Ix Мроя. Ix N.R.M.  Віктар Дзятліковіч

Ix Мроя. Ix N.R.M.

Віктар Дзятліковіч
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 320с.
Мінск 2005
82.76 МБ
У такіх умовах людзі, што абыходзіліся без вісклівых гітарных запілаў у кожнай песьні, ня злоўжывалі грымам і нават час ад часу спявалі пра мір і дружбу (былі й такія, павер), успрымаліся камсамолам калі не як саюзьнікі ў справе выхаваньня моладзі, дык, прынамсі, як не безнадзейна хворыя. А яшчэ на іх можна было й грошы зарабіць.
Зьміцер Падбярэзкі: «Арганізоўваць рок-фэсты камсамол пачаў па дзьвюх прычынах. Папершае, ім трэ было накіроўваць наверх справаздачы аб «працы з моладзьдзю». Па-другое, і гэта мо было галоўным, камсамольцы як людзі маладзейшыя за сваіх босаў з партыі спрабавалі ўжыць перамены ў грамадстве на сваю карысьць. Яны пачалі ствараць навукова-тэхнічныя майстэрні, напаўкамэрцыйныя структуры, дзе зараблялі грошы. У нейкімамант гэтыя людзі зразумелі, што можна зарабляць і на музыцы. Адсюльусё і пайшло>>.
Рок-фэст у гарадзенскім Палацы культуры хімікаў атрымаўся моцным. 3 Расеі прыехалі Зоопарк Майка Навуменкі, ЭДС, Обелнск. Для памяркоўнай Беларусі яны зладзілі звышэкстравагантнае шоў. Обелнск ламаў на сцэне апаратуру, музыкі Зоопарка адно што нагамі на піяніна ня гралі. Ha Ta-
кім фоне ад бляклых ценяў «даваеннае» Мроі ніхто нічога не чакаў.
Уладзя: «Паездкаў Гародню была вялікайрызыкай. Прычым рызыкавалі імы, і тыя, хто нас запрасіў. Гэта была гульня ва-банк — альбо зноў правал імы сыходзім нжаўжды з ліузыкі, альбо застасмся.Бонашыя сталыя прыхічьнікі.менская беларуская тусоўка, пасьля канцэртуўДамелйпаратара пачала ўспрымаць нас хутчэй са спачуваньнем. Ішлі размовы, штомыўжо памёрлі».
Падрыхтоўка да фэсту прайшла грунтоўная. Найперш быў зроблены набег на менскі Тэатар юнага гледача. Там працаваў бацька Лявона, што дазволіла абрабаваць пакой са спісанымі сцэнічнымі касьцюмамі. У выніку выгляд Мроі на сцэне быў па тых часах проста эпатажны. Сярэднявечныя вопраткі — прынцы ды кардыналы — прымусілі выпасьці ў асадак усіх мэталістаў.
«Мы ня думалі пра тое, каб так ужо моцна адрозьнівацца ад іншых. Проста не хацелася выходзіць на сцэну ў нечым штодзённым, а каб набыць штосьці новае, грошай не было», — прызнаецца пазьней Лявон.
Акрамя эпатажнага зьнешняга выгляду, на канцэрце вырашана было ўжыць спэцэфэкты. За хвіліну да пачатку выступу Мроі ў залі выключылі сьвятло. Раптам пачуліся аўтаматныя чэргі, а зь першымі акордамі імгненна ўключылі ўсе існуючыя лямпачкі, люстры ды пражэктары. He прызвычаены да такіх зьяваў рокерскі народ быў шакаваны. Некалькі сэкундаў маўчаньня, а потым заля зараўла ад захапленьня. I не спынілася ўжо да заканчэньня канцэрту.
Гэта быў фурор! На наступны дзень, падчас гала-канцэрту, выступ Мроі праходзіў пры ахове ля сцэны і ўключаным сьвятле ў залі. Арганізатары баяліся пагромаў.
Гарадзенскі канцэрт спыніў чуткі пра сьмерць Мроі. У Менск гурт вярнуўся ўжо на крылах былое велічы. Тут жа, напачатку 1987 г. адыгралі некалькі
навагодніх канцэртаў у менскім Палацы культуры чыгуначнікаў, што ладзіліся рок-клюбам «Няміга». Пазьней, увесну, рэабілітаваліся за правал у Доме літаратара, даўшы там новы, пасыіяховы канцэрт, ды і ўвогуле пачалі шмат выступаць.
Лявон: «На «Рок-кроку» ў Гародні да нас падыйшоў нейкі чалавек з Магілёву і запрасіў на фэсту свой горад. УМагілёве яшчэ нехта падыйшоў... Вось такмы і езьдзілі па фэстывалях пару гадоў. Гародня, Бабруйск, Магілёў, Быхаў, Наваградак. Мы былі вельмілёгкія на пад’ём. Аднойчы тэлефануе чалавекзДрагічына: «Можа прыедзеце, зграеце канцэрт?» Мы гаеорым: «Чаму б і не». Прыяжджаем, а ў яго аднапакаёвая кватэра. Ноч валяемся на падлозе, на дыване, а зранку — на рэпэтыцыю.
А ў Воршу мы ўеогуле на папутках дабіраліся аднойчы. I амаль на кожны канцэрт шмат людзей прыходзіла. Прычым ня толькі маладыя. I цёткі і бабкі прыходзілі. Ну, ім жа было цікава. Да іх увогуле мала хто езьдзіў, а мы выступалі незвычайна апранутыя, у макіяжы. I ў правінцыі шмат каму было цікава паглядзець на такіх вар’ятаў. ЎВоршымы два канцэртыў адзін вечар гралі. Аншляг быў і на першым і на другім. Неяк у Быхаў прыехалілетам. I баяліся, што ня прыйдзе ніхто. А атрымаўся — зноў аншляг. Зрубілі тады 500рублёў — па ІООна чалавека.
На той часмала хто так езьдзіў. Толькі Бонда з Модулем (была такая каманда гэткага супэргігпарыстаАлега Сьпіцына. Зараз ён граеўдуэце «Сьпіцын і Чэрмэн»), Іх канцэрты ладзіў цэнтар «Арыенцір», які тады стварылі пры ЦК камсамолу. Але тое было ня вельмі прыбыткова, бо такі доўгі лшіцуг з пасярэднікаў атрымліваўся, што самой Бондзе і Модулю заставаліся нейкія рэшткі. Івана Маркава, лідар-гітарыста Бонды, мы сустракалі, і ён увесь час быў незадаволены. Казаў, што трэба кідаць гэтую справу, бо прыбытку няма ніякага. А мы езьдзілі самі па сабе, з
дырэктараміДК дамаўляліся наўпрост, не зьвяртаючыся да пасярэднікаў».
Хлопцы з «зоны»
Такому пераможнаму шэсьцю па правінцыі Marno перашкодзіць толькі адно — адсутнасьць дазволу на выкананьне песень. Зноў жа — спэцыфіка апошніх гадоў савецкае ўлады. Каб стрымаць распаўсюджаньне рок-заразы, кампартыя ўзгадала прыёмы яшчэ з 60-х гадоў. Сярод іх і так званае літаваньне тэкстаў — любы калектыў, які жадаў граць уласную музыку, мусіў зацьвердзіць усе песьні ў спэцыяльнае камісіі пры гарвыканкаме.
He сказаць, што гэта стварала вялікія перашкоды, бо сістэма фактычна не працавала. «Савецкія» ВІА вылазілі за кошт патрыятычных песень, «антысавецкія» — невядома як. Літаваліся ўсе. У Ленінградзе праз камісію прайшлі нават звышантысавецкія Акварнум і Зоопарк. Мроя не прайшла!
Злым геніем гурта была таварыш Гарулёва, намесьніца кіраўніка аддзелу культуры Мінгарвыканкаму, якая па сумяшчальніцтву ачольвала камісію па літаваньні. Славу сярод рок-музыкаў яна займела ў сэкунду, вымавіўшы толькі адну фразу. Адбылося гэта на праслухоўваньні праграмы Бонды. Сярод іншых Ігар Варашкевіч выканаў песьню «Тата мае рацыю». Пачуўшы яе, Гарулёва забілася ў істэрыцы:
— Какую такую рацню нмеет его папа?! Зачем советскому человеку рацня? Он что, шпнон?!
Тлумачыць Гарулёвай беларускае значэньне слова «рацыя» ня мела сэнсу. Але ж Бонда літаваньне прайшла. У адрозьненьне ад Мроі. Паслухаўшы тры песьні — «Белы сьцяг», «Чужы горад» і нейкую яшчэ (яе ўсе ўдзельнікі мерапрыемства не ўзгадалі нават агульнымі намаганьнямі), Гарулёва вымавіла:
— Занадта яны змрочныя нейкія. Такое ўра-
жаньне, што год 20 правялі ў Сібіры на лесапавале. Як гэта ўвогуле можна людзям паказваць?
Сваю пазыцыю Гарулёва адстойвала да канца. Каб падтрымаць сына, Артур Вольскі нават арганізаваў вялікі ліст ад Рады Саюзу пісьменьнікаў Беларусі. Тэксты Мроі маюць вялікую мастацкую вартасьць і ні да чаго кепскага не заклікаюць — сьцьвярджалася там. Марная праца! Таварыш Гарулёва не саступала.
Праз пэўны час Віталь Сямашка паставіў у эфір радыё «Беларуская маладзёжная» песьню «Ён яшчэ вернецца». На наступны дзень Гарулёва прымчалася ў рэдакцыю і ўсчыніла грандыёзны скандал — дзяржаўнае радыё ну ніяк не магло паставіць у эфір песьню гурта, які не прайшоў літаваньне. Сытуацыю выратавала кіраўніца «БМ» Жанна Літвіна. У яе з Гарулёвай былі нейкія далёкія сваяцкія сувязі, і тая, пакрычэўшы, супакоілася. А канчаткова яна адчапілася ад Мроі недзе праз год, пасьля Наваполацкага фэстывалю. Але пра тую скандальную перамогу — у наступным разьдзеле.
Савецкая крытыка:
«ГЭТА ПАДОБНА НА ПРАФАНАЦЫЮ МУЗЫКІ»
Добраахвотнае зьняволеньне ў сутарэньнях Дому літаратара нельга лічыць бязвыніковым і яшчэ па некалькіх прычынах. Па-першае, там быў перапісаны альбом «Стары храм». Зьявілася яго, так бы мовіць, «друтая рэдакцыя». Акрамя песьняў, якія пісаліся яшчэ напярэдадні сыходу ў войска, дапісаліся дзьве — «Белы сьцяг» і «Замежны дэтэктьгў». Па-другое, менавіта там пачала нараджацца і рэпэтавацца новая праграма — «Зрок». Студыйны яе запіс рабіўся ўжо ня ў Доме літаратара (чаму так — крыху пазьней), але менавіта яна забясьпечыла трыюмф у Гародні. Большасьць песень з альбому на шмат год засталіся ня толькі гітамі, але й візытоўкай Мроі. Найперш, канешне, «Я рок-музыкант» і «Ён яшчэ вернецца».
Ён ЯШЧЭ ВЕРНЕЦЦА
Ён мне сказаў: «Зашмат пагарды У свеце ні на што ня вартым, foe ў паветры гіне слова
I ад памкненьняў толькі стома».
Ён мне сказаў: «Зь мяне даволі'.» Сказаў, ня вернецца ніколі..
I не спыніць яго хады, Ды я спакойны, як заўжды.
Ён яшчэ вернецца...
Ён мне сказаў: «Нашто сьвітанак, Калі штодня адны туманы, Калі штодня бясконца, I ўсё адно не ўбачыць сонца.
Нашто Купала і Скарына, Калі ўсё роўна ўсё загінё? » Ды я лічу ўсё гэта жартам, Бо ведаю яго характар.
Ён яшчэ вернецца...
Тэкст песьні напісаўУладзя. Ідэя высьпявала паволі. Але памыляецца кожны, хто лічыць, што зразумеў усе аўтаравы думкі (ды тое ж можна сказаць пра любую, а ня толькі гэтую песьню). За чацьвертым кубкам кавы, на кухні Уладзі, слухаючы ягонае тлумачэньне, я спачатку таксама ківаў галавою, усім сваім выглядам быццам гаворачы: «Так, так, разумею...». А потым шчыра зьдзівіўся. Упэўнены, і ў вас будзе тая ж рэакцыя.
Уладзя: «Апошнюю кроплю (дакладней, словы пра Купалу і Скарыну) дадалі сваякі. Яны ня раілі з галавой кідаццаў «беларушчыну», бомеліжыцьцёвы вопыт і добра ведалі, чым усё гэта можа скончыцца.Апераз-гюраз зь іх так і перла: «Мы ж
са шляхты», і г. д. ..Hi страх, ні трагічны вопыт ня выкаранілі зь іх тое, што было закладзена на генэтычнымузроўні. Розумамяны адмаўлялі, а сэрцаммусілі вяртацца...
Менавітаў такіх варунках і нарадзілася песьня «ёняшчэ вернецца».
Пра каго яна? Напэўна, ггра чалавека,якілічыць, шпюможа зьбегчы ад сябе, ад сваіх каранёў.Дарэчы, заўваж, Ён кожны раз сыходзіць бязадрасна, у нікуды. ІЁн няможа не вярнуцца, бо іншага прытулку і каштоўнасьцяў у яго проста няма.
А яшчэ тады вельмі мусолілася тэма сталінізму і пакаяньня. Праўда, людзі, якгя пра гэта шмат размаўлялі, будавалі сваё жыцьцё такімі ж сродкамі, як і тыя, каго яны адмаўлялі. У такіх варунках ён (увасабленьне зла), хай і ў іншым абліччы, нямог не вярнуцца...»
Праз колькі месяцаў «Ён яшчэ вернецца» трыюмфальна пераможа ў першым гіт-парадзе «Беларускай маладзёжнай» і замацуе за сабой статус галоўнай песьні «Зроку». Аднак гісторыя перапіша гэты ранжыр, найболып вылучыўшы сярод тагачасных песень «Я рок-музыкант», перапетую Мрояй на альбоме «28-я зорка».