Ix Мроя. Ix N.R.M.  Віктар Дзятліковіч

Ix Мроя. Ix N.R.M.

Віктар Дзятліковіч
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 320с.
Мінск 2005
82.76 МБ
Hi аб якой уласнай творчасьці ў школьным ВІА размова не йшла. Адно — перапеўкі савецкае эстрады ды самага бяскрьгўднага з The Beatles, Kinks, іншых заходнікаў. Тады гэта называлася «зьняць адзін да аднога». На той час і Уладзя і Юрась ужо лічылі сябе прыстойнымі гітарыстамі, хоць і было гэта вынікам звычайнага самавуцтва.
Юрась: «Адбывалася так — нейкі хлопец старэйшы грае на гіпшры, а ты просіш паказаць, як гэта ў яго так капітальна атршшіваецца. Потым дама сам доўга-доўга спрабуеш зрабіць тое ж самае. Калі не атрылшлася, зноў ідзеш і просіш паказаць. Я такім чынам навучыўся збольшага добра граць на гітары Баха,зМоцарта пасажыкі просьценькія. У яго ёсьць канцэрт для клявэсыну, які на клясычную гітару перакладаецца.
Інакш было немагчыма, бо ніякае літаратуры музычнае тады ўвогуле не было. Для мяне першай сур’ёзнай адукацыйнай інфармацыяй была «школа Блэкмара» на нейкіх маленькіх аркушыках, літаркамі маленькімі — як пальчыкі ставіць на струны. Усё па-ангельску, невядомым спосабамрастыражаванае. I то гэтамы атрымаліў 87-м годзе.А да гэтага часу нічога не было. У краме «Ноты» падручнікі былі толькі для клясычнае гітары. I толькі напрыканцы 80-х я знайшоўу той краме нейкую венгерскую кніжку па кпясе бас-гітары».
Ансамбаль праіснаваў год. Пасьля восьмае клясы Уладзя, забыўшыся на сваё жаданьне стаць архітэктарам, кінуў школу і скіраваўся ў мастацкую вучэльню. Праўда, паступіць здолеў
толькі з другой спробы. I ў той жа год у вучэльні апынуліся Лявон і Алезіс. Справа незваротна ішла да стварэньня Мроі.
МЕНСК — МУЗЫЧНАЕ БААОТА
Напрыканцы 70-х музычнае жыцьцё віравала дзе заўгодна, толькі не ў Беларусі. За заходняй мяжой буяў польскі рок. Lady Pank падпісвалі кантракт на выданьне дзесяці альбомаў у Злучаных Штатах, Lombard і Maanam з посьпехам выступалі па ўсёй Эўропе. Савецкі Саюз вар’яцеў ад Машнны Временн і піцерскага року. У Менску было ціха як на балоце. Калі музыка аднекуль і чулася, дык толькі з адкрытых вокнаў рэстарацыяў ці на вясельлях. Прабіцца ў рэстаран, каб атрымаць «ангажэмэнт», было запаветнай марай ці ня кожнага беларускага музыканта. Гэта давала стабільнасьці, якой часам не хапала на «вясельным фронце». Хоць і там, зарабляючы 25 рублёў за вечар (а пашанцуе — дык і 50 за выходныя), можна было пачуваць сябе забясьпечаным чалавекам.
Зьміцер Падбярэзкі: «Урэстарацыях тады, дарэчы, сядзелі вельмі кпасныя музыканты. Напрыклад, у «Каменнай кветцы» на вуліцы Талбухіна гралі Стэф (саксафаніст Ігар Сафонаў), Барыс Бернштэйн, Валодзя Ткачэнка. I ў любое .месца, дзе граў «жывы» калектыў, патрапіць было амаль немагчыма.
Хаця, канешне, на канец 70-х прыпаў правал у беларускай музыцы. Адыйшла першая рокавая хваля, што нарадзіласяў 60-х. Тады,у 68-м годзе, у РТІ прайшоў другіў Саюзе рок-фэстываль, зьявіліся Алгарытмы на чале з Жэням Канавалавым, 2+2, дзе пачыналі Валодзя Угольнік іГенадзь Старыкаў. Памятаю нават гурт Сьвінары — які назваўся так у супрацьеагу Песнярам і ўжо праз гэта нёс нейкую панкаўскую ідэю.
Алеў той час, пра якімы гаворым, ніводзін з гэтых гуртоў не існаваў, а чагосьці новага, адпаведнага паўзроўні, не нарадзілася».
Адзіны менскі гурт, які можна было назваць рокавым і да якога пасавала слова «папулярнасьць», — гэта Сузор’е. Зьявіўся ён у 77-м годзе і дасягнуў нечага дзякуючы камсамольскаму экспэрымэнту.
