• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ix Мроя. Ix N.R.M.  Віктар Дзятліковіч

    Ix Мроя. Ix N.R.M.

    Віктар Дзятліковіч

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 320с.
    Мінск 2005
    82.76 МБ
    Лявон: «Спэцыяльна нічога не рабілася. Пісалася як пісалася.Гэтазараз, калімы ведаем,што альбам «стрэльчуў», можна аналізаваць, чаму. На альбаме прысутнічала такая тпэма, якая аб’ядноўвала маладую апазыцыйна настроеную моладзь, прычым розных абсалютна гатункаў — і беларускамоўную, і не беларускамоўную. Амаль у кожнай песьні там ёсьць словы «мы»: «Мы самі па сабе», «Мы жывем пад зямлёю», «Мы ішртызаны...». Гэта на падсьвядачым узроўні фармавала ў людзей упэўненасьць, што «мы» — гэта еднасьць нейкая. Зроблены быў падмурак, каб сфармавалася чацыя NRM.
    Вельмі .моцная песьня ёсьць на альбоме, якая заўжды добра «заходзіла» ча канцэртах, — «Песьня ^юдземных жыхароў».Аўсё таму што яна як бы цэ.мэнпшвала ўсю нашу публіку разам, наносіла падпольнага рамантызму іразам з тымусьведамленьне таго, што яны — anima, змагары. Гэтае адчу’ваньне праходзіла празувесь альбом разам зь яго асчоўнымі тамамі — партызаны, вайна, падпсльле».
    Аднак папулярнасьць «Падземных жыхароў» пры ўсім тым ня йшла ані ў якае параўнаньне з галоўным гітом альбому — «Партызанскай». Квінт-
    эсэнцыя ўсяго «змагарскага» ў альбоме, гімн «Менскай вясны-96», калі вулічныя выступленьні амаль ня зьнесьлі Луку з п’едэсталу. Памятаюцца «Чарнобыльскі шлях-96», першыя прарваныя кардоны міліцыі і АМАПу на плошчы Якуба Коласа, першая кроў і нэрвовая шматгалосная «Партызанская» над прашпэкгам Скарыны. Песьня з настолькі яўнымі алюзіямі не магла ня стаць прычынаю скандалу. Што й здарылася на чарговай Рок-каранацыі.
    Піт: «Гэта быўгод, калі каранаваліЛяпісаў. Там нейкія кветкі на сцэне былі, дамы з доўгімі нагамі — спроба зрабіць найгоршага гатунку нейкіяАвацыірасейскія. Цыбін, арганізатар каранацыі, баяўся. ён разумеў, што песьню года трэба аддаваць NPAL, і аддаваць яе «Партызанскай». Бо ўЛяпіса не было пшкога звышгіта. Адно што «Ты Роксана, я Бабаян».Але яна не была настолькі вядомая, як «Партызанская».
    Ддя перастрахоўкі Юра Цыбін прыдумаў два хады. Па-першае, песьню года вызначала заля з дапамогаю іпумамеру. Па-другое, у намінацыю вылучылі тры песьні, сярод якіх «Партызанскай»... не было. Арганізатары выбралі «Мела мамка тры сыночкі» — кавер народнай песьні. Неблагі, але ж ня гіт. I вось на сцэну выйшлі Ляпісы, сьпелі «Раксану...», потым Шэдзько, і ў рэшце рэшт N.R.M., якія ўрубілі... «Партызанскую». Юра Цыбін зьбялеў, але выправіць сытуацыю ўжо ня мог. Заля білася ў істэрыцы, грукала нагамі. Песьня атрымала свой прыз. I нават прайшла па БТ, якое транслявала шоў.
    «Зь ІРОНІЯЙ, САРКАЗМАМ, ДУРНОЙ ВЕСЯЛУХАЙ...»
    Лявон: «Ідэя партызаншчыны прыйшла досыць спантанна. Мэтай было абнавіць стары беларускі брэнд. Бо, з аднаго боку, гэтая тэма дзіка надакучыла яшчэ ў дзяцінстве — фільмы пра партызанаў, цягнікі пад адхон, яны ў шапках і валёнках бадзяюцца палесе, дзед Талаш. Зь
    гншага боку ў кантэксце беларускае дзяржавы 1995—1996 гг. тэма партызаншчыны гучала своеасабліва. Былі мітынгі, па 50 тысячаў народу зьбіралася. I песьня пісалася яклёгкая спэкуляцыя на гэтае тэме. Боўсе разумелі пра што песьня, але не маглі падкапацца. I таму можна было нават круціць яе на радыё. 1012 пастаянна такрабіла.
    Я б сказаў,што з «Одзірыдзідзіны» пачаўся нейкі іншы падыход да сытуацыі, да творчасьці. Мы сталі больш творча халодныя. Бо на «LaLaLaLa» адчуваецца запрыгоненасьць сытуацыяй, адчуваецца, што нам балюча, вельмі балюча бачыць, што ў краіне адбываецца проста гамон нейкі. А на «Одзірыдзідзіне» націск змаганьня быў прадэманстраваны зь іроніяй, сарказмам, дурной весялухай. Мы сказалі — немагчыма пастаянна дзяўбці сябе, трэба менавіта празь іронію ратавацца. I ўсё тое, што рабіла дзяржава беларуская, мы таксама празь іронію паўтаралі — герб памянялі, сьцяг».
    3 гербам ды назовам альбому — асаблівая гісторыя. Колькі год прайшло, а людзей, якія ведаюць, што значыць загадкавае слова «одзірыдзідзіна», — адзінкі. Цяпер да іх далучысься і ты. Назовам песьні ды ўсяго альбому мы абавязаныя тром складнікам. Па-першае, сяброўскаму ...чэскаму народу. Па-другое, складальнікам падручнікаў па сьпевах для трэцяе клясы савецкае сярэдняе школы. Ну і па-трэцяе, мо самае галоўнае — выдатнае памяці Іры Башнявай, якая вучылася з Лявонам ды Алезісам яшчэ ў мастацкае вучэльні. На нейкае тусоўцы менавіта яна ўзгадала і той падручнік, і сьмешную-сьмешную чэскую песьню (чаго толькі пасьля добрае порцыі віна не ўзгадаеш), якую туг жа й выканала:
    Как-то на опушке собралйсь подружкй.
    Песнй распевалй, вторйт йм кукушка:
    ла-ла-ла, одйрйдйдйна...
    Лявон: «Я думаў —якімаразм, але ж дзецьмімы яе сьпявалі. I тады мне думка прыйшла ў галаву, што варта длямаразмуяе скарыстаць.уставіць у панк-песьню незразумелым рэфрэнам. Эфэкт атрымаўся такі, што ўсе ўвогуле спачатку баяліся граць «Одзірыдзідзіну», казалі: «Ну што гэта за брэд». Аднак пагадзіліся. Пазьней я нават птушку гэтую намаляваў. Атрымаўся такі геральдычны папугай».
    Паспрыяла продажам альбому і тое, што ўперпшню касэта была выдадзена са спэцыяльнай укладкай, дзе друкаваліся ўсе тэксты песень. Увогуле, па агульным меркаваньні альбом атрымаўся цікавы і разнастайны. Незразумела, якім чынам вылез прывабны альтэрнатыўны гук (якога Лявону потым не хапала на «Пашпарце...»). Гэта пры тым, што альбом запісаўся даволі хутка — меней чым за два тыдні. Юрась і Алезіс адпісаліся ці не за адзін дзень, Лявон хутка дадаў гітару і вакал, і толькі Піт затрымаўся. Хоць з гурта яго ўжо ніхто ня гнаў, ён вырашыў дамагчыся немагчымага — дасканаласьці.
    Песьні атрымаліся разнастайныя, з экспэрымэнтамі «На лініі фронту» — першы вопыт з рэчытатывам ды яшчэ адным ноў-хаў — паскораным голасам даў цікавы эфекг. Рэп-мэтал у «Сьляпы, глухі, дурны», посгмадэрнісцкія вопыты Алезіса ў тэксьце «Мы самі па сабе». Некаторыя песьні, канешне, хутка забыліся — тая ж «Сьляпы..якую хлопцы беспасыіяхова паспрабавалі рэанімаваць на канцэртах празь некалькі год. Але тое дробязь у параўнаньні зь існаваньнем на альбоме гітоў кшталту «Лепей ня будзе».
    Песьня, якая ўспрымаецца абсалютна супрацьлегла. Па мне, дык яна задае пэсымістычны тон усяму альбому, Лявону бачыцца проста мінорным гукам у разнастайным шэрагу кампазыцыяў, а для аўтара — Алезіса — песьня парадаксальна ўяўляецца аптымістычнай.
    Лявон: «Алезіс прынёс тэкст «Лепей ня будзе» і думаў, што зь яе выйдзе жорсткі панк.А я хадзіў, хадзіў і сказаў, што не, мы створым баляду. I ат-
    рымалася адна зьлепшых нашых балядаў. Нават Алезісу спадабалася».
    Алезіс: «Пачалося ўсё з фразы, якую я дзесьці пачуў: «Лепей ня будзе, будзе толькі горш». Мяне яна зачстіла. Бо, у рэшце рэшт, гэта ж сьвятая праўда. Мы ж з часам старэем, і нам падаецца, што раней было лепей. Вось, паглядзіце, як пэнсіянэры ўсё гавораць «савецкі саюз, савецкі саюз». Таму што гэта было раней.А цяперашняе — гэта ўсё горш, горш, горш.
