Ix Мроя. Ix N.R.M.  Віктар Дзятліковіч

Ix Мроя. Ix N.R.M.

Віктар Дзятліковіч
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 320с.
Мінск 2005
82.76 МБ
Але на «Зроку» гэтая песьня прайшла амаль незаўважна. Прынамсі, большасьць дыскусіяў была скіраваная на іншую — народную песьню «Мела мамка тры сыночкі». Гэта быў першы экспэрымэнт Мроі з фолькавым матэр’ялам.
Лявон: «Нам гэтая песьня, канешне, падабалася.Для нас гэта быў прэцэдэнт хуліганскі —узяць народную песьню і перакласьці ў хард-панк. Атрымалася даволі энэргічна. Хаця калі быў канцэрт у Доме літаратара (другі, рэабілітацыйны), людзірозныя прыйшлі, і некаторыя казалі:
— Як жа ж так... Неахайнас стаўленьне da Ha­waii народнай спадчыны...Якможна былоўтакім стылі такую песьню...
Так рэагавалілюдзі больш сталыя. Ну,усе ж былі выгадаваныя на Песнярах, у якіх «ахайнае
стаўленьне».А тут хрыплым голасам ды ў напружаным рытме прасьпявалі калядную песьню...
Гэтую песьню нам падсунуў Дубавец і кампанія. Яны прапаноўвалі яшчэ некалькі песень, якія самі пелі падчас тусовак «Талакі» і «Майстроўні». Але большасьць тых песень былі павольныя, а гэпшя — хуткая. Восьмы яе і абралі».
Запісаўшы «Мела мамка...», Мроя сталася ахвярай палемікі, што вялі ў той час на старонках прэсы два • варожыя лягеры, найболып яскравымі прадстаўнікамі якіх былі Вітаўт Мартыненка з «Чырвонай змены» ды «вольны журналіст» Зьміцер Падбярэзкі. Вітаўт, які на мяжы фанатызму падтрымліваў беларускамоўны рок, і Падбярэзкі — птушаня гнязда Сузор’я ды джазавай тусоўкі — былі абсалютнымі антыподамі. На сэрыю публікацыяў Вітаўта пра беларускамоўныя гурты Зьміцер адказаў адным, але магутным стрэлам. Загаловак у «Советской Белорусснн» ад 3 ліпеня 1987 г. вызначаў плянку дыскусіі: «Найтн свое лнцо. О некоторых тенденцнях развнтня рок-музыкн в республнке». Болып за ўсё пацярпела ад Зьміцера адна з галоўных зорак тых часоў «7 герц». Дасталося крытыкі Бондзе, Магістрату. А Мрою аўтар прыбіў адной фразай:
«Мсполненйе группой Мроя колядной мелодйй чуть лй не в стйле металла больше походйт на профанацйю музыкй». (Зьміцер Падбярэзкі. «Советская Белоруссня», 3 ліпеня 1987 г.)
Праз некалькі год Падбярэзкі памірыцца з Мрояй, а падчас падрыхтоўкі гэтае кнігі патлумачыць мне свой тагачасны радыкалізм.
Зьміцер Падбярэзкі: «Калі параўноўваць сыграны калектыў — Сузор’е, напрыклад, дзе непаразуменьня паміж музыкамі няма, і тыя гурты, дзе людзі намацвалі адзін аднаго, то адрозьне-ньне было відавочнае, і я выказваў уласную думку.
«Мела мамка тры сыночкі» сапраўды выпадала з рэпертуару Мроі найперш таму, што яна
была народнай песьняй, чужароднай па натуры для гурта. I на фоне таго, што на той час было зроблена Песнярамі з народнай песьняй, яна выглядала блякла. I, магчыма, правільна зрабіў Лявон, што потым пачаў арыентавацца на ўласныя, а не народныя песьні».
Лявон: «Ну як яшчэ люг успрыняць гэтую песьню чалавек, які слухаў толькі Сузор’е ды ПесняроўРЯкраз нічога дзіўнага, што яму гэта падалося трызьненьнем».
«Зрок» разыходзіўся між фанаў тым жа спосабам, што і «Стары храм» — празь беларускія нефармальныя суполкі, перапісваючыся з магнітафону на магнітафон. Адрозьненьнем было хіба толькі тое, што якасьць зыходнага запісу была лепшай. Альбом пісаўся ўжо не ў Доме літаратара, а ў аўгобусным парку № 3, дзе на той час працавалі Алезіс і Лявон. А студыйным гукарэжысэрам Мроі стаў Веня Конеў-Петушковіч. Ён прывалок на запіс чатырохканальную студыю «Фостэкс», і гэта ўжо давала магчымасьць для больш якаснага гуказьвядзеньня. Веня, майстар сваёй справы, зрабіў амаль немагчымае, і наракаць можна было хіба на «кардонны» гук бубнаў. Вакал і гітары гучалі цудоўна. Па тых часах гэта быў вельмі «прасунуты» запіс, і што самае галоўнае — ён ня моцна псаваўся нават пасьля дзясятку перазапісаў з магнітафону на магнітафон.
