• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ix Мроя. Ix N.R.M.  Віктар Дзятліковіч

    Ix Мроя. Ix N.R.M.

    Віктар Дзятліковіч

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 320с.
    Мінск 2005
    82.76 МБ
     
    Мінск Сучасны літаратар 2005
    УДК 784
    ББК 85-2
    Д 69
    Аўтар
    Віктар Дзятліковіч
    Дзятліковіч В.
    Д 69 Іх Мроя. Іх N.R.M. Гэтая кніга, бадай, першая спроба біяграфіі беларускага гурту. Болей увагі тут надаецца «Мроі», яно й зразумела: «Мроя» тая была так даўно, што некаторыя з музыкаў не памятаюць гарадоў і датаў, а хтосьці, нават, забыўся на падзеі. Таму гэта тое, што ў нас прынята называць легендай. Дзякуючы Віктару Дзятліковічу аднавіўся парваны ланцуг мроеўскага жыцьця, і цяпер можна ўдыхнуць дзіўны водар, здаецца, блізкіх, але такіх даўніх гадоў. Гэткая машына часу... Таму — добрага Вам падарожжа! / В. Дзятліковіч.— Мн.: Сучасны літаратар, 2005.320 с. + 32 вкл.
    ISBN 985-14-1115-9.
    УДК 784 ББК 85-2
    © Дзятліковіч В., 2005
    ISBN 985-14-1115-9
    ПРАДМОВА АД ВОЛЬСКАГА
    Віця (аўтар гэтае кнігі) — наш добры сябар. Як толькі прыяжджае ў наш стабільны, чысты й узорны Менск, дык мы абавязкова сустракаемся. Ён нам распавядае пра сваю нялёгкую працу, мы яму — пра сваю. Калісьці Віктар Дзятліковіч працаваў у Менску, але змушаны быў зьехаць у чужы далёкі велізарны горад, які, як усім вядома, ня верыць сьлязам. Таму наш герой ня стаў плакаць, а пачаў працаваць тэлежурналістам на адным зь вядомых расейскіх тэлеканалаў. Праца кідала яго ў Чачэнію, у Аўганістан, нядаўна тэлефанаваў з Таймыру...
    Віктар добра нас ведае й нямала з намі паезьдзіў: наведваў «Басовішча», прыяжджаў у Менск на эпахальныя для нас канцэрты «Радыё Гамон» і «Падарожжа на Возера Трох Чарапахаў», гасьцяваў з намі ў Лёніка Тарасэвіча, карацей, зьведаў нягоды й цяжкасьці музыканцкага жыцьця.
    Гэтая кніга, бадай, першая спроба біяграфіі беларускага гурту. Болей увагі туг надаецца «Мроі», яно й зразумела: «Мроя» тая была так даўно, што некаторыя з музыкаў ня памятаюць гарадоў і датаў, а хтосьці нават забыўся на падзеі. Таму гэта тое, што ў нас прынята называць легендай. Дзякуючы Віктару аднавіўся парваны ланцуг мроеўскага жыцьця, і цяпер можна ўдыхнуць дзіўны водар, здаецца, блізкіх, але такіх даўніх гадоў. Гэткая машына часу... Таму — добрага Вам падарожжа!
    Лявон Вапьскі
    ЭПОХАМРОЯ
    Ня кожнаму чалавеку дадзена пражыць эпоху. Сучасным беларусам тут пашанцавала, бо два апошнія дзесяцігодзьдзі сталіся для Беларусі эпохай. I, што самае цікавае, пражылі яе разам, на агульным уздыху, адразу некалькі пакаленьняў — усе тыя, каму ў сярэдзіне васьмідзесятых ужо прамінулага стагодзьдзя было болей за пятнаццаць. I каму Бог даў магчымасьць увайсьці ў трэцяе тысячагодзьдзе. Узгадайма маршы свабоды, мітынгі і рок-імпрэзы з выразнай скіраванасьцю і «за» і «супраць». Мы былі разам незалежна ад узросту, калі пратэставалі супраць рэвалюцыяў, дзяржаўнага тэрору, магчымасьці чарговых акупацыяў ці выступалі ў абарону нашай мовы, свабоды слова, палітычных вязьняў, або проста адзначалі завяршэньне вакацыяў.
    Гэта была эпоха разьвітаньня з камунізмам, яго татальнымі забаронамі свабодаў — асабістага жыцьця, слова, веравызнаньня, нацыянальных адчуваньняў, творчасьці. I гэта была эпоха надзеяў на набыцьцё гэтых свабодаў дзеля таго, каб стаць творцамі ўласнага жыцьця і сваёй краіны, якой ня мелі і якую хацелі мець. Мы мроілі збудаваць Незалежную Рэспубліку Беларусь. Напэўна ж, гэтая дзяржава будзе збудаваная. А пакуль мы збудавалі Краіну Мрою. I гэта ўжо выдатна, бо мроі маюць асаблівасьць ператварацца ў рэальнасьць. Але гэта будзе ўжо іншая эпоха.
