Ix Мроя. Ix N.R.M.
Віктар Дзятліковіч
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 320с.
Мінск 2005
Піт: «Я на той часМрою ненавідзеў. Мне не падабалася, што яны граюць вяла і непераканаўча. Адно, што прыцягвала ўвагу, — беларуская мова ды грунтоўная канцэртовая праграма. Было чуваць, штояна адрэпэтаваная, найграная, а не на хуткую руку скляпана, яку нас. I, канешне, Мроя вызначалася наяўнасьцю вялікага кола сталых прыхільнікаў — ня тое штоў нас — два-тры сябры і сяброўкі.
Але калі мы ў Полтэргейсьце між сабой абмяркоўвалі Мрою, дык ставілі на ёй вялікі крыж. Па нашым разуменьні, гэта было немузычна, вельмі проста. Мы так ставіліся даўсіх — і да Бонды і да Улісу. Бо яны лічылі сябе рок-гуртамі, але не выглядалі на мэталістаў. А для нас гэта проста сьмешна было — як гэта ты можаш быць рокерам, а граць немэтал...»
Напачатку 1993 г. Полтэргейст разваліўся. А Піт з музыкі сыйшоў у бізнэс. Балазе заняцца было чым. Увесь РТІ на той час зрабіўся падпольным цэхам па вытворчасьці тэлевізараў «Гарызонт». He зьдзіўлюся, калі «шэрая» зборка тады перавышала афіцыйную. Бо ўмовы былі. Экспансія імпарту
яшчэ не пачалася. «Гарызонт» лічыўся лепшым ва ўсім Саюзе. Студэнты праз блат куплялі на заводзе камплектуючыя і ў інтэрнатах ці на кватэрах зьбіралі плястмасавыя скрыні, што прыносілі ці не залаты даход.
Напачатку Піт зьбіраў тэлевізары сам. Потым стаўся капіталістычным эксплюататарам — запрыгоніў некалькіх студэнтаў, а сам толькі прадаваў тавар, штотыдзень возячы яго ў Маскву. Такім спосабам не напружваючыся можна было зарабіць 1000 рублёў у месяц. Грошы па тых часах велізарныя. Але ў пэўны момант Піт зь бізнэсу сыйшоў.
Піт: «Пайшло нейкае пераасэнсаваньне вартасьцяў. Мне не хацелася гэтым займацца. Сяброў пачала зацягваць багна скнарнасьці. Яны ўсе крычалі: «Які ты ідыёт!» А я, хоць доўгі час нідзе ня граў, адзінае, кім сябе лічыў, гэта гітарыстам.
Акрамя таго, у той момант у маім жыцьці зьявілася Зоя. А яна вяла жыцьцё сапраўднага вольнага мастака — малявала карціны, удзельнічалаў выставах.Я'НЫ зь сябрамі бясконца размаўлялі пра мастацтва, філязофію. I адзінае, чым я мог ёй адпавядаць, — граньне на гітары. Iў рэшце рэштусё вырашылася за адну хвіліну».
«Нешта вааасатае». Запрашэньне Піта ў Мрою
8 верасьня 1993 г. ля опернага тэатру ладзіўся канцэрт у гонар Дня Беларускае Вайсковае Славы. Гралі ўсе «монстры». Піт, узгадваючы музычнае мінулае, тусаваўся ля сцэны, калі да яго падыйшоў Лявон...
Піт: <Я ўпэўнены,Лявон першы раз мянеўбачыў ізаўважыў на фэстывалі «Тры колеры» 91 -га году ў Менску. Я тады граў з Полтэргейстам. На фэстывалі сабралася амаль 50 гуртоў з усёй Беларусі. Час быў такі — усе гралі рок. Там, дарэчы, першы раз зьявіліся Бі-2,Ляпісы.
Перамагла тады Мроя, другое месца ўзяў Уліс і трэцяе — Чйстое Серебро. Мэталічныя гурты журы пракаціла. Ну не разумелі яны, што такое цяжкая музыка. Але нягледзячы на тое, што мэталісты не занялі ніякіх там месцаў, яны лепей былі як выканаўцы і як шоўмэны. Таму Полтэргейст,магчыма, і запомніўся».
Піт памыляецца. У той момант, як Лявон падыходзіў да яго і працягваў руку, ён ні разу ня бачыў свайго будучага гітарыста на сцэне. Выключна за ёю.
Лявон: «Я неяк заўважыў, што на канцэртах у натоўпе, а потьім і за сцэнай, тусуецца хлопец патяаценькі. Быццам бы з гэтай тусоўкі, але хто такі, незразумела. Пытаюся. Кажуць, што гэта гітарыст адзін — зараз без каманды, граўу Полтэргейсьце. А мяне ўсе гэтыя полтэргейсты, мэталісты, сьмяшылімоцна.