Стод-рок
Экспэрымэнты з фолькам прывялі да таго, што Мрою ў пэўны час ахрысьцілі яшчэ й пачынальнікамі новага кірунку ў музыцы. У «Зроку» на народным матэр’яле акрамя «Мела мамка тры сыночкі» была пабудаваная яшчэ песьня «Купальскае кола», некалькі разоў на канцэртах згралася народная «Вяне рута» (гэтая песьня запісвалася яшчэ ў Доме літаратара, але потым падалася хлопцам ня вельмі энэргічнай і не ўвайшла ў ніводзін з альбомаў.
Што не пераіпкодзіла піратам распаўсюджваць яе на касэтах і нават ў MP3 як адну з кампазыцыяў другога выданьня «Старога храму»),
Для 80-х спалучэньне року і фольку яшчэ было экзотыкай, і хтосьці, ня вытрымаўшы спакусы, нарэк гэты сімбіёз стод-рокам. Але хто гэта быў? Гісторыя маўчыць. Дакладней, гаворыць зашмат, але рознае. Большасьць сьведкаў паказваюць на Вітаўта Мартыненку. Той у сваю чаргу гаворыць, што вызначэньне пайшло ад самой Мроі. Яшчэ адну вэрсыю вылучыла беластоцкая газэта «Ніва».
«Музыказнаўцам спачатку было проста: назваў музыку Мроі цяжкім рокам, і кожны пагодзіцца.Але потым зьявіпіся новыя адценьні творчае палітры... Назвалі «цяжкі панк-рок». Потым прыйшлося ўдакладніць — «цяжкі пост-панк». Урэшце рэшт дайшло да абсурду — «пост-панкхэві-мэтал». I чші быўсё скончылася, кабмалады карэспандэнт газэты «Беларускіуніверсітэгп» ня ўзяў на сябе сьмеласьць адысьці ад заходніх канонаў рок-тэрміналёгіі, назваўшы музыку Мроі «стод-рок». Стод — гэта ідал. Але тут няма ніякага намёку на прагу гурта да ідалапаклонства. Проста падсьвядома музыканты прыйшлі да каранёў той беларускай культуры, якая яшчэ ня .мела налёту экспансіі хрысьціянства». (Р. Дамінюк, газэта «Ніва», 19 06.88 г.)
Тэрмін пратрымаўся пару год (намаганьнямі таго ж Вітаўта Мартыненкі), але ня быў падтрыманы большасьцю тагачасных «музычных крытыкаў».
<<Велыіі тэмпераментны, толькі часам нястрыманы журналіст Віктар Мартыненка ахрысьціў Мрою заснавальнікам новага стылю. Стод-рок (ад старажытнага «стод» — ідал, паганскі бог). Але, мяркую, гэты тэрмін хутчэй чакае Мрою ў перспектыве. Бо зондэркаманды, кансерватары і нацыянальныя нігілісты, пра якіх сьпявае гурт, да паганскай культуры сла-
вян дачыненьня ня маюць ну аніякага, хоць нясіце мяне ў ахвяру таму стоду. Спробы Мроі в&карыстоўваць фальклорныя матывы ў кампазыцыі «Купальскае кола» выглядаюць практыкаваньнямі,што заслугоўваюць пахвалы настаўніка, і ня больш». (Адам Глобус, часопіс «Беларусь», 1987 г.)
У рэшце рэшт бяз моцнае медыя-падтрымкі «новы стыль» паціху сканаў. 3 нагоды чаго шкадуюць, напрыклад, Юрась і Уладзя, а вось Лявон вялікіх сьлёз ня лье.
Юрась: «Мне гэтая назва заўсёды падабалася. Гэта нешта перйшбытнае, паганскае. А калі ісьціўжо гэтым шляхам, дык што такое паганстваў музыцы — гэта панк, глэм. Вось, ангельцы гэта назвалі глэм. Па-беларуску стод. Але бачыш — стоду Беларусі не прыжыўся, а глэм на Захадзе прыжыўся».
ГіАЕВІЧ I ДЭМАКРАТЫЯ
Дыскусіі ў прэсе надавалі Мроі ўсё болыпае папулярнасьці і разам з тым праблемаў. У траўні 1987 г. Мрою пагналі з Дому літаратара. Прычынаю стаўудзел у «Дзьвінскім паходзе» — мерапрыемстве супраць пабудовы Дзьвінскае ГЭС у Латвіі.
Да акцыі гурт прыцягнулі старыя знаёмыя з «Талакі» (былой «Майстроўні»). Гідраэлектрастанцыя будавалася за кошт затапленьня вялікае тэрыторыі на мяжы Латвіі і Беларусі. У Латвіі гэтая тэма дыскутавалася на кожным кроку. I найболыпую актыўнасьць праяўлялі якраз маладзёвыя нацыянальныя групоўкі. Яны й наладзілі акцыю пратэсту. Запрасілі талакоўцаў.
Віктар Івашкевіч: «Алесь Суша праходзіў тады прыктыку ў «Чырвонай змене». I неяк так сталася, што адчаго дня стаў выпускаючым рэдактарам нумару. Карыстаючыся гэтьш, ён без дазволу галоўнага рэдактара ціскануў артыкул — маўляў, «моладзь пратэстуе супраць бу-
даўніцтва... гэта катастрофа... заклікаем усіх, хто хоча падтрымаць латвійскую моладзь, далучыцца да акцыі... час і дата...». Збор наладзілі непадалёк адмяжы з Латвіяй імусілі сплавіцца туды на плытах.А народу зьМенску прыехала — чалавек 200. Мясцовыя менты заварушыліся, бегаюць, валасы дыбарам, пытаюцца: «Хто тут галоўны?» Да мяне падбеглі:
— Выгапоўны?
— He, — адказваю.
— А хто вас сюды прывёз?
— Аяпа закліку камсамолу, — гавару і паказваю нумар «Чырвонай змены*.
He знайшлі яны падставаў нас арыштаваць, імы хутка селі на плыты і паплыліўЛатвію^.
На тым баку мяжы ладзіўся мітынг і канцэрт. Два гурты з латыскага боку і Мроя ды наваполацкі Рокаш з беларускага. Патрапіўшы на тэрыторыю Латвійскае ССР, талакоўцы перасталі маскіравацца, паначаплялі бел-чырвона-белыя стужкі і значыкі. Ня дзіва, што хутка пагалоска пра «нацыяналістычнае зборышча» дайшла да Менску.
Кіраўніком Саюзу пісьменьнікаў быў тады Ніл Гілевіч. Чалавек паважаны (ужо за незалежніцкімі часамі — адзін з аўтараў Закону аб мовах), але ў рок-музыцы разьбіраўся ён, як карова ў смаку ананасаў. Яго выклікалі «на кавёр» і запыталіся — як жа ж гэта ў Доме нашых, савецкіх, літаратараў знайшоў прытулак такі палітычна ненадзейны гурт? Гілевіч, не жадаючы прыкрываць сваімі шырокімі плячыма нейкіх там малакасосаў, хуценька аддаўзагад «вызваліць памяшканьне», матывуючы гэта нейкімі гаспадарчымі неабходнасьцямі. Перажывала Мроя нядоўга. Страта адной кропкі дазволіла знайсьці другую, і болей таго — атрымаць прыз, якога няма ні ў кога зь беларускіх гуртоў. Бо празь некалькі месяцаў хлопцы занялі другое месца на конкурсе самадзейнасьці аўтобусных паркаў Менску!
КАРАЛІ АўТАПАРКАў
Да таго часу Алезіс з Лявонам ужо каторы год працавалі ў трэцім аўтобусным парку Менску. Вярнуўшыся з арміі, абодва паспрабавалі паступіць утэатральна-мастацкі інстытут, але, ня маючы рэкамэндацыяў, праваліліся. Думалі паўтарыць спробу праз год, але потым плюнулі — так зацягнула музыка. Па савецкіх законах, каб не лічыцца дармаедам (артыкул крымінальнага кодэксу, між іншым), трэ было недзе працаваць.
Першым на пасаду мастака-афарміцеля ў аўгобусны парк уладкаваўся Алезіс. Праз год ён перацягнуў туды й Лявона. Службовыя абавязкі акрэсьліваліся проста — маляваць графікі сацыялістычных спаборніцтваў, плякаты «Слава КПСС» і табліцы нарматываў. Праца лёгкая, ніхто да цябе не чапляецца, асабліва калі ўмееш маляваць трохі лепш, чым Астап Бэндэр. А калі яшчэ дазволілі і рэпэтаваць на тэрыторыі парку, то ўвогуле тое можна было лічыць раем.
Толькі аднойчы хлопцаў выклікалі на «прафіляктычную» гутарку да намесьніка дырэктара па кадрах — калі пачулі, што між сабой яны размаўляюць па-беларуску.
Намесьнік дырэктара сустрэў іх трывожным позіркам: