Ix Мроя. Ix N.R.M.  Віктар Дзятліковіч

Ix Мроя. Ix N.R.M.

Віктар Дзятліковіч
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 320с.
Мінск 2005
82.76 МБ
Прымітыўная апаратура давала збольшага якасны запіс. У 1984 г. менавіта там свой альбом «Рок-тэрапія» запісала Сузор’е, якое, на чарговай хвалі барацьбы з рокам, выгналі з філярмоніі, пазбавіўшы назвы і дзяржаўнага статусу. Аднак запісаць «Стары храм» Студыя 7 адмовілася — музыкікапіталісты запатрабавалі з Мроі грошы, якіх у навучэнцаў-мастакоў быць не магло.
Заставалася толькі адна магчымасьць — пісаць альбом у інтэрнаце аўтакалёны. Віктар Івашкевіч прынёс на рэпэтыцыю той жа «Тэмбр» і два мікрафоны. Адзін здымаў гук з бубнаў і гітары, а другі пісаў вакал і клявішы. Самым запамінальным моічантам таго запісу быў «фанатызм» Івашкевіча.
Каб дамагчыся прыстойнага гучаньня, ён (ужо тады ня вельмі мініятурны чалавек) поўзаў па пакоі, шукаючы найлепшыя кропкі для мікрафонаў. Пару песень ён запісаў раскірэчыўшыся на падлозе каля бубнаў, сьцьвярджаючы, што менавіта ў гэтым месцы «ловіцца» выбітны гук.
У выніку альбом быў запісаны за адзін дзень. Яго склалі песьні: «Настальгія», «Лябірынт», «Стары храм», «Не згубі», «Калі на двор я выхажу з сваім сабакам», «Драпежнікі», «Аукцыён», «Мая мяжа», «Кола».
Распаўсюджваўся запіс самым прымітыўным спосабам — перапісваўся з магнітафону на магнітафон, а касэты хлопцы з «Майстроўні» раздавалі «сваім людзям». Hi пра якія грошы тады і размовы ня йшло.
Алезіс: «Якія грошы! Мы былі радыяўжо тым, што некаму цікава слухаць тое, іатомы робім».
3 дапамогай «Майстроўні» арганізавалася і сэрыя канцэртаў па менскіх школах. Гэта было ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва. «Майстроўня» мела магчымасьць ладзіць у школах літаратурныя вечарыны. Але аднымі вершамі савецкіх школьнікаў было не праняць. I рок-гурт граў ролю дадатковага кавалку сыру ў пастцы «нацыяналістычнае прапаганды». Праўда, першы канцэрт у школе, што на вуліцы Мірашнічэнкі, скончыўся правалам.
Лявон: «Мы тады няправіпьна пабудавалі праграму. Разгарачаныя посьпехам сярод вячоркаў і дубаўцоў, мы пачалі далей пасоўваць беларускі рэпэртуар і панапісвалі йшат чаго, зболыйага песень лёгкіх і сьмешных. Калі прыехаліў школу, спачатку згралі некалькі цяжкіх песень. Народу спадабалася.А потш пачалі граць нейкія кантры, і народ расхоладзіўся. Іўжо не запаліўся».
Цягам 1983 г. было яшчэ некалькі канцэртаў у школах, выступ на гарадзкой алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры, дзе ўсіх ледзьве не забіла токам (затое выбухі з мільёнамі іскраў выглядалі так па-панкаўску). Але першым сур’ёзным зьяў-
леньнем на публіцы варта лічыць, канешне, канцэрт у Траецкім прадмесьці 22 красавіка 1984 г.
Праўда, непасрэдна перад гэтым гурт амаль не пазбавіўся свайго «правадыра» — Уладзі, якога злы ваенрук зьбіраўся выкінуць з вучэльні. Прычынай усяго былі даўгія валасы.
Патаы да зямаі
Пачатак 80-х быў супярэчлівым часам. Ужо пару дзясяткаў год прайшло з таго моманту, як рэспэктабельныя снобы з Daily Herald называлі Rol­ling Stones «мешаньню нэандэртальца з галаварэзам XVIII стагоддзя» ўсяго толькі за валасы, якія нават вушы не зусім прыкрывалі. Цяпер тое падавалася верхам ахайнасьці ў параўнаньні з патламі новага пакаленьня рокераў. Аднак у запаведніку пад назовам Савецкі Саюз прычоска яшчэ магла стаць прычынай сардэчнага прыступу.
Што 80-я гады! Памятаю, такое ледзьве не адбылося нават у 90-м. Амаль непераможны ў сваёй правінцыйнасьці і шэрасьці туркмэнскі горад Чарджоў, куды мяне занёс лёс, ранішні шпацыр на рынак за сьпелым арбузам і дзікі, дзікі(!), дзікі (!!) позірк дзьвюх бабулек, што суправаджаў мяне (а дакладней, мае даўгія валасы, ды яшчэ сабраныя ў хвост) ці не хвіліну. А потым голас за сьпіной: «О господн!». Нават не ўяўляю, што магло зьдзівіць іх болып. Другое прышэсьце Хрыста? Хаця не — у яго ж таксама былі патлы да зямлі...
У Менску 80-х галоўнымі ахоўнікамі маральнага аблічча савецкага грамадзтва былі (акрамя дваровых бабулек) дзяды-камуністы ды ваенрукі. Мроі не пашанцавала з прадстаўнікамі абедзьвюх папуляцыяў.
Ваенрук вучэльні, Яфім Ігнацьевіч, да пэўнага часу знаходзіўся ў шчасьлівым няведаньні, якія прычоскі носяць ягоныя падначаленыя. Каб трымаць падпалкоўніка ў ілюзорным сьвеце, прыходзілася вычварацца. Напрыклад, састрыгаліся Ba-
ласы наперадзе, а таксама з бакоў. Усё астатняе завязвалася ў хвост і хавалася пад каўнер. Лявон яшчэ і шалік на шыю завязваў — добры адмаз: маўляў, што зь іх, мастакоў, возьмеш. Такія хітрыкі да пэўнага часу спрацоўвалі. «Пэўным часам» стаўся адзін з канцэртаў.
Алезіс: «Мы павінны былі граць тры песьні ў зборным канцэрце самадзейнасьці з усіх курсаў. Стаім за кулісамі і бачым — у залю заходзіць наш палкоўнік з павязкай. Аказваецца, ён быў у гэты вечар дзяжурным. Паўстае праблема — распускаць валасы ці не распускаць. Я кажу: «Давайце распускаць». Бо, сапраўды, уяві: выходзім мы — рок-гурт — з залізанымі ды схаванымі пад каўнер валасамі. Сорам. Лепш памерці з музыкай, зграць апошніраз, але каралямі. Падумалі, падумалі дый распусьцілі валасы. I ён пабачыў нас на сцэне...»
Падпалкоўнік быў у шоку. Ды каб толькі ён. Вагню на ягоны чырвоны ад абурэньня твар дадаў стары камуніст Іван Кузьміч — выкладчыкграмадазнаўства.
— Ды як, Яфім Ігнацьевіч, ты гэта церпіш, — цкаваў ён ваенрука, — як ня выкінеш іх з вучэльні?!
Карніцкія меры былі прынятыя ўжо на наступным занятку. Падпалкоўнік зайшоў у кабінэт, абвёў цяжкім позіркам з-пад павекаў усіх вучняў і спыніўся на мройчуках:
— А вам, валасацікі, — сказаў ваенрук, — я за зьнешні выгляд стаўлю «2» вось туг, тут, тут... — Ягоны палец паступова паказаў на ўсе пустые клеткі журналу насупраць прозьвішчаў Давыдоўскі, Дземідовіч і Вольскі.
Лявона напужаць было цяжка. Нават панасгавіўшы двоек ва ўсе вольныя клеткі, ваенрук ня здолеў вывесьці выніковае «2» — ратавалі чацьвёркі і пяцёркі за стральбу ды зборку-разборку аўтамату. У выніку выходзіла «3». Алезіс вырашыў пастрыгчыся. Але бунтарская душа не магла прызнаць поўнае паразы — і адначасова ён пафарбаваў валасы ўяркі жоўты колер. Відаць, ва ўяўленьні ваенрука гэта было меншым злом, і ад Алезіса ён
2. Зак. 1532
33
адчапіўся. А вось Давыдоўскага не ратавала нічога. Гэта быў гамон. Двойка па ваеннай падрыхтоўцы азначала адхіленьне ад іспытаў, адсутнасьць дыплёму, выгнаньне з вучэльні. Выратавальную саломінку кінуў сам ваенрук.
— 23 лютага, валасацікі, будзе канцэрт, прысьвечаны самаму галоўнаму сьвяту нашай краіны — Дню Савецкае Арміі і Ваенна-Марскога Флёту, — сказаў ён. — Хочаце выратаваць вашага Давыдоўскага — зграйце на ім патрыятычную песьню. Будзе добрая песьня — пастаўлю яму «тры».
Доўга думалі, пакуль ня выбралі «Я с детства выбрал верный пугь» Машнны Временн. Да каранёў іранічная і зьдзеклівая, дзе агітатар службы ў арміі выглядае няйначай як на дэбіла, ваенруку яна... спадабалася.
— Цудоўна, — праслухаўшы яе на рэпэтыцыі, зрабіў выснову кат. — Тут сапраўды агітуюць ісьці ў армію.
Такім чынам Уладзя атрымаў тройку і застаўся ў вучэльні.
«ГуРТ, ЯКІ граў у Траецкім»
22 красавіка 1984 г. з дапамогай «Майстроўні» Мроя зграла першы вялікі канцэрт. Гэта адбылося на вэрнісажы ў Траецкім прадмесьці. Невялікая зацемка ў газэце «Літаратура і мастацтва» наўрад ці была б заўважаная, калі б ня гістарычны факт — зь дня ўтварэньня Мроі гэта была першая ўзгадка пра яе ў савецкае прэсе.