    Вось жа кніга, якую вы трымаеце ў рукох, напісаная ці не пра самых галоўных культурных герояў Эпохі Мроі. Лявон Вольскі і ягоныя сябры-калегі, аднадумцы сталі, з майго гледзішча, аднымі з самых выразных і сьветаглядных, і эстэтычных знакаў эпохі.
    У рэшце рэшт, палітыкі — толькі выканаўцы. А дух эпохі, яе здабыткі й супярэчнасьці, яе маральныя і эстэтычныя пакажчыкі выяўляюцца ў творах мастацтва, літаратуры, народна-паэтычнай творчасьці, дзе вобразна адлюстроўваюцца псыхалягічныя адчуваньні людзей. I асабліва гэта тычыцца часу прынцыповых пераменаў. Героі гэтай кнігі — гурты «Мроя» і «N.RM.» — ня толькі сьпявалі пра мроі людзей найноўшага беларускага часу, а былі, так бы мовіць, сярод завадатараў разбурэньня старога часу і стварэньня новага. Прастора сцэны рассоўвалася да памераў вуліцаў і плошчаў, дух апошніх звужаўся да выразнай мэтафары паэтычнага тэксту ці рок-н-рольнага акорду.
    Пра гэта і ёсьць кніга Віктара Дзятліковіча. Яна таксама мае шанцы стаць унікальнай зьявай у нашай культуры найноўшага часу. I ня толькі таму, што гэта першая ў Беларусі кніга, прысьвечаная рок-музыкам. Яе арыгінальнасьць у шматслойнасьці. Гэта — і кніга-біяграфія культавых музыкаў з матывамі сяброўства, вернасьці, здрады. Гэта і кніга-роздум пра час і ролю мастака ў ім, ягоны ўплыў на тысячы, дзесяткі, сотні тысячаў людзей. Mae кніга і прэтэнзію на мастацтвазнаўчы аналіз працэсу станаўленьня беларускай рок-музыкі ўвогуле. Выкарыстоўваючы багатыя газэтныя і часапісныя матар’ялы, Віктар паказвае, як беларускі рок разрываў стэрэатыпы несвабоднага мастацтва ў несвабодным грамадзтве, як нараджалася альтэрнатыўная музыка і як яна станавілася і зьявай мастацтва, і зьявай грамадзка-палітычнай. Асабістыя, мастацкія, культурныя, палітычныя матывы кнігі зьліваюцца ў адно — у паказ шляху герояў да сваёй мары, да сябе, да сваёй публікі і да мастацтва. Мо таму найпрыемней чытаць гэтую кнігу, калі гучыць штосьці з «N.R.M.». Я рабіў гэта пад «Тры чарапахі».
    Вячаслаў Ракіцкі, кандыдатмастацтвазнаўапва
    Разьдзел 1
    ПАЧАТКІ. СТВАРЭНЬНЕ МРОІ
    Каго паставіць ля самых вытокаў? Каго прызначыць адказным за зьяўленьне Мроі? Уладзю Давыдоўскага? Патлатых рокераў з Захаду — якіх-небудзь Cream ці Led Zeppelin? Піцерскіх музычных падпольшчыкаў? He.
    Усё распачала Галіна Фёдараўна Давыдоўская. Гэта яна купіла сыну періпую гітару. Праз вялікую скептычнасьць бацькі і нават бяз гучных енкаў з боку самаго Уладзі — ён у той момант, гледзячы на брата, болей за ўсё жадаў стаць архітэктарам.
    Пакупка гітары, што адбылася неяк узімку ў краме «Музыка», праз колькі год зьмяніла лёс яшчэ трох чалавек, якія да таго часу і ня думалі рабіцца музыкамі. Хоць жыцьцё іх да гэтага паціху падпіхвала.
    ДЗЕЦІ — БАЯНІСТЫ
    О, гэтае невынішчальнае бацькоўскае жаданьне ганарыцца сваім дзіцёнкам на вачох у публікі! Колькі разоў мы сарамліва ўзьбіраліся на зэдлікі ды дэклямавалі вершыкі, зьбіваючыся і чырванеючы. Таньчылі, сыіявалі, каб атрымаць дозу аплядысмэнтаў ад падпітых гасьцей.
    Бацька Алезіса да вершаў ставіўся спакойна. Болей за паэзію ён любіў баян. Падчас любога сьвяточнага застольля ён, вясковы самавучка, трохі выпіўшы, адразу браўся за любімы інструмэнт і дадаваў вечарыне вясялосьці. I дзе ж было Алезісу пазьбегнуць таго лёсу! Калі ён перайшоўу трэцюю
    клясу, бацька вырашыў, што час прысыіеў, і адвёў сына ў музычны гурток.
    Алезіс: «Вучылі мяне граць на дарослым баяне. А ён жа такі вялікі! Паспрабуй дзесяцігадоваму хяапчуку разгарнуць гэтыямяхі. Ня хочацца пасыія гэтага нічога, нават мульцікі глядзець... Амаль не замардавсшмаленькага дзіцятку тым баянам».
    Некалькі месяцаў працягвалася катаваньне. Жыцьцё імкліва ляцела пад адхон. Але й скончылася ўсё раптоўна. Алезіс захварэў. А вылечыўшыся, заплакаў і сказаў, што болып у гурток ня пойдзе. Дзіўна, але бацька той бунт прыняў амаль адразу, са шкадаваньнем зрабіўшы выснову, што да музыкі сын ня здатны.
    Пачуў бы тую гісторыю Юрась, здзівіўся б моцна. Яго рукі самі цягнуліся да баяну. Калі ўсе дзеці выпрошвалі ў бацькоў клюшку, канькі ды цацачную чыгунку, то маленькі Юрык прасіўусё гэта, але яшчэ і баян. Маці не супраціўлялася. Яна ўвогуле была добрай жанчынай і па магчымасьці патурала жаданьням сына. Адно, чаго Юрык так і не дачакаўся — гэдээраўскага канструктара. Бо ён быў дэфіцытам. Баян дэфіцытам ня бьгў.
    Юрась: «Чаму баян? А халераяго ведае.Яў той час вучыўсяў 20-й школе.Асчоўньш прафілюючым прад.метам там была францускаямова. I па сваёй мэлёдыцы яна чамусьці прывяла мяне да баяна. Калі гаварыць пра нейкія асацыяцыі, томне ізараз скажы «баян», ія адкажу: «француская.чова».
    Праз чатыры гады навучаньне скончылася празаічна. Сям’я пераехала ў новую кватэру, і Юрасю стала лянота перціся кожны дзень з баянам праз увесь горад.
    Дэкаямант Больскі
    Лявон баяністам ня быў. Таму іш^ болей за музычныя выяўляў іншыя здольнасыўГ’У чатыры гады ён пайшоў у мастацкую студыю, потым у мастацкую ж школу № 1. Гэта, — кажа зараз, — пазбаў-
    ляла нават мізэрнага і тэарэтычнага шанцу стаць хуліганам: урокі маляваньня прыходзілася наведваць увечары, пасьля заняткаў у звычайнай школе. Таму й не бегаў ён па дварох са шпаной ды не хадзіў сьценка на сьценку.
    Праўда, болей за ўсё савецкім грамадствам , у той час быў запатрабаваны іншы Лявонаў талент — дэкляматарскі. Забава для партыйных босаўды чыноўнікаў: падчас сьвяткаваньня чарговае гадавіны рэвалюцыі пабачыць на сцэне хлопчыкаў у белых кашулях ды чырвоных галыптуках, што пісклявымі галасамі дэклямуюць:
    Для насучёба — самый главный труд, Знак качества — отлйчные отметкй. От нас глубокйх, прочных знанйй ждут Свершенйя десятой пятйл еткй.
    Лявон і зараз, не прыкладаючы асаблівых намаганьняў, узгадвае падобныя вершыкі адзін за адным. А кім ён у такім выпадку быў у дзяцінстве? Мабыць, жывой анталёгіяй дзіцячае прапаганды. Добрая памяць разам з гучным голасам — за гэта яго нават узялі ў зборную дэклямантаў раёну!
    Лявон: «У дэкляматарстве класным момантам было тое, што падчас рэпэтыцыяў цябе здымалі з заняткаў. Як я ўваходзіўу зборную раёну, дык напярэдадні адказных выступаў маглі нават на два-тры дні вызваліць ад школы.Амне гэталёгка давалася — раз-два прачытаў тыя вершыкі іўсё памятаеш.Ды пры гэтым на заняткі ня ходзіш. Цудоўна!»
    Школьныя вопыты
    Уладзя Давыдоўскі першы паставіўся да музыкі сур’ёзна. У восьмае клясе ён скалаціў сваю першую банду. ІІя тое, каб школьныя ВІА тады былі паўсюдна, аднак дырэкцыя школы з музычным ухілам магла гэта дазволіць. У першы склад без-
    назоўнага ансамблю ўвайшоў бубнач Сяргей Лоскутаў і тры гітарысты — сам Уладзя, Юрась Ляўкоў, які вучыўся ў паралельнае клясе, і Сяргей Надежкін. Цікава, што па жыцьці толькі Сяргей Лоскутаў адыйшоў ад музыкі (хоць пэўны час і спрабаваў граць з Мрояй). А Сяргей Надежкін пазьней быў найбольш вядомы як лідар-гітарыст гурта Тарнада.