульную весялосьць і зноў пачаў піва піць».
Пасьля Даніі ўсе паехалі ў Полыпчу на чарговае Басовішча. Праблемай стаў амаль двухтыднёвы перапынак паміж фэстамі. Сэнсу вяртацца ў Менск — ніякага. Трэ было неяк бавіць час. Ахвярай у рэшце рэшт стаў Беласток.
Прыехалі, пасяліліся ў гатэлі. I пачалося... Ну сапраўды, што рабіць тыдзень у Беластоку, калі месца для рэпэтыцыяў няма, ды й рэпэтаваць ня трэба — да гэтага ў Менску і Роскільдзе зграліся добра. Заставалася толькі піць. Найболыпую актьгўнасьць праяўлялі Юрась, Алезіс ды Смольскі.
Нейкім днём знайшлі яшчэ аднаго партнэра для п’янкі — эмігранта зь Беларусі, што ў Беластоку гандляваў бананамі. Гулянка пачалася ад ранку. Людзі маладыя, моцныя, пратрымаліся да вечара. Але стан быў адпаведны. У суседнім нумары між