На канцэрце ля Опернага зноў бачу яго па-за сцэнай і пытаюсяў басістаАлега «Паганіні» — ці нармальны гэта гітарыст. Той кажа — нармальны. Сам,маўляў, песьнірабіць няўмее, а так нармальны. А на той час ужо было вядома, што Смольскі сыходзіць. Трэ было ратаваць сытуацыю. Ія падыйшоў даяго і пытаюся: «Піт,аможа Вы прыйдзеце да нас на рэггэтыцыю, ггаспрабуем разам зграць?». I той адразу пагадзіўся».
Адзіным чалавекам, які да зьяўленьня Піта на першае рэпэтыцыі бачыў яго ў справе, бьгў Алезіс. I не на «Трох колерах», а на канцэрце Полтэргейста ў Палітэхнічным інстытуце.
Алезіс: «Гэта быў канцэрт у Палітэху ад рокклюбу «Няміга->. Умяне тадыў Полгпэргейсьце быў знаёмы гітарыст, і ён мяне запрасіў. Сказаў — прыходзь, паслухай, якмы валім круты музон. Ну й валілі яны там свой хард-н-хэві ўперамешку з мэталам. Але мне было нецікава. I Піт мяне ня ўразіў — нешта валасатае скакала па сцэне, са скурылезла вон. Толькіяны самі, відаць, і быліўзахапленьні ад уласнае .музыкі».
Піт: «Самае дзікае, што пасьля Лявонавага запрашэньня зьдзіўленьня ў мяне не было. Мне здавалася, што гэта нармальнае разьвіцьцё падзеяў, хаця насамрэч гэта быў цуд. Я год нідзе ня граў. Разглядаць мяне як патэнцыйнага гітарыста ўлепшым на той час беларускім гурце было дзіўна.Але гэта адбылося».
Першыя рэпэтыцыі зь Пітам
Пра што мусіў думаць чалавек, які прыходзіў на месца Смольскага? Па-першае, пра адпаведнасьць, па-другое, пра адпаведнасьць, па-трэцяе... Піт пра гэта і думаў. I ня толькі Піт, але і ўся Мроя. He дарма. Першыя рэпэтыцыі засьведчылі, што ў новага гітарыста зашмат энэргіі, ды замала майстэрства. Юрась пачаў крывіцца ды выказваць зьдзіўленьне кшталту: «Каго гэта ты, Лявон, запрасіў?» Пры тым, што Піт настойліва і паслухмяна спрабаваў асвойваць праграму. Ён браў дадому акорды, вывучаў іх гадзінамі. «Мы разумелі, што ён у прынцыпе ня можа граць тое, што граў Смольскі», — гаворыць зараз Лявон.
Піт: «Я дастаў з загашніку гітару, купіў прымочку, бо абмежаваньня па грашах не было. Прыйшоў на першую рэпэтыцыю. Гітара ігарынула, нешта хруснула, іграўя паганейша.Алс яны не паставілі намне крыж, як варта было зрабіць. Віця Смольскі значна лепей граў за мяне. Хлопцам хапала мудрасьці зразумець, што прыйшоў новы чалавек і ёнмусіць адаптавацца».
Першы выхад на сцэну з новым гітарыстам адбыўся 7 кастрычніка на фэстывалі «Рок супраць рэвалюцыяў». Менавіта складанка з гэтага канцэрту, якую выдаў «Ковчег» захавала для гісторыі песьні «Глыток віна і луста хлеба» ды «Дзеўчына з чароўнаю усьмешкай». Касэта гэта даўно стала рарытэтнай, але ніхто (мо акрамя Піта) пра тое не шкадуе — праз уласнае крытычнае стаўленьне да ўсяго, што рабіў гурт у той момант.
Перадсьмяротныя сутаргі Мроі працягнуліся яшчэ амаль год. За гэты час згралася некалькі канцэртаў. I адным з апошніх стаў вялікі сольнік «Мроя-Live. 10 год урок-н-роле».
Лявон: «У 94-м годзе беларускія каманды пацягнула граць сольныя 2-гадзінныя канцэрты. Пачала гэтую завядзёнку Крама, балазе на той часу Менску была сталая рок-пляцоўка — Альтэрнатыўны тэатар, з адмішстрацыяй якога заўжды можна было дамовіцца наконт правядзеньня любой акцыі. Пасьля Крамы вялікі сольнік адыграла. Новае Неба. А потым у Альтэрнатыўным адбыўся і векапомны канцэрт Мроі. Яго мы прымеркавалі да 10-годзьдзя першага буйнога «мроеўскага» канцэртуў Траецкім.Адыгралісольнік пры поўнай залі й вельмі добрай публіцы. Але гэта неўратавала каманду ад гібеньня. Наадварот, гэты канцэрт нібыта стаўся тлустай годнай кропкайу канцы шляху каманды».
Піт: «Я слухаў тады запіс канцэрту ў Альтэрнатыўным і думаў: «Які я віртуозо-гітарысто». Гэта было амаль тое, як у маім уяўленьні мусгць граць гіпгарыст».
Лявон: «Думка, штоМроя сябе вычарпала.,зьяўлялася пастаянна. Але ж знутры ішоў і супраціў — як жа гэта скончыш, калі пачалі так даўно. Трэба.мець сілы, каб сказаць, што ты займаесься ня тым, чым трэба>>.
Аднойчы сілы знайшліся. Для гэтага прыйшлося зграць яшчэ адзін канцэрт — паўдзельнічаць у фэсьце «Рок па вакацыях».
Вольскі СТАВІЦЬ на Мроі крыж
Лявон: «Я працаваў на 8 канале (вяшчаў тады ўМенску на тых хвапях, што зараз СТВ), вёў праграму «Квадракола.». У той час канал штодзень паказваў «Рок па вакацыях ’94’>-1 аднойчы я гэта ўбачыў. I як паглядзеў на Мрою, мне стала непрыемна — настолькі неэнэргетычна і страшна
гэта было. Незразумелыя людзі сьпяваюць гаўно, намагаюцца быць падобнымі da Guns п’ Roses. Мянеўсё не задавальняла: клявішы, даякіхя прывязаны, ненатуральна гераічныя рухі музыкантаў... Лішне казаць, што гэта было досыць суб’ектыўна. Мажліва, камусьці гэтаўсё й добра заходзіла, але асабіста я па рэакцыі публікі гэтага не заўважыў. I я падумаў: «Усё, трэ завязваць». А тут яшчэ Варашкевіч да мяне неяк падыходзіць і кажа:
— Слухай, Лявон, вы зараз граеце нешта падобнае da AC/DC, я магу вам дапамагчы з аранжыроўкамі, бо добраў гэтым разьбіраюся.
Я тады адказаў:
— Ігар, ня трэба, бо мы хутчэй за ўсё ня будзем такое граць.
Мнеўсё гэта надакучыла. Бомы заўжджы былі людзьмі альтэрнатыўнага складу — я ніколі літаратуру не пісаў традыцыйную, карціны не маляваў клясічныя. А тут атршіпіваецца, што ў музыцы мы абсалютна традыцыйным шляхам ідзем. I калі са Смольскім яно хаця б гучала пераканаўча, то з Пецям не гучала нават.А тут яшчэ Алезіс пачаў увогуле мярзотна граць».
СПРОБА ВЫГНАЦЬ АЛЕЗІСА
Граньне Алезіса даўно выклікала нараканьні. Менавіта з-за гэтага ў свой час запрашалі Юру Цынкевіча. 3-за гэтага Алезіс першы, пасьля фэстывалю ў Даніі, сыйшоў з Новага Неба. У 94-м наракаць на яго сталі і ў родным гурце.
Наклалася на граньне Алезіса ўсяго патроху. Пачаць хаця б з прыватнага жыцьця. Ужо болып за год цягнуўся развод. Ажаніўся Алезіс яшчэ ў 89-м. Акруціла яго прывабная студэнтка Тэатральна-мастацкае вучэльні Лора, якая намагалася стать рэжысэрам. Здольнасьцяў, праўда, у яе было няшмат, што і высьветлілася, калі яна паспрабавала ў якасьці ўласнае курсавое працы паставіць спэктакль па
абсурдысцкае п’есе «Кеглі», якую напісаў Вольскі. У якасьці актораў задзейнічалі ўсіх удзельнікаў Мроі ды студэнцкі тэатар «Рух». Калі высьветлілася, што Лора і прафэсія рэжысэра — рэчы амаль несумяшчальныя, асноўную працу ў пастаноўцы зрабіў Міхал Амельяновіч. Настаўнік за спэктакль паставіў адзнаку 4, але параіў нікому яго больш не паказваць. Тэатральная дзяўчынка Лора між тым ужо займала ўсе думкі Алезіса, і яны ажаніліся. Развод праз пяць год ператварыўся ў катаваньне.
Алезіс: «Суды працягваліся два гады. Трэ было мяняць кватэру. Лора колькі разоў выклікала міліцыю, казала, што я яе б’ю, пісала скаргі. Ёй гэта трэ было для суду, каб абяліць сябе і давесьці суддзям — маўляў, глядзіце, гэтая скаціна не дае мне жыць. Калі мы разьехаліся, я быў самым шчасьлівым чалавекам на сьвеце. Але ж колькі я да гэтага перацярпеў праз сваю памылку маладосьці...».