Ix Мроя. Ix N.R.M.  Віктар Дзятліковіч

Ix Мроя. Ix N.R.M.

Віктар Дзятліковіч
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 320с.
Мінск 2005
82.76 МБ
Усе рагаталі. I толькі трое незнаёмцаў паспрабавалі ўЧорнае сілы забраць паперку з тэкстам.
Івашкевіч: «Тутп ужо мы ня вытпрымалі. Падыйшлі да іх і кажам:
— Слухайце, тут прыватная вечарына, мы тут распрыгоненыя ўсе, зараз каханьнем зоймемся. Ішлі б вы адсюль.
Яны пайшлі. Мы наскакаліся праз вогнішча і недзе а чацьвертае раніцы пайшлі купацца на бліжэйшую рэчку. Выйшлі пасьля купаньня, і тут міліцыянты намашынах прыяжджаюць, ачапляюць і просяць зайсьціў машыны. У іх быў загад затрымаць, але безужываньня сілы. Ну і дзеці гэтыя пабеглі між імі што куры празь дзіркі ў плоце. А міліцыянты і не разумеюць, што рабіць, — бо сказаліжім «безужываньня сілы».Але некаторых затрьімалі».
У пастарунак патрапілі ў тым ліку сам Іваіпкевіч і Ляўкоў. Размовы з кэдэбістамі адбываліся ў мясцовым аддзяленьні міліцыі. Мелі яны дзіўны характар. Міліцыянты яшчэ мала ведалі пра беларускіх нацыяналістаў і не былі спрактыкаваныя ўдопытах.
— А што гэта ў вас за сьцяжкі вісяць бел-чырвонабелыя? — пытаўся, напрыклад, сдедчы ў Івашкевіча.
— А гэта, — адказваў той, — сымболіка рэвалюцыйнага руху Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада, што спрычыніўся да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Нашыя клясыкі Колас і Купала хадзілі на іх паседжаньні.
— Ara... А чаму ў вас тут па-нямецку напісана? — маючы на ўвазе надпіс Kupalle ў мастацкім аздабленьні дзеі, пытаўся сьледчы.
— А гэта лацінскі варыянт беларускага правапісу, — зноў адказваў Віктар. — На ім у тым ліку пісалі Купала і Колас.
— Ага... — ківаў галавой сьледчы. Было відаць, што школьная праграма навучыла яго паважаць
тыя імёны, хоць наўрад ці ён памятаў хоць пару радкоў зь іх твораў, акрамя «Мой родны кут, як ты мне мілы».
3 Юрыкам размова ішла болып прадметная. Гэбісты ўжо вылічылі ў ім басіста Мроі. Таму настойліва прапаноўвалі «завязаць з гэтымі нацыяналістамі» альбо ўстрымацца ад сьпяваньня некаторых песень. Дзіўна, але болей за іншыя сьледчаму не падабалася песьня «Чужы горад».
— Дарэмна вы такую песьню напісалі, мы разумеем, што вы мелі на ўвазе, — шэрыя вочы асабіста пагрозьліва пазіралі на Юрыка.
Якая туг была лёгіка? Чаму болей за песьні пра парушаныя храмы й занядбаную мову іх хвалявала песьня пра нейкі горад, тым болей чужы? Відаць, таму, што хоць слова гэтае ў тэксьце ні разу не гучала, было відавочна, што песьня — пра Маскву. Напісалася яна пасьля таго, як Лявон з Уладзям зьезьдзілі ў савецкую сталіцу.
Лявон: «У Маскву мы патрапілі пасьля таго, як запісалі дэма «Старога храму». Мы тады часьцяком перасякаліся з кампаніяй хіпаноў, якія мелі гурт зь гдыёцкім назовам Тумблер — Валік Задзіран, басістЖан (зараз ёну Польшчы ці ў Аўстрыі жыве) і барабуля Слэйд. Яны былі нармальныя інструмэнталі, але хіпі. Езьдзілі пару разоў рэпэтаваць у Дзегцяроўку. I яны збіралгся ў Маскву, але перасварыліся і нікуды не паехалі. А Жан падбіў нас — сказаў, што ў Маскве класна, ёсьць дзе граць. I мы як ідыёты з Давыдоўскім туды ламануліся.
Тамусе на нас глядзеліяк на ідыётаў,мы нічога не знайшлі і вярнуліся назад. Уражаньнем ад гораду і стала песьня. Сэнс быў такі, што я прыехаў сюды, а тутусё чужое, і хочацца дамоў:
Як хацеў я знайсьці цеплыні, Каб хоць рукі пагрэць.
Я бег без дарогі адсюль, Прэч ад гораду, прэч».
Аднак непавагу да тагачаснае сталіцы нельга было лічыць крыміналам, сьвяткаваньне Купальля таксама, таму Юрыка, Івашкевіча ды іншых затрыманых адпусьцілі. Прыйшлося толькі заплаціць штрафы за хуліганства ды вытрымаць іранічныя жартачкі калегаў. Бо празь некалькі дзён на працу да Івашкевіча прыйшоў ліст зь міліцыі. I сьмеху пасьля таго было на некалькі дзён: «Ты, Іцашкевіч, — казалі Віктару, — нават у лесе здолеў пахуліганіць. Патлумач, як? Мо спрабаваў галавой зьбіваць дрэвы?»
ВЯРТАНЬНЕ I САМЫ ЖУДАСНЫ ПРАВАЛ МРОІ
Вяртаньне з арміі адбылося ўвесну 1986 г. Краіна хоць і перажывала перабудову, але музыку слухала тую ж. Амаль дзень у дзень з дэмбелем мройчукоў «Знамя юностн» друкуе «Вынікі музычнага конкурсу — 85»;
Певйца — Алла Пугачёва, Софйя Ротару, Анне Вескй.
Певец — Валерйй Леонтьев, Мйхайл Боярскйй, Нгорь Скляр.
Ансамбль — «Форум», «Земляне», «Верасы».
Песня — «Островок» (гр. Форум), «Комарово» (Мгорь Скляр), «Парамгцйк» (Алла Пугачёва).
Савецкаму чалавеку падрабязна тлумачылі, чаму іншае слухаць ня тое што ня варта — шкодна:
«В 85-м году в США вышла кнйга «Учебнйк для веденйя псйхологйческой войны», в которам сказано буквально следуюіцее: «Музыка является первым послом доброй волй США за рубежом». Разумеется, здесь ймеется в вйду определенная часть так называемой массовой музыкй, относйтельно которой медйцітскйе йсследованйя установйлй, что ее грамкйе звукй вызывают резонанс клеточных структур органйзма человека, в результате чего вознйкает зву>ковое опьяненйе, аналогйчное no свойм ошуіценйям одурманйванйю наркотйком*. (3 артыкулу «Хто заказвае музыку» П. Сміла-
віцкага, выкладчыка менскага Інстытуту культуры. «Знамя юностн», 01.02.87.)
Адсутнасьць музычнае практыкі наклала на хлопцаў свой адбітак. Гэта было амаль як амнэзія. Быццам два гады таму невядомыя людзі кінулі цябе ў багажнік машыны, і вось ты ачуняў у лесе, увесь зьбіты і ледзьве жывы. Выбраўся на шашу і як зомбі даплёўся да гораду. Тыдзень за тыднем, месяц за месяцам памяць паступова вяртаецца, ты наноў вучысься браць у рукі гітару ці клявішы, узгадваеш найпрасьцейшыя акорды. Піт Паўлаў, які служьгў на два гады пазьней за мройчукоў, так узгадвае наступствы тае службы.
Піт: «Колькігод пасьля арміі я якзавядзёны быў. Я ў краму не хадзіў, а бегаў. Бегаў навыперадкі з аўтобусам. Выходзіў з хаты, ён ехаў, і я мог /герагнаць аўтобус. Год шэсьць мне спатрэбілася, каб ад гэтага пазбавіцца. Бегаў нават з гітарай, іяна некалькі разоў падала на зямлю. Толькі калі цьвёрды кейс для гітары займеў, прымочак іамат, кінуў бегаць...»
Піт яшчэ выконваў свой «грамадзянскі абавязак», калі Мроя, сабраўшыся пасьля перапынку, вырашыла даць першы канцэрт. He адразу. Паўгода па некалькі разоў на тыдзень гурт рэпэтаваў у сутарэньнях Дому літаратара. I там жа (не ў сутарэньнях, канешне, а ў вялікае залі) на 29 кастрычніка прызначылі канцэрт. Хто ж ведаў, што і шасьці месяцаў рэпэтыцыяў недастаткова, каб адчуць сябе ўпэўнена.
Лявон: «Правал быў жудасны. Такога, здаецца, гііколі балейу маім жыцьці не было. Хацямы сапраўды былі гатовыя, праграма адрэпэтаваная. Але зьбег абставінаў быў супраць нас».
Напачатку высьветлілася, што за два з паловай гады пра Мрою не забыліся. У залі на 200 месцаў . быў перааншляг. Людзі занялі ўсе месцы, стаялі ўпраходах і дзьвярох. На гэтым прыемныя моманты скончыліся і пачаліся праблемы. Перад самым канцэртам у Давыдоўскага зламалася гітара. Неяк
наладзілі, выйшлі на сцэну і... патрапілі ў поўны ступар. Чатыры чалавекі стаялі на сцэне і не варушыліся. Гледачы чакалі. Прайшла хвіліна, потым, здаецца, другая. 3-за сцэны амаль на ўсю залю чуўся быццам бы шэпт: «Чаго не пачынаеце? Пачынайце! Чаго не пачынаеце?? Пачынайце!!» Гэта быў Алег Каранькоў, сваяк Юрася, якога запрасілі на канцэрт папрацаваць асьвятляльнікам.
Як пачалі, стала яшчэ горш. Цяпер, узгадваючы той канцэрт, усе сыходзяцца на думцы, што віной акрамя хваляваньня была яшчэ і апаратура. Пра існаваньне такой тэхнічнай «навінкі», як маніторы, якія дазвалялі музыкам на сцэне чуць тое ж, што чуюць і слухачы ў залі, ніхто ў Беларусі не здагадваўся. Апаратура слабая, пазычаная з розных месцаў ці сабраная ўласнымі рукамі, ды яшчэ й расстаўленая недакладна. У выніку хтосьці ў залі чуў толькі гітары, не разумеючы ні слова з вакалу, камусьці ў вушы білі бубны...
Расчараваньне публікі было жудаснае. Адзіным чалавекам, які мог ганарыцца сваёй працай, быў той жа Алег Каранькоў. Як высьветлілася, асьвятляльнік з яго атрымаўся клясны. Напярэдадні канцэрту Алег прынёс правады, напаяў нейкую схемку і, не зважаючы на вонкавыя абставіны, пачаў працаваць. У той час, як у залі людзям закладвала вушы, Алезіс не трымаў тэмп, а хлопцы зьдзервянелымі рукамі вымучвалі гітарныя пасажы, Алег спакойна націскаў на нейкія кнопкі. Чырвоныя, зялёныя і белыя пражэктары асьвятлялі сцэну...
3 таго вечара Алег так і не сыйшоў з гурта, працуючы на кожным канцэрце, і празь некалькі год «узьняўся» да пасады гукарэжысэра гурта. У той вечар ён быў задаволены сабой. У адрозьненьне ад усіх астатніх. Мроя зь цяжкасьцю перажыла правал і «сыйшла ў падпольле». Два месяцы пра гурт ніхто нічога ня чуў. Усё разам спарадзіла чуткі пра хуткі канец Мроі. Самі хлопцы хадзілі ў сумненьні — ці варта працягваць справу, якая не прыносіць задавальненьня...
Разьдзел 4
1987. ВЯРТАНЬНЕ ДАЖЫЦЬЦЯ. «ЗРОК>
Да жыцьця Мроя вярнулася праз уласную ўпартасьць (амаль штодзённыя рэпэтыцыі ў сутарэньнях Дому літаратара) і ў нечым пры дапамозе... камсамольцаў. Гучыць, згаджуся, сьмешна, аднак менавіта «малодшыя сыны партыі» на самым пачатку 1987 г. зладзілі рок-фестываль у Гародні, куды і запрасілі Мрою.
Фестывааь «Рок-крок» у Гародні
Камсамольцы ў ролі прапагандыстаў рок-музыкі тады ўжо мала каго дзівілі. Прайшоў час, калі ворагам сацыялістычнага ладу лічыўся ўвесь рок. Напрыканцы 80-х прапаганда душыла найперш набіраўшы моц і папулярнасьць хэві-мэтал. AC/DC, KISS, Accept — з колькасьцю гэтых надпісаў на шэрых сьценах менскіх новабудоўляў паспрачацца ня мог ніхто, нават Modern Tal­king. Савецкія газэты былі «расьпісаныя» іншымі надпісамі.
«Ці бяскрыўднырок-н-рол. Гэтая спрэчка ідзе ў Амэрыцы ды і ў іншых краінах ужо больш як 30 год — з таго часу, як з масавым зьяўленьнем электрычных інструмэнтаўу сьвеце пачаліхутка распаўсюр^ацца яго бўрныя рытмы. Ва ўсіх без выключэньня бандах іхуліганскіх групах амэрыканскіх падлеткаў ідаламі аказваюцца гарлапаняшчыя спевакіў сатанічскім абліччы з груп Кісс, Твістэр сістэр і да іх падобных ансамбляў
і груп. Камісія па справах падлеткаў штата Каліфорніяў сваім дакладзе абуздзеянні цяжкага металічнага гуку на моладзь сцвярджае, што хэві-мэтал, сатанінскі рок і панк-рок служаць штуршком разгулу злачыннасьці сярод юнакоў і падлеткаў. Большасьць слухачоў і прыхільнікаў хэві-мэталу — гэта чпены банд, хуліганскіх груп. У буйнейшым амэрыканскім штаце іх колькасьць перавышае зараз 75 тысяч чалавек. Падуплывам такой музыкі, якая суправаджаецца дзікімі выхадкамі, імітацыяй боек і забойстваў, насільле і наркотыкі становяцца ў жыцьці звычайнай справай». (Ю. Алгуноў. Какафонія насільля. «Чырвоная змена», 04.11.87.)