Газэта «Літаратура і мастацтва», 27.04.84: «Што такое выстаўка аднаго дняРАдказ на гэтае пытанне могуць даць цяпер жыхары і госці Мінска, якія пабывалі ў мінулую нядзелю ва ўтульным Траецкім прадмесьці. Удзельнікі гэтага свята назіралі незвычайную карціну: на беразе Свіслачы лшстакі расстаўлялі мальберты, размяшчалі на спецыяльных драўляных стэндах пейзажы і нацюрморты, партрэты і графічныялісты. По-
бач экспанаваліся вырабы з дрэва, саломы, шкла... Так ішла падрыхтоўка да своеасаблгвага вернісажа, які завяршаў тыдзень выяўленчага мастацтва на Беларусі, прысвечаны 114-й гадавіне з дня нараджэння У. I. Леніна і 40-годдзю вызвалення рэспублікі ад фашысцкіх захопнікаў.
...Са сваімі творамі пазнаёмілі прысутных кампазітарЛ. Шлег, інструментальная група «Мроя», створаная ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя A К Глебава, вакальны дуэт «Кася і Апесь», які нядаўна стаў лаўрэатам фестывалю маладых спевакоўу Малдавіі...»
Адмыслова для канцэртудасталі моцную апаратуру — хадзілі і пабіраліся дзе толькі маглі. Выступ быў на адкрытым паветры, ніякіх квіткоў не прадавалася, і пад канец да пляцоўкі падцягнуліся ўжо ня толькі тыя, хто прыйшоў на вэрнісаж, але й шмат мінакоў, якім проста стала цікава, што за музыка такая гучная, ды яшчэ на беларускай мове ў цэнтры гораду. Самакрытыкі пасьля таго канцэрту гучала, як заўжды, шмат, але дарэмна. Бо вынік бьгў істотны — пагалоска пра беларускамоўны гурт, «які граў у Траецкім», папаўзла па Менску. Вядомасьць Мроі ўпершыню выйшла за даволі вузкае на той час кола прыхільнікаў «Майстроўні».
Цікава, што адным з выпадковых слухачоў канцэрту ў Траецкім быў чалавек, які зьявіцца на старонках гэтае кнігі пазьней, але неаднаразова — на той час студэнт-першакурсьнік РТІ Пеця Паўлаў.
Піт: «Мы гулялі па горадзе з маім сябрамАлегам Піваварчыкам і пачулі музыку. Памятаю, мяне відовішча вельмі ўразіла. Па-першае, было бачна, што на сцэне сапраўдны рок-гурт. Па-другое,у іх быў арыгінальны мшпэр’ял, ды яшчз і на беларускаймове. Імне адразу стала зразумела, што гэта самае вартаснае з таго, што ёсьць у Менску на гэты дзень».
«Самае вартаснае» тым часам грала апошні канцэрт перад тым, як сыйсьці ў армію і надоўга забыцца, што такое музыка.
Разьдзел 3
1984-1986. СТРАЧАНЫЯ ГАДЫ
Адным сонечным восеньскім днём 86-га году на медагляд у ваенкамат прыйшоў студэнт менскай мастацкай вучэльні Віктар Лосьмінскі. Ён зайшоў у кабінэт да псыхіятра, рашуча падыйшоў да стала, зь яшчэ болыпай рашучасьцю ўзяў вазон з фікусам і... зьеў расьліну. Пасьля чаго падняў вочы на доктара і сказаў, што хоча служыць у арміі.
— Чаму? — запытаўся да ўсяго прызвычаены, але ўсё ж крыху збянтэжаны сытуацыяй доктар.
— Надта падабаецца зялёны колер, — быў адказ. Праз два месяцы «мара» Віктара зьдзейсьнілася.
Армія і Ленін
За некалькі год да таго, ягоныя старэйшыя таварышы па вучэльні Лявон, Алезіс і Уладзя былі ў крыху іншае сытуацыі. Савецкая армія яшчэ ня ведала дэфіцыту кадраў. У ваенкаматах не турбаваліся пра «выкананьне пляну». Закасіць пад дурня было вельмі проста. Дзе-нідзе патлатых рокераў нават гвалтоўна накіроўвалі на абсьледаваньне ў псыхушку. Найгоршы сцэнар выглядаўтак: ты патрапляеш у Навінкі, дзе два-тры месяцы бавіш час сярод вар’ятаў, а потым 10 год стаіш на ўліку ў псыхіятрычнае клініцы з дыягназам «лёгкая форма шызафрэніі». Гэта ў сваю чаргу вымагае штогадовых абсьледаваньняў і тыдня-другога сярод тых жа вар’ятаў. Лявону армія ня вельмі падабалася, але станавіцца шызафрэнікам хацелася