Пад крылом Савецкага райкаму камсамолу на вуліцы Багдана Хмяльніцкага тады адкрылі кафэ «Сузор’е», дзе гурт і выступаў па чатыры разы на тыдзень. Квіткі ў кафэ расьпісваліся на месяц наперад, а студэнтам РТІ выдаваліся ўякасьці ўзнагароды за выдатную вучобу.
Музычна-кафейны адпачынак моладзі бьгў «адказным участкам працы» для другога сакратара Савецкага райкаму камсамолу Мішы Падгайнага. Відаць, менавіта з таго часу ён зразумеў, што падтрымліваць трэба маладых. У 94-м годзе на першых прэзыдэнцкіх выбарах ён зрабіў стаўку на маладога дырэктара калгасу і неўзабаве стаў міністрам інфармацыі...
У 81-м годзе, «забранзавеўшы», на піку славы й папулярнасьці, Сузор’е залічваецца ў штат Беларускай філярмоніі і становіцца прафесійным дзяржаўным калектывам. Прыходзіць час, калі мусіць узьняць галаву хоць нейкі андэграунд. За некалькі месяцаў да гэтага знаёмяцца Лявон і Алезіс.
Як ПАЗНАЁМШСЯ Вольскі I Дземідовіч
Лявон: «J? вучыўся ў 127-й школе на перакрыжаваньні Берута іАдоеўскага. I ніякіх добрыхуспамінаў пра яе няма. Школа была без усялякага ўхілу, але мела статус нейкай узорна-паказальнай. I дырэктар з настаўнікамі падтрымлівалі яго да пасіненьня. Таму я з лёгкім сэрцам адтуль зьліняў адразу пасьля восьмае клясы».
Летам 80-га Лявон паступае ў мастацкую вучэльню на педагагічнае аддзяленьне, спэцыяльнасьць — «выкладчык чарчэньня й маляваньня». Тут жа, у групе «12 ПО», аказваецца і Алезіс. Магчыма, і не пасябравалі б яны так хутка, каб не адна акалічнасьць — ва ўсёй групе іх было два хлопцы
на дваццаць дзяўчат. У такім атачэньні толькі й заставалася, што трымацца разам.
Ясная справа, што настаўнікам ніхто станавіцца не зьбіраўся.
Лявон: «Мяне, канешне, цікавілі не ўрокі чарчэньня, а станкавы жывапіс. Я Ван Гога любіў, іншых вар’ятаў. А яку вучэльню патрапіў, зразумеў, што народ тут вельмі прадвінуты. Я думаў не адставаць, але тое было цяжка.Адзін чапавек хадзіў у капелюшы і з булаўкайу вуху. У капелюшы не было верху, і ён праз гэтую дзірку выпускаў свае доўгія валасы.Аднойчы ёну сьвятарскай рызе і басанож прыйшоўна сэансу кінагпэатр «Кастрычнік». Там яго, канешне, завінціла міліцыя. Прыеяліў вучзльню, выключыліз камсамолу.Ізацкавалі — давяпося яму акадэмку браць. Пасьля яе ён таксама дзіўнаваты прыйшоў.Алеўжо не такі. Бровы час ад часу збрываў, але ўжо завушніцу насіў, а не булаўку->.
У паралельнай групе «11 ПО» на спэцыяльнасьці «мастак-афарміцель» аказваецца Уладзя Давыдоўскі. Ён — адзіны, каго ў гэты момант хвалюе музыка. Яшчэ не забыты вопыт школьнага ансамблю, і пастаянна выношваецца думка ўзнавіць музычныя экспэрымэнты. Акрамя таго Уладзя разумее, што музыка — гэта яшчэ й спроба вылучыцца сярод астатніх. Тая ж булаўка ў вуху...
Уладзя: «Амаль усе, хто йдзе ў мастацкую вучэльню, — людзі эгацэнтрычныя, абсстютнаўпгзўненыя ў сваёй перавазе над іншымі. Скмешныя людзі, апе яны такія. Яны вераць у сваю выключнасьць. Імы былі такімі.А калі вакаа нрбеўсемастакі, то варта ж нечым выдзяляцца зь іх. Вось мы й стапімузыкантамі».
Машйна Временн — ХАўруснік Давыдоўскага
Першым, каго Давыдоўскі пачаў спакушаць ідэяй уласнага ансамблю. быў Вольскі. Аднойчы, з-за адмены заняткаў, абедзьве групы загналі ў актавую
залю. Ад няма чаго рабіць Лявон сеў за фартэп’яна і пачаў найграваць просьценькую мэлёдыю з каўбойскага фільму.
Граць ён навучыўся яшчэ ў шасьцігадовым узросьце — крыху пазаймаўся ў спэцыялізаванае клясе. Потым пра музычныя здольнасьці Вольскага-малодшага на доўгі час забыліся. I толькі значна пазьней старэйшыя таварышы прыцягнулі Лявона да ўдзелу ў школьным ансамблі.
Лявон: «У восыіае клясе я мог трыма пальцамі граць на фартэп’яна. Нармальна ня ўмеў, але слых меў добры. Узнавіць нейкія веды дапамог Радзівон Глебаў, сын кампазыпшра Яўгена Глебава, зь якім мы сябравалі сем’ямі. Паказаў расстаноўку пальцаў, некаторыя прыёліы, і нешта пачало атрымлівацца.
Аў 10-е клясе на той час сабраўся добры ансамбаль. Яго ўзначальваў Саша Лукашэвіч, таленавіты чалавек. Гэта былі сапраўдныя «тэхнары». Яшчэ школьнікамі яны адзін да аднаго здымалі гурты кшталту Аракса. Я зь імі недзе год пакаўбасіў на клявішах, алемнеўжо тады такая музыка падавалася занадта халоднай».
Тым часам, пачуўшы, як Вольскі грае на фартэп’яна, Давыдоўскі зацікавіўся:
— Во, дык ты ж клявішнікам можаш быць...
Сказаў, быццам у паветра. «У той час мы былі апантаныя мастацтвам», — у адзін голас прызнаюцца і Лявон і Алезіс. Музыка жывапісу прайгравала. Аднак Давыдоўскі не адступаў. Плянамэрна, тыдзень за тыднем вёў «апрацоўку» Вольскага.
I пералом наступіў. У сьнежні 80-га ў Менск прыехала Машнна Временн. Квіткоў дастаць было немагчыма. Выратавала толькі сяброўства з Радзівонам Глебавым. Як вядомаму кампазытару, ягонаму бацькуўдалося па блату, ці не праз самога Машэрава, дастаць квіткі.
Лявон: «Я ў тоіі час з падачы Глебава слухаў збольшага ржазТакуюлёгкую аркестровуюмузыку,ранні The Beatles, нейкіярок-н-рапы 50-60-хга-
доў. I тут мы раптам трапляем на канцэрт Машйны Временй. Тое, што я пачуў, мяне проста прыбіла. Тым болей на канцэрце ў адрозьненьне ад запісу гэта гучала цяжка.А длямяне словазлучэньне «цяжкі рок» было нечым таямнічым, забароненым і вельмі цягнула. Была ў Машйны Временй песьня «Ты можешь ходйтпь как запуіценный сад». Мы зАлезісам фанацелі па ёй цэлы год».
Прыцягненьне Вольскага да музыкі стала справай часу. Вясна наступнага году прайшла ўжо ў размовах пра буцучую славу. Штодня падчас перапынку паміж лекцыямі Уладзя й Лявон хадзілі па адным маршруце: вучэльня — сталоўка Палітэхнічнага інстытуту (танны й часам нават смачны абед) — крама «Музыка» — вучэльня. Часьцяком у краме праводзілі больш часу, чым у сталоўцы — усё абмяркоўвалі, якія інструмэнты купяць найперш, якія крыху пазьней, а якія змогуць дазволіць сабе ўжо зоркамі.
Бадзяючыся за імі і слухаючы размовы пра хуткую зорную кар’еру сяброў, сьмехам заходзіўся Алезіс. Ня ведаў гэты прыхільнік выяўленьчага мастацтва, што хутка багна зацягне й яго. Што ўгалаве Уладзі сасьпеў хітры плян.
Вярбоўка Алезіса
Дарэмна адмаўляць, што рашэньне прыцягнуць да музыкі Алезіса тлумачылася найперш мэркантыльнымі інтарэсамі. Па-першае — яго бацька да таго часу зрабіў неблагую кар’еру, стаў не апошнім чалавекам сярод менскіх будаўнікоў. Ta­ra азначала матар’яльную забясьпечанасьць і ў вачах хлопцаў рабіла Адама Андрэевіча Дземідовіча патэнцыйным галоўным спонсарам гурта. Па-другое — швагер Алезіса кіраваў ансамблем у салёне сямейных урачыстасьцяў, што на вуліцы Матусевіча. Адпаведна, зьяўлялася тэарэтычная магчымасьць задарма браць на будучыя канцэрты апаратуру.
Геніяльны плян меўтолькі адну, але вялікую, хібу — Алезіс ня ўмеў граць ні на адным інструмэнце. Ну не лічыць жа музычнай адукацыяй дзіцячыя практыкаваньні на баяне... Аднак калі б не чалавечая раіпучасьць (ці папросту авантурнасьць), дзе зараз былі б тыя вялікія геаграфічныя адкрыцьці, дакранулася б нага Ніла Армстранга да Месяца? Хаця, канешне, Ікар застаўся б жывы.