    Але яна на першы погляд толькі пэсычістычная. Калі прыгледзіцеся, дык гэта песызя жыцьцесьцьвярджальная, ці, прынамсі, рэалістычная. Там закладзеная думка, што ня варта строіць ілюзіі і жыць ші...»
    Лявон: «Жыцьцесьцьвярджальная? Гэта Алезіс так сказаўРНу, ня ведаю... Мы зараз на канцэртах калі яе граем, я ўсё думаю: «Блін, можа, мы гэтай песьняй накаркаліўсё, штоў нас адбываецца...»
    Прэзэнтацыя «Одзірыдзідзіны» I эміграцыя Ааезіса
    «У народ» альбом пачынаў сваё шэсьце зусім не трыюмфальна. На адным зь першых канцэртаў, дзе гучала большасьць песьняў з «Одзірыдзідзіны», прысутнічалі... чалавек 10. Заплянаваны ён быўу новым рок-клюбе ў адным зь інтэрнатаў БПІ. Рэкляма адсутнічала цалкам. Ды й гэты канцэрт мог не адбыцца. Напярэдадні Алезіс са швагерам сваім бадзяліся па менскіх барчыках, выпівалі, і чорт занёс іх да Цэнтральнага РУУСу. Швагера, які амаль не трымаўся на нагах, забралі ў ментоўку. Алезіс стаяў, чакаў, на працягу 15 хвілінаў тры разы заходзіў у будынак РУУСу. I калі яму ў чарговы раз не адказалі, ці выпусьцяць сваяка, пачаў усё крышыць. Далей былі наручнікі, клетка з бамжамі, сарваныя зь нейкага лейтэнанта пагоны... Зранку Алезіса павялі судзіць. I калі б судзьдзя даў яму сутак 15, можна было б забыцца на канцэрт. На дзіва ўсё абмежавалася штрафам.
    Толькі вось руку менты Алезісу выкруцілі, і ня мог ён нават нармальна па талерцы ўдарыць. I яіпчэ фірмовыя Levi’s клёш парвалі. Прыйшлося выкінуць. Адныя страты. Мо таму Алезіс у чарговы раз кінуў піць і вырашыў... эміграваць.
    Гісторыя гэта цёмная. Сам герой пра яе нікому ніколі не распавядаў, зараз узгадваць не жадае, ды й энэрэмаўцы даведаліся пра Алезісаву спробу зьехаць з краіны выпадкова і толькі празь некалькі год. А тады нават не зьвярнулі ўвагі, што той некуды зьнік на тыдзень. Алезіс між тым быў у Празе. Чаму менавіта чэская сталіца мусіла стаць трамплінам на Захад — таксама загадка. Магчыма, падавалася, што менавіта адтуль — прасьцейшы шлях у Канаду.
    Менавіта туды, у Квэбэк, на колькі год раней эміграваў Алезісаў пляменьнік. I пачаў дзядзьку пісаць лісты, што супэр тут усё. А што ў Беларусі? Грошай няма, посьпеху (яшчэ) няма. Алезіс пачаў вучыць францускую мову і рыхтавацца да ад’езду. Хтосьці сказаў, што дакумэнты прасьцей аформіць у Празе. I разам зь нейкім сябрам Дземідовіч сеўна цягнік...
    Далейшае гісторыі бракуе яснасьці. Адныя паўцені чутак. У Празе нешта ня склалася. Прыйшлося ехаць у Варшаву. На тамтэйшым вакзале да іх чапляецца наркаманістая мафія. Уцёкі. Куплены квіток да Менску. Ды, аказваецца, цягнік едзе ў польскі Менск-Мазавецкі. Вяртаньне назад, дарэмныя пошукі мейсца, дзе паспаць. I шлях на электрычках да свайго, роднага Менску. Радзіма не адпусьціла свайго сына. Ідэя эміграцыі была выкінутая на сьметнік...
    Тым болей, што нарэшце да N.R.M. пачала прыходзіць сапраўдная папулярнасьць.
    Дзякуючы Жэню Калмыкову пабачыла сьвет касэта «Made in N.R.M.» — зборка лепшых песень з двух першых альбомаў. Калмыкоў тады пачаў выдаваць музычны часопіс «Упш» і такім прадзюсарствам спрабаваў прыцягнуць увагу да праекту.
    Лявон: «Гэта быў хітры ход з нашага боку — выпусьціць зборку з двух альбомаў і тут жа зрабіць
    прэзэнтацыю ў клюбе «Рэзэрвацыя». У першым аддзяленьні гралі «LaLaLaLa>>,y другім — «Одзірыдзідзіну». Клюб быў паўнюткі. Тадымы зразумелі, шпю запрысутнічаў прывід посьпеху».
    ГІРАБЛЕМЫ 3 УЛАДАМІ