Ix Мроя. Ix N.R.M.  Віктар Дзятліковіч

Ix Мроя. Ix N.R.M.

Віктар Дзятліковіч
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 320с.
Мінск 2005
82.76 МБ
яшчэ менш. Таму ён, прыйшоўшы на медагляд у ваенкамат, з усёй сур’ёзнасьцю выслухаў параду першага доктара — акуліста.
— Ты, хлопча, рызыкуеш адразу ў Навінкі паехаць, — сказаў той са шчырым спачуваньнем (мо ўсамога сын быўтакім жа «нефармалам»?).
Высьветлілася, што ў суседнім пакоі сядзіць Аляксандар Францавіч — псыхіятр, які ўсіх патлатых адразу адсылае менавіта ў тыя Навінкі. Быў Аляксандар Францавіч чорны як смоль. Арліны нос, ужо заўважная лысіна. На Лявона, які ўвайшоў у кабінэт, ён паглядаў як драпежнік на мышку. Прафэсыйнае крэда ягонае было простым — «антысавецкі элемэнт» мусіць сядзець у псыхушцы.
Лявон: «Як толькі я ўвайшоў, пачаў ён мне задаваць розныя пытаньні тыпу: А раптам камандзір аддасьць загад, які ты палічыш няправільным? А што ты будзеш рабіць? А калі табе загадаюць зрабіць вось так і так, якімі будуць твае дзеяньні?
Ія разумею, ён хоча пачуць, што я не буду выконваць загад, што я мацёры пацыфіст з дваццацігадовым стажам.Аяў сучграціўяму кажу адваротнае —маўляў, загад гпрэба выконваць паводле статуту, наколькія ведаю. Карацей, прыкінуўся ксшсмюльцам тупаватым. Размаўлялімы хвілінаў сорак. I ёну рэшце рэшт сказаў:
— Ладна, хлопец ты, здаецца, добры. Толькі пастрыжыся і ідзі.
Толькі калі я адтуль выйшаў, зразумеў, што я напароў».
Той жа выбар паміж псыхушкай і арміяй зрабілі Алезіс з Уладзям. Таму два наступныя гады й выкрасьліліся зь іх жыцьця. Лявон за гэты час прайшоў шляхам Сцяпянка—Смаргонь—Слуцак. Алезіс служыў на Украіне, у горадзе Хмяльніцкі, ды езьдзіў на танку, а Уладзя ўсе два гады праседзеў у Асіповічах.
Пра музыку на гэты час прыйшлося забыцца. У арміі не было нават самадзейнасьці. Усе трое
займаліся іншым — аздаблялі ленінскія пакоі. Тое было невыпадкова — яшчэ ў ваенкаматах сядзелі «пасланцы>> з розных вайсковых частак і «набывалі» выпускнікоў мастацкіх вучэльняў, каб было каму маляваць гераічныя твары воінаў і ленінаў. Алезіс дык увогуле аздобіў лепшы ленінскі пакой у дывізіі. Два разы. За што атрымаў два дзесяцідзённыя адпачынкі. Сам сцвярджае, што асабліва добра ў яго атрымліваўся правадыр пралетарыяту — і ў профіль і анфас.
Пацыфіст Аяўкоў
Адзіным, хто ад арміі адкасіў, стаў Юрык. Есьці кактусы ён не хацеў, Навінкі ня вабілі, плоскаступнёвасьці таксама не назіралася. Наш радыкалбасіст выбраў адзіны магчымы шлях — сапсаваў сабе здароўе. Зрок у яго і пасьля школы быў ня лепшы — мінус чатыры.
— У касманаўты і танкісты з такім не бяруць. Будзеш сувязістам, — агучыў прысуд акуліст і даслаў Юрыка далей па этапу ваенкамісіі. Белы квіток ператвараўся ў недасягальную мрою. Што рабіць? Думкі запаўнялі галаву ажно да кабінэту стаматоляга. Той (каб бьгў ён усё жыцьцё здаровы, і дзеці яго, і суседзі па лесьвічнае клетцы, і рыбкі гупі ўягоным акварыюме) заўважыў у Юрыка карыес, адсутнасьць трох плёмбаў і накіраваў на лячэньне.
Паўторная мэдкамісія мусіла адбыцца празь месяц ці два. Увесь гэты час Юрась чытаў. Выключна ноччу, зь ліхтарыкам. Перад Караткевічам ды Дастаеўскім, Гётэ ды Янкам Брылём аддаваў перавагу звычайным савецкім дэтэктывам. За адведзены лёсам час прачытаў іх штук сто і свайго дамогся. Было «мінус 4» — стала «мінус 8». Шлях у армію зачыніўся.
Юрасы «Праз пару месяцаў зрок крыху палепшыўся — да «мінус 6».Алеўсё адно давялося купіць акуляры. Затое, пакуль мае хлопчыкі кірзач нюхалі,япрацаваў».
