Ix Мроя. Ix N.R.M.
Віктар Дзятліковіч
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 320с.
Мінск 2005
Авантурызм кіраваў і Давыдоўскім. Хаця, прызнаем, яму было прасьцей, чым Калумбу. Калі чалавек ня ўмее граць, яго трэба навучыць, — агучыў Уладзя праграму дзеяньняў. Але на каго? Вырашылі — на бубнача. Гэта, па-першае, прасьцей, а па-другое, бубны каштуюць даражэй за ўсе інструмэнты (вы не забыліся пра мэркантыльныя інтарэсы?).
Тут зноў паўстала праблема. На месца бубнача ўжо запрасілі Сяргея Лоскутава, які граў з Давыдоўскім у школьным ансамблі. Варта было нечым ахвяраваць, і змоўшчыкі вырашылі — калі Алезіс пагаджаецца, яго садзяць за бубны, а Сяргея пераводзяць на лідар-гітару. У рэшце рэшт так і атрымалася.
Праўда, на бубнах Лоскутаў граў зь дзяцінства. У адрозьненьне ад гітары. I ўрэшце ракіроўка атрымалася «моцнай» — замест прафэсыйнага барабулі гурт атрымаў няўмеку-гітарыста і няўмекубубнача.
Самае дзіўнае ў гэтай гісторыі тое, што Алезіс на прапанову далучыцца да гурта адказаў згодай адразу, не вагаючыся ні хвіліны. I калі пра мэркантыльнасьць сяброў ён праз колькі год здагадаўся, то рашэньне граць у гурце ня можа патлумачыць нават зараз.
Алезіс: «Я сам зьдзівіўся, калг даў згоду. Бо да таго часу хадзіў і насьмяхаўся: «Гляньце наіх — музыканьцікі. Замест таго, каб жывапісам займацца, малюнкам, кампазыцыяй, яны ходзяць, гітаркі нейкія глядзяць».А тут прыйшоу на рэпэтыцыюяк дысцыплінаваны вучань, іўсё — адразу
перастаў сьмяяцца з іх, сам патрапіў у гэтую багну.Яны жмяне і курыць навучылі, гэтыямузыканьцікі».
Такім чынам, гурт быў у поўным складзе. Можна было купляць апаратуру. Ну і дзе ж было ўзяць грошы, як не ў сямейным бюджэце? Лявону бацькі купілі «Фаэмі-М» — монафанічны клявішны інструмэнт за 60 рублёў. Задача, якая паўстала перад Алезісам, была складаней. Бо бубны — гэта ж вам не бутэлька кефіру. Нават менскія рэстаранныя халтуршчыкі часьцяком не маглі дазволіць сабе такое раскошы.
Алезіс: «Я простпа давёў сваіх бацькоў — хадзіў і цэлымі днямі гаварыў: «Вось, мне няма на чым граць... У нас зараз рэпэтыцыя... Ухлопцаў ёсьць гітары, а ў мяне нічога...». 1 бацька ня вытрыліаў і купіўмне новую рыжскую ўстаноўку за 728рублёў.Я значна пазьнейу яго запытаўся: «Яктымог аддаць такія шалёныя грошы за гэтыя бубны, калі я нават граць ня ўмеў?!». ён нічога не адказаў, але,мабыць,лічыў так—хайлепш сын на рэпэтыцыі ходзіць, чымся па сутарэньнях поўзаць б)’дзе ды гарэлку жэрці».
Давыдоўскаму агульнымі намаганьнямі набылі гітару «Фарманта» вытворчасьці «Барысаўдрэў». Паказальнымі характарыстыкамі гэтага цуду савецкае прамысловасьці было тое, што вырабляўся ён у адным цэху з шахматамі, а матар’ялам для корпусу зьяўляліся адходы асноўнае прадукцыі фабрыкі — піяніна.
Алезіс пачаўнаведвацца да свайго швагра і практыкавацца ў граньні на бубнах. Адначасова шукалі месца для рэпэтыцыяў. Першыя тыдні скарыстоўвалі для гэтага кватэру Уладзі. Спаганілі адносіны з суседзямі Сапсавалі і маёмасьць гаспадара — Алезіс, ня маючы яшчэ ўласнае ўстаноўкі, так энэргічна калашмаціў пэнзалямі па кнігах ды карцінах Уладзі, што адну зь іх прапароў. Прыгожая ружа стала першай ахвярай музычнага мастацтва. Каму гэта спадабаецца?
ЭСКАЛАТАР
3 кватэры Уладзі прыйшлося эміграваць. Хутка дамовіліся з кіраўніцтвам вучэльні — за магчымасьць рэпэтаваць у актавай залі хлопцы мусілі граць на вечарынах. На той час гурт ужо меў назоў — Эскалатар — і нават свой рэпэртуар. He адкладваючы надоўга, хлопцы пачалі пісаць спачатку сваю музыку на вершы Арсенія Таркоўскага, а потым і ўласныя.
Лявон: «Першыя песьні былі на расейскаймове. Сьмешныя такія. Ураньнім юнацтве ўсім хочацца выглядаць разумнымі, інтэлектуальНЫМІ:
В которыйраз мечтаешь ты Нметь удачу й цветы.
Поставйв цель, йдешь ты к ней, Забыв про счастье й друзей...
...Н вот успех ушёл опять, Теперь его не отыскать...»
7 лістапада 1981 г. адбыўся афіцыйны дэбют Эскалатара на танцах у вучэльні. Асноўная дыскатэка ладзілася на першым паверсе — там граў гурт, які складаўся з навучэнцаў старэйшых курсаў — заўсёднік такіх імпрэзаў. Эскалатару аддалі актавую залю на трэцім паверсе. Што б зрабілі вы, жадаючы перамагчы ў гэтым няроўным спаборніцтве? Атрута ў піва ці 10 рублёў хуліганам, каб тыя пабілі канкурэнтаў? Цікава. Але мо таму, што вас тады не было побач, нашыя героі выбралі больш цывілізаваны спосаб барацьбы. Прьшітыўны, але, як высьветлілася, вельмі эфэктыўны: Эскалатар граў толькі дзьве песьні — «Скачкн» і «Поворот» Машнны Временн. Раз за разам. На працягугадзіны. Публіка была ўзахапленьні. Хутка на трэцім паверсе яе было ня менш, чым упізе.
Нягледзячы на такі посьпех, самі музыкі адчувалі, што згралі мярзотна. Трэ было падвышаць майстэрства. Рабіць гэта прыйшлося ўжо бяз Сяргея Лоскутава.
Уладзя: «Сяргей быў чалавек з мяккім характарам. Яму, як я разумею, ня велыіі падабалася граць на гітары, бо ён жаў музычнай школе вучыўся на бубнача. А на гітары я час ад часу сам яму пальцы на рыфы выстаўляў. Выказаць незадаволенасьць ён ня мог і, відаць, вырашыў проста сыйсыф.
Тут Уладзя і ўзгадаў пра Юрася Ляўкова. Скончыўшы школу, той ня здолеў паступіць у інстытут і ўладкаваўся тэхнікам на катэдру ядзернае фізыкі БДУ (дзе загадчыкам быў Станіслаў Шуіпкевіч). А яшчэ паступіў на вячэрняе аддзяленьне ў Палітэхнічны інстытут. Пратрымаўся там толькі да першае сэсіі. Падрыхтоўка з Эскалатарам навагодняе праграмы вымагала амаль штодзённых рэпэтыцыяў. Падчас іспытаў некалькі выкладчыкаў, гледзячы на Юрася, спыталі:
— Малады чалавек, а вы хто?
Як чэсны чалавек, Юрась вырашыў на пытаньне не адказваць, а сыйсьці. Так вызначыўся яго лёс, а адначасова сфармаваўся і «кананічны» склад Мроі.
Нарачэньне Мроі
Сваім назовам гурт абавязаны Уладзю. У нейкі момант Эскалатар усім надакучыў. Пошукі новага і арыгінальнага былі марнымі. Праз спустошанасьць думак гурт некалькі гадзінаў нават называўся Фаварытам, але тут, на агульнае шчасьце, Уладзя, зазірнуўшы ў нейкі слоўнік, знайшоў шматзначнае і прыемнае на слых слова. «Мрою» зацьвердзілі аднагалосна і адразу. У адрозьненьне ад пераходу на беларускую мову.
Хаця Лявон з Уладзем ужо абмяркоўвалі гэтае пытаньне, справа зацягвалася. Махровая дэмакра-
тыя, што панавала ў калектыве, вымагала адзінагалоснасьці, а Юрык быў супраць. «Да вы с ума соішш!», — сказаў ён, пачуўшы прапанову.
Лявон: «Мы цярпелі, цярпелі тую апазыцыю, пакуль неяк Юрык не пайшоў з Давыдоўскім на дзень нараджэньня аднаклясьніка. Там ён пачуў песьню Раінчыка і Бураўкіна «Завіруха, мяце завіруха» — абсалютны тагачасны хіт. I па п’яніяна Юрыку «ўставіла». На наступны дзень Давыдоўскі прыйшоў і сказаў: «Усё, Юрык згодНЫ‘>. Больш таго, Юрык з таго часу стаў зацяmbLM прапагандыстам беларускай мовы, пачаў казаць — супэр, класна, толькі так і трэба рабіць».
Юрась: «Я меў нешта супраць беларускай мовы?Ня памяпшю такога».
Разьдзел 2
1982-1983. ПЕРШЫЯ КАНЦЭРТЫ. «СТАРЫ ХРАМ»
ВЁСКА ДЗЕГЦЯРОЎКА
Напачатку 82-га году Мрою пазбавілі магчымасьці рэпэтаваць у мастацкае вучэльні. Па афіцыйнае вэрсыі, дырэктар засьпеўхлопцаўза рэпэтыцыяй падчас заняткаў і, ня вытрымаўшы такое непавагі да навучальнага працэсу, выгнаў прэч. Аднак болып праўдзівымі выглядаюць вэрсыі неафіцыйныя.
У той час хлопцы ўжо вучыліся на другім курсе. Ана першы (так атрымалася, ніхто не падумаўнічога дрэннага) паступіў сын дырэктара вучэльні. I, што самае істотнае, таксама сабраўсвой ансамбаль. «Маладым талентам» трэ было недзе рэпэтаваць. Такім чынам, Мроя стала ахвярай бацькоўскае любові.
Акрамя таго, дырэктар ужо даўно закалец меў на маладых нацыяналістаў, якія па-беларуску сыіявалі, размаўлялі між сабой і нават (няма на іх таварыша Сталіна!) карысталіся мовай падчас адказаў на лекцыях. Зусім хутка ў вучэльні пачалося сапраўднае змаганьне з «нацыяналістычнымі групоўкамі», да якога далучыўся Камітэт дзяржбясьпекі. У выніку найбольш пацярпеў... той жа дырэктар, пазбавіўшыся пасады. Аднак гэтыя падзеі разгарнуліся празь некалькі месяцаў, а пакуль Мроі трэ было шукаць месца ддя рэпэтыцыяў.
Вырашыць праблему дапамог Алезіс. Ужо напрактыкаваўшыся ў граньні на бубнах, ён браў
«левую» працу. Са знаёмымі хлопцамі з раёну некалькі разоў зграў на гарадзкіх вясельлях ды на танцах у вёсцы Дзегцяроўка. Вёска тая знаходзілася ў сямі кілёмэтрах ад Менску і ад іншых паселішчаў, што губляліся сярод бязьмежных палеткаў ды сьвінафэрмаў, адрозьнівалася толькі наяўнасьцю калгаснага клюбу. Наскрозь прагніўшага, але ж з электрычнасьцю. Пару дзён на тыдзень у клюбе круцілі кіно (незабьгўныя індыйскія кактэйлі з мэладрамы ды баевіка ў адным фляконе — гіты тагачаснага вясковага кінапракату), а ў пятніцу зь сёмае гадзіны вечара да чацьвертае раніцы ладзілі танцы. Задавальненьне каштавала 25 капеек.
Дамовіцца з дырэктарам клюбу аказалася лёгка. Хуткім часам у Дзегцяроўку перавезьлі ўсю небагатую апаратуру. Кожную пятніцу давалі канцэрт, заставаліся начаваць, а ў суботу там жа рэпэтавалі.
Менавіта ў Дзегцяроўцы і напісаліся першыя беларускія песьні — псыхадэлічны «Лябірынт» і «Настальгія»:
3 прычын якіх жыцьця абставін У роднай хаце госьцем стаў ты, На абразах прарок маны, I твой гадзіньнікрух спыніў?..
Насталыія — няма зноў спакою, Па зямлі той, што сталаўжо мрояй. fee жыве памяць продкаў і мова. Толькі горыч...
Толькі горыч...
Аднак ня гэтай песьні было наканавана стаць першым сапраўдным гітом Мроі. Бо праз колькі часу зьявіўся «Стары храм»;
Стары храм зруйнавалі, Абразам ня гледзячыў твары. Паруйіылі мост да нябёс. Парушылі мост 'да нябёс.
Храма старога каменьне Зрабілася сонца праменем, Ён асьвятляе наш лёс. Ён асьвятляе наш лёс.
Агеньчыкі траў гасіць вецер, Памяць зьнікае ў паветры, Але рэха зноў адгукнецца. Але рэха зноў адгукнецца.
Граць жалейка ня скончыць...
Матыў гэты, шчыры і просты —
Усё, што нам засталося.
Усё, што нам засталося.
Зь ідэяй песьні на заняткі аднойчы прыйшоў Алезіс.
Алезіс: «Я напярэдадні да швагра свайго зайшоў, а там нейкія вайскоўцы ў гасьцях сядзяць. Далучыўся, і хутка пайшла нейкая гіяная спрэчка. Вайскоўцы пачалі:
— Што гэта ты па-беларуску гаворыш? Трэба па-расейску, боў насуся гісторыя агульная...
А я, вінца выпіўшы, адказаў адпаведна. Усю гісторыю ў рэшце рэшт перабралі, амаль морды адзін адному не набілі. На наступны дзень я прыйшоў у вучэльню і сказаў — трэба песьню напісаць».