Карыстаючыся момантам, Юрык паспрабаваў атрымаць-такі вышэйшую адукацыю. Але, не паступіўшы з першага разу ў РП, кінуў дурное. Да таго ж меў адказную грамадзкую працу — прадстаўляць інтарэсы Мроі ў рок-клюбе «Няміга», што толькітолькі стварьгўся ў Менску.
РОК-КЛЮБ «НЯМІГА»
Ідэю стварэньня рок-клюбу вылучылі журналісты газэты «Чырвоная змена» Анатоль Мяльгуй і Вітаўт Мартыненка. Прыдумляць ня трэ было нічога. На той час рок-клюбы ўжо існавалі ў Ленінградзе і Маскве, дзе музычнае жыцьцё віравала ня ў прыклад Менску. У савецкай сістэме гэта была адзіная магчымасьць неяк легалізавацца і зарганізоўваць канцэрты, не баючыся, што прыйдуць менты і ўсіх разгоняць. А такія сцэнары разгортваліся паўсюдна. Бо савецкую сістэму пачало калаціць, і «старэйшыя таварышы» з партыі ўявілі, што галоўны іх вораг — рок. У 1983 г. ЦК КПСС выдае пастанову «Аб рэглямэнтацыі дзейнасьці вакальна-інструмэнтальных ансамбляў і дыскатэк». Цяпер на дыскатэках не магло гучаць болей за 20 адсоткаў замежнае музыкі. Астатнія 80 мусілі быць творамі членаў саюзу пісьменьнікаў. Усе ВІА таксама мусілі граць толькі іх песьні.
Адначасова ўзмацнілася барацьба з «спэкулянтамі» і «фарцоўшчыкамі», што запаланілі краіну сучаснай заходняй музыкай. Як сьцьвярджаюць сьведкі тагачасных падзеяў, у Менску тады існаваў самы магутны, бадай, ва ўсім Савецкім Саюзе цэнтар спэкуляцыі. Кіравалі ім браты Рабіновічы. Напачатку 80-х яны паказалі сябе сапраўднымі бізнэсоўцамі. Усе навінкі заходняе рок-музыкі зьяўляліся ў Менску праз тыдзень пасьля рэлізаў у Лёндане ці Нью-Ёрку. Гэтыя плыты пераганялі на стужкі і сотнямі рассылалі сваім кліентам па ўсім Саюзе. На бабіну пісалася два плыты. Кожная каштавала 3 рублі, самае новае — 5. Бізнэс спыніла міліцыя і КДБ.
Зьміцер Падбярэзкі: «Пасьля арышту Рабіновічаў ЦК камсамола вымушаны быў стварыць спэцыяльную камісію, каб ацаніць іх музычную «спадчыну». Там былі камсамольцы, перакладчыкі ну і, скажам так, дасьведчаныя ў музыцы людзі. У тым ліку і я. Камсамольцы імітавалі барацьбу з антысавецкімі зьявамі. I камісія мусіла вызначыць,якаямузыка сярод гэтага ідэалягічна шкодная, а якае мае права на іспаваньне.
Мы зьбіраліся разоўў і праслухалі 150—200 плытоў. Канешне, уся музыка была вартасная, аднак мы разумелі, што нечым прыйдзецца ахвяраваць. Некаторыя плыты з маўклівае згоды камсамольцаўмы адкладалі, гаварылі, што гэта ня шкодная, добраямузыка, нават і слухаць ня трэба.Ахвярамі зьніштажэньня станавіліся збольшага гурты, якія гралі соул, фанк. Напрыклад, я ставіў Sly & Fa­mily Stone іміргаў перакладчыку. Той, паслухаўшы адну-дзьве песьні, казаў:
— Ну, тутяны пра сэкс пяюць...
Лёс плыта быў вызначаны. Вось так адчу зьпіштажалі, а дзьве-тры адкладалі. Тыя, што ўдалося выратаваць, потым перадалі ў менскую нотную бібліятэку ў агульны фонд карыстаньня. Туды можна было прыйсьці, узяць той жа Led Zeppelin, навушнікі і паслухаць. А Рабіновічы адсядзелі, выйшлі і неўзабаве зьехаліў Шпшты».
Праз усе гэтыя перасьледы жыцьцё не спынілася, аднак зарганізоўваць рок-канцэрты па інстытутах стала цяжэй. He гаворачы ўжо пра вялікія пляцоўкі. «Афіцыйны статус» мог дадаць свабоды.
Вітаўт Мартыненка: «Мы з Толем Мяльгуём вялі тады ў «Чырвонай змене» рубрыку «Нотны аркуш’>. I калі не пра заходнія гурты пісалі, дык пра Магнэтык Бэнд, Вітамін з Эстоніі, пра Макарэвіча. I неяк Толя падыходзіць дамяне і кажа:
— Слухай, а чаго гэта мы пішам пра ўсіх гэтых чужынцаўР
— A пра каго яшчэ пісаць? — пытаюся. — У нас жаўсе па рэстаранах сядзяць.
— А вось ёсьць нейкія Блйзнецы, мне сказалі. Недзе ў сутарэньнях Нархоза сядзяць, нешта робяць.
Такмы напісалі першую зацемку пра беларускі гурт. Потым даведаліся пра Мрою, Студыю 7.1 неякМяльгуй падыходзіць дамяне і пытаецца: “Слухай, а чаму б нам не стварыць рок-клюб?”*.
У гаркаме камсамолу ідэю падтрымалі. Каб кантраляваць рок, камсамольцы вырашылі яго ўзначаліць. Калі рок-клюб «яміга» адкрыўся, у яго уваходзілі Бонда, Блнзнецы, Рэй (што ўгварыўся са студэнтаў БПІ і імкліва набываў папулярнасьць), Мінск, Мроя ў асобе аднаго вольнага ад войска Юрася і яшчэ некалькі гуртоў. Ляўкоў хадзіў на кожнае паседжаньне клюбу, хаця сэнсу ў гэтым было няшмат — амаль увесь час там абмяркоўвалі, як зладзіць чарговы канцэрт. Юрык жа сядзеў на паседжаньнях толькі жывым напамінам пра тое, што Мроя яшчэ існуе.
Лявон: «Пакуль нам у войску палітінфармацыю чыталі, у Саюзе, аказваецца, перабудова даўно пачалася. Рок на ўздым пайшоў. I Юрык у лістах нам пісаў: «Я схадзіў на паседжаньне рок-клюбу...>>. А мы думалі — што за вар’яцтва такое, які рок-клюб, мо Юрык загібацца пачаў? Для нас гэта было як паведашіеньне зь іншага сьвету».
Першы гіт-парад «Чырвонай змены»
Акрамя рок-клюбу Мяльгуй і Мартыненка стварылі яшчэ й першы ў Беларусі рок-гіт-парад. Праблемай было толькі — якімі крытэрыямі кіравацца. Ня дубляваць жа «Голубые огонькн» ды «Утреннюю почту».
Мартыненка: «Гіт-парадмы расігачалі недзе ў 83-м годзе. Прыйшліў кпюб філафаністаў (яны тады хаваліся па завугольлях дмш грамчласьцінак на Казлова,міліцыя іх час ад часу ганяла) і кажам: «Хлопцы, давайце створым гіт-парад. Да-
вайце пакажам, што ёсьць новая музыка, а ня толькі тая, што на «Песне года» гучыць ды па радыё».
Толя купіў на свае грошы пачак каііэртаў (на пяць рублёў — немалыя грошы), даў ім, нават напісаў на кожным зваротны адрас — толькі каб даслалі й выказалі свае думкі. I са ста капэртаў вярнулася 30. Такмы склалі першую табліцу. Уяе ўвайшлі, наколькія памятаю, эстонскія Вітамін, Магнэтык Бэнд, расейскх Автограф, Машйна Временй. 3 беларускіх гуртоў у першым выпуску не было нікога».
Гіт-парад у «Чырвонай змене» праіснаваў шмат год. Час ад часу кіраўніцтву камсамольскае газэты не падабалася, хто займае першыя радкі папулярнасьці. Два ці тры разы гіт-парад перапыняў выхад, узнаўляўся і ў рэшце рэшт зачыніўся канчаткова (як праз колькі год і сама «Чырвоная змена»),
ЮрыкіКДБ
Пакуль астатнія мройчукі малявалі ленінскія пакоі, Юрась «маляваў» сабе старонкі ў гэбісцкіх дасье. Летам 84-га «Майстроўня» вырашыла сьвяткаваць Купальле. Яе актывісты падбілі паехаць на сьвята цэлы выпуск мастацкай вучэльні. Да кампаніі прыбіўся і Юрась. Ехалі да Сокалава-Воюша, які працаваў дырэктарам музея Якуба Коласа у Мікалаеўшчыне. Разьмясьціліся ў лясочку на пагорку. Як толькі запалілі кастрышча, падыйшлі трое. Віктар Івашкевіч, завадатар сьвяткаваньня, спакойна запытаўся:
— Хлопцы, што вам трэба?
— Ды на аганёк зайшлі, — адказалі тыя і зь цікаўнасьцю пачалі прыглядацца да таго, што адбывалася. На адным з дрэваў вісеў бел-чырвона-белы сьцяг. На паляне разгортвалася тэатралізаваная дзея з удзелам Чорнай сілы, Купалінкі... Чорная сіла чытала прамову, абсалютна бессэнсоўную, у стылі Брэжнева:
— Нашыя людзі... Усё вышэй і вышэй... нягледзячы